Каханак Вялікай Мядзведзіцы
Сяргей Пясецкі
Выдавец: Рэгістр
Памер: 405с.
Мінск 2019
— Купляеш, разумееш, пачак тытуню і раніцою, пакуль зайцы спяць, абыходзіш поле і на кожны камень сыплеш трохі тытуню. Заяц раніцай прачнецца, пацягнецца, лапкай за вушкам пачухае і пабяжыць, як сабачка, па сваёй
3 Шамка {жарг^ — ежа.
4 Ма дарце на жарце (з польск.) — мае ахвоту да жратвы.
патрэбе. Прыбяжыць да каменя і панюхае. Тытунь заляціць яму ў нос. Заяц чыхне, ілбом аб камень стукнецца, павернецца на бок і ляжа. Ты зранку ідзеш і збіраеш іх у мяшок.
— Маніш?
— Маню? Пад хайрам1, што не. А на мядзведзяў ходзяць інакш. Палююць толькі ўвосень, калі лісце з дрэў ужо апала. Бярэш вядро клею і ідзеш у лес, дзе ёсць мядзведзі. Намазваеш лісце клеем, а сам хаваешся ў хмызняк. Мядзведзь ідзе: шлёп-шлёп, шлёп-шлёп. Лісце прыклейваецца да лап. Штораз болын і болын. Нарэшце, столькі лісця назбірае, што не можа зру шыцца з месца. Тады ты выходзіш з хмызняку, вяжаш яго вяроўкай, на воз — і дадому.
Шчур не вытрымаў і адазваўся, гуляючы ў карты:
— Яшчэ адзін вар'ят ёсць!
— He вар’ят, а пан вар'ят! — адказаў Лорд.
— Такі пан на саломе спіць і зубамі блох ловіць.
Яны пачалі лаяцца. Я заўважыў, што робяць яны гэта не са злосці, а для забавы.
Апоўдні ў гумно прыйшоў Трафіда. Ён быў вясёлы — відаць, падпіў.
— Ну, братва, валіце сюды! Зараз будзе шамка.
Мы злезлі з гарышча гумна.
— Як там тавар? — запытаў у Юзіка Лорд.
— Зараз прыйдуць «носчыцы». Лёўка там працуе. Бамбіна для вас жратву гатуе.
— Ты не прыціснуў яе там? — спытаў Бальшавік.
— Патрэбна мне такая... прастытутка.
Знадворку пачуўся тупат, і ў гумно ўвайшла кабета гадоў трыццаці пяці. Яна была выфранчаная. Ад яе пахла парфумай на ўсё гумно. На нагах былі шаўковыя цялеснага колеру панчохі. Апранута яна была ў вельмі кароткую сукенку, якая аблягала яе развітыя формы.
— Добры дзень, хлопчыкі! — павіталася яна гучна і весела, паказваючы ва ўсмешцы прыгожыя белыя зубы.
1 Пад хайрам (жарг.) — клянуся.
Мы павіталіся з ёю. Ванька Бальшавік скокнуў наперад і ўзяў з яе рук дпа вялікія кашы. Паставіў іх на дошках, а потым паспрабаваў жартаўліва прыабняць кабету. Кабета так штурхнула яго кулаком у грудзі, што ён аж зваліўся набок.
— Добра яму! — сказаў Юзік.
— Спарыўся? — запытаў у адказ ІТТчур
Бамбіна смяялася і разглядвала нас. Паглядзела на мяне, а потым звярнулася да Трафіды:
— Гэты новы?
— Так, свой хлопец.
Яна кіўнула мне галавой. Праз хвіліну выйшла з гумна, перабольшана віляючы клубамі і напружваючы ногі.
Вось баба!.. Як пярына!.. — сказаў з захапленнем Ванька Балыпавік.
— Кабыла, а не баба! — паправіў яго ТТІчур
Хлопцы выгрузілі кашы. Там быў вялікі рондаль2 смажанай з салам яечні, саган3 тушанай капусты і мяса, многа гарачых бліноў, тры буханкі хлеба і вялікі кавалак бачка.
Трафіда выняў з саломы, з кута гумна, тры пляшкі спірту і развёў яго вадой, якая стаяла ля дзвярэй гумна ў вялікай дубовай кадушцы. Лорд адразаў нажом тоўстыя лусты хлеба.
Мы пачалі піць гарэлку і есці. Змяталі ежу, як машыны. Найбольш еў Фэлік Маруда. Еў мяса сапучы, цмокаючы вуснамі і чмякаючы. Аблізваў запэцканыя тлушчам пальцы то адной, то другой рукі.
Бачыце, як утыкае! — сказаў Лорд, выціраючы далонню вусны, — за вушамі ў яго пішчыць, a hoc згінаецца. Да работы апошні, а жэрці першы.
— Mae рацыю, — адказаў Шчур. — Няхай конь робіць: у яго вялікая галава, чатыры нагі, доўгі хвост... А ў Фэліка?..
Перамытнікі скончылі есці. Толькі Фэлік Маруда, не зважаючы ні на каго, дакончыў рэшткі ежы. Болік Лорд пачаў распавядаць:
2 Рондаль (устар.) — каструля з ручкай.
2 Саган (устар., дыял.) — чыгунны кацёл для стравы.
— Вось, хлопцы, ведаў я адну такую бабу, якая магла кожны дзень з'есці на сняданак яечню з трыццаці яек.
— Упэўненая была ў сабе, як наша Бамбіна, — буркнуў Бульдог, закурваючы папяросу.
— I вось аднаго разу ейны мужык захацеў пажартаваць і да трыццаці яек, якія яна разбіла на патэльні, дадаў яшчэ трыццаць. Баба прыйшла, засмажыла яечню і пачала есці. Ледзь змагла ўсё ўвапхнуць.
— Халера, а не лопнула? — сказаў Салавей, круцячы галавой.
— ...З'ела і сядзіць. Сапе, як паравоз. А тут суседка прыходзіць і пытаецца: чаму такая чырвоная? А яна адказвае так: «Ведаеце што, суседачка... Альбо я захварэла, альбо хварэць буду — з трыццаці яек яечню ледзь увапхнула».
Хлопцы смяюцца і, курачы папяросы, пачынаюць распавядаць пра розныя вядомыя ім выпадкі абжорства. Падчас гэтай размовы дзверы ў гумно адчыніліся, і зноў з'явілася Бамбіна, грацыёзна несучы ў руцэ кошык, напоўнены яблыкамі і слівамі.
— Наце, хлопцы! Прынесла вам пагрызці!.. Але ж і накапцілі! Глядзіце, каб не спалілі мне гумна!
— Толькі ўнізе курым... Сцеражэмся... — супакойвае яе Юзік.
— Ну-ну, глядзіце!..
Яна закладае рукі за галаву і, наўмысна выстаўляючы ўперад грудзі, доўга папраўляе завязаную на галаве хустку. Падпітыя хлопцы глядзяць на яе галоднымі вачыма. Гэта яе падбадзёрвае. Яна жмурыць вочы. Нахіляецца ўзад і ўперад, хістае клубамі. Потым бярэ кошыкі з пустымі саганамі і выходзіць з гумна.
Мне здалося, што перад выхадам яна асабліва ўважліва паглядзела на мяне і ўсміхнулася мне. А можа, я памыляўся. Можа, гэтая ўсмешка была для нас усіх?
Юзаф Трафіда думаў, што будзем начаваць на меліне1 ў Бамбіны і ўжо заўтра ўвечары вырушым у адваротным
1 Меліна (жарг.) — сховішча.
кірунку. Але жыды не даставілі з Мінска тавару, які мы мусілі забраць у Польшчу. Лёўка прыйшоў да нас на змярканні. Нервова паціраў худыя далоні і наракаў:
— Халера іх пабяры з такой работай!.. Яны думаюць, што мы цягніком ездзім!
Ён адышоў у кут гумна з Трафідам, і там яны доўга размаўлялі напаўголасу. Я пачуў толькі некалькі рэплік Юзіка:
— Для мяне гэта ганц памада2: з таварам ідзём ці без!.. мне плаці і ўсё. Хлопцам так жа сама!.. Я за работай не ганюся... Калі будзеце круціць, то пушчу гэта ўсё ў люфцік і ўсё!
Калі наступіў змрок, мы пачалі рыхтавацца ў дарогу. Лёўка заставаўся ў Бамбіны і павінен быў падрыхтаваць тавар на наступны раз. А мы меліся вярнуцца ў Ракаў і праз два дні ісці з наступнай партыяй тавару.
Вырушылі ў зваротную дарогу. Ісці было лёгка, бо мы не мелі ніякага тавару. Трафіда адразу з месца рушыў прыспешаным крокам. Я сунуўся крок у крок за ім, стараючыся ісці шырокімі, роўнымі крокамі.
Паветра было халоднае. Ноч цудоўная. На небе свяціліся раі зорак. Пасля доўгага маршу я прыстасаваўся да ўмеранага руху і ішоў аўтаматычна. Мернае калыханне цела і цішыня, якая панавала наўкол, цягнула мяне на сон. Часам я пачынаў марыць пра розныя рэчы. Усміхаўся, жэстыкуляваў. Злавіў сябе на гэтым і гучна засмяяўся. Трафіда, рухаючыся, павярнуў да мяне галаву і сказаў ціха:
— Ты нешта сказаў?
— Нічога... Нічога...
За пяць кіламетраў да граніцы зрабілі адпачынак. Затрымаліся на беразе нейкай ручаіны, паблізу густых зараснікаў. Гарэлкі не было, таму асцярожна закурылі папяросы і адпачывалі, лежачы ў густой мураве.
Трафіда быў паблізу. Доўга маўчаў, а потым звярнуўся да мяне.
— Ты ведаеш зоркі?
— Зоркі?.. — запытаў я здзіўлена. — He, не ведаю.
2 Ганц памада (жарг.) — усё роўна.
— Шкада... Калі трэба будзе даваць драпака, то ты павінен ведаць, як выйсці за граніцу... Бачыш вунь тыя зоркі?
— Якія?
Ён паказаў пальцам на паўночны бок неба, бліжэй да захаду, на сузор'е Вялікай Мядзведзіцы: сем вялікіх зорак, якія ўтваралі нешта накшталт чатырох колаў і дышла спераду. Трафіда, малюючы пальцам па небе і, як мне здалося, датыкаючыся ім да чарговых зорак, дакладна акрэсліў, якія зоркі меў на ўвазе.
— Так... Бачу... Дык што?
— Калі нас калісь пагоняць і разаб'юць партыю, то скіроўвайся так, кабгэтыязоркі былі паправым баку!.. Куды ні пойдзеш, выйдзеш за граніцу. Разумееш? Па нравай руцэ.
— Разумею.
Я доўга глядзеў на гэтыя зоркі. Яны былі прыгожыя. Свяцілі цудоўна. Пераліваліся рознымі колерамі. Я заўважыў, што яны маюць шмат нязвыклых адценняў. Мяне ж зацікавіла такое пытанне: чаму гэтыя зоркі так дзіўна падабраліся? Можа, любяць адна адну — як часам людзі — і разам вандруюць па небе? Можа, размаўляюць між сабою... Падміргваюцьаднаадной?.. Каліялепшпрыгледзеўся, мне здалося, што яны маюць абрысы лебедзя.
Хутка мы вырушылі далей. Цяпер Трафіда ішоў павольна. Час ад часу ён спыняўся і прыслухоўваўся. I ўсе на гэты момант спыняліся.
Праз колькі часу пасля апоўначы мы выйшлі на граніцу. Трафіда затрымаўся паміж двума слупамі. Я наблізіўся да яго.
— Гэта пагранічныя слупы, а гэта... граніца, — ціха вымавіў Юзік.
3 цікавасцю я разглядаў на невялікіх насыпах чатырохкантовыя слупы. Уверсе былі дзяржаўныя гербы і парадкавыя нумары. На польскім слупе быў намаляваны белы арол на чырвоным фоне. На савецкім была выціснута на блясе пяцікантовая зорка з сярпом і молатам.
3 граніцы мы вырушылі вузкай мяжой у напрамку Памаршчызны. У пэўным месцы прыпыніліся. Раптам ззаду пачуўся здушаны шэпт:
— Хло-о-о-о-пцы...
Гэта быў голас Салаўя. Я зірнуў налева і ўбачыў нешта белае, якое хутка рухалася ў цемры перад намі. Гэта не была чалавечая постаць, бо была занадта малая. Яна дзіўна віравала ў паветры: то ўзносілася ўгару, то ападала ўніз. Пэўна, гэта быў прывід.
Пад моцны грукат уласнага сэрца я глядзеў на гэтае нязвыклае відовішча. Потым наблізіўся да Трафіды.
— Што гэта, Юзік?
— Халера яго ведае, што гэта, — адрэзаў калега. — Можа, вампір, а можа, д'ябал страшыць?.. Кажуць, што гэта душа капітана... ГІагранічная варта таксама баіцца «гэтага»!
ГІазней Юзаф распавёў мне такую гісторыю. Адзін расійскі капітан, палякпа паходжанні, выехаўз Расіі падчас рэвалюцыі. Калі бальшавікі ўзялі ўладу ў свае рукі, ён не змог вярнуцца ў Саветы, дзе засталіся жонка і дачка. Капітан хацеў абавязкова забраць іх адтуль і з гэтай мэтай прыехаў на пагранічча.
Кватараваў у сялян на хутары паблізу Выганіч, прывёз з сабой і рэчы, бо меркаваў застацца тут, пакуль не прывязе з Саветаў сям'ю. Стараўся гэта зрабіць з дапамогай сялян, бо ўсе іншыя шляхі былі непрыдатныя. Сын гаспадара, у якога жыў капітан, калісьці служыў у расійскім войску і добра ведаў дарогі да Мінска. Ён згадзіўся дапамагчы капітану пераправіць у Польшчу яго сям'ю. Вырушылі ў далёкую дарогу. Спачатку апынуліся ў Мінску, а потым праз доўгі час і з мноствам прыгод дабраліся да Ніжняга Ноўгарада, дзе капітан пакінуў сваю сям'ю. Там даведаліся, што яго жонка памерла, а дачка Ірэна жыве ў былога вартаўніка камяніцы дзесьці на прадмесці. Ледзь здолелі знайсці яе і вырушылі ў зваротны шлях.