Каханак Вялікай Мядзведзіцы  Сяргей Пясецкі

Каханак Вялікай Мядзведзіцы

Сяргей Пясецкі
Выдавец: Рэгістр
Памер: 405с.
Мінск 2019
93.88 МБ
Я правёў Бэлу да сяброўкі, якая саступіла ёй месца на лаўцы. Гулянка працягвалася далей. У хаце было горача. Твары прысутных блішчэлі ад поту. Я заўважыў, што некаторыя хлопцы нападпітку. Спачатку не мог зразумець, калі яны паспелі напіцца. Пазней убачыў: яны выходзяць па двое і па трое, а потым вяртаюцца «ў ружовым гуморы». Вачыма я шукаў Шчура, але нідзе не бачыў яго. Пазней ён падышоў да мяне сам. Міргнуў і сказаў:
— Хадзем на хвіліну.
Я пайшоў з ім у суседні пакой.
Апынуўшыся ў клубах тытунёвага дыму, я спачатку не мог удыхнуць паветра — у маленькім пакоіку было так душна, што здавалася, быццам ён па берагі напоўнены людзьмі. Крыху апрытомнеў і тады ўбачыў доўгі стол, а вакол яго шмат перамытнікаў, якія стаялі і сядзелі. Некаторых я ведаў асабіста, некаторых— візуальна, а некаторых бачыў упершыню.
Хлопцы кіравалі адмыслова. На галоўным месцы сядзеў Камета і, трымаючы ў адной руцэ шклянку, а ў другой бутэльку, прамаўляў:
— Кульгавае наша шчасце, хлопцы, дык давайце падапром яго бутэлькамі!
— Мудра! — адказаў Лорд.
— Хто не курыць і не п'е, той гніе, а не жыве!
— Мудра! — рыкнуў Лорд і дадаў: — А ў гонар гэтага яшчэ па адной!
Шчур пацягнуў мяне да стала і пасадзіў побач з сабою на вузкай лаўцы. Лорд паставіў перада мной поўную шклянку гарэлкі і сказаў:
— Даганяй!
На другім канцы стала гулялі ў карты. Там сядзелі браты Алінчукі, Сашка, Жывіца, Ванька Бальшавік і яшчэ некалькі незнаёмых мне людзей. Гулялі ў ачко. На стале ляжалі стосікі банкнот і купкі залатых манет.
Сашка трымаў банк. На яго шчоках быў румянец, але гуляў ён спакойна, старанна тасуючы і раздаючы карты. Пе-
рад ім ляжала спорная купка грошай. У пэўны момант Болік Камета звярнуўся да яго:
— Дасі карту за 50?
Сашка кіўнуў яму:
— Дам табе за 500!
— Пайшло за 50.
Камета ўзяў тры карты і прайграў. Заплаціў за пройгрыш.
— Кажу і апавядаю вам, хлопцы, што ані на карты, ані на баб фарту не маю!.. Толькі на гарэлку! Дзе ні павярнуся — бутэлечкі і шкляначкі звоняць і міргаюць мне.. Ну, ячшэ па адной!
— Мудра!
Лорд пачаў свістаць. Свістаў ён цудоўна, і варта было б паслухаць, але ён рэдка калі хваліўся нам сваім майстэрствам. Спыніўшы свіст, ён заспяваў прапітым, хрыплым, нібы крыху прастуджаным, голасам:
Я прыйшоў туды ўжо вечарам, Апрануты элегантам, А ў кішэні нож...
Нейкі незнаёмы перамытнік з дзіцячым тварам — зусім яшчэ дзяцюк — пачаў яму памагаць, заспяваўшы звонкім альтам:
I тут братва злавіла мяне
I садзіць мяне за стол: «Ты, Болік, хлопец клявы, Напіся хоць кавы!..»
Болік Камета пры словах «кавы» жудасназморшчыўся і пачаў рабіць так, нібы яго ванітуе. Некаторыя засмяяліся, а Болік спяваў далей:
Бо цмога1 выйшла ўся да дна!
Вымела ўсё гэта галіна.
1 Цмога (жарг.) — гарэлка.
— Няпраўда! — крыкнуў Болік Камета. — Кажу і апавядаю вам, хлопцы: пакуль граніца ёсць, хутчэй нам вады, чым гарэлкі, не хопіць!
— Мудра! — адрэзаў хтось за Лорда, які спяваў далей:
Я забаўляўся, як анёл, Хоць маю сем дзірак у галаве!..
— Фэлька мае адну, але клёвую! — кінуў, вышчарыўшы зубы, з другога канца стала Ванька Бальшавік.
— Ты Фэлькай морду не выцірай! — бліснуў вачыма Сашка.
— Я нічога... Я толькі так... граю...
— Ну то грай... I глядзі!..
Усе былі ўзбуджаны алкаголем. Раздаваліся выбухі шалёнага смеху. Свавольныя карты снавалі ў паветры. Курылі без перапынку. Падлога была засмечана акуркамі і пачкамі ад папярос. На стале блішчэлі лужыны гарэлкі і піва.
Мамут, Камета, Шчур і Лорд пілі бесперапынна. Фэлік Маруда паважна і павольна еў велізарны кавалак сальцісону. Шчур піхнуў мяне локцем і сказаў:
— Бачыш яго: на арганках грае!
Болік Камета пачуў гэта і сказаў Маруду:
— Фэлюся, каханку! Выглядаеш цяпер, як леў, які рычыць і жарэ ў пустыні.
— А дзе ты бачыў ільва? — запытаў яго Шчур.
— На малюнку. Пан Езус на ім едзе ў Ерусалім.
— Гэта ж асёл! — сказаў Шчур.
А я думаў, што леў! — адрэзаў Камета.
Маруда адарваўся ад ежы. Доўга жаваў. Гл ынуў. А потым сказаў вельмі паважна:
— А ты выглядаешь, як трынаццаты апостал!
Сказаў і зноў пачаў есці. Усе рыкнулі смехам. Вывад Маруды, што Камета выглядае як трынаццаты апостал, здалося нам, невядома чаму, вельмі камічным...
— Падрэзаў яму!
— Адшчыкнуўся.
— Агрызся.
— На, даехаў яму!
— Гэта стары закапёра. Як не гаворыць, то не гаворыць, але як скажа...
— Гэта, як чорт у балота нырае, — раздаваліся галасы перамытнікаў.
Болік Камета выпіў паўшклянкі гарэлкі, тыльным бокам далоні выцер вусны, паправіў вусы і сказаў:
— Гэта хлопец гарадскі, паліраваны...
Шчур падхапіў:
— У млын за збожжам ездзіў!
— Карову да быка вадзіў, — дадаў Лорд.
Камета цягнуў далей:
— Добра абшлёпаны!
— Катлетай па мордзе! — дадаў Шчур.
— I аблётаны! — сказаў Камета.
— Ля гумна за свіннямі, — дадаў Лорд.
Маруда скончыў есці, апетытна аблізаў пальцы і сказаў флегматычна:
— Я маю вас там, дзе курыца мае яйка!
Зноў шалёны выбух смеху... У гэты момант у пакой увайшла Фэля. Стала ля дзвярэй і хвіліну жмурыла вочы, стараючыся штосьці разгледзець у воблаку тытунёвага дыму. Спеў скончыўся. Размовы прыціхлі. Усе накіравалі позіркі да ўваходу.
Фэля была апранута ў чорную шаўковую сукенку. На нагах былі чорныя шаўковыя панчохі і лакіркі. Яе шыю аздабляў залаты ланцужок ад гадзінніка, на руках блішчэла мноства бранзалетаў і пярсцёнкаў. Яна павольна пайшла далей. Ішла велічна, горда ўзносячы ўгару невымоўнай прыгажосці галаву. Погляды хлопцаў абляпілі яе, ішлі за ёю, сачылі за кожным яе рухам, жэстам. Ванька Бальшавік аж рот раскрыў ад захаплення. Гульня і п'янка спыніліся. А яна, задаволеная выкліканым эфектам, лёгкім крокам наблізілася да брата.
Сашка зморшчыў лоб:
— Ну? Чаго ты тут?..
— Можа, што трэба?
— Нічога не трэба... Ідзі адсюль!
Фэля надзьмула вусны і патрэсла галавой. Агледзела прысутных. Я злавіў яе погляд, і мне аж холадна зрабілася... Раптам у грудзях перахапіла паветра.
Неспадзявана раздаўся голас Маруды:
— Агурочкаў бы...
Шчур пырснуў смехам. Сашка засмяяўся і крыкнуў сястры, якая ішла праз пакой:
— Фэлька, пачакай! Прынясі агуркоў... Цэлае вядро... Для сябра Маруды. Мігам!
— Добра, — сказала Фэля.
Яна падышла да дзвярэй. Там спынілася і звярнулася да брата:
— Дык хадзі, дапаможаш мне!
Сашка ўстаў і расклаў на стале карты. Хвіліну ён вагаўся, а потым наблізіўся да мяне:
— Хадзі, Уладак, дапаможаш Фэлі прынесці агуркоў.
Я паспешліва ўстаў і накіраваўся да дзяўчыны, якая чакала ў дзвярах.
Глава 10
Я апынуўся з Фэляй у вялікіх сенцах.
— Ёсць ліхтарык? — запытала ў мяне дзяўчына.
— Ёсць.
Мы размаўлялі, стоячы ў сенцах. Праз хвіліну я заўважыў, што Фэля п'яная. Пару разоў спатыкнулася і ішла вельмі няўпэўнена. Яна намацала дзверы ў кладоўцы і адамкнула іх. Я пасвяціў ліхтарыкам усярэдзіну. Раптам пачуў здушаны жаночы крык і ўбачыў хлопца і дзяўчыну,
якія ляжал і на падлозе. Хлопец усхапіўся на калені, а дзяўчына закрыла далонямі твар, каб яе не пазналі. Фэля кранула мяне за плячо і пацягнула ў сенцы:
— Патушы ліхтарык!.. Хадзем!..
Я выйшаў з ёю на падворак. Ля сцяны дома ціскалася іншая пара. Убачыўшы нас, яны адскочылі адзін ад другога і паспешліва зніклі ў цемры. Я пачуў ціхі смех Фэлі. Вельмі ціхі — каб я яго не пачуў. Я хацеў пасвяціць ліхтарыкам ёй у твар, але не пасмеў зрабіць гэтага. Яе смех дзіўным чынам уразіў мяне... Мне зрабілася горача, а калені нібы самлелі. Потым я адчуў дотык яе рукі і пачуў ненатуральны, нервовы шэпт.
— Ідзі туды, у камору... Вазьмі вядро і ліхтарык... Ідзі.
— Яны там, — вырвалася ў мяне.
Фэля пырснула смехам.
— Дурненькі!.. Ідзі!..
Камора ўжо была пустая. Я знайшоў у ёй вялікае цынкавае вядро і ліхтар. Узяў іх і выйшаў на падворак.
— Ужо?
— Ужо.
— To хадзі!
Яна ішла хутка. Мы апынуліся ў садзе за домам. Я ўбачыў абсыпаны зямлёй нахілены дах склепа. Фэля адамкнула калодку і, нізка нахіляючыся, увайшла ўсярэдзіну. Я падаўся за ёй. Мы сутыкнуліся ў цемры. He аддаючы справаздачы ў сваіх дзеяннях, амаль у непрытомнасці, я моцна абняў яе і прыціснуў да сябе. Фэля маўчала. Праз хвіліну сказала:
— Ну, пусці!
Я тут жа адпусціў яе. Яна запаліла ліхтар і адчыніла малыя дзверы склепа. Павярнула да мяне бледны твар і сказала нейкім дзіўным голасам, якога я ніколі не чуў:
— Лезь туды!.. Трымай ліхтар!..
Я злез уніз па прымітыўнай стромкай лесвіцы і паставіў ліхтар на зямлю.
— Лаві! — крыкнула яна мне зверху, кінула вядро і пачала спускацца ўніз.
У склепе пахла плесенню. Святло ліхтара гублялася ў цёмных кутах.
Я глядзеў угору на дзяўчыну, якая павольна спускалася па лесвіцы. Бачыў яе зграбныя ногі. Фэля адной рукой падабрала сукенку... вышэй, чым гэта было патрэбна для свабоды рухаў.
Калі яна была на апошняй прыступцы, я падхапіў яе на рукі і азірнуўся па склепе. Убачыў вялікую скрыню, пастаўленую дном дагары. Пасадзіў на яе Фэлю і пачаў цалаваць яе твар, вусны, шыю. Я глядзеў на яе: яна напалову прыжмурыла вочы. Я пачаў расшпільваць яе сукенку... Фэля не перашкаджала мне.
Я не верыў сваім вачам, што яна настолькі прыгожая і што гэта яна... Недаступная, гордая Фэля... Яе вочы ўсё яшчэ былі крыху прымружаныя, а твар стаў яшчэ бляднейшы. Я заўважыў, што яна закусіла ніжнюю губу... Але праз колькі часу, у амаль апошні момант, яна сказала зусім спакойным голасам, які мяне проста агаломшыў:
— Пусці! Хопіць гэтага!
Мяне агарнула злосць. Я паспрабаваў узяць яе сілай. Раптам яна пачала крычаць вельмі брыдкім голасам:
— Пусціж,халера!.. Прасіцьцябе?.. Заразбудукрычаць!.. Ужо!.. Ды пайшоў ты!
Я адскочыў ад яе, дрыжучы ўсім целам. А яна паволі, не звяртаючы на мяне ўвагі, прыводзіла ў парадак сукенку і зашпільвала яе. Уважліва агледзелася, а потым узяла вядро, падышла да бочкі, што стаяла ў куце склепа, пачала кідаць у вядро агуркі і спакойна іх лічыць:
— Раз, два, тры, чатыры...
Гэта раздражняла мяне больш за ўсё. Я са злосцю глядзеў на яе свабодныя зграбныя рухі.
— ...Дваццаць два, дваццаць тры, дваццаць чатыры, дваццаць пяць...
Агуркі ляцелі ў вядро. Раззлаваны, я сціскаў кулакі і грыз вусны. Стараўся паставіцца даяе крытычна... Яе ногі былі шырока расстаўлены, і яна нахілілася задам да мяне. Я пераконваў сябе, што гэта брыдкая поза і што ў Фэлі