• Газеты, часопісы і г.д.
  • Каханак Вялікай Мядзведзіцы  Сяргей Пясецкі

    Каханак Вялікай Мядзведзіцы

    Сяргей Пясецкі

    16+
    Выдавец: Рэгістр
    Памер: 405с.
    Мінск 2019
    93.88 МБ
    ўвогуле няма нічога прыгожага. Я падманваў самога сябе і ведаў пра гэта. А ў куце склепа ўсё раздавалася:
    — Сорак сем, сорак восем, сорак дзевяць, пяцьдзясят... Досыць!
    Яна закрыла агуркі кружком і прыціснула яго вялікім каменем.
    Некалькі секунд яна глядзела мне ў вочы і раптам пачала смяяцца. Ніколі перад гэтым і ніколі пасля я не чуў ад яе такога вясёлага смеху і не бачыў такога цудоўнага твару. Яна наблізілася да мяне і запусціла мне ў валасы распрасцёртыя пальцы правай далоні, левай рукой пагладзіла мяне па шчацэ.
    — Бачыш, якая я?
    — Ну і што?
    — Бачыш? — паўтарыла яна.
    Ну.
    — Падабаюся табе?
    — Так.
    — Ну... Дык пасля шлюбу... Будзеш мець усё... Усё, што хочаш.
    — Дык навошта ж ты мяне... мучыла?
    Яна ціха засмяялася, а потым прыцягнула мяне да сябе. Я адчуў на шыі яе плячо, а на вуснах пацалунак, доўгі і палымяны. Я не ўмеў так цалавацца. Яна прыціснулася да мяне цёплым пругкім целам. А калі я зноў захацеў узяць яе ў абдымкі, яна адапхнула мяне і сказала:
    — Гэта для таго, хлопчык, каб ты ведаў, якая я ёсць, што ты не памылішся!.. Ну, бяры вядро і ідзі!
    Я маўчаў, стоячы на месцы, а яна ўзяла мяне за плячо і паважліва сказала:
    — Разумееш, няможна. Я салдацкай падсцілкай рабіцца не хачу! Мне, можа, горш, чым табе!.. Ты калі-небудзь падумай трохі над гэтым... Ну, бяры вядро!..
    Я ўзяў вядро і пачаў узбірацца па лесвіцы. Фэля знізу свяціла мне, а потым хутка ўзышла наверх. Я падаў ёй руку і дапамог замкнуць дзверы склепа. Потым мы пайшлі дадому.
    Пазней, на халодны розум, я разважаў пра тое, што адбылося між намі ў склепе, але ўсвядоміць гэта было цяжка. He ведаю, але мне здалося, што гэта здарылася як вынік таго, што перад гэтым мы ўбачылі ў каморы. Безумоўна, яна была вельмі ўзбуджана, але тое, што адбылося пазней, супярэчыла гэтаму. А, можа, ёй і не трэба было большага? Можа, тое, што адбылося між намі, было для яе вычарпальным і дастатковым?
    Калі б у мяне была старэйшая сястра, у якой я мог бы свабодна даведацца пра гэта, то запытаўся б... Самому зразумець тое, што адбылося, было цяжка. Я мог бы запытацца ў Бамбіны або ў Алесі Калішанкі, але вымушаны быў бы расказаць усё, каб мяне зразумелі. Але як пра гэта расказваць?
    3 вядром агуркоў у руцэ я вярнуўся да хлопцаў. У пакоі было шумна. П'янка была ў разгары. Я паставіў вядро з агуркамі на стол насупраць Фэліка Маруды.
    — На! Утыкай!
    Маруда адразу сунуў руку ў вядро.
    — Гэтаму і бочку пастаў, то не адмовіцца! — сказаў Лорд.
    Я агледзеў пакой, шукаючы Шчура. Убачыў яго на другім канцы стала паблізу Алінчукоў. Ён падміргнуў мне. Я наблізіўся да тых, што гулялі. Альфрэд Алінчук трымаў банк. Ён выняў з кішэні дзве калоды новых карт. Раздаў паяскі. Ператасаваў карты і паклаў 200 рублёў.
    — У банку 200! — сказаў ён.
    Пачаў раздаваць. Я таксама ўзяў карту. Першым гуляў Шчур.
    — Дай за 50.
    Альфрэд суха адказаў:
    — Пастаў куш!
    — He бойся. He падману цябе.
    Шчур паклаў на стол 50 рублёў, дакупіў дзве карты і прайграў, бо меў больш за 21. Альфрэд згарнуў яго грошы ў агульную кучу.
    Другі гуляў Жывіца. Хтосьці крануў мяне за плячо. Я азірнуўся і ўбачыў малады дзіцячы твар перамытніка, які спяваў разам з Лордам.
    — Што хочаш? — спытаў я.
    — Пакажы карту. Хачу «памазаць» — сказаў мне перамытнік.
    Я паказаў яму дзясятку.
    — Добра, — сказаў ён. — Мажу гузік.
    Даў мне залатую манету.
    Жывіца прайграў. Цяпер была мая чарга. Я паставіў 30 рублёў і выйграў. Даў свайму супольніку 20 рублёў, але ён не ўзяў. Сказаў:
    — Застанецца на іншы раз.
    — Добра. Як тваё прозвішча? — спытаў я.
    — Кручак, — адрэзаў хлопец.
    Гульня ішла далей. Амаль усе прайгравалі, па меншай меры тыя, хто гуляў на вялікія грошы. Сашка гіаставіў 100 рублёў і таксама прайграў. Ён быў апошні ў чарзе.
    Альфрэд стасаваў карты. Ішоў другі тур. Шчур уважліва разглядваў яго рукі. Раздалі карты. Шчур паклаў на стол 100 рублёў.
    — Пайшло на 100!
    Альфрэд даў яму карту.
    — Досыць! — сказаў Шчур.
    Альфрэд узяўдзве карты і сказаў, адкрываючы іх: «Дзевятнаццаць».
    Шчур прайграў, бо меў толькі сямнаццаць.
    Потым Жывіца прайграў 50 рублёў. Я дадаў да 20 рублёў Кручака 30 сваіх. Шчур сказаў мне:
    — Я мажу 50.
    Я выйграў 100 рублёў і аддаў супольшчыкам выйграныя імі грошы.
    Пад канец другога тура банк павялічыўся амаль у сем разоў. У ім было болып за 1300 рублёў. Альфрэд нерваваўся. У яго быў чырвоны твар, на якім з'явіліся кроплі поту. Ён ператасаваў і раздаў карты. Ішоў трэці і апошні тур.
    Шчур запар паставіў 170 рублёў — усё, што меў. Узяў карты і прайграў. Жывіца таксама прайграў. Звярнуўся да мяне:
    — Пакажы карту!
    У мяне быў туз. Жывіца сказаў:
    — Мажу 300 рублёў.
    Даў мне грошы. Сашка з другога боку прысунуў мне дзве стодаляравыя банкноты. Кручак даў 50 рублёў. Я зразумеў, што яны хочуць адыграцца і падчарпнуць банк. Я паставіў 100 рублёў. Шчур падышоў да мяне :
    — Можаш паставіць за мяне 200 рублёў? Калі прайграю, аддам табе заўтра.
    — Добра.
    Я паставіў разам 200 даляраў і 650 рублёў. У Альфрэда трэсліся рукі. Шчур нахіліўся над сталом і ўважліва глядзеў на кожны ягоны рух.
    Альфрэд узяў карту, а потым хвіліну вагаўся, даючы мне другую карту. Шчур не спускаў вачэй з яго рук. Альфрэд даў мне карту. Гэта была дзясятка... Я выйграў.
    Альфрэд хрыплым голасам адлічыў мне грошы.
    — Клёва, — сказаў Лорд. — Маеш шчасце, браце!
    Банкзменшыўся напалову. Пасля некалькіхдалейшых хадоў зноў узрос. Надышла чарга Сашкі. Ён коратка сказаў:
    — Банк.
    — Як? — спытаў, бляднеючы, Альфрэд.
    — Кажу: банк!
    — Усе-е-е?
    — Так.
    Сашка паклаў партфель на стол. Альфрэд палічыў грошы ў банку і сказаў:
    — Ёсць 1040 рублёў і 370 даляраў!
    — Іду на ўсе! -сказаў Сашка.
    Альфрэд, бледны, даў Сашку карту. Узяў сабе, потым даў Сашку другую і трэцюю карты. Сашка кінуў іх на стол. Меў 24.
    — Прайграў! — сказаў Сашка і пацягнуўся да партфеля, хочучы выплаціць прайграныя грошы.
    I раптам здарылася нешта неспадзяванае. Шчур вырваў з рук Альфрэда карты і крыкнуў:
    — Хлопцы! Стыркі цынкаваныя1!
    Альфрэд знерухомеў. Жывіца паклаў велізарную далонь на ляжачыя ў банку грошы. Сашка нахіліўся ўперад і глуха працадзіў:
    — Стыркі цынкаваныя?.. Што?..
    Альфрэд вывернуўся:
    — Хлусіш, гадзіна! — сказаў пісклява, амаль што плачучы.
    — А ты люй2!
    — Ёнчапляеццадамянеі шукае «салдацкайпрэтэнзіі»!
    У гэты момант я ўбачыў, што Кручак, які ўсё разглядаў, схапіў са стала пляшку ад гарэлкі і скочыў наперад:
    — Гэта ты так гуляеш з хлопцамі!!!
    Ён ударыў Альфрэда бутэлькай, і шкло бразнула дробнымі кавалачкамі. Альфрэд закрыў твар рукамі, бо Кручак замахнуўся абломкам горла пляшкі. Браты Алінчукі кінуліся ўперад. Адзін з іх схапіў Кручака ззаду за шыю. I тут Сашка бліснуў нажом і крыкнуў:
    — Прэч, шкопы3!
    Раптам Жывіца апынуўся сярод іх і некалькімі рухамі плячэй адкінуў іх на бакі.
    — Памалу! Памалу! — сказаў спакойна.
    Сашка ўстаў з-за стала і сказаў:
    — Ну, хопіць ужо!.. Зараз убачым... Альфрэд, хадзі сюды!
    Алінчук наблізіўся да стала, выціраючы хусткай кроў з ілба.
    — Стыркі цынкаваныя? — запытаў у яго Сашка.
    — He ведаю... Я купіў стыркі...
    — Стыркі купіў, а пацынкаваў сам! — кінуў Шчур збоку.
    — Дзе ты купіў стыркі? — запытаў Сашка.
    Вочы ў Альфрэда забегалі.
    — У Вільні купіў.
    Шчур пырснуў смехам.
    Сашка, Лорд і Болік Камета ўважліва абгледзелі карты.
    — Так, стыркі цынкаваныя! — сказаў Сашка.
    — Я ж казаў! — сказаў Шчур і хацеў кінуцца на Альфрэда.
    1 Стыркі цынкаваныя {жарг^ — ігральныя карты пазначаныя.
    2 Люй (жарг.) — ашуканец, аферыст.
    3 Шкопы (жарг.) — дрэнь, быдла, скаціна.
    Раптам Сашка тупнуў нагой. Шчур адступіў. Сашка агледзеў прысутных.
    — У мяне дома я не дазволю ладзіць бардэль!.. Зразумелі? Хто хоча палічыцца, няхай зробіць гэта дзе-небудзь у іншым месцы!..
    — Паставіў у банк 200 рублёў?
    Сашка ўзяў з банка 100 даляраў і адклаў банкноту ўбок.
    — Гэта твае 200 рублёў... Розніца малая...
    Потым ён звярнуўся да прысутных:
    — А цяпер, хлопцы, шчыра: хто колькі прайграў, ад Альфрэда павінен атрымаць! Хто выйграў, даваць сюды! Але па-чэснаму! Мы не шпанюгі1 і не альфонсы, а фартоўцы!..
    Пачуўся шум прызнання гэтых слоў.
    Палічылі грошы ў банку. Потым зрахавалі ўсе прайграныя і выйграныя грошы. Сашка падзяліў банк і грошы паміж прайграўшымі. Потым узяў 100 даляраў і сказаў Альфрэду:
    — А гэта твае!
    Альфрэд маўчаў. Сашка звярнуўся да Шчура:
    — Запалі запалку і спалі гэтае смецце!
    Калі Шчур спаліў банкноту, Сашка зноў звярнуўся да Альфрэда.
    — А цяпер глядзі! Каб больш з хлопцамі не гуляў! Разумееш? Бо зробім з табою інакш... Я гэта зраблю!.. А вас, хлопцы, прашу не «стукаць» аб тым, што тут было... Гэта наш бізнес і ён застанецца нашым.
    Альфрэд нешта хацеў сказаць, але Сашка перапыніў яго:
    — Маўчы! Маеш сабачыя вочы і сабачы язык!
    Хвіліну маўчаў, а потым зноў пачаў гаварыць, звяртаючыся да братоў-Алінчукоў:
    — Дзякую вам, што вы прыйшлі да мяне ў госці з цынкаванымі стыркамі. Хацелі на зыхер2 падмануць!.. Больш не будзем ні гуляць, ні піць разам!
    Звярнуўся да Жывіцы:
    1 Шпанюга (жарг) — ліхі злодзей.
    2 На зыхер (жарг) — пэўна, дакладна.
    — Адкрый акно!
    Жывіца хуценька падышоў да акна і расчыніў яго насцеж.
    — Было б няёмка, каб вас праз дзверы выпусціў, — сказаў Сашка Алінчукам. — Такіх гасцей выпускаюць праз акно! Ну... вылятайце! Адзін за адным! — і паказаў пальцам на расчыненае акно.
    Алінчукі пачалі па чарзе вылазіць у сад, а Шчур стаяў ля аканіцы і смяяўся. Смяяўся весела, нястрымна, заразліва. I ўсе выбухнулі смехам. Сур'ёзнасць захавалі толькі Сашка, Жывіца, Мамут і Фэлік Маруда, які працягваў есці, ні на каго не звяртаючы ўвагі.
    Гульня ў карты была перапынена. Хлопцы пасля «выхаду» Алінчукоў пачалі піць і есці і жыва каменціраваць Альфрэдаў канфуз.
    — Але ж і вока мае Шчур! — сказаў Ванька Бальшавік.
    Шчур чмыхнуў носам:
    — Ведаю я такіх люяў: пільнаваў яго!
    Лорд засмяяўся.
    — А Кручак добра храбатнуў яго бутэлькай!
    — Напаіў яго гарэлкай! — сказаў Камета.
    Кручак смяяўся, пабліскваючы вачыма.
    — А навошта хамы хлопцаў ашукваюць!
    — Мудра! — загаманіў Лорд.
    Я наблізіўся да Сашкі і сказаў:
    — Маю да цябе цікавасць. Можа, выйдзеш на хвіліначку з хаты?
    — Штосьці важнае?
    — Так... Пра Альфрэда...
    — Ara! To выйдзі і чакай мяне ля брамы.