Каханак Вялікай Мядзведзіцы  Сяргей Пясецкі

Каханак Вялікай Мядзведзіцы

Сяргей Пясецкі
Выдавец: Рэгістр
Памер: 405с.
Мінск 2019
93.88 МБ
— Дзіця? — адрэзаў Лорд. — Усім нашым марухам1 гэтая сікуха дасць фору! Якая сур’ёзнасць... Футы-нуты!..
— Што ты хацеў сказаць? — запытаў я ў Лорда.
— Будзе агранда.
— Калі?
— Сёння рушым у дарогу. Калі будзем вяртацца, то несці будзем скуры. Разумееш?
— Так.
— Ну і зробім агранду ў лесе паблізу граніцы. Сезон скончыцца, трэба будзе трохі «падрамантавацца» на зіму.
— Хлопцы ведаюць пра гэта?
— Самі параілі... Ведаюць пра гэта Камета, Шчур і Мамут.
— Але каб ніхто не папаўся!
— Ну, цяжка. Неяк жа будзе. Трэба трохі зарабіць. Сем месяцаў прайшло чыста. Адну работу завалім. Папярэджваю цябе, каб ты ведаў. Калі будзем бегчы, ты трымайся каля мяне.
— Добра.
1 Маруха (жарг.) — баба.
Вечарам таго ж дня мы вырушылі ў дарогу. Тавар мелі дарагі: гемза, лак, хром, батыст і шаўковыя панчохі. Ношы былі на 40 фунтаў.
На пункт мы прыбылі а трэцяй гадзіне ночы. Хлопцы пайшлі ў гумно, а мы з Лёвам накіраваліся да хутара. Спачатку хлопцы крыху кпілі з мяне, маючы на ўвазе мой paMan з Бамбінай. Асабліва Ванька Бальшавік. Але Шчур раптам сказаў яму:
— А табе шкада?.. Вочы вылазяць ад зайздрасці? Мела рацыю Бамбіна: не для пса каўбаса!
Потым усе пагадзіліся з гэтым, асабліва калі заўважылі, што Бамбіна пачала лепей дбаць пра нашыя «карыты». Цяпер, калі мы прыходзілі да меліны, яны накіроўваліся да гумна, а мы разам з Лёўкам ішлі ў хату. Часам толькі Бальшавік не вытрымліваў і казаў: «Пайшоў на цёплыя ножкі!»
Бамбіна адчыніла нам дзверы. Ніколькі не саромеючыся прысутнасці Лёўкі, яна абняла мяне пульхнымі гарачымі рукамі. Потым хуценька адаслала Лёўку ў бакоўку і вясёлая, узбуджаная і нецярплівая вярнулася да мяне. Дапамагла мне зняць вопратку і боты, якія былі ў брудзе да кален. Раніцай я знайшоў усё чыстае і сухое. Добра было мне з ёй.
3 цягам часу я стаў заўважаць, што яна пачынае кахаць мяне інакш, неяк больш пачуццёва і шчыра. I я штораз усё больш прывязваўся да яе, нават сумаваў па ёй, калі доўга не бачыў. Я пераканаўся, што розніца ва ўзросце не мае вялікага значэння. Часам мне нават здавалася, што яна малодшая за мяне: столькі ў ёй было парыву, смеху і якойсьці дзявочай бесклапотнасці.
На наступны дзень мы вырушылі ў зваротную дарогу. Неслі скуры. Я меў у мяшку на спіне 380 скурачак алтайскай вавёркі (19 пачак па 20 скурак). Ноша была не вельмі цяжкай. Ноч была чорная, як смала, азямля гразкая і ліпкая, як дэкстрына2. Мы брылі, як мухі па ліпучцы, з цяжкасцю дастаючы ногі з балоцістай глебы. Тры разы мы адпачывалі,
2 Дэкстрына (хімічн.) — клейкае рэчыва, якое атрымліваецца ў выніку апрацоўкі крухмалу.
пакуль дайшлі да прыгранічнага лесу ля Затычына, дзе намерваліся зрабіць агранду.
Увайшлі ў лес. Цягнуліся вузкай сцежкай паміж густымі хвойкамі. Потым выйшлі на паляну і, перайшоўшы яе сярэдзіну, пайшлі далей. Выйшлі на шырокую, выбітую коламі вазоў дарогу. Пад нагамі сталі дудзець дошкі. «Мост», — падумаў я, стараючыся ісці як мага цішэй.
Хтосьці паспешліва прайшоў ля мяне і знік у цемры. Гэта быў Шчур. Лорд на хвіліну затрымаўся і ўзяў мяне за руку. Ён блізка прасунуў твар і прашаптаў:
— Зараз...
Мы пайшлі побач. Раптам злева ад дарогі бліснуў электрычны ліхтарык. Умомант асвяціў доўгую вужаку хлопцаў, якія ішлі пасярод дарогі. I ў гэты ж момант раздаўся нялюдскі крык:
— Сто-о-о-ой! Страляю! Сто-о-о-ой!
Ліхтарык патух. Выбухнулі два рэвальверныя выстралы, потым яшчэ два. Усё навокал закружылася, завіравала. Раздаліся крыкі. Затрашчэлі прыдарожныя кусты. Трэск ішоў па лесе. Я і Лорд скокнулі ўлева, адкуль раздаліся стрэлы і крык. А хлопцы скокнулі ўправа.
Праз некалькі хвілін усё сціхла. Мы ўсталі. Паблізу раздаўся свіст. Лорд адказаў. Да нас набліжаўся Шчур. Гэта ён страляў і крычаў. Я пачуў, што ён ціха смяецца.
— Ну як там? — спытаў Шчур у Лорда.
— Клёва! Шухер як халера! Агранда першы клас!
Мы шчасліва перайшлі граніцу. Назаўтра Болік Камета павёз скуркі ў Вільню. Там можна было прадаць іх намнога даражэй, чым у мястэчку. Я, Лорд, Шчур і Мамут аддалі яму сваю долю. Разам з яго скуркамі было 1840 штук.
— Хаця каб ён не папаўся! — сказаў Шчур.
— Ён пападзецца? — сказаў Лорд. — Ніколі... Яго адтуль, з граніцы, і мільёнамі не вышыбеш!
Праз два дні Камета вярнуўся. Скуркі ён прадаў за 2024 даляры — за даляр і 20 цэнтаў за штуку. Мы адлічылі Камеце 24 даляры за дарогу, а рэшту падзялілі: па 400 даляраў на кожнага.
Толькі нашая пяцёрка ведала пра агранду. Іншыя хлопцы думалі, што нас сапраўды пагналі. Некаторыя нават казалі, што гэта работа падпольніка Макарава. А Ванька Бальшавік кляўся, што бачыў у бляску ліхтарыка ягоную рыжую бараду і шрам на левай шчацэ.
Усе шчасліва вярнуліся ў мястэчка. Толькі тавар купцу не вярнулі: «згубілі, параскідалі», зрэшты — не тлумачылі гэта ўвогуле.
Глава 13
Зноў выпаў снег і ўжо не раставаў. Надышла зіма, суровая, марозная, снежная. Цвёрдасталаянанаграніцы і тоўстай скібай халоднага пуху пакрыла зямлю на доўгі сон.
З'явілася белая сцежка. Залаты сезон скончыўся. Хлопцы гулялі, пілі, распуснічалі, ганяліся за дзяўчатамі. Выглядала гэта так, нібы кожны стараўся як найхутчэй прагуляць заробленыя грошы.
Гінта мела абсалютны поспех. Наш салон заўсёды быў позні, дзверы папросту не зачыняліся. Перамытнікі купаліся ў гарэлцы. Болік Камета быў у сваёй талерцы: піў, піў і піў. Невядома, калі ён адпачываў. Фэлік Маруда быў яму верным сябрам, але піў меней, бо быў заняты ежай. Антоні граў безупынку. Камета прывёз для яго новы, вельмі дарагі гармонік і падараваў на памяць. Таму гарманіст граў, рэзаў і рубіў на ім, як вар'ят.
Аднаго вечара я спаткаў на рынку Ёську Гэнсяжа. Ён весела прывітаўся са мной:
— Куды ідзеш? — спытаў мяне.
— Дадому.
— Яшчэ рана. Хадзем да мяне. Пагаворым крыху. Раскажу табе адзін цікавы анекдот.
Хвіліну я вагаўся.
— Пра Альфрэда Алінчука раскажу табе! — дадаў Ёсік.
Я пайшоў з ім.
Жонка чакала Ёсіка з вячэрай. Мы селі за стол. Гэнсяж звярнуўся да жонкі:
— Ідзі спаць, Дора! Мы хочам пра штосьці пагаварыць.
Калі яна вышла з пакоя, Ёсік зрабіў сур'ёзную міну і сказаў:
— Вы глядзіце! Альфрэд хоча вас засыпаць!
— Як засыпаць? Данесці ў паліцыю?
Гэнсяж усміхнуўся:
— He... Ён хоча пакласці вас... На тым баку...
— Адкуль ты ведаеш?
— Бо дапытваўся, куды вы ходзіце, дзе мелінуецца з партыяй Лорд.
— Ці зможа ён гэта зрабіць?
— Ён?.. Ты мала ведаеш яго! Ён можа зрабіць любое паскудства!
— Аж не верыцца!.. Сам жа фартовец!
Ёсік засмяяўся:
— Фартовец?.. Гэта апошняя падла!.. Думаеш, ён за граніцай скрываецца?.. Ён ходзіць на зыхер.
— Але ж ходзіць з машынамі!
— Ну і што з таго? Яны бяруць сплювы1, бо баяцца хамаў. А пра вашу партыю ён распытваў «з понтам»2. Нібы хоча знайсці другі пункт для сябе. А ён хоча вас пакласці... Вы глядзіце!.. Я маю адно падазрэнне...
Гэнсяж раптам змоўк.
— Якое падазрэнне?
— Нікому не скажаш?
1 Сплюва (жарг.') — рэвальвер.
2 Понт (жарг.) — рабіць выгляд.
-He.
— Пад хайрам3?
— Так.
— Гэта ён засыпаў партыю Гваздзя, бо хацеў адбіць у яго Анцьку Завітчанку.
— Што ты кажаш?!
— Я не ведаю гэтага дакладна. Ведаю толькі, што ён сустракаецца ў Мінску з канфідэнтам Макаравым. Разам там гуляюць. Макараў дапамагае Алінчукам хадзіць з кантрабандай, а яны даюць яму работу... Засыпаюць хлопцаў...
Я ўстрывожыўся. Хвіліну думаў, а потым сказаў:
— Ведаеш што, Ёсік? Гэта вельмі важная справа! Я павінен сказаць пра гэта Сашку і Лорду.
— Цяпергэтаняможна! Ты даўслова... Няможна!.. Я даведаюся больш, тады разлічышся з Альфрэдам... Цяпер няможна... Скажы толькі Лорду, каб быў асцярожны на сцежках і каб змяніў меліну. Можаш сказаць толькі, што чуў ад кагосьці, што Альфрэд распытвае, куды вы ходзіце. Няхай папярэдзіць хлопцаў, каб нікому пра гэта не расказвалі... Альфрэд хоча вас засыпаць так, як засыпаў Гваздзя...
Позна ўначы я вяртаўся дадому, раздумваючы над сітуацыяй. Думаў, як паступіць. Баяўся, каб не адстрашыць хлопцаў ад Лёнінай меліны — я б тады не меў магчымасці спатыкацца з ёю.
Назаўтра я пайшоў да Лорда. Застаў яго дома. Пасля ўчарашняй п'янкі ў яго балела галава, і ён меў ахвоту палепшыць настрой.
— Ведаеш што, Болік, — сказаў я яму. — Мы павінны быць асцярожнымі на меліне. Альфрэд дапытваецца, дзе ў нас пункт у Саветах. Хоча нас «лягнуць».
— Адкуль ты ведаеш?
— Ад аднаго хлопца ведаю.
— Халера з тым Альфрэдам!.. О, сука!..
— Мы павінны быць асцярожнымі.
3 Пад хайрам (жарг.) — даеш чэснае слова.
— Так... Цяпер будзем больш асцярожнымі. He дачакаецца! Партыі не возьме! Сама болей яны аднаго хлопца цопнуць. Ты дакладна ведаеш пра гэта?
— He. Толькі так думаю.
Я не хацеў занадта ўстрывожваць Лорда, каб ён не змяніў пункту.
— Трэба папярэдзіць хлопцаў, каб нікому не гаварылі, дзе затрымліваюцца ў Саветах.
— Канечне. Зрабі гэта. Няхай пільнуюцца. Языкі за зубы — і ўсё! Зрэшты, ніхто не ведае прозвішча Бамбіны і не зможа дакладна апісаць, дзе знаходзіцца яе хутар.
Мы змянілі тэму размовы. А трохі пазней пайшлі піць да Гінты.
Праз два дні мы першы раз вырушылі на работу па белай сцежцы. Вёў партыю, як звычайна, Лорд. Пільнаваў тавар Лёўка. Тавар быў танны: падэшвы, жаночыя свэтары, шарсцяныя шалік — на зімовы сезон. Апрача мяне, Лёвы і Лорда, ішлі Мамут, Шчур, Болік Камета, Ванька Бальшавік і Фэлік Маруда. Разам васьмёра. Петрык Філосаф усё яшчэ хварэў, а Алігант яшчэ не вылечыўся пасля ранення. Цяпер мы больш асцярожныя. He ідзём палямі ў кірунку будынкаў, хутара і саду, а краем гаю набліжаемся да выезджанай санямі дарогі, па якой намерваемся дайсці да хутара, каб не пакінуць за сабой слядоў.
Мы выйшлі ў дарогу з Букраўкі1, з гумна на ўскрайку мястэчка, куды днём раней звезлі ношы. У дарогу вырушылі рана, ледзь пачало змяркацца. Зрабілі мы так таму, што зялёнкі наўрад ці падумаюць, што перамытнікі вырушаць у дарогу так рана.
А другой гадзіне ночы мы дабрылі да хутара Бамбіны.
Лорд затрымаў партыю, наблізіўся да мяне:
— Можа, хочаш пайсці першым? Паглядзіш, ці ўсё ў парадку на меліне, у гумне і ў садзе... Агледзіш увесь хутар. Спытай у Бамбіны, ці не круціўся там хтосьці днём. А калі
1 Букраўка — цяпер вуліца Пушкіна ў Ракаве.
ўсёўпарадку.выйдзі надарогуізрабізапаленымліхтарыкам тры вялікія кругі... Пойдзеш першым?