• Часопісы
  • Каханак Вялікай Мядзведзіцы  Сяргей Пясецкі

    Каханак Вялікай Мядзведзіцы

    Сяргей Пясецкі

    16+
    Выдавец: Рэгістр
    Памер: 405с.
    Мінск 2019
    93.88 МБ
    Я ўзышоў на ганак. Дзверы ў сенцы былі адчыненыя. Наступныя дзверы, што вялі ў хату, таксама. Я ўвайшоў усярэдзіну. Убачыў Лёню, якая стаяла ля стала з нейкім нязвыклым выразам твару, глядзела мне ў вочы, не ідучы спаткаць мяне, як рабіла гэта заўсёды. «Дзіўна!.. Так хутка апранулася!.. I чаму не вітае мяне?» — падумаў я.
    — Дзень добры! — сказаў я.
    — Дзень добры. Што хочаце? — спытала мяне Лёня і коса глянула ўправа.
    Там была доўгая заслона, за якой стаяў ложак Лёні. Гэтую заслону можна было перасоўваць па дроце, бо яна вісела на некалькіх жалезных кольцах.
    Удзень яе засоўвалі, а ўначы яна была заўсёды адсунута. Цяпер заслона шчыльна засланяла ложак, хаця было яшчэ вельмі рана.
    Унізе заслона не даставала да падлогі. Я паглядзеў туды і ўбачыў у нізе чубкі дзвюх пар ботаў. Адзін з іх зварухнуўся. Сумнення не было: там схаваліся нейкія людзі. «Засада», — падумаў я і спакойна сказаў Лёні:
    — Скажыце мне, гаспадыня, якой дарогай можна хутчэй дайсці да Мінска? Такая завея! Я заблудзіўся ў дарозе і ажно сюды прыйшоў! He ведаю, дзе знаходжуся.
    Лёня злёгку ўсміхнулася і адказала:
    — Ідзіце абок хутара аж да мастка. А там направа... Выйдзеце проста на тракт.
    Пачуўся якісьці шум ззаду, за дзвярыма. «I ў сенях таксама ёсць людзі», — падумаў я. У гэты момант заслона імгненна адсунулася ўбок, і з-за яе выйшаў высокі мужчына ў доўгім сівым плашчы і будзёнаўцы з вялікай чырвонай зоркай. За ім крочыў поўны, плячысты чалавек у чорнай бекешы і з вялікай чорнай папахай на галаве. У яго была кароценькая рыжая барада і шрам на левай шчацэ. Ён здзекліва свідраваў мяне вачыма. «Макараў», — падумаў я.
    Ёсць пташка! — крыва ўсміхаючыся, сказаў ён. — Скакаў, скакаў і даскакаўся!
    Ён падышоў да мяне і замахнуўся кулаком, хочучы мяне ўдарыць. Я ўхіліўся ад удару. Ваенны сказаў:
    — He чапай яго! Убачым, што гэта за нумар.
    Макараў адчыніў дзверы ў сенцы і сказаў:
    — Хадзіце, таварышы, сюды. Адну сволач маем!
    У хату ўвайшлі шэсць чырвонаармейцаў з кароткімі кавалерыйскімі карабінамі ў руках.
    — Хорош гусь1! — сказаў адзін.
    1 Па-руску.
    — He гусь, а мокрая курыца! — дадаў другі, маючы на ўвазе маё заснежанае ўбранне, з якога сцякала ў цёплай хаце.
    Ваенны, у якога я ўбачыў на левым рукаве два кубікі, звярнуўся да Макарава:
    — Вазьмі чатырох і ідзі з імі ў гумно! Напэўна, сёння ніхто больш не прыйдзе. А калі прыйдуць, упусці іх усярэдзіну.
    Потым звярнуўся да астатніх чырвонаармейцаў і сказаў:
    — Глядзіце за гэтым госцем! Калі зварухнецца — куля ў лоб.
    Потым паказаў мне пальцам на стол:
    — Залазь туды!.. У кут!..
    Калі я сеў за стол (ён загадаў мне так зрабіць, каб я не мог уцячы), зноў звярнуўся да чырвонаармейцаў:
    — Назірайцетаксамаізажанчынай!.. Каб неразмаўлялі... Hi слоўца!.. — сказаў і выйшаў з хаты.
    Чырвонаармейцы трымалі зброю напагатове. Я глянуў на Лёню. Твар яе быў сумны, але не перапалоханы. Калі салдаты на нас не глядзелі, яна ўсміхалася мне. Я адказваў ёй усмешкай.
    «Толькі б хлопцы не папаліся», — бесперапынна думаў я і адначасова планаваў адказы на пытанні, якія маглі мне задаць.
    Калі праз паўгадзіны ваенны з кубікамі на рукаве і Макараў з чырвонаармейцамі вярнуліся ў хату, я зусім супакоіўся: «Хлопцы далі драпака! Столькі часу не будуць чакаць... Зразумелі, што здарылася нейкае няшчасце і не прыйшлі сюды! Вернуцца за граніцу... Але ж намучаюцца, бедныя... Такі лёс!..»
    — Выйдзі з-за стала! — звярнуўся да мяне ваенны.
    Я стаў ля сцяны.
    — Распранайся!
    Я стаў здымаць з сябе адзенне. Застаўся толькі ў бялізне.
    — Здымай усё! — крыкнуў Макараў.
    — Там жанчына... — сказаў я.
    — A Hito табе да гэтага!.. He бойся, яна добра знаецца на такіх рэчах! — Макараў зарагатаў.
    Я распрануўся зусім. Мяне старанна абшукалі. Паглядзелі нават у рот, пад пахі, пад ступні, праверылі нават валасы. Потым абшукалі маю бялізну і кінулі яе мне.
    — Апранайся! — сказаў ваенны.
    Адну за другой дэталёва перагледзелі ўсе мае рэчы. Падцяжкі, пояс, сумку, грошы, гадзіннік, сцізорык, ліхтар і насавую хустачку паклалі на стол. Дазволілі мне апрануцца.
    — Дайце, таварыш, закурыць, — звярнуўся я да ваеннага.
    — Гусь свінні не таварыш! — адрэзаў ён.
    Макараў зарагатаў.
    Я меў ахвоту спытаць ваеннага, хто з нас гусь, а хто свіння.
    Праз пэўны час ваенны даў мне адну папяросу з майго пачка і сказаў:
    — Вазьмі... закуры і кажы праўду! Бо будзе дрэнна! Будзем біць!
    Я закурыў папяросу.
    Ваенны выняў з тоўстага партфеля аркуш паперы і паклаў яго на стале — гэта быў друкаваны фармуляр. Пачаў распытваць мяне пра імя, прозвішча, дату нараджэння і іншае. А калі скончыў запісваць мае дадзеныя, то пагрозліва сказаў:
    — Ты з Польшчы?
    — Так.
    — Навошта прыйшоў у Саветы?
    Я ўспомніў аповед Лорда ў Калішанак пра тое, як быў арыштаваны савецкімі пагранічнікамі і як яго потым дапытвалі ў Койданаве. Але Лорд быў з таварам, а я не меў з сабой ношы. Гэта было добра для Лёні, але дрэнна для мяне.
    — Дрэнна было мне ў Польшчы, — сказаў я, — таму прыйшоў сюды, каб назаўсёды застацца ў Саветах.
    — А грошы адкуль?
    — Прадаў усе свае рэчы.
    — Круціш, скаціна.
    — Праўду кажу.
    — Колькі разоў быў тут?
    — Першы раз.
    Ваенны звярнуўся да Лёні:
    — Ведаеш яго?
    — He ведаю! — сказала яна коратка і смела.
    У гэты час ваенны сказаў мне:
    — Слухай, што я табе скажу! Кажы праўду: колькі разоў ты быў тут з кантрабандай і дзе маеш тавар? Ты яе не шкадуй! — рухам галавы паказаў на Лёню. — Ты сябе ратуй, бо будзе дрэнна. Зразумей: калі ты не кантрабандыст, то ты шпіён!.. Ну, гавары!..
    — Я не кантрабандыст і не шпіён. Я прыйшоў сюды, бо хачу назаўсёды застацца ў Расіі.
    — I застанешся тут назаўсёды!.. Але ў зямлі! Разумееш? — адазваўся Макараў.
    Я не адказаў і нават не глянуў на яго. Адчуваў да гэтага чалавека агі ду і нянавісць. Маё маўчанне раздражняла яго. Ён звярнуўся да ваеннага:
    — Што ты з ім забаўляешся? Зрабіць яму лазню — інакш заспявае.
    Ён зрабіў да мяне некалькі крокаў. Кулакі яго былі сціснутыя. 3-за раскрытых вуснаў паказаліся жоўтыя зубы. Я ўспомніў, што Гвоздзь абараняўся, і падумаў: «Усё адно будуць біць! Няхай жа недарэмна!»
    Я стаяў у мокрым адзенні і дрыжэў ад холаду. Макараў, напэўна, думаў, што трасуся ад страху перад ім. Гэта яшчэ болып яго ўзбуджала і рабіла болып смелым. Калі ён замахнуўся на мяне кулаком, я хутка адбіў удар і ўсім цяжарам цела рухнуў уперад. Ударыў яго ілбом у нос і ніжнюю частку твару. Гэты ўдар называецца быком, або дацкім пацалункам, і яго наступствы бываюць жудасныя. Мне здалося, што я пачуў хруст касцей. Макараў заенчыў і рухнуў на падлогу, закрыўшы твар рукамі.
    Ваенны крыкнуў чырвонаармейцам:
    — Узяць яго!
    Я ўскочыў на лаўку, а з яе на стол. Сарваў са сцяны вялікую, апраўленую ў цяжкую раму, алеаграфію і кінуў яе ў лямпу, што вісела пад столлю пасярод хаты. Раздаўся звон шкла, і хата патанула ў змроку. Я мацаў рукамі па сценах, шукаючы, чым бараніцца. Трапіў на вялікі дубовы крыж і сарваў яго са сцяны — крыж быў досыць цяжкі.
    У гэты момант заблішчэлі электрычныя ліхтары, і яркі прамень святла на хвіліну асляпіў мяне.
    — Узяць яго! — зноў крыкнуў ваенны.
    Я падняў крыж угору і вывернуў стол на падлогу, стаўшы за ім, як за барыкадай.
    — Здавайся, бо пальну табе ў лоб! — крыкнуў ваенны.
    — Валі, хаме! — крыкнуў я. — Кайданы накінулі, а скуру здзіраеце! Валі!
    — Узяць яго! Наперад! Прыкладамі яго!
    Салдаты кінуліся на мяне. Я раз'юшана змагаўся. Ізноў апынуўся пасярод урагану. Але цяпер мяне асляпіла кроў. Я чуў не завыванне віхуры, а крыкі ўзбуджаных барацьбой чырвонаармейцаў і ціхі плач Лёні. Мяне крыху засланяў стол, але хутка яго адцягнулі набок.
    У гэты момант я скочыў уперад, б’ючы ўсляпую крыжам налева і направа. Я амаль не адчуваў удараў, якія чырвонаармейцы наносілі мне прыкладамі...
    Раптам адчуў, што трачу прытомнасць... Падлога знікала з-пад маіх ног. У апошнім пробліску свядомасці я заўважыў побач з маёй галавой чыюсьці нагу і ўпіўся ў яе зубамі.
    — Ах ты, сукін сын! — раздаўся голас ваеннага.
    Болып не памятаю нічога... Усё патанула ў цемры...
    Воучым следам
    ЧАСТКА II
    Граніца накорміць,
    Граніца напоіць,
    Граніца пацешыць, Граніца ўстроіць1...
    (з песенькі перамытнікаў)
    Глава I
    Набліжаецца канец сакавіка. Адчуваю надыход вясны. Туга ірве сэрца.
    Шосты тыдзень сяджу ў першым падвале мінскай Надзвычайкі. Камера, у якую мяне кінулі, цёмная і вільготная. Са сцен сцякае вада. Маленькае закратаванае акенца скупа прапускае дзённае святло праз брудныя мутныя шыбы пад столлю. Праз акно бачны боты салдат і чэкістаў, якія праходзяць па двары. Паўсюль жудасны бруд. Усё лепіцца ад гразі. Спачатку я баяўся датыкацца да сцен, дзвярэй і палацяў. Цяпер прывык. Паветра мярзотнае і смярдзючае, перанасычанае вільгаццю і смуродам ніколі не мытых цел. Бялізну нам ніхто не мяняе, і мы ніколі не мыемся. Найболып атручвае паветра параша — вялікі драўляны кубэлец, які дрэнна замыкаецца і падцякае. Мача сочыцца з яго на падлогу, утвараючы лужыны, якія разносяцца нагамі па ўсёй камеры.
    На нарах-палацях спяць сямёра, а чацвёра на падлозе. Часам укідваюць новых, але часта звальняюць іх або пераводзяць яшчэ кудысьці. Мы сядзім тут найдаўжэй.
    1 Устроіць — тут: апране, прыбярэ ў прыгожы строй.
    Сядзяць тут, апрача мяне, браты Ян і Мікалай Спландзяны, якія пастаянна жывуць за граніцай у вёсцы каля Стоўбцаў. Яны маладыя: аднаму дваццаць, а другому дваццаць тры. Папаліся яны на меліне паблізу Койданава. Іх мелінар Ушынскі, поўны, плячысты хлопец, сядзіць разам з імі. Спачатку сядзелі асобна, а цяпер іх злучылі. 3 гэтага раблю вывад, што справа іх несур’ёзная.
    Ёсць адзін самагоншчык, Каспар Буня, велізарны, касцісты хлопец. Жыў у смалярні паблізу Заслаўя і там гнаў са збожжа самагонку. Яго злавілі на месцы злачынства — пры апараце. На ім вялікі кажух, ад якога на ўсю камеру смярдзіць дзёгцем.
    Ля акна стаіць Жаба, злодзей-рэцыдывіст. Усунуў рукі ў кішэні штаноў і свішча. Цяжка вызначыць яго ўзрост: гадоў сарака ці пяцідзесяці, а можа, і болып. Галава ў яго вялізная. Рот — ад вуха да вуха. Вочы мутныя, без выразу, на фоне зялёнай бруднай скуры выглядаюць як злепкі слізі. Ён пастаянна згорблены. Цела ў яго мажнае, але дужа спрытнае.
    Маем аднаго бандыта, Івана Лобава. Сядзіць за некалькі рабаўнічых нападаў. Гэта прыстойны мужчына трыццаці пяці гадоў. У яго чорная бародка клінам. Ён пастаянна ўсміхаецца. Стварае ўражанне ўладзімірскага багамаза. Яго даўно пусціл і б у расход, але за яго стараюцца заможныя сваякі.