Каханак Вялікай Мядзведзіцы
Сяргей Пясецкі
16+
Выдавец: Рэгістр
Памер: 405с.
Мінск 2019
Штосьці ўтойваюць ад мяне. Але што? Я не хацеў распытваць занадта настойліва. Можа, пазней раскажуць мне пра гэта.
Аднаго дня Юлік працаваў разам з Мужанскім каля варштату, Петрык пайшоў у горад, а я выйшаў з хаты, намерваючыся пайсці да Сашкі Вэбліна. Я ведаў ад хлопцаў, што Сашкі няма дома, бо ён паехаў разам з Жывіцам у Радашковічы, але мне хацелася ўбачыць Фэлю. Я заўсёды думаў пра яе, а на працягу апошняга тыдня кожны дзень наважваўся туды пайсці. Я быў нясмелы ад таго, што ў апошні раз, у студзені, мы развіталіся вельмі холадна, бо яна не захацела танцаваць са мной.
Фэлю я застаў дома. Выглядала яна цудоўна. Была апранута ў прыгожую крэмавую сукенку. Я не мог пазнаць у ёй учарашняй свавольнай дзяўчыны. Мяне здзіўляла, што кожны раз Фэля выглядала інакш. Кожная новая сукенка надавала ёй штораз новую прывабнасць. Але яна і заўсёды была прыгожай. Сёння яна паводзіла сябе нязвыкла паважна.
Калі я ўвайшоў у хату, то ўбачыў яе ў кампаніі Людкі Зубік, якая была апранута ў яркую жоўтую сукенку, якая абцягвала яе пругкае мясістае цела, якое трэслася пры кожным руху. Людка была моцна падпярэзаная шырокім лакіраваным паяском з вялікай нікеліраванай спражкай. Гэта камічна выдзяляла яе жывот і грудзі, якія тырчэлі ў бакі.
Дзяўчаты пілі гарбату. Людка штохвіліны выбухала вясёлым смехам, паказваючы пры гэтым вялікія, досыць прыгожыя зубы і ружовыя дзёсны.
— Хочаш гарбаты? — спытала ў мяне Фэля.
— Я паснедаў.
— He зашкодзіць. Сядай. На шклянку гарбаты месца хопіць... Ёсць сунічнае варэнне... Сама варыла.
Я выпіў шклянку гарбаты.
— Болік доўга не прыходзіць, — сказала Людка.
— Яшчэ рана, — адказала Фэля.
Я ведаў ад хлопцаў, што Людка ад пэўнага часу з'яўляецца каханкай Лорда. Болік не меў намеру ажаніцца з ёю,
але дзяўчына зусім не настойвала на гэтым, бо была зусім свабодная і не баялася плётак. Людка не толькі не хавала сваю незаконную сувязь з Лордам, але наўмысна падкрэслівала яе, паказваючыся з Болікам усюды.
Калі Фэля прыбрала стол пасля снедання, прыйшоў Лорд. Ён быў апрануты, як граф: элегантны капялюш, белыя штаны, лакіркі, лясачка, японскі гальштук і камізэлька, якая ззяла ўсімі колерамі вясёлкі.
— Наша ўшанаванне! — сказаў Лорд на парозе.
Людка запішчэла, сарвалася з месца і, трасучы пышным целам, падбегла да Лорда. Закінула яму на шыю ружовыя, тоўстыя рукі і, падняўшы ўверх сагнутую ў калене левую нагу, пацалавала яго. Лорд абняў яе і пачаў кружыць па пакоі.
Фэля злёгку ўсміхнулася і зірнула на мяне. Я адказаў ёй усмешкай.
Мы выйшлі ў мястэчка. Нас абмінала шмат прахожых. Усе звярталі ўвагу на Фэлю. Мужчыны азіраліся наяе. Мне гэта было прыемна. У Фэлі ў вушах былі завушніцы з вялікімі брыльянтамі, на грудзях — дарагі кулон, на руках — некалькі бранзалетаў, а на пальцах — шмат пярсцёнкаў. Дзяўчына вел ьмі л юбіла ўпрыгожанні, а Сашка не ску піўся на падарункі сястры.
Мы сустракалі штораз усё большыя групы прахожых. Віталіся са знаёмымі. Каля касцёла я заўважыў Альфрэда, які ішоўу нашым напрамку. Ён вёў пад руку Бэлку і штосьці ёй гаварыў. Дзяўчына гучна смяялася. Я глянуў на Фэлю: яна нахмурыла бровы.
Альфрэд і Бэлка набліжаліся да нас. Раптам Бэлка ўбачыла мяне і перастала смяяцца. Лорд сказаў ёй:
— Панне Бэльці ўшанаванне!
Альфрэд зняў капялюш і пакланіўся Фэлі. Яна кіўнула яму.
Пасля вяртання з Саветаў я не быў у Бэлкі і сёння ўбачыў яе першы раз. Я хацеў пайсці да яе адразу пасля вяртання з-за граніцы, але даведаўся ад Шчура, што Бэльця ходзіць цяпер з Альфрэдам і не захацеў ісці да яе. Цяпер
убачыў гэта сам. Гэтая акалічнасць, а асабліва гэтая сустрэча павялічыла маю цікавасць да Фэлі. Я ведаў, што Альфрэд гады два заляцаўся да яе і не меў узаемнасці. Яна нават не хацела ісці за яго замуж, хаця ён шмат разоў ёй прапаноўваў. «Дзяўчына яна разумная і хітрая, — падумаў я. — Такую не так проста ўзяць прыгожым тварам і чорнымі вусікамі».
Фэля і Л юдка пайшлі ў касцёл, а я і Лорд сталі шпацыраваць між элегантна апранутымі хлопцамі, якія, нібы надутыя індыкі, праходжваліся групкамі, крадком зыркаючы на прыступкі касцёла, якія нагадвалі клумбу з кветкамі: на прыступках стаялі дзяўчаты, апранутыя ў яркія каляровыя сукенкі. Стаялі, шапталіся, хіхікалі і з павагай аглядалі хлопцаў. Гэта прыводзіла тых у дзівосны экстаз. Хадзілі, як стаенныя коні, якіх прытрымлівае жакей, і скоса паглядалі на паненак.
Да нас наблізіўся Юрлін. Ён павітаўся з намі і плюнуў убок, наўмыснапатрапіўшы налакірак Альбіна Алінчука, старэйшага брата Альфрэда, які быў у гэты час каля нас. Той зачырванеўся, не ведаючы, што рабіць.
— Выбачайце, Альбін, — сказаў спакойна Юрлін.
— Лёгка сказаць «выбачайце», — буркнуў Альбін, выціраючы апляваны лакірак кавалкам паперы.
— Ну калі не падабаецца «выбачайце», тады не прашу прабачэння.
Збоку падышоў Шчур.
— Яму не падабаецца, што ты патрапіў на нос лакірка! — сказаў перамытнік. — Алінчукі любяць, каб ім у морды плявалі.
Да Альбіна падышлі браты, а Шчур прыгаворваў далей:
— Навошта паперай выціраеш? Абліжы языком! Будзе блішчэць, як сонца. Людзі падумаюць, што нейкі прынц, а не сын крамніка!
— Ксёнжэ, цо псы вёнжэ1! — дадаў Лорд.
1 Ksi$z§, co psy wi^ze (польск., фраз} — прынц, які навязвае сабак / пра таго, хто беспадстаўна ганарыцца і ставіць сябе вышэй за іншых.
— Храбя, цо скуры обрабя1! — адрэзаў Шчур.
Алінчукі пайшлі далей. Юрлін звярнуўся да Лорда:
— Мне патрэбны яшчэ два хлопцы. Тавару да халеры, а хадзіць няма каму.
— Ці ж мала хлопцаў у мястэчку?
— Я не хачу браць абы-каго.
— А, можа, ты пойдзеш? — запытаў Лорд.
Хвіліну я думаў. У мяне бракавала грошай. Трэба было брацца за работу. Доўгая бяздзейнасць мне таксама надакучыла.
— Калі ідзеш? — спытаў я ў Юрліна.
— У аўторак.
— Добра. I я з вамі.
— Разумна! — дадаў Лорд. — Спытаюся яшчэ ў Аліганта. Ён мартусовы2. Можа, таксама пойдзе.
— Добра! — сказаў Юрлін. — Дык трэба падрыхтаваць 10 носак. Але каб на «пэ»!
— Гэты напэўна, — пацвердзіў Лорд. — Алігант таксама павінен пайсці.
Юрлін пайшоў да Гінты, а мы ўсе чакалі, калі з касцёла вернуцца дзяўчаты. Нарэшце ўбачылі Фэлю і Людку паміж дзяўчат, якія саступалі ім дарогу. Мы падышлі да іх і разам пакінулі касцёльны двор. На нас скіравалася шмат поглядаў. Людка цікавіла хлопцаў сваёй фігурай, а Фэля — прыгажосцю. Лорд быў вядомым перамытнікам і п'яніцам, а я да гэтага часу быў загадкавым прышэльцам, і мая прысутнасць каля Фэлі прабуджала яшчэ болыпую цікавасць да мяне.
Мы павольна дэфілявалі вуліцамі мястэчка. Лорд у адным месцы зайшоў у краму і купіў цукерак, шакаладу і арэхаў.
Мы вярнуліся дадому. Фэля падала абед, які прыгатавала разам з Людкай. На стале стаялі графін з гарэлкай і пляшка вішнёўкі. Лорд выпіў за здароўе нашых дам, потым — за
1 Hrabia, co skory obrabia (польск., фраз.) — граф, які скуры вырабляе / пра таго, хто беспадстаўна ганарыцца і ставіць сябе вышэй за іншых.
2 Мартусовы (жарг.) — выдатны хлопец.
радню па мячы і кудзелі3, потым — за граніцу і перамытнікаў. Піў за шчасце, поспех і чорт ведае за што яшчэ — галоўнае, каб быў повад выпіць. Людка піла амаль нароўні з намі. Фэля была больш стрыманай, але таксама выпіла многа вішнёўкі. Твар яе пабляднеў, вочы заблішчэлі, вусны сталі пурпуровымі. Я не адрываў погляду ад яе і штохвіліны даліваў ёй у кілішак.
Потым мы адставілі стол. Лорд завёў грамафон. Гэта быў нейкі стары вальс. Лорд абхапіў Людку, і, цесна сплеценыя, яны кружыліся па хаце. Дзяўчына смяялася, закідваючы галаву назад:
— Ой, задушыш!
А сама ільнула да яго ўсім целам. Я запрасіў Фэлю на танец. Яна ўстала з месца. Мы пачалі кружыцца па пакоі. Я ўсё мацней прыціскаў яе да сябе. Яна не супраціўлялася... У пэўны момант я пачуў яе голас, які даносіўся да мяне нібы з вялікай адлегласці:
— Можа, досыць?.. Бо згарыш!..
Вечарам мы з Лордам правялі Людку дадому. Перад развітаннем Фэля неяк асабліва паціснула мне руку і сказала:
— Прыйдзі калі-небудзь.
— Калі?
— Калі хочаш.
— Добра. Прыйду.
Мне было вельмі весела. He шкада было ані Бэлкі, ані Лёні. Я цалкам знаходзіўся пад уплывам Фэлі. Аднак, правёўшы дадому Людку, Лорд сказаў мне:
— А можа, таго?.. Сходзім да Калішанак? — відавочна, яму было крыху сорамна.
Я адказаў яму, хаваючы сапраўдную мэту:
— Добра. Варта б выпіць...
— Канечне, канечне. Вельмі разумна! — сказаў Лорд.
У тую ноч першы раз пасля вяртання з-за граніцы я не начаваў дома.
3 Krewny ро mieczu і k^dzieli (польск.) — радня па бацькавай і матчынай лініі.
Глава 7
Hac адзінаццаць. Звычайная вялікая партыя перамытнікаў. Ідзём лесам у зялёным паўзмроку па мяккіх імхах, як па дне мора. Крадзёмся між дрэвамі без шуму, нібы прывіды. А ўверсе гэтак жа ціха крадуцца хмары... Пусцілі наперад, як прынаду, маленькую лёгкую хмарку і плывуць за ёй усёй масай.
Юрлін ідзе першым. Крочыць паволі, злёгку вагаючы цела ўлева-ўправа. Рысінымі вачыма мы аглядаем прастору перад сабой. За ім паспявае Лорд. Ідзе лёгка, як па паркеце. Кідае погляды ўлева-ўправа. За імі, двума вядомымі перамытнікамі, іду я. За мной ідзе, хістаючы сцёгнамі, Шчур. Ён пастаянна ўсміхаецца. Нешта яму ўспомнілася: якаясьці агранда, або абдумвае агранду. Потым валіць Камета. Распушыў чорныя вусікі па паветры і размашыста крочыць наперад. За ім брыдзе Соня, жонка Юрліна. Мы спецыяльна пускаем яе ўсярэдзіну партыі, бо там найбольш бяспечна. Кабета ідзе дробным, але ўпэўненым крокам. Яна прывыкла да такіх падарожжаў, бо ходзіць з мужам ужо другі год. За Соняй шлёпае Ванька Бальшавік. Ідзе, углядаючыся ў яе лыткі, глядзіць, як прывабна хістаюцца сцёгны жанчыны. У яго галаве рояцца розныя эратычныя вобразы, і ён часта, забыўшыся, ламае ботамі сухі хмызняк. Тады Шчур закідвае галаву назад, робіць пагрозлівую міну і паказвае яму кулак. Ванька ў адказ мармыча:
— Аглядаецца, як кабыла на ваўка!
За Ванькам паспявае Смочак, вясёлы, камічны, легкаверны хлопец. Ён вельмі не любіць, кал і яго называюць Смочкам1. Мянушку гэтую ён атрымаў наступным чынам: аднаго разу ён «на ўласную руку» пайшоў за граніцу. Тавар меў незвычайны: некалькі тысяч дзіцячых сосак. Ён зрабіў сабе бандаж: навязаў соскі на шнуркі і апрануў іх пад куртку.
1 Смочак (польск} — соска.
Гэта было летам. Хлопец не паспеў за ноч дайсці да сваёй меліны. Днём схаваўся ў жыце. Калі яму надакучыла сядзець там, ён стаў красціся палямі далей. У адным месцы яго высачыў кавалерыйскі патруль. Салдаты хацелі яго затрымаць, але ён, як шчупак у ваду, нырнуў у жыта. Пасля доўгіх і цяжкіх пошукаў, здратаваўшы вялікую частку поля, яго злавілі. Салдаты звязалі яго і пачалі правяраць. Ён зняў куртку і апынуўся перад імі ўвесь у сосках, як у ордэнах. Бальшавікі выбухнулі смехам. Потым адзін з іх сказаў: