• Часопісы
  • Каханак Вялікай Мядзведзіцы  Сяргей Пясецкі

    Каханак Вялікай Мядзведзіцы

    Сяргей Пясецкі

    16+
    Выдавец: Рэгістр
    Памер: 405с.
    Мінск 2019
    93.88 МБ
    — Добра.
    — Увечары я прыйду да цябе, — сказаў Шчур і з дзвюма носкамі на спіне знік у глыбіні падворка, а я пайшоў дадому.
    Такім чынам я першы раз выпрабаваў рэвальвер.
    Назаўтра Шчур прыйшоў да мяне апоўдні.
    — Апыліў ношы? — спытаў я ў яго.
    — He... За ўвесь тавар: твой і мой разам — даюць 180 рублёў. За горла бяруць, дрэні, бо ведаюць, што мне вельмі трэба. Я б аддаў, але не ведаю, як ты. Каб ты чаго не падумаў.
    — А што я падумаю?
    — Што ад тваёй долі частку вымагаў.
    — Ведаю, што ты гэтага не зробіш! Няма пра што і гаварыць! Ідзі і бяры форсу.
    Шчур выйшаў з хаты, а ўвечары вярнуўся і прынёс 90 рублёў золатам. Ён весела смяяўся.
    — Ведаеш, партыя Юрліна таксама вярнулася.
    — Усе прыйшлі?
    — Юрлін вярнуўся з Лордам, Жыдам і Каметай. Алігант і Смочак прыйшлі разам. А Соньку Ванька Бальшавік на світанні прывёў. Мусіць, усю траву на паграніччы скамячылі. Скарысталі момант.
    — А Кавалерчык? — я меў на ўвазе Жубіну.
    — Ён не вярнуўся. Можа, дзесь блукае?
    — А як тавар?
    — Юрлін, Лорд і Камета аддалі, бо ішлі разам з жыдам. Арэшта —ф’юць! — Шчурпрацягласвіснуў. — Нямадурняў.
    Потым мы пайшлі да Гінты. У салоне было поўна перамытнікаў. Наша гелда2 працавала напоўніцу. Тут распрацоўвалі розныя планы, тут камплектавалі партыю. Тут весяліліся тыя, хто зарабіў. Тут граў гармонік, лілася гарэлка, а нярэдка і кроў. Тут гулялі ў карты.
    2 Гелда (польск.) — біржа.
    Калі мы ўвайшлі ў поўную тытунёвага дыму хату, я ўбачыў, што за сталом пасярод хаты сядзяць усе нашы і Юрлін, які рэдка калі зазіраў сюды. Для нас за сталом зрабілі месца.
    — Ну, выпіце, а потым пагаворым! — сказаў Лорд, надаючы сваім словам вялікае значэнне.
    Мы выпілі дзве шклянкі гарэл кі. Потым Лорд звярну ўся да Шчура:
    — Гэта ты ўчора валіў з машыны ў хамаў?
    — He, не я... А што?
    — Нічога.
    Лорд звярнуўся да мяне:
    — Ты рубіў у гадаў?
    — He.
    Юрлін павысіў голас:
    — Яны стралялі... Або адзін, або другі... Я ведаю. Я быў паблізу!
    — А, можа, гэта яны ў нас валілі? — сказаў Шчур.
    — А ліхтаром іх хто асвяціў? Га? — спытаў Юрлін.
    А што вам да гэтага? — спытаў я ў Лорда, крыху раззлаваны за такія пытанні.
    — А я пра тое, што наша партыя спакойная. Мы ходзім на чыстую работу і не хочам браць машын... Бо як ісці з машынамі, то ўсім, бо інакш аднаго зловяць з машынай, а да сценкі ўсе пойдзем. Вось Кавалерчык не вярнуўся. Можа, яго там і цопнулі?
    Шчур засмяяўся:
    — Эх вы, зайцы! А каб нас усіх цопнулі, то што?
    — To нічога, — адрэзаў Юрлін.
    — Так... Табе нічога. Цябе жыды выкупяць, а мы ў Надзвычайцы паздыхаем.
    — Можа, і цябе выкупяць.
    — Я ім не пахолак!
    — Дык не кажы так, — усміхнуўся Камета. — Юрлін — наш хлопец, і ведае, што гаворыць.
    ТТТчур сарваўся з месца:
    — Ён ведае, але для сябе!.. А вы памятаеце пяцёх кучкуноўскіх хлопцаў, якіх гады ў мінулым годзе на балоце
    каля Гараняў укатрупілі1? Га? Памятаеце? А?.. А нас таксама затрымалі паблізу Гараняў!
    Усе маўчалі. Тады я ўстаў і сказаў:
    — Гэта я рубануў па гадах з машыны!
    Ніхто не адазваўся. Толькі Шчур урачыста сказаў:
    — I добра зрабіў!
    Праз хвіліну падаў голас Лорд:
    — Ну гэта нешта іншае! Ты не ведаў, што ніхто з нас не бярэ ў дарогу машын!
    — Ведаў.
    У гэты час Юрлін сказаў:
    — Каб болып гэтага не рабіў!
    — Гэта мая справа, — адрэзаў я. — Ты не будзеш мне камандаваць. Хадзіў з машынай і буду хадзіць з машынай.
    — Клёва! — сказаў Шчур.
    — Ну, дык з маёй партыяй не пойдзеш, — сказаў Юрлін.
    — I не трэба! — адказаў за мяне Шчур. — Бачыш, які ганарысты! Можа, хлопец нам свабоду ўратаваў, а ён носам круціць!
    Раптам з дзвярэй данёсся голас:
    — 3 квасу піва не будзе!
    Мы азірнуліся. У дзвярах, у клубах тытунёвага дыму, стаяў Сашка. Мы не ведалі, калі ён увайшоў, бо дзверы салона былі пастаянна адчыненыя для вентыляцыі.
    Стоячы ў парозе, Сашка чуў усю нашу размову. Цяпер ён паволі наблізіўся да стала. За ім крочыў Жывіца. У абодвух рукі былі ў кішэнях.
    Чуліся прывітанні. Для іх таксама зрабілі месца ля стала. Пасля іх прыходу Юрлін хутка выйшаў з хаты.
    — Mae мойру2, — сказаў Сашка, наліваючы дзве шклянкі гарэлкі.
    Шчур пагардліва пырснуў:
    — Кішка ў яго тонкая!
    Сашка звярнуўся да мяне:
    — Ты валіў учора ў гадаў?
    1 Укатрупіць (польск.) — забіць.
    2 Мойра (жарг} — страх.
    — Так.
    — Hy дык на!
    Ён прысунуў да мяне адну шклянку, а сам узяў другую:
    — Вып'ем за шчасце!
    Мы грукнулі шклянкамі і залпам выпілі гарэлку. Потым Сашка закурыў папяросу і сказаў:
    — Добра!
    Сашка выйшаў з салона ў рэстаран. Хутка ён вярнуўся да нас, а праз некалькі хвілін Гінта і Тэкля пачалі ўносіць і ставіць на стол бутэлькі з гарэлкай, півам і лікёрам. Потым прынеслі шмат разнастайных рыбных і мясных страў.
    — Сашка скупіў буфет! — сказаў Камета.
    А Сашка сказаў:
    — Ну, братва, піць! Піць і есці! Сёння ніхто не плоціць!
    Потым запрасіў да стала Антонія і наліў яму шклянку лікёру:
    — Смакчы!
    Гарманіст выпіў і перакусіў. Сашка ўткнуў яму ў руку некалькі дзесяцірублёвак і сказаў:
    — Ідзі, рыпні «Шабашоўку»! Але па-нашаму, з агнём! Каб стол нагамі рухаў!
    Хуткахатузапоўнілі жывыя гукі «Шабашоўкі», падрываючы хлопцаў з месцаў. Перамытнікі пілі на змор. Гарэлку закусвалі ігрушамі і цукеркамі, лікёры — селядцамі, каўбасой і агуркамі.
    — Піць, братва, піць! Каб нічога не засталося! — заахвочваў нас Сашка.
    Хлопцы не марнавалі ні часу, ні гарэлкі. А Лорд спяваў на мелодыю «Хто смяецца з нашай веры»:
    Глянь жа, Гэля, на мяне ты,
    Як іду з забавы клёвай: Голы, босы, абарваны, Спіты, збіты, падрапаны...
    Позна ўначы я выйшаў з салона разам са Шчурам. У галаве шумела. Шчур таксама быў зусім п'яны. Пасярод рынку мы спыніліся. Я сказаў калегу:
    — Дык з Юрлінам канец?
    — А, канец.
    — Халера! 3 кім цяпер пойдзем? Залаты сезон на носе.
    — А хаця б і з «дзікімі»!
    — Ведаеш іх? — спытаў я Шчура.
    — Каго я толькі не ведаю!.. Як агранда, то агранда! Хоць пагуляем!.. Тай-да! Та-ра-дзі-ра!
    I Шчур, напяваючы і пасвістваючы «Шабашоўку», пачаў танцаваць прама ў брудзе на рынку.
    Потым мы доўга па чарзе праводзілі адзін аднаго дадому. Ён мне штосьці расказваў, а я яму, але нічога гэтага я не памятаю.
    Глава 9
    Была на паграніччы яшчэ адна незвычайная партыя. Яеназывалі «дзікай», ахлопцаў, якія даяеналежалі, «дзікімі» або вар'ятамі. Дзікія не захоўвалі амаль ніякай асцярожнасці і хадзілі праз граніцу на ўра. Часта пападаліся. Машыністы ў ёй змяняліся кожныя некалькі месяцаў. Але дзіўная рэч: гэтая вар'яцкая партыя працавала трэці год! Сто разоў разбітая, яна зноў сто разоў збіралася і зноў трэсла па начах граніцай і паграніччам...
    Партыі з’яўляліся і знікалі, «клаліся» найвыбітнейшыя машыністы, а гэтыя д'яблы працавалі бесперапынна. Рабілі гранды і агранды і трымаліся гадамі, хаця штораз у новым складзе.
    3 дзікімі былі тыя, каго нельга было прымусіць хадзіць з партыяй рэгулярна, і тыя, якія былі непакорлівыя і не хацелі падпарадкоўвацца абавязковым для ўсіх членаў
    партыі правілам, i тыя, каму трэба было тэрмінова зарабіць колькі грошай, а таксама тыя, хто любіў авантуры і не дбаў пра ўласную бяспеку і пастаянны заробак.
    Назаўтра пасля нашай сваркі з Юрлінам Шчур пазнаёміў мяне з машыністам дзікіх Войцехам Анёлам. Мы не хацелі страціць ніводнага тыдня з залатога сезону, бо ведалі, што дзікія не будуць пытацца ў нас, ходзім мы са зброяй ці не. Анёла мы засталі дома. Ён сядзеў у вялікай дзіцячай калысцы на палазках, якая стаяла пасярод хаты, і заўзята гойдаўся, падкідваючы ногі ўзад-уперад. Да ніжняй губы ў яго прыліпла папяроса, што была скручана з лістка насценнага календара. На стале на коўдры ляжаў выняты з калыскі зусім голы хлопчык. Дзіўна, што ён не плакаў: можа, таму, што быў заняты засоўваннем пальцаў левай нагі ў рот.
    — Здароў, Анёл! — крыкнуў Шчур, уваходзячы са мной у хату.
    Анёл прыжмурыў вока і плюнуў у кут пакоя.
    — Ну, і што з таго? — сказаў ён.
    — Што ў цябе чуваць? — сказаў Шчур.
    — Бізнес у руху, a pyx у бізнесе! — адрэзаў Анёл, не перастаючы гушкацца ў калысцы і, напэўна, маючы нешта на ўвазе.
    — Хочам хадзіць з вамі за граніцу, — сказаў Шчур.
    — Можаце... He даю вам ці што?.. Анёльскі бізнес!
    — To калі будзе?
    — Сёння.
    — Адкуль?
    — Халера яго ведае, адкуль!
    — Дык як вас знайсці?
    — Халера яго ведае, як!
    Шчур выняў з кішэні пляшку гарэлкі.
    — Дык акропім бізнес.
    Анёл абуральна кашлянуў і пусціў пад столь густы клуб дыму. Шчур падаў яму пляшку. Анёл лёгкім рухам далоні выбіў з бутэлькі корак і, гушкаючыся, паглядзеў на мяне.
    — Ты таксама хочаш?
    — Так... з рыльца...
    — He, я не хачу, — сказаў я.
    — To і добра, — сказаў Анёл.
    Потым пазногцем пазначыў на пляшцы палову яе аб'ёму, закінуў галаву і, працягваючы гушкацца, пачаў піць. Анёл, не гледзячы на пляшку, перарваў піццё. Зноў глянуў на шкло бутэлькі: выпіў — як адмераў — па рыску, пазначаную пазногцем. Падаў пляшку Шчуру, які на адным духу высярбаў сваю частку, а потым спытаў у Анёла:
    — Дзе спаткаемся?
    — Пад вечар... Каля Цэнтаўра... як анёлы...
    — Клёва! Заставайся з Богам!
    — Ідзіце з д'яблам!
    Калі мы выйшлі ад Анёла, я сказаў Шчуру:
    — Гэта ж вар'ят!
    — Разумны вар'ят! — адрэзаў калега.
    Увечары мы выйшлі ў напрамку дома купца Цэнтаўра, якога ў мястэчку таксама клікалі вар’ятам. Гэтаму спрыяла шмат акалічнасцей, а перад усім тое, што даваў тавар дзікім. Здараліся яму лепшыя, стабільныя партыі, але ён меў нейкую прыязнасць да дзікіх і даваў ім тавар ужо трэці год. Дзікія рабілі яму агранду — ён міргаў ім вокам: ведаю пра гэта!.. Зноў агранда — ён зноў міргаў ім вокам і запрашаў некалькіх вар'ятаў да сябе на пейсахоўку. Потым казаў ім:
    — Ну, хлопцы, як цяпер будзе кляпа, то ў наступны раз за граніцу панесяце салому... I я з вамі!
    Дзікіх гэта брала за сэрца, і яны раскідвалі начыста 5-8 партый. Цэнтаўр адкоўваўся1. Адкрыў фабрыку мыла ў Вільні, фабрыку чарніла ў Лідзе, фабрыку шакалада ў Гродне — фабрыкі былі яго маніяй. Апрача мянушкі Цэнтаўр (фірмовы знак яго шматлікіх фабрык), меў яшчэ адну: Фабрыкант... Дзікія, бачачы, што купец у прыбытку, бо адкрываефабрыкі, пачыналі рабіцьяму агранды, і Цэнтаўр прыходзіў у заняпад. Потым зноў запрашаў сваіх вар'ятаў
    1 Адкавацца (жарг) — атрымаць прыбытак, акупіцца.
    на пейсахоўку, зноў прапаноўваў ім насіць салому за граніцу і зноў адкоўваўся. I так раз за разам — трэці год.