• Часопісы
  • Каханак Вялікай Мядзведзіцы  Сяргей Пясецкі

    Каханак Вялікай Мядзведзіцы

    Сяргей Пясецкі

    16+
    Выдавец: Рэгістр
    Памер: 405с.
    Мінск 2019
    93.88 МБ
    Даведаўся, што Юзаф Трафіда адбыў сваё пакаранне і вярнуўся ў мястэчка. Я папрасіў Юліка, каб а восьмай гадзіне вечара ён пабудзіў мяне. Але за 15 хвілін да восьмай я прачнуўся сам. Апрануўся і разам з Юлікам пайшоў на Слабаду і там застаўся.
    — Ты, Юлік, ідзі дадому, а я потым адзін вярнуся.
    — Глядзі, каб зноў не захварэў!
    — Я здаровы. Зрэшты, іду толькі да Трафідаў.
    Юлік вярнуўся, ая ўвайшоў надвор домаТрафідаў. Тут усё было, як і даўней. У вокнах я заўважыў святло ад лямпачкі, якая была запалена ў сталовым пакоі. Адчыніў дзверы ў пакой і ўвайшоў. Убачыў на стале лямпу з блакітным абажурам, а ў яе святле абапёртую на далонях галаву Янінкі. Дзяўчынка доўга глядзела мне ў твар праз увесь пакой, а потым, пакінуўшы на стале кніжку, якую чытала хвіліну таму, сказала:
    — Я чакала вас!
    — Так?.. Адкуль ты ведала, што я прыйду?
    Яна ўсміхнулася.
    — Ведала. Мне котка падказала. Сёння яна ля млына рыбу лавіла, а потым мылася і мылася.
    Янінка паказала мне жэстамі рук, як мылася кошка.
    Тут я пачуў крокі ў сенцах, і ў пакой увайшоў Юзік Трафіда.
    — А, гэта ты! Чакаў цябе. Ведаў, што вернешся... Ну, гэта клёва! Вып'ем гарэлкі ці гарбаты?
    — Лепей гарбаты!
    — Ну і марова! Зараз зробім гэтае паласканне.
    Юзаф выйшаў з кухні. Мяне здзівіла тое, што ў пакоі не было Гэлі. Я падумаў, што яна пайшла ў мястэчка.
    Калі трохі пазней мы селі піць гарбату, я пачаў распытваць Юзафа пра тое, як ён правёў час да майго вяртання, і падрабязна апісаў яму мае прыгоды. Янінка ўважліва слухала нас і не ўмешвалася ані слоўцам у размову. У пэўны момант я спытаў у Юзафа:
    — Як здароўе Гэлі?
    Па твары Юзафа пабеглі сутаргі. Вочы яго шырока раскрыліся, і ён доўга глядзеў на мяне, не адказваючы на пытанне. Я пачуў ціхае ўсхліпванне і ўбачыў, што Янінка ўстала з месца і пайшла ў спальню. Я не мог зразумець, што здарылася. Чаму пытанне пра здароўе Гэлі іх так моцна ўзрушыла? Нарэшце, Юзаф выціснуў з сябе:
    — Гэтага ты... сапраўды не ведаеш?
    — He ведаю... А што сталася?
    — Няма Гэлі... — сказаў Юзаф, нахіляючы галаву. — Няма... Няма Гэлі...
    — Памерла?
    — He... — Юзаф пакруціў галавой, нібы душыўся, потым чамусьці ўстаў з месца і сказаў вельмі ціха:
    — Павесілася...
    — Павесілася?..
    — Так... На ігрушы...
    Гэта навіна ашаламіла мяне. Я адчуў, што ногі аслабелі. Раптам — не ведаю чаму — успомніў такую карціну: Гэля стаіць на драбіне ў садзе і зрываеяблыкі, а Альфрэд, выфранчаны, з лясачкай у ру цэ, стаіць і прыглядаецца да яе. Штосьці гаворыць Гэлі. Дзяўчына чырванее. Потым Альфрэд выцягвае руку і пасоўвае далонню па лытцы Гэлі...
    — Навошта яна гэта зрабіла? — спытаў я ў калегі.
    Юзаф доўга глядзіць мне ў вочы. Бачу, што ён не разумее пытання. Я паўтарыў яго.
    — Чаму? — ціха сказаў Юзаф. А гютым хутка выціснуў: — Бо была цяжарная!.. Таму...
    Ах!
    — Так! Была цяжарная і баялася, што падымуць на языкі!.. Ой, якая дурненькая!.. Дурненькая!.. Ніхто б яе не пакрыўдзіў, пакуль ёсць я, а яна...
    Позна ўвечары я вяртаўся дадому. Юзаф прапанаваў мне і надалей жыць у яго, але я сказаў, што параюся наконт гэтага з Петрыкам і Юлікам. Мне было страшна прыкра. Я адчуваў, што ў маёй душы ўзрастае штораз большая нянавісць да Альфрэда. Я ішоў, задумаўшыся, і не заўважыў, калі звярнуў з дарогі. Затрымаўся паблізу нейкага дома. «Куды я іду? — падумаў я. — Ага, тут жыве Ёсік Гэнсяж!» Я падышоў да дзвярэй яго дома і пастукаў клямкай. Праз хвіліну пачуў з сенцаў голас Ёсіка:
    — Ну, хто там?
    — Я... Уладак...
    — А... Зараз!..
    Ён хуценька адчыніў дзверы і ўпусціў мяне ў хату. Пакой быў пусты. На стале ляжала нейкая яўрэйская кніга, а на ёй — акуляры ў рогавай аправе.
    — Можа, выпёш? — запытаў Ёсік. — Маю добрую вішнёўку. Жончынай работы... У яе залатыя рукі... Ай, якія ў гэтай кабеты рукі!.. Брыльянтавыя!..
    Гэнсяж прынёс графін вішнёўкі, і мы выпілі некалькі кілішкаў — жыды не любяць піць шклянкамі. Потым мы сталі размаўляць пра розныя рэчы. Пра тое, як я «засыпаўся», Гэнсяж ведаў.
    — Хтосьці здаў нас з Бамбінай, — сказаў я яму. — Іначай яны ніколі самі не знайшлі б меліну!.. Была засада... Зрабілі яе на «пэ»1... Разумееш?
    — Гэта яго работа! — сказаў Ёсік з вялікай упэўненасцю.
    Hi імя, ні прозвішча Альфрэда Ёсік не сказаў, але я добра ведаў, пра каго ён думаў.
    — Яго, кажаш, работа?
    — Яго. Каб я гэтак шчасце меў! Каб я так жонку і дзяцей бачыў! Яго!..
    Ёсік замаўчаў. Я таксама маўчаў. Гэта цягнулася досыць доўга. Потым, нечакана для сябе, я сказаў:
    — Мне патрэбна машына2.
    Ёсік глянуў на мяне.
    — Машына?
    — Так. Хачу купіць добры капыт. Такі на 102! Каб быць упэўненым...
    У Ёсіка бліснулі вочы.
    — Я разумею цябе...
    Ён пачаў як знаўца гаварыць пра вартасці і недахопы розных сістэм агнястрэльнай зброі. Я перапыніў гэтую лекцыю.
    — Ведаю я гэтую біжутэрыю, — сказаў я, — хачу мець добры наган. Аўтамат мне непатрэбны: ваяваць я не буду, а наган — гэта самы лепшы комін.
    — Так, так, найлепшы... Ведаеш што? Ты трохі пачакай. Выпі яшчэ вішнёўкі... Жонка зрабіла... Брыльянтавыя, кажу табе...
    — Ведаю, ведаю: рукі.
    — Так. А я зараз.
    Ёсік выйшаў з пакоя.
    He ведаю, чаму я вырашыў набыць рэвальвер менавіта тады, калі даведаўся пра самагубства Гэлі. Так, у мяне заўсёды была антыпатыя да Альфрэда, але я ніколі не збіраўся яго забіваць. Я быў далёкі ад гэтай думкі і цяпер
    1 Зрабіць на «пэ» («на пэвняка», польск} — упэўнена, ведаючы, што робяць.
    2 Машына (жарг) — рэвальвер.
    купляў рэвальвер, ведаючы, што хутка зноў вярнуся да перамытніцтва. Яшчэ знаходзячыся ў НК і ДОПРы, я вырашыў, што, калі вырвуся адтуль і буду зноў хадзіць за граніцу, то так, як Алінчукі, са зброяй. Ведаю, што Альфрэд не праміне ніводнага выпадку, каб мне не нашкодзіць, і ўжо некалькі разоў рабіў гэта, але забіць яго?.. Штось іншае: пабіць, зрабіць нешта, але не забіць...
    Гэнсяж хутка вярнуўся. Зачыніў дзверы. Праверыў, ці добра завешаны фіранкі на вокнах, а потым выняў з бакавой кішэні паліто пакунак, завернуты ў паперу і шмат разоў перавязаны вяроўкай. Сцізорыкам ён перарэзаў шнурок і разгарнуў паперу. Там быў матавы, злёгку бліскучы, адпаліраваны наган. Гэта быў афіцэрскі самаўзвод. Гэнсяж некалькі разоў націскаў на спуск. Курок узносіўся ўверх і з сухім трэскам ападаў уніз.
    Я агледзеў рэвальвер. Ён быў новы і чысты. Дзейнічаў цудоўна. Яго прыемна было трымаць у руцэ. Гэнсяж, бачачы, што зброя мне спадабалася, усміхнуўся, пацалаваў кончыкі пальцаў і сказаў:
    — Дула, як гадзіннік!.. I сем зарадаў. Сем галоў напэўна!..
    — А патроны?
    Гэнсяж выняў з кішэні дзве кардонныя скрыначкі з патронамі.
    — Тут 50. Калі спатрэбіцца больш, прыходзь да мяне. Можаш купіць і тысячу.
    — Колькі табе заплаціць?
    — Столькі, колькі дасі. Я не гандляр.
    — Дык колькі?
    — Дзесяць рублёў.
    — На пятнаццаць.
    Я даў яму 15 рублёў, але Гэнсяж вярнуўмне пяцірублёўку.
    — Кажу, што не хачу на табе зарабіць! Калі б ты ўвогуле не меў грошай, то даў бы табе машыну дарма.
    Я развітаўся з Ёсікам. Калі апынуўся з ім у сенях, то сказаў:
    — Ты не думай, што я гэта на Альфрэда падрыхтаваў.
    — Я зусім не думаў пра гэта.
    — Гэта для таго, каб у Саветах не папасціся ў рукі гадам. Хамы любяць рабіць на нас засады і часам могуць шкодзіць.
    — Так, так... Ведаю пра гэта, — адрэзаў Гэнсяж, адчыняючы дзверы на вуліцу.
    — Добрай ночы! — сказаў я. — А вішнёўка ў цябе добрая!
    — Шчасліва! — кінуў Ёсік. — Гэта жонка... Брыль-янта-вы-я рукі...
    Я пайшоў цёмным завулкам. Ад вішнёўкі ў галаве шумела. У адным месцы затрымаўся. Агледзеў неба і знайшоў Вялікую Мядзведзіцу. Дастаў з кішэні наган і зарадзіў яго. Прыемна было трымаць у руцэ выгнутую шурпатую ручку рэвальвера. Прыжмурыўшы левае вока, я прыцэльваўся ў асобныя зоркі. I раптам засмяяўся. Мне прыйшло ў галаву, што ў мяне зараз два найлепшых сябра: Вялікая Мядзведзіца, у якой сем зорак, якія неаднойчы дапамагалі мне ў дарозе, паказваючы правільны шлях, і наган, зараджаны сямю кулямі, якія пры неабходнасці мяне надзейна абараняць.
    Знаходзячыся ў ДОПРы, я чуў ад злачынцаў, што сямёрка — шчаслівая лічба злодзеяў. Магчыма, такое меркаванне ўзнікла таму, што лічба 7 нагадвае адмычку.
    Глава 6
    Трэці тыдзень жыву ў Мужанскага. He хачу вяртацца да Трафідаў. У іх цяпер пастаянна пануры настрой. Юзаф зусім не ходзіць за граніцу. Баіцца за маці, якая пасля смерці Гэлі запала ў нейкае здранцвенне і перастала размаўляць. Зрэшты, ён заўсёды патрэбны дома. Я не хацеў дадаваць ім
    170 Kochanek Wielkiej NIEBZWIEBZICY клопатаў. Сказаў пра гэта Юзафу. Калега мусіў прызнаць, што я маю рацыю.
    Я ніколі яшчэ не адчуваўсябе так добра, як цяпер, калі закватараваў у Мужанскага. Стары гадзіннікавы майстар аб'ехаў паўсвету. Ведае шмат цікавых краін і вечарамі каля самавара распавядае нам мноства цікавых гісторый. Штодня зранку мы ідзём з Петрыкам і Юлікам купацца ў Іслачы, а потым, пасля снедання, ідзём у найбліжэйшыя лясы. Збіраем там ягады і грыбы, кладзёмся там на мяккія імхі і доўга ляжым нерухома, гледзячы ў далёкае неба, па якім ганяюцца лёгкія вясёлыя хмаркі.
    Петрык заўсёды бярэ з сабой якую-небудзь кніжку і чытае нам гадзінамі. Мы слухаем яго. Здараецца, што я засынаю падчас чытання, а потым пытаюся ў Петрыка, што было далей пасля таго месца, ад якога я перастаў слухаць.
    — Трэба было не спаць! — кажа Петрык, але пасля майго прабачэння расказвае мне праспаную частку кнігі, звязваючы парваную нітку. Потым чытае далей. Апоўдні мы распранаемся і загараем на сонцы. Вяртаемся дадому на абед, прыносячы з сабой пах лесу і вясёлы настрой. Бася, насатая служанка Мужанскага, падае абед. Мы садзімся за стол і ядзім кожны за дваіх. П'ём піва. Доўгі час гарэлкі не ўжываю ўвогуле.
    Такі лад жыцця ўзмацніў маё здароўе, але я пачаў сумаваць. Петрык і Юлік маюць заняткі. Петрык дае ў мястэчку некалькі ўрокаў, а Юлік дапамагае ў працы Мужанскаму, які абяцаў вывучыцьяго на гадзіннікавага майстра. А мне няма чаго рабіць. Некалькі разоў прыходзіў да мяне Лорд і клікаў у дарогу (ён час ад часу ходзіць за граніцу), але я сказаў яму, што яшчэ хачу адпачыць.
    Некалькі разоў распытваў калег, якім чынам я трапіў з граніцы ў дом. Мяне вельмі здзіўляла, што гэтага мне не хочуць тлумачыць. Юлік сказаў:
    — Нам сказаў прывід.
    А Петрык:
    — Некалі даведаешся.