Каханак Вялікай Мядзведзіцы
Сяргей Пясецкі
Выдавец: Рэгістр
Памер: 405с.
Мінск 2019
— Дабранач, пані!
— Добрай ночы пану!
Я крутнуўся на месцы і рашучым крокам выйшаў з хаты. На падворку затрымаўся і адчуў, як хваля горычы залівае мне душу. «Навошта я ўсё гэта гаварыў? Навошта? Спачатку яна была ў такім добрым настроі! Я ніколі не бачыў у яе такіх вясёлых прамяністых вачэй! Яна відавочна жартавала, а я пакрыўдзіўся. Навошта? За што?.. Што цяпер рабіць?.. Ісці і папрасіць у яе прабачэння... He, не магу... Hi за што не зраблю гэтага! Hi за што!»
Гляджу ў асветленыя вокны хаты. Бачу постаць, што рухаецца па хаце. На вокны падае цень. Потым чую, як адчыняюцца дзверы ў сенцы. Потым... мяне за сэрца дзярэ скрыгатанне засаўкі. Потым у хаце становіцца цёмна.
Я павольна абышоў вакол дома і з трапяткім сэрцам падкрадваюся пад тое акно. Зноў гляджу праз шчыліну паміж нізам фіранкі і падаконнікам.
Фэля сядзіць за столікам. Далонню левай рукі прыціскае адкрытую кніжку, а правай, сціснутай у кулак, ударае па стале. Твар у яе халодны. Вочы сумныя. Гэтак працягваецца досыць доўга. Потым дзяўчына нахіляецца над кніжкай і пачынае чытаць... Раптам парывіста закрывае кніжку і кідаецца на падлакотнік крэсла, паклаўшы рукі на край століка.
Я няспынна гляджу на яе твар, яе вочы, і мяне агортвае жаль. Я пачынаю кусаць вусны... I тут нашы позіркі сустракаюцца...
«Але ж яна не можа бачыць мяне з асветленага пакоя! А можа, адчувае мой іюгляд?» Бачу, што на яе ілбе зноў з'явілася доўгая вертыкальная зморшчынка, а вочы набылі драпежны выраз... Я хачу ўцячы... У гэтую хвіліну Фэля хуткім рухам адсоўвае ўбок фіранку. Адначасова я схіляю-
ся і хаваюся ў ценю дома, крадуся ўбок. Раблю некалькі скачкоў у глыб саду, а потым набліжаюся да плоту і саджуся пад ім у нейкай зеляніне.
Акно адчыняецца. У асветленым квадраце, як у раме, бачу постаць дзяўчыны. Яна нахіляецца ўперад і ўглядаецца ў цемру. Прыслухоўваецца. Доўга не рухаецца з месца...
Потым акно зачынілася, а яшчэ праз хвіліну пагасла лямпа.
Я ўстаў. Доўга быў без руху. Месяц прадзіраўся ўгору, паспешліва ныраў паміж аблокамі. Зоркі пазіралі выразна і спакойна. Вялікая Мядзведзіца пастаянна бегла на захад.
Я пералез праз паркан і пайшоў вузкім завулкам. Было досыць відна. Прахожыя зусім не трапляліся. Калі я набліжаўся да Мінскай вуліцы, заўважыў групу людзей, якія ішлі насустрач. Яны гучна размаўлялі і смяяліся. Відавочна, былі п'яныя. Калі я наблізіўся да іх, то пазнаў голас Альфрэда. Я хацеў павярнуць назад, але ўбачыў, што яны заўважылі мяне, і таму пайшоў уперад.
Калі я быў зусім блізка, пазнаў братоў: Альфрэда, Альфонса і Альбіна Алінчукоў. Да поўнай кампаніі не хапала Адольфа і Амброзія.
Я быў у некалькіх дзясятках крокаў ад іх; пачаў збочваць з дарогі, хочучы іх прапусціць. Яны таксама збочылі, стараючыся заступіць мне дарогу. Я ў гэты момант ступіў управа — яны таксама ступілі ўправа. Альфрэд хістаўся на нагах, смяяўся і вырашаў:
— А!.. Маем фраера! Фэлін... — і ён вымавіў некалькі брыдкіх выразаў.
Я адчуў, што кроў прыліла да твару, але нічога не адказаў і хацеў іх мінуць. I тут Альфонс падставіў мне нагу, а Альфрэд скочыў уперад.
— Чаго ты хочаш? — звярнуўся я да яго.
— Морду табе закаваць, жлоб! — адрэзаў Альфрэд.
— Што ты з ім гаворыш? Валі яго! — крыкнуў Альфонс і замахнуўся на мяне кулаком.
У гэты час я моцна ўдарыў яго ў жывот. Альфонс заенчыў і, скурч ыўш ыся, асеў на зямлю. У гэты момант Альфрэд
i Альбін кінуліся на мяне. Збілі мяне з ног. Я імгненна вырваў з кішэні рэвальвер, рукаятку якога трымаў у далоні. Альфрэд душыў мяне за горла. Я ўпёр дула рэвал ьвера ў яго лытку і моцна націснуў на спуск. Раздаўся выстрал. Альфрэд падскочыў угару, але адразу ж упаў на зямл ю. Я ўскочыў з месца і пачаў мясіць Альфрэда. Тады Альбін адбег і здаля пачаў крычаць:
— Паліцыя! Паліцыя! Забіваюць! Паліцыя!
Я кінуў Альфрэда і Альфонса на зямлі і паспешліва пайшоў назад. Альбін на адлегласці пайшоў за мной. Я зрабіў некалькі крокаў да яго і выстраліў з нагана ўверх... Потым без перашкод пайшоў вуліцай у напрамку яўрэйскіх могілак. Ззаду чуліся крыкі:
— Паліцыя!.. Забіваюць!.. Паліцыя!..
— Трыма-а-аць яго!
Дзесьці ўдалечыні заверашчаў свісток.
Я не пайшоў дадому, а накіраваўся ў поле. Потым, абходзячы мястэчка кругам, трапіў у хату Шчура. Знайшоў яго ў гумне. Ён спаў. Я пабудзіў яго і расказаў пра інцыдэнт з Алінчукамі.
— Што цяпер рабіць? — спытаў я ў яго.
— Ты даў ім перцу панюхаць! Правучыў хамаў! Але цяпер будзе табе дрэнна. Заявяць у паліцыю.
— А калі я сам пайду ў камісарыят паліцыі і скажу, што на мяне напалі?
— Ты што, звар'яцеў?.. У цябе няма сведкаў! Атрымаеш і за зброю, і за стрэл. Пад следствам пасядзіш з год. Я гэта добра ведаю!
— Што ж рабіць?
— Пакуль што ты павінен схавацца, а потым пабачым. Яшчэ невядома, як ты падстрэліў Альфрэда?
— Страляў у нагу!
— Страляў у нагу, а мог трапіць у жывот! Заўтра пайду ў разведку, а цябе схаваю ў гумне... Ведаю такое месца... Тут паблізу. Там можаш і цэлы год мелінаваць — ніхто цябе не знойдзе.
Мы тут жа пайшлі. На ўскраі мястэчка мы падышлі да вялікага гумна. Яно было замкнута на вялікі замок. Мы ўлезлі, адсунуўшы ўбок дошку, праз дзірку пад дзвярыма гумна. Дошку потым паклалі на месца.
У гумне было цёпла і ціха. Тут панаваў змрок. Гумно было вялікае з мноствам закуткоў.
— Тут можна батальён салдат замелінаваць. А цябе тут нават д'ябал не знойдзе. Толькі нікуды не выходзь адсюль.
Шчур пакінуў мяне ў гумне, а сам пайшоў у мястэчка. Праз гадзіну вярнуўся. Прынёс мне сотню папярос, бутэльку спірту, некалькі пляшак гарэлкі і шмат ежы. Мы ўзлезлі на сусек, і там з дапамогай Шчура я зрабіў глыбокую нару. Затым Шчур паабяцаў наведаць мяне ўвечары і пайшоў.
Глава 10
Мінула два тыдні. Палова верасня. Залаты сезон пачаўся. Граніца ажыла. Перамытнікі працуюць зацята. Ёсць партыі, што ходзяць па тры разы на тыдзень. А я сяджу ў гумне. Праводжу дні ў самоце і многа сплю. А вечарамі і начамі выпраўляюся ў мястэчка, стараючыся, каб мяне не пазналі.
Назаўтра пасля сутычкі з Алінчукамі я даведаўся ад Шчура, што яны заявілі ў паліцыю, што я напаў на іх на вуліцы і падстрэліў Альфрэда. Рана лёгкая — прастрэлена левая лытка. Косць цэлая. Апрача гэтага, ударам нагі я выбіў яму некалькі пярэдніх зубоў.
— Уставіць сабе залатыя. Добрая для гэтага аказія! — сказаў са смехам Шчур.
Я даведаўся, што паліцыя шукае мяне. У гадзіннікавага майстра Мужанскага і ў Юзафа Трафіды зрабілі вобыск, але я не хадзіў да іх.
Шчур усім у мястэчку расказвае пра тое, як сапраўды адбылася сутычка паміж мной і Алінчукамі, і што гэта яны зачапілі мяне на вуліцы. Амаль усе хлопцы на маім баку. Браты Алінчукі на могуць цяпер паказацца на вуліцы, бо хлопцы высмейваюць і абражаюць іх. Шчур і Лорд два разы мазалі іх вароты і аканіцы дзёгцем, як звычайна робяць дзяўчатам, на якіх маюць злосць. Вымазванне дзёгцем брам і аканіц азначае, што ў гэтым доме жыве распусная дзяўчына. А паколькі ў Алінчукоў сясцёр няма, усе здагадкі ідуць у іх напрамку.
Я некалькі разоў спаткаўся з Лордам, Каметай, Юлікам і Петрыкам. Гэтыя хлопцы вельмі добразычлівыя да мяне. Прапануюць мне грошы і сховы. Гэта ўзрушвае мяне. Я не думаў, што маю столькі сяброў. Аднаго разу Шчур сказаў мне:
— Ты глядзі, калі здарыцца такое, што паліцыя арыштуе цябе, то не супраціўляйся. Разумееш? Калі цябе арыштуюць, то я займуся табой. Знойдуцца грошы, і нават вялікія: і на залог, і на адваката. Хлопцы дадуць на некалькі гузікаў, і назбіраецца пару кавалкаў.
He зважаючы на тое, што я быў забяспечаны матэрыял ьна, тры разы хадзіў за граніцу. Фартаваў з дзікімі. Гэтыя не баяцца працаваць са мной. А калі б хто-небудзь хацеў мяне засыпаць, то не змог бы гэтага зрабіць. Пра маю схову не ведае ніхто апрача Шчура. Ён часта, каб мне было весялей, начуе ў гумне. Два разы я быў у Калішанак, але не начаваў у іх, а крыху пазабаўляўшыся, вяртаўся на меліну.
Мяне мучае тое, што я пастаянна хаваюся ў гумне. Калі я там у самоце праводжу доўгія дні, мне ў галаву прыходзяць розныя дурныя думкі. Часта ў мяне з’яўляецца ахвота пайсці пастраляць Алінчукоў і самому здаццаў паліцыю. А найбольш думаю пра Фэлю. Асабліва калі пачынае змяркацца. Смяюся, уголас размаўляю з ёй... Можа, я звар'яцеў? П'ю
штораз больш. Спірт глытаю, як гарэлку, гарэлку — як піва, піва — як ваду. Аднак не напіваюся да страты прытомнасці. Ведаю, што гэта для мяне вельмі небяспечна. Адзінае, што мяне падмацоўвае, гэта прысутнасць Шчура. He ведаю, як яму аддзячыць за ўсё, бо ён, такі грубы і грызл івы для многіх, для мяне вельмі ветлівы і лагодны. Ніколі не ўжывае грубых слоў і не лаецца без «абавязковай патрэбы». Часта лаянку, што наварочваецца яму на вусны, перапыняе напаўслове.
Аднаго дня Шчур сказаў мне, што мяне хоча бачыць Юзаф Трафіда. Я сказаў, каб ён чакаў мяне а дзясятай гадзіне вечара на Слабадзе, на мосце каля млына.
Вечар быў цёмны. Я краўся разам са Шчурам вуліцамі і завулкамі ў напрамку Слабады. Юзаф ужо чакаў нас. Потым Шчур вярнуўся ў мястэчка, а я разам з Юзафам пайшоў у бок млына.
Мы селі на беразе Іслачы. Доўга маўчалі, а потым Юзаф спытаў у мяне:
— Як жывеш?
— Неяк трохі трымаюся!
— Можа, хочаш выехаць адтуль?
— Куды я паеду?
— У мяне пад Івенцам ёсць сваякі. Калі хочаш, уладкую цябе ў іх.
— He, не хачу. Я там памру з нуды.
Зноў маўчым. Пазней Юзаф кажа:
— Дай граблю1!
Ён моцна паціскае маю далонь і кажа, хаваючы ўзрушэнне:
— Дзякуй табе!
— За што?
— Ну, за... Альфрэдчука. Цяпер усе яго за сабаку лічаць. — Шкада, што не забіў гада! — кажу я з нянавісцю.
— He шкадуй. Так лепей.
Зноў доўгае маўчанне. Потым я звярнуўся да яго:
1 Грабля (жарг} — далонь.
— A ты што намерваешся рабіць? He збіраеш партыі?
— Я? — пытае здзіўлена. — He. Са мною, браце, кляпа. Я назаўсёды развітаўся з граніцай.
— Та-а-ак?
— Так, браце!.. Адну сястру страціў, лазячы, як воўк, па начах. Другую не дам у крыўду!.. He, халера!..
Я пачуў, як ён скрыгатнуў зубамі. Было цёмна. Я не бачыў яго, але адчуў, што калега мучаецца. Ён вельмі любіў сястру. У мяне таксама забалела сэрца. Тады я сказаў:
— Супакойся, Юзік. Альфрэд атрымае за сваё. 3 ім яшчэ не скончана. Кажу табе... — я хвіліну вагаўся, а потым сказаў: — Толькі ты нікому не кажы: Алінчукі супрацоўнічаюць з Саветамі.