• Газеты, часопісы і г.д.
  • Каханак Вялікай Мядзведзіцы  Сяргей Пясецкі

    Каханак Вялікай Мядзведзіцы

    Сяргей Пясецкі

    Выдавец: Рэгістр
    Памер: 405с.
    Мінск 2019
    93.88 МБ
    — Павольней! — сказаў Сашка Жывіцы.
    Жывіца прытрымаў каня. Мы ўз'ехалі на мост.
    — А вы хто такія?.. Адкуль?.. — крыкнуў злосным дзёрзкім голасам мужчына ў скураной куртцы, спрабуючы схапіць за лейцы.
    — А з Мінска! — гучна і весела адказаў Сашка.
    — 3 Мінска? А куды?
    — Куды?.. Зараз скажу дакладна! Тр-р-р!
    Жывіца спыніў каня, а Сашка скочыў з воза і наблізіўся да мужчыны ў чорнай скураной куртцы. Пэўны час глядзеў яму ў твар, а потым сказаў:
    — Ваш твар, таварыш, вельмі падазроны!.. Па якім праве вы затрымліваеце праезных на дарозе?
    — Як па якім праве?
    — Так: па якім праве? Прашу дакументы!
    — Я супрацоўнік Койданаўскага пагранатрада!
    У гэты час Сашка зрабіў крок назад, бліснуў яму ў вочы дулам парабелума і сказаў ціха і спакойна:
    — Лапы ўгору! Мігам!
    Мужчына ў скураной куртцы збляднеў і падняў рукі ўгору. Тады я вырваў з кішэні два рэвальверы і, стоячы на возе, крыкнуў людзям, што стаялі на мосце:
    — Рукі ўверх! Мігам!
    Усе паднялі рукі ўгору. Жывіца адной рукой трымаў лейцы, у другой у яго быў парабелум. Ён усміхаўся і з цікаўнасцю глядзеў на людзей, што стаялі з паднятымі рукамі. Сашка абшукаў «супрацоўніка» і дастаў з яго курткі зараджаны наган.
    — Спатрэбіцца, — сказаў ён, кладучы рэвальвер у сваю кішэню.
    Потым выняў з бакавой кішэні яго курткі тоўсты кашалёк і таксама забраў яго.
    — Гэта паглядзім пазней!
    Пасля рэвізіі «супрацоўніка» Сашка звярнуўся да людзей на мосце:
    — У каго яшчэ зброя?.. Ну?..
    — У нас нічога няма! — загаманілі некалькі галасоў.
    — Глядзіце! Калі знайду, у лоб пальну! Ну, у каго ёсць зброя?
    — Няма, таварыш!
    Сашка звярнуўся да «супрацоўніка»:
    — Ты хацеў ведаць куды ідзём?.. Вось ідзём за граніцу. А хочаш ведаць, хто мы? Мы — вясёлыя хлопцы. Такія, што
    «граніцу не купляюць» і такім, як ты, сексотам1, лап не мажуць... Цяпер ведаеш. А вязём шчацінне! Хочаш памацаць?..
    — Таварыш, я ж не...
    — Я табе не таварыш. Твой таварыш у будцы сядзіць і зубамі блох ловіць!
    — Я не думаў... Я толькі хацеў...
    — ...Скуру садраць? — дакончыў Сашка і сказаў: — Скачы ў ваду!
    «Супрацоўнік» вагаўся. Сашка падняў уверх парабелум і нахмурыў бровы.
    Ну!
    «Супрацоўнік» хуценька ўзлез на парэнчы моста і скокнуў у раку. Пачуўся гучны ўсплёск вады. Жывіца засмяяўся.
    — Гайдаўваду! Блохтапіць! — крыкнуў Сашкалюдзям, што заставаліся на мосце. — Жыва!
    Усе паспешліва пачалі ўзлазіць на парэнчы і скакаць уніз. Штохвіліну чуліся гучныя ўсплёскі вады.
    — Купаюцца, — сказаў Жывіца.
    Сашка ўскочыў на воз. Конь рушыў уперад.
    — Гэта добра для іх. Трохі астынуць! — сказаў Сашка.
    Мы мінулі мост і выехалі на луг. Ззаду раздаваліся крыкі людзей, што вылазілі з ракі.
    Змяркалася. Я думаў пра тое, што нядаўна здарылася. Быў здзіўлены Сашкам... Ніхто б так не паступіў, як ён. Мы маглі б пагнаць каня ўперад, і людзі, што знаходзіліся на мосце, павінны былі б саступіць дарогу, але пазней яны маглі б страляць ззаду. Мы маглі б адразу страляць у іх і нават пазабіваць усіх, але тады дарма пралілі б кроў і нарабілі шуму. А Сашка здолеў пазбегнуць гэтага... Я гляджу ў яго спакойны задуменны твар. На яго ілбе паказалася вузкая вертыкальная зморшчынка.
    «Аб чым ён думае?»
    1 Сексот (зруск) — сакрэтны супрацоўнік.
    Глава 14
    Набліжаецца палова лістапада. Мы перакінулі праз граніцу сем вазоў тавару. Сашка даў мне яшчэ 240 даляраў. Маю ўжо 905.
    Адчуваем набліжэнне зімы і працуем паспешліва. CamKa ў канцы лістапада намерваецца «звярнуць» работу. У найбліжэйшыя дні купцы даставяць нам дарагі тавар з Рубяжэвіч, на якім мы многа заробім — яны пасмялелі ад поспеху нашай работы.
    Два дні таму выпаў першы снег, але хутка знік. Чорная сцежка трывае да гэтага часу. Каб яна затрымалася як найдаўжэй.
    А яшчэ праз пару дзён здарылася жудасная рэч, якая знявечыла ўсе нашы намеры. Лепей было б, каб мы не распачыналі тую работу, чым яна б мела такі канец. Але не буду забягаць наперад, а распавяду пра ўсё па чарзе.
    Мы вярталіся з работы. Здалі тавар Барсуку і везлі назад некалькі цюкоў авечай воўны. Шчасліва даехалі да лугу паблізу граніцы.
    Было ўжо за поўнач. Мы далі каню крыху адпачыць, а потым вырушылі ўперад. Воз ціха сунуўся па вільготнай траве. Сашка саскочыў з воза і пайшоў уперад. Я хацеў ісці за ім, але ён затрымаў мяне жэстам рукі. Я застаўся на возе.
    Бачыў, як Сашка ішоў лугам у сарака кроках перад намі. Я стараўся не згубіць яго з вачэй... Ён наблізіўся да цёмнай смугі густых зараснікаў паблізу граніцы... Мінуў іх... Раптам раздаўся стрэл, потым яшчэ некалькі. Адзін за адным. Пазней пачуўся крык:
    — Стой! Стой! Стой!
    Гучаць выстралы з рэвальвера. Гэта страляе Сашка. Бачу, што ён вяртаецца да нас. А з зараснікаў паблізу граніцы ўсё бліскаюць агні карабінавых стрэлаў.
    Жывіца затрымлівае каня. Я страляю з парабелума ўкірунку зараснікаў. Абстрэльваюадлегласць на 120 крокаў. Апаражняю адзін магазін. Зараджаю другі і страляю. Стрэлы з карабіна змаўкаюць.
    Раптам чую дзіўны, дрыжачы голас Жывіцы:
    — Ну, трымай каня! Мігам!
    Я хапаюся за лейцы і бачу, што Жывіца бяжыць уперад. Бачу Сашку, які ляжыць на лузе ў трыццаці кроках ад нас, але не страляе і не зрушваецца з месца. Перад гэтым, заняты стралянінай, я згубіў яго з вачэй.
    I тут месяц хаваецца за хмарамі. Робіцца цямней. Я не бачу ні Жывіцы, ні Сашкі, ні зараснікаў.
    Зноў чую галасы:
    — Стой! Стой! Стой!
    Я ўвесь дрыжу. «Што здарылася?» Конь ірвецца ўперад, але я моцна трымаю яго. Праз хвіліну чую паспешлівыя крокі. Жывіца, несучы Сашку на руках, бяжыць да возу. Кладзе яго на воўне, ускоквае на воз і гаворыць мне нейкім дзіўным енклівым голасам:
    — Глядзі яго!.. Каб не трэсла!.. Вось халера!..
    Ен хапае лейцы і заварочвае каня. Паблізу я чую крокі людзей, якія бягуць да нас. Вырываю з кішэні парабелум і стаю на возе.
    Месяц выходзіць з-за хмар і, як рэфлектар, асвятляе луг. У трыццаці кроках ад нас бачу чатырох салдат. Страляю ў іх з рэвальвера. Яны паспешліва ўцякаюць. Жывіца пагнаў каня, і я ледзь не ўпаў. Укленчыўшы на возе, зноў страляю. У адказ грымяць выстралы з карабіна. Паблізу свішчуць кулі... Страляю без памяці... Месяц зноў хаваеццазахмарамі... Heзаўважаю салдат, якія праследуюць нас. Яны далёка. Воз хутка пасоўваецца наперад. Я нахіляюся над Сашкам. Бачу бледны твар і бляск вачэй... Ён грызе вусны...
    — Што з табой? Як табе дапамагчы? — пытаю я ў рос-
    пачы.
    Ён нічога мне не адказвае.
    Мы ўсё едзем. Добра, што месяц закрыты хмарамі.
    На ўскрайку малога гаёчка спыняемся. Жывіца бярэ на рукі Сашку і кладзе яго на лузе. Я апускаюся на калені перад ім. He ведаю, з чаго пачаць. Дапытваюся ў яго:
    — Як табе дапамагчы?
    Жывіца выкідае з возу мяшкі з воўнай і хутка пераразае нажом упакоўку. Потым кідае на воз вялікія клубы воўны: рыхтуе для Сашкі мяккую пасцель. Выслаў палову воза і накрыў воўну палатном з распоратых мяшкоў. Потым паклаў параненага на воз. Ногі, рукі і галава Сашкі бязвольна звісаюць уніз.
    Потым Жывіца ўскочыў на воз і глуха сказаў мне:
    — Глядзі за ім!
    Воз зрушыўся з месца. Мы паволі ад'ехалі ўбок, не набліжаючыся да граніцы, якая засталася ў трох кіламетрах ад нас. Мы сунемся без шуму па лугах і палях. Я трымаю ў руках два рэвальверы.
    Укленчваю побач з Сашкам. Бачу, што ён адкрыў павекі. Штосьці кажа. Я схіляюся над ім:
    — Здымі мяшэчак... з шыі... пад кашуляй...
    Я паспешліва расшпільваю на ім куртку, камізэльку і кашулю. Здымаю з яго грудзей замшавы мяшэчак. Ен досыць тоўсты.
    — Аддасі Фэлі... Дастань кашалёк, — шэпча Сашка.
    3 бакавой кішэні яго курткі я вымаю кашалёк.
    — Пяцьсот даляраў для цябе... Пяцьсот Жывіцы... Рэшта Фэлі...
    — Добра, — кажу я яму.
    — 3 купцамі і Барсуком Жывіца... скажы яму... ён зробіць...
    — Нічога з табой не зробіцца, — кажу я. — Усё сам яшчэ зробіш.
    — He, са мной усё скончана... Зрабі, як я кажу...
    Ён змоўк.
    — Можа, чымсьці табе дапамагчы? — пытаю ў яго.
    — Нічога... Кіньце гэта... Ты выязджай...
    Маўчыць. Я падклаў яму пад галаву воўну. Ён зноў загаварыў... Вельмі ціха:
    — Уладак.
    -Я.
    — Дай машыну.
    Ён паварушыў пальцамі правай рукі. Я ўклаў яму ў далонь рукаятку парабелума. Ён сціснуў яе. Я не ведаў, што ён хоча зрабіць...
    3-за хмар выглянуў месяц.
    Я выразна ўбачыў запалыя вочы Сашкі і яго збялелы твар, а на ім грымасу пакуты. Яго лоб перарэзала глыбокая вертыкальная зморшчынка. У мяне на вочы навярнуліся слёзы.
    Раптам на яго твары паказалася дзіўная ўсмешка. Я звярнуўся да Жывіцы:
    — Спыні каня. Ён памірае.
    — Што ты гаворыш? Халера!.. — енкліва адазваўся Жывіца.
    Мы схіляемся над Сашкам. Ён шэпча:
    — Валі1 ўлева... ну, яшчэ, яшчэ...
    Мы маўчым.
    — Хлопцы, уперад! Рубі цалкам! — сказаў гучна CamKa і ўпаў на посціл.
    Гэта былі яго апошнія словы.
    Так загінуў Сашка Вэблін, кароль граніцы. Загінуў на савецкім паграніччы ў палове лістапада, у «залаты сезон», у месяцовую ноч. Памёр а другой гадзіне ночы. Сведкамі яго смерці былі я і Жывіца. У апошнія хвіліны жыцця яму свяціла цыганскае сонца, вакол панавала ўрачыстая цішыня... Ён пакінуў сястру Фэлю і нас, адданых яму ўсёй ду шой сяброў — мяне і Жывіцу. Пакінуў пасля сябе добрую памяць ва ўсіх хлопцаў на паграніччы.
    Мы ўкленчылі ў панурым маўчанні над целам дарагога сябра. Мне на рукі падалі слёзы Жывіцы. Гэта катавала
    1 Валі (жарг.) — страляй.
    мяне яшчэ болып: ён i плача!.. Я схіліўся над целам Сашкі. Раптам Жывіца ўсхапіўся на ногі і з крывой усмешкай на твары і вар'яцкімі вачыма сказаў:
    — A... А што ж мы так... стаім? А?
    Ён схапіўся за лейцы і без памяці пацягнуў іх да сябе, аж конь прысеў на заднія ногі. Потым гучна закрычаў:
    — Ну-у-у... Я-а-а-азда!
    Мы хутка вырушылі ўперад. Воз глуха дудзіць па лузе, скача па раллі, усё больш ірвецца да бегу.
    — Ну!.. Едзь! — крычыць Жывіца на ўсю граніцу.
    «Халера, звар'яцеў!»
    — Э-хэ-хэ! — крычыць Жывіца.
    I конь усё шпарчэй імкне ўперад. Гэта перамытніцкі конь. Ён добра ведае нас, ведае, штомы паводзім сябе дзіўна і што здарылася нешта надзвычайнае. Можа, здзіўляе яго тое, што ён не чуе карабінавых стрэлаў.
    — Пайшоў!
    Жывіца брыдка свішча на пальцах. Я сяджу на клубах авечай воўны. He ведаю, дзе мая зброя. Нічога не магу зразумець... Над намі віруе месяц. Вочы напаўняюцца слязьмі.
    — Э-хэ-хэ! Пайшоў! — страшэнным голасам раскідае Жывіца крык па ўсёй граніцы.