Каханак Вялікай Мядзведзіцы
Сяргей Пясецкі
Выдавец: Рэгістр
Памер: 405с.
Мінск 2019
«Прывітанне, вар'яце!
Ведаю, што дрэнна табе аднаму ў Даўрыльчукоў, але ты пацярпі. Да вясны мы яшчэ штосьці прыдумаем. Ты ў мястэчка не прыходзь, бо цябе зноў «апыляць». Трымайся ў Даўрыльчукоў, там меліна мураваная. А калі табе штонебудзь будзе патрэбна, то прышлі Базыля.
Альфрэд выпытвае ў «паўстанцаў» пра цябе, але ніхто не ведае, дзе ты знаходзішся. Учора Анёл згорбіў яму скуру1 ў Гінты, бо Альфрэд адбіў у яго Зоську Калішанку. Цяпер Анёл злы на яго, як д'ябал. Кажа, што пераверне яго падэшвамі дагары. Бэлку Альфрэд ужо пусціў кантам2. Цяпер усе смяюцца з яе, называюць салдаткай.
1 Згорбіць скуру {фраз., польск} — адлупцаваць, пабіць.
2 Пусціць кантам (фраз., польск.) — падмануць, здрадзіць.
Сумна табе там, але і нам нявесела. У дарогу не ходзім. Хлопцы робяць агранды і штодня б'юцца. Я размаўляў са Шчурам. Ён сказаў, што прыйдзе да цябе на наступным тыдні.
Я панакупляў для цябе ўсяго-ўсяго. Хусткі дасі бабам, а, зрэшты, як хочаш.
Петрык Філосаф пытаўся пра цябе. Я сказаў яму, што ты здаровы і што жывеш у добрым месцы. 3 Юлікам Вар'ятам дрэнна. У яго сухоты. Мусіць, не дацягне да вясны — койфне. Шкадахлопца.
А больш няма нічога новага. Калі што будзе, то напішу табе.
Ну, будзь здароў.
Болік.»
У пасылцы было пяць вялікіх ваўняных жаночых хустак, дзевяць пляшак спірытусу, некалькі кілаграмаў цукерак, англійская файка1, шмат тытуню і папярос.
Адну хустку я даў гаспадыні, а астатнія дзяўчатам. Спачатку яны не хацелі браць гэтыя прэзенты. Малодшая, Настка, сказала:
— Як татусь захоча!
I тут Мацей сказаў:
— Ты, мусіць, хочаш, каб я ў бабскай хустцы хадзіў?
Усе засмяяліся, і дзяўчаты прынялі падарункі. Мацею я даў на памяць файку. Ён агледзеў яе і сказаў:
— Старая файка — як старая жонка: верная і надзейная, але і маладая часам спатрэбіцца! — міргнуў вокам да сыноў.
Зноў смех.
Увечары, за вячэрай, мы выпілі дзве бутэлькі разведзенага вадой спірытусу. Усё было вельмі спакойна, без шуму. Я частаваў мужчын гарэлкай, а дзяўчат цукеркамі, бо ад гарэлкі яны адмовіліся.
Такім чынам я распачаў свой побыт у Даўрыльчукоў.
Праз тыдзень, у нядзелю, мяне наведаў Шчур. Я не спадзяваўся, што ён прыйдзе. Ён увайшоў у хату ў час абеду. Меў з сабою вялікую пасылку. Паклаў яе на лаве ля
1 Файка (жарг.) — трубка для курэння.
сцяны, потым зняў з галавы шапку і пачаў гаварыць, паціраючы далоні.
— А я так спяшаўся, так спяшаўся! Думаў: ці паспею на абед?.. Я да лыхі і міхі2 адзіны! У мяне так: еш — пацей, працуй — мёрзні.
Я ўбачыў на тварах прысутных усмешкі: што за дзівак? А Шчур вітаецца са мной і з прысутнымі, пачынаючы ад гаспадара. Усе зразумелі, што гэта мой калега. Гаспадар запрасіў яго да стала. Шчур сеў побач са мной і сказаў:
— У мяне такая песня з ежай, як мала ў каго. Мне што ні дай — усё патрэскаю. У мяне так: капуста — дык капуста, абы тлуста; гарох — наемся так, што ох-ох!
Усе ўсміхаюцца. Мацей гаворыць дачцы:
— Прынясі госцю міску і лыжку!
— Панна Настка! Але прашу так памеркаваць: каб місачка і лыжачка былі як належыць! У мяне так, гаспадару: заўсёды хачу з'есці нешта добрае і... многа! А вашу капусту я ўжо ў Душкаве разнюхаў. Бег так, што ледзь боты не згубіў.
Звычайна падчас яды хату Даўрыльчукоў напаўняла цішыня. Цяпер запанавала нязвыклае ажыўленне, якое выклікала з’яўленне аднаго толькі Шчура. Ён еў і гаварыў, еў і гаварыў. Нахіляўся ўправа і ўлева, блішчучы вачыма, смяяўся і жартаваў. Узрушыў усіх... Я бачыў вясёлыя твары, раздаваліся ўсё гучнейшыя выбухі смеху. Я прыгледзеўся да Шчура і не пазнаў яго. Звычайна ён быў нешматслоўны, з калегамі з'едлівы і зачэпісты, са мной ветлівы і ўважлівы, але скупы на жарты. А тут кіпіць задорам, натхненнем і жыццём. Хоча развесяліць нас, і гэта цалкам яму ўдаецца.
У хаце была балалайка, на якой хлопцы і дзяўчаты час ад часу нешта найгравалі. Увечары, калі ў хаце сабралася ўся сям'я, бо найважнейшая праца ў гаспадарцы была скончана, Шчур настроіў балалайку і пачаў іграць. Іграў ён добра, і ўсе глядзелі на яго з павагай: не думалі, што на гэтай цаццы можна так прыгожа іграць. А Шчур рубіў кавалак за кавалкам. Тое, чаго не мог здабыць з інструмента,
2 Да лыхі і міхі (фраз.) — да лыжкі і міскі.
дарабляў мімікай, жэстамі рук і цела. Ён пачаў, акампаніруючы на балалайцы, спяваць:
Дзяўчынанька, сэрца маё, Як прыемна ліцо тваё! He так ліцо, як ты сама, I ў паперах запісана.
Шчур, зыркаючы салодкімі вачыма на дзяўчат, спяваў далей:
Я як сяду каля цебе, Дык жа мыслю, што я ў небе! Як я цябе пацалую, Тры дні ў губе цукар чую.
Дзяўчаты пырскаюць смехам і штурхаюцца локцямі. Шчур з задорам спявае далей. Спявае песеньку за песенькай, іграе полькі, вальсы, маршы і нейкія ўласныя імправізацыі. Я не думаў, што ён такі артыст. Забаўляў нас усіх цэлы дзень, а ўвечары, пасля вячэры, пачаў збірацца ў дарогу.
Мацей запрашаў Шчура, каб прыходзіў, калі будзе мець вольны час. Я пайшоў праводзіць яго. Па дарозе ён расказваў мне местачковыя навіны. Каля лесу мы затрымаліся. Размаўлялі і курылі яшчэ з паўгадзіны. У пэўны момант Шчур міргнуў мне вокам:
— А ў цябе такія клёвыя шмары! Дзеўкі, як печы!
— Так, так...
— Ты падвалі да якой-небудзь. Будзе табе весялей.
— Неяк няёмка.
— Ты зрабі, каб было ёмка... Дзеўкі аж пішчаць. Гараць. Ногі паціраюць, а ты зяваеш. Падумаюць, што інвалід!
Потым мы развіталіся, і Шчур хутка пайшоў дарогай, якая вяла на тракт, а я вярнуўся на хутар. Усіх застаў за сталом. Доўга яшчэ размаўлялі і смяяліся, прыгадваючы жарты і аповеды Шчура.
Адзін з братоў узяў у рукі балалайку і пачаў граць на ёй. Але ў яго руках інструмент зноў стаў звычайнай пабракушкай.
Словы Шчура пра дзяўчат разбудзілі маю зацікаўленасць імі. Я пачаў больш уважліва і інакш, чым раней, разглядаць іх. Яны падабаюцца мне ўсё болып. У іх прыгожыя карыя вочы, бялкі якіх блішчаць блакітнаватым колерам, адцяняючы іх густыя доўгія вейкі. Роцікі ў іх малыя і прыгожай формы, вусны ружовыя, зубы цудоўныя. I яны пышна складзеныя. Я з усё большай цікавасцю разглядаю дзяўчат. Яны адчуваюць гэта. Я заўважаю ў іх нейкую какетлівасць: хочуць мне падабацца. Але якія яны падобныя! Нават розніца ва ўзросце сціраецца.
У той вечар мы пайшлі спаць даволі позна.
Мне сніліся «ванькі-ўстанькі». Яны мелі карыя вочы і блакітнаватыя бялкі. Камічна кланяліся і варушылі вуснамі.
Глава 2
Незадоўга да свята Божага Нараджэння браты Даўрыльчукі пачалі рыхтавацца да паходу за граніцу. Мацей і Базыль прывезлі з мястэчка шмат тавару. Яго хопіць на некалькі носак. Тавар танны: мужчынскія і жаночыя свэтры, шалікі, панчохі, хром, скура для падэшваў. Але на гэтым тавары можна добра зарабіць, бо на яго ў Саветах вялікі попыт.
Мы рассартавалі тавар і напакавалі 5 носак. У дарогу пойдуць тры браты, я і Кася. He хацелі мы яе браць, але яна ўпёрлася, што пойдзе абавязкова, бо ўжо не раз насіла тавар за граніцу. Нарэшце Мацей дазволіў ёй гэта. Цяпер чакаем толькі спрыяльнага надвор'я.
Праз некалькі дзён пасля прыбыцця тавару пачалася лёгкая завея.
— Калі сняжыца не спыніцца да вечара, то сёння выходзім у дарогу, — сказаў мне Базыль.
— Мусіць, не спыніцца, — жыва адказаў я.
Завея не толькі не спынілася, але нават узмацнілася. Калі перад змярканнем я выбег за браму, то апынуўся ў мутнай хмары снегу, у якой губляліся абрысы мясцовасці. А лесу, які быў на адлегласці двухсот крокаў, я ўвогуле не мог убачыць. Закачанелы, я вярнуўся ў хату. Там для нас гатавалі вячэру.
Падчас вячэры панаваў паважны, амаль урачысты настрой. Сям'я была ў зборы. Мы выпілі па шклянцы гарэлкі — для разагрэву і за поспех. Потым сталі рыхтавацца ў дарогу.
Браты і Кася апранулі белыя — хатняга вырабу — кашулі, тоўстыя суконныя штаны, пафарбаваныя ў белы колер кажухі і белыя шапкі са штучнага каракулю: такія, якія насілі салдаты царскай арміі зімовай парой. Мне Мацей з каморы прынёс такія самыя кажух і шапку. Гэта было вельмі зручнае ўбранне: лёгкае, цёплае, якое нічым не адрознівалася ад снежнай мясцовасці.
Браты і Кася развіталіся з рэштай сям'і. Я пайшоў па іх прыкладзе: моцна паціснуў далоні Мацея, Ганны і іх дачок.
— Дай Бог шчасця! — казалі мне ўсе.
Паблізу гумна мы выйшлі ў поле і нырнулі ў снегавы пыл. Базыль ішоў першым, за ім Сымон, Кася трэцяя, потым я, Ігнат замыкаў партыю. У дарозе я трымаў правую руку за пазухай на рукаятцы зараджанага парабелума, які купіў для мяне Шчур, бо маю колішнюю зброю забрала паліцыя падчас майго арышту ў Калішанак. У левай кішэні кажуха было пяць запасных магазінаў і ліхтар.
Доўгі час мы ішлі палямі на адлегласці некалькіх дзясяткаў крокаў ад лесу. Потым увайшлі ў лес і ішлі далей, рухаючыся паміж высокімі пнямі соснаў. Па паводзінах Базыля, яго асцярожнасці, я прыйшоў да высновы, што мы знаходзімся каля граніцы. Мы пачалі ісці павольней і час ад часу спыняліся.
Завея не спынялася. Я ледзьве мог бачыць Касю, якая ішла ў некалькіх кроках перада мной. Бель кажуха і шапкі злівалася з беллю снегу, і перад сабой унізе я бачыў толькі цёмную трапяткую пляму спадніцы дзяўчыны... На нагах у нас былі доўгія белыя снягоўцы’, якія таксама не адрозніваліся ад агульнага фону.
Выходзім на ўскраек лесу. Перад намі хвалюецца лятучы туман снегу... Мы на краі гранічнай паласы. Кася расшпільвае кажух і ўпіхвае спадніцу ў белыя штаны пад сподам. Цяпер наша партыя нічым не выдзяляецца на белым фоне. Калі стаіш нерухома, нас цяжка заўважыць нават з вельмі блізкай адлегласці.
Рушым уперад. Я мушу вельмі блізка трымацца дзяўчыны, якая ідзе перада мной. Снегавы вір пераразае нейкія пераплеценыя і, здаецца, рухомыя ніці. «Як мы пералезем праз яго?» — думаю я, ведаючы, што мы не маем ні цыноўкі, ні жэрдкі, ні нажніц, каб перарэзаць дрот. Але Базыль упэўнена ідзе наперад і мінае доўгі дрот, што застаецца справа.
Цяпер мы ўваходзім у лес на другім баку паласы. Завея працавіта, паспешлівазамятае сляды, якія мы пакідаем на снезе — дзве доўгія глыбокія баразны. Праз гадзіну тут зноў будзе роўна.
У лесе ціха. Мы ідзём, нібы прывіды, без шуму, паміж велізарных пнёў, дрэў, каля заснежаных хмызнякоў. Прабіваемся праз снежныя завалы, правальваемся ў замаскіраваныя снегам ямы.
Зноў выходзім на палі. Я ўвогуле не бачу мясцовасць перад сабой. Толькі нагамі адчуваю нахіленні і спускі пагорка... Мяне агортвае сон. Аднастайнасць рухаў, як калыханка, пагружае мяне ў санлівасць. Я аўтаматычна сачу за постаццю дзяўчыны, якая ідзе перада мной. На снежнай белі я адрозніваю яе толькі таму, што яна ўяўляе сабой белую пляму, якая мерна вагаецца перад вачыма. На фоне гэтай белай плямы я бачу цямнейшы квадрат носкі, які безупынна плыве ўперад. У маёй галаве мрояцца розныя