Каханак Вялікай Мядзведзіцы  Сяргей Пясецкі

Каханак Вялікай Мядзведзіцы

Сяргей Пясецкі
Выдавец: Рэгістр
Памер: 405с.
Мінск 2019
93.88 МБ
Гулянка працягвалася доўга. I толькі познім вечарам мы пайшлі адпачываць. Шчур і Лорд засталіся на ноч у нас. Для гасцей паставілі дзве лавы і зрабілі на іх шырокую агульную пасцель.
Няскора яшчэ настала ў хаце цішыня. Я доўга чуў у розных кутах размовы і смех. У тую ноч я спаў адзін. Мая каханка не наведала мяне. Пэўна, баялася, каб не выдаць сябе перад маімі калегамі.
Назаўтра Шчур i Лорд адразу пасля снедання вырушылі ў зваротны шлях. Даўрыльчукі ўгаворвалі іх, каб яны пабылі ў нас яшчэ адзін дзень, але хлопцы сказалі, што яны павінны вярнуцца абавязкова сёння, бо трэба падрыхтавацца дадарогі.
Я пайшоў іх праводзіць. Даведаўся шмат навін. Юрлін перастаў хадзіць у дарогу. Ен добра зарабіў за «залаты сезон» і цяпер не хоча рызыкаваць. Хоча пачакаць да летняй пары. Лорд заняў яго месца і ў якасці машыніста водзіць партыі на пункт Юрліна. Перад святам вярнуўся ў мястэчка Гвоздзь, які паклаў партыю ў Саветах восенню 1922 года, збег з высылкі і, хворы, схуднелы, ледзьве жывы, вярнуўся ў мястэчка. Анёл трапіў у рукі савецкіх пагранічнікаў і цяпер сядзіць у турме ў Навагрудку. Дзікіх цяпер водзіць Сум. Партыя дзікіх паменшылася, іх цяпер ад 10 да 15. На пачатку зімы дзікія зрабілі Цэнтаўру дзве агранды, але цяпер перакінулі некалькі партый «на чыста». Браты Алінчукі ў дарогу не ходзяць — нечага баяцца. Петрык Філосаф хоча адаслаць Юліка Вар’ята ў шпіталь — можа, там яго вылечаць. Хлопцы склаліся і сабралі 400 рублёў. Я, чуючы гэта, напісаў запіску для Петрыка, каб з маіх 1200 даляраў ён узяў для Юліка 100 даляраў, а калі спатрэбіцца больш, каб паведаміў мне аб гэтым. Болік Камета п'с, як даўней. Мамут, Алігант і Фэлік Маруда ходзяць за граніцу ў партыі Лорда.
Ванька Бальшавік таксама ходзіць з імі. Шчур сказаў мне, што Юрлін перапыніў працу, таму што падазраваў Соньку, што тая здраджвае з Ванькам, а ў дарозе гэтаму спрыяла многа акалічнасцей, якія яны заўсёды знаходзілі. Бэлка са сваёй бабскай партыяй добра зарабіла ў «залаты сезон» і цяпер у дарогу не ходзіць.
Калегі расказалі мне шмат навін пра граніцу, пра «паўстанцаў», пра жыццё ў мястэчку, але не ўспомнілі ані слоўца пра Фэлю. Нарэшце, я запытаў пра яе ў Лорда.
— У Фэлі зараз жыве нейкая сваячка з-пад Дуброў, — сказаў Лорд. — Альфрэд зноў прыслаў да Фэлі сватоў, але
і на гэты раз яна дала гарбуза1. Фэля цяпер паненка з пасагам. Толькі аднымі наяўнымі мае 30 тысяч даляраў! Усе аж гараць да яе, але яна круціць носам. Пэўна, чакае каралевіча!
Я правёў хлопцаў амаль да Душкава. Калі развітваліся, Лорд спытаў у мяне:
— Ну, трохі прывык? He сумуеш?..
Шчур адказаў за мяне:
— Чаму ён павінен сумаваць? Жратву і пітво мае, а шмары, як лані. Мёртвы ажыў бы.
— Я не кідаюся на іх, — адрэзаў я з наўмыснай абыякавасцю. — А весялосці ў нас няма аніякай. От, вы нас трохі пазабаўлялі... Сяджу там, бо трэба!
— Ну, нічога, — сказаў Лорд. — Пакуль што затрымайся на меліне, а на вясну штосьці прыдумаем. У мястэчку жыць табе нельга — зноў «апыляць». Альфрэд усюды пранюхвае, як сабака. Як толькі штосьці даведаецца, адразу паляціць у паліцыю.
Калегі пайшлі дарогай у Душкава, а я вярнуўся на хутар да Даўрыльчукоў. Цяпер там, пасля адыходу Лорда і Шчура, запанавала яшчэ большая цішыня.
Мінулі святы. Наступіў Новы год. Я далей жыву ў Даўрыльчукоў. Дапамагаю ім у працы і ўсё больш сумую. Некалькі разоў пытаўся ў Базыля: калі пойдзем за граніцу. Ён адказаў, што яны не спяшаюцца.
У свята Трох Каралёў дзяўчаты пачалі варажыць. Растапілі на агні волава і ўлівалі ў ваду. Гарачы метал набываў розныя дзівосныя формы, якія дзяўчаты ўважліва разглядалі і каменціравалі. Я далучыўся да іх, хаця яны неахвотна прынял і маю прысутнасць у сваёй кампаніі. Яны дазволілі мне выліць трохі волава ў ваду, але я выліў усё, што было ў тыглі, за што атрымаў некалькі кухталёў. 3 міскі дасталі застылы метал. Пачалі разглядаць яго. Праз хвіліну Настка пырснула смехам:
— Гэта ж мядзведзіца.
1 Даць гарбуза — адмовіць жаніху і сватам.
— Што? — здзіўлена спытаў я.
— Ну, так... мядзведзіца! — пацвердзілі словы Насткі дзяўчаты. — Штось нясе ў лапах. Мусіць, у гэтым годзе ты ажэнішся з мядзведзіцай. Сам сабе адліў нарачоную.
— А сватам будзе воўк! — сказала Магда.
— А шлюб дасць ліса! — дадала Кася.
Потым дзяўчаты палілі паперу і па яе выкручастых формах варажылі аб сваёй будучыні. Потым сыпалі мак на палатно. Потым паставілі дзве свечкі паміж люстэркамі і глядзелі ў доўгі цёмны калідор, які адл юстроўваўся далёка ў люстэрку і па баках якога былі відаць два рады запаленых свечак. Рабілі ўсё гэта на чорнай палове дома — кожная асобна. Усе дзяўчаты бачылі штосьці нязвыклае і вельмі падрабязна пра гэта расказвалі. Я таксама апошнім пайшоў на той канец хаты. Сеў перад люстэркамі нерухома і глядзеў, стараючыся не міргаць, у глыбіню доўгага таямнічага калідора. Доўгі час я не бачыў нічога, а потым здалёк паказалася маленькая рухомая залатая плямка. Яна ператварылася ў белую. Пачала хутка набліжацца да мяне і... расці... Праз хвіліну я ўбачыў прама перад сабой твар Фэлі... вясёлы, з усмешкай... Твар яе бляднее, на ілбе паказваецца доўгая вертыкальная зморшчынка. I тут я бачу, што гэта ўжо не твар Фэлі, а бледны, халодны твар Сашкі. Як маланкі пераразаюць яго каляровыя лініі, якія пастаянна змяняюцца. А твар усё аддаляецца і расплываецца ў цёмнай глыбіні, ад якой я не адрываю вачэй: раптам бачу прама перад сабой бледны шчуплы твар са здзіўленым, засяроджаным выразам, з чорнымі бровамі і вачамі...
Адкуль я ведаю яе? Гэта жаночы твар!.. Думаю... Думаю... Ах! Гэта прывід, які прыходзіў да мяне на Капітанскай магіле, калі я ляжаў там у гарачцы пасля ўцёкаў з Саветаў... I твар гэты знікае. А яго месца тут жа займае мужчынскі твар, які выразна вымалёўваецца перад вачыма: агідны, пачварны... Бачу рыжую бараду, шрам на левай шчацэ, злосныя вочы, здзеклівую ўсмешку... Гэта ж Макараў... Я ўсхопліваюся з крэсла, і ўсё знікае...
Гараць свечкі. Хата патанае ў паўзмроку. Па кутах хаваюцца густыя цені.
Я паспешліва пайшоў на чыстую палову дома. Дзяўчаты сустрэлі мяне позіркамі...
— Чаму ты такі бледны?.. Што ты ўбачыў? — запыталася ў мяне Кася.
— Мне холадна! — адказаў я, паціраючы рукі.
— He... Ты нешта ўбачыў! — рашуча прамовіла Кася.
— Скажы: што?
I я сур'ёзна сказаў Касі:
— Спачатку я ўбачыў цябе, потым яе! — паказаў на Алену. — Потым яе! — звярнуўся я да Магды. — А пазней яе! — паказаў на Настку.
Магда пырснула смехам. А я працягваў:
— А напрыканцы я ўбачыў Мядзведзіцу... Вялікую-вялікую... Вялікую Мядзведзіцу.
Дзяўчаты засмяяліся.
— У гэтым годзе ажэнішся з Мядзведзіцай, — кажа Кася.
— 3 Вялікай Мядзведзіцай! — дадала Настка.
Глава 4
У студзені мы былі за граніцай толькі адзін раз, зрэшты, і надвор'е было неадпаведнае. А ў лютым браты выпадкова, пры дапамозе Лорда, набылі вялікую колькасць тавару. Думаю, што гэта тавар з агранды. Там было многа батысту, сукна, шпілек, рукавічак, падцяжак і панчох. Потым мы чакалі надвор'я, якое б паспрыяла нашай працы — гэта значыць непагадзі. Увесь тавар мы падзялілі на 12 носак. Гэтага хопіць на тры ходкі за граніцу.
Нарэшце, y палове лютага пачалася вялікая завея. Карыстаючыся гэтым, мы ўвечары вырушылі ў дарогу. Шчасліва прыбылі на меліну, а ў наступную ноч вярнуліся, прынёсшы многа лісіных скурак і некалькі сотняў рублёў золатам. За два дні мы перакінулі праз граніцу значную частку тавару. Калі вярнуліся, распагодзілася, але, не звяртаючы на гэта ўвагі, мы спакавалі рэшту тавару ў чатыры вялікія носкі вагой каля 70 фунтаў кожная. Баяліся, каб завея поўнасцю не сцішылася, таму аддыхнулі днём, а вечарам таго ж дня вырушылі ў дарогу.
Ноч была ясная. Поўны месяц то хаваўся за аблокі, то выплываў на адкрытую прастору неба. Вецер быў зменлівы — пастаянна мяняў напрамак. Часам ён набіраў сілу і падымаў угору цэлыя аблокі снегу, часам уцякаў некуды ўдалечыню, і палі зноў пакрываліся мяккім, бліскучым, пульхным снегам.
Дарога была цяжкая. Мы павольна цягнуліся ўперад, з цяжкасцю пераадольваючы розныя перашкоды на мясцовасці. Базыль вёў нас пераважна лесам. Мы зноў пайшлі новай дарогай. За гадзіну ледзь паспелі дайсці да граніцы. У гэтым месцы не было дроту, таму мы імгненна перайшлі паласу і схаваліся ў гаёчку на савецкім баку. Хутка выйшлі з лесу і далей ішлі палямі. Мясцовасць тут была гарыстая. Мы ішлі пераважна далінамі і ярамі, якія дзе-нідзе параслі хмызнякамі. Пасля дзвюх гадзін дарогі спыніліся на раўніне і ўбачылі перад сабой вялікі лес. Далей дарога была амаль зусім бяспечная і, ідучы лесам, дайшлі да самай меліны.
Стрый Андрэй сказаў нам:
— Дрэнна, хлопцы, на той прыклад, робіце! Гэта ж відней, чым удзень, і завея сцішылася...
— Нічога. Дадзім рады, — адрэзаў Ігнат.
— Ваша справа! Толькі глядзіце!
Днём залацвілі ўсе справы з таварам. Мелінар даў Базылю некалькі сотняў рублёў золатам і некалькі дзясяткаў лісіных скурак. А ўвечары мы выйшлі ў зваротны шлях.
Мясцовасць выглядала, як скамечаны аркуш паперы, асветлены промнямі электрычнага ліхтара. Hi адзін рухомы аб’ект не мог схавацца ў полі ад людскога вока. Добра, што мы былі апрануты ў белую вопратку, таму нас можна было заўважыць толькі з невялікай адлегласці.
Ісці без носак было лёгка, таму мы хутка ішлі ўперад, на захад.
Я заўважыў, што мы вяртаемся той дарогай, якой мы з братамі і Касяй ішлі за граніцу першы раз. Я разумеў, што Базыль намерваецца абмінуць пагранічны дрот з гюўначы. Мы абмінулі лес, выйшлі ў поле. Зноў лес і зноў поле...
Нарэшце, мы апынуліся ў малым лесе, які прылягаў да гранічнай паласы. Гэты лес утвараў на снежнай белі палёў прадаўгаваты цёмны востраў, які плыў у моры месяцавых промняў. Мы перайшлі яго на другі бок і затрымаліся ў густых зарасніках хмызняку. У сотні крокаў ад нас я бачу засек, які імкне ўдалечыню. Справа — шырокая свабодная прастора паміж канцом дроту і цёмнай купай хмызняку. На тым баку паласы плавіцца ў месяцавым святле цёмная панурая пасма лесу. Там Польшча.
Мы доўга стаім на месцы і ўважліва абглядаем мясцовасць. He заўважаем нічога падазронага.
Базыль ідзе ўпэўненым крокам. Мы ідзём за ім. Я сціскаю ў правай руцэ ўцягнуты ў рукаў кажуха парабелум. У левай руцэ ў мяне зараджаны магазін. Мы ідзём у тым напрамку, дзе заканчваецца дрот і пачынаецца хмызняк. У нейкі момант мне здалося, што ў хмызняку нешта паварушылася, але я не быў у гэтым упэўнены. А Базыль шырокім размашыстым крокам іпюў наперад.