Каханак Вялікай Мядзведзіцы  Сяргей Пясецкі

Каханак Вялікай Мядзведзіцы

Сяргей Пясецкі
Выдавец: Рэгістр
Памер: 405с.
Мінск 2019
93.88 МБ
— Варта было б табе ў лоб вальнуць, бо ты страляў у нас без папярэджання, але я не хачу рукі ў крыві пэцкаць. Хуценька ідзі назад. Скажы, што на цябе напалі сто бандытаў і дзесяць тыграў! Атрымаеш ордэн за адвагу. Ну, пайшоў!
Чырвонаармеец хутка пайшоў сцежкай, якая вяла ў глыбіню лесу, і хутка знік у цемры паміж дрэвамі. А мы пайшлі далей.
«Не шанцуе нам, — думаў я, ідучы наперад. — Сюды ішлі — заступілі нам дарогу. Ідзём назад — тое самае!»
«Фігуркі» стаміліся і прасілі адпачынку праз кожную пару кіламетраў. Кручак паглядзеў на гадзіннік і сказаў ім:
— Вы занадта часта адпачываеце. Гэта яшчэ больш стамляе. Дам вам самы доўгі адпачынак, а потым на адным дыханні пойдзем аж да граніцы. Нельга марнаваць час. Цяпер другая гадзіна... Калі пагоняць нас ля граніцы, то трэба будзе мець час, каб перайсці яе ў іншым месцы. Разумееце?
— Добра.
— Пастараемся.
— Дарога дрэнная, — чуліся галасы «фігурак».
Пасля доўгага адпачынку мы паспешліва пайшлі наперад. Кручак вёў нас па добра выезджанай дарозе, якая пераразала палі і лясы. Гэтай дарогай я ішоў першы раз,
але добра ведаў мясцовасць на значнай адлегласці справа і злева ад дарогі.
Мы дайшлі да берага рачулкі. Гэта была другая лінія. Мы ўзялі ўправа. Я ўбачыў доўгае дрэва, перакінутае праз ваду. Каро пабег на іншы бок рэчкі і там нюхаў у зарасніках вербалозу. Потым вярнуўся да нас. Кручак распачаў пераправу. Досыць хутка перайшоў па дрэве на іншы бок. Потым «фігуркі», прысеўшы на дрэва і абапіраючыся на яго далонямі, павольна прасоўваліся наперад.
Я чакаў, пакуль пераправяцца ўсе, і, заціскаючы ў руцэ парабелум, азіраў шырокую адкрытую мясцовасць паміж рачулкай і лесам. Мне ўсё здавалася, што там, на ўскрайку лесу, ёсць нейкія людзі... He ведаю, чаму мне так здавалася. А можа, там сапраўды хавалася партыя перамытнікаў, чакаючы зручнага часу, каб перайсці другую лінію і рачулку.
Пераправа скончылася. Мы павольна ідзём лесам. Я заўважаю, што людзі, якіх мы пераводзім, вельмі нервуюцца. Стараемся ісці як мага цішэй. Кручак пусціў сабаку наперад.
Нарэшце мы дайшлі да граніцы. Кручак спыніўся, і мы доўга стаім нерухома... Злева пачуўся нейкі шум. Ён усё выразней даходзіць да маіх вушэй. Кручак паволі ідзе наперад і набліжаецца да групкі густых елак. Мы збіраемся ў кучу, доўга стаім на месцы і прыслухоўваемся. А шум злева то ўзмацняецца, то зусім знікае. «Або перамытнікі ідуць, або зялёнкі», — думаю я, стоячы ва ўкрыцці.
Мне здаецца, што шум мінае нас здалёк і сунецца да граніцы. «А, можа, гэта дзікія?» I тут злева наўскасяк ад нас адзін за адным раздаюцца некалькі стрэлаў, якія шматгалосым рэхам разыходзяцца па лесе. Потым чуюцца галасы людзей:
— Стой! Стой! Рукі ўверх!
— Кладзіся! Рукіўверх!
«Спачатку страляюць, а потым “Стой!” крычаць», — падумаў я, прыслухоўваючыся да шуму злева.
Кручак выйшаў з нашага ўкрыцця і шэптам сказаў:
— He заставацца! Ісці ціха...
Ён выйшаў наперад, мы пайшлі за ім. Я трымаю зброю напагатове. А шум злева не спыняецца. Там чаргуюцца то стрэлы, то крыкі, то тупат ног. Я вырашыў, што гэта адбываецца на адлегласці ў некалькі соцень крокаў ад нас.
Выходзім на прыгранічную паласу. На снезе відаць мноства слядоў, якія ідуць у розных напрамках. Гэта сляды чалавека і звяроў. Яны сапраўдная кніга граніцы, кніга, з якой (хто ўмее яе чытаць) можна даведацца шмат цікавых рэчаў. Мы таксама пакінулі ў гэтай кніжцы свае сляды і нырнулі ў лес на польскім баку.
На світанні мы прывялі «фігурак» у гумно на ўскрайку мястэчка. Я застаўся ля дзвярэй гумна, а Кручак пайшоў у хату яўрэйкі, якая трымала пункт. Праз пятнаццаць хвілін ён вярнуўся. Побач з ім ішоў стары яўрэй. Мы разам зайшлі ў гумно. Кручак звярнуўся да людзей, якія там знаходзіліся.
— Вы ў Польшчы. Тут пункт. Тут вам усё растлумачаць, а калі вам штосьці трэба, дапамогуць... Свае справы рабіце далей, як хочаце. Жадаю поспеху.
«Фігуркі» падышлі да нас. Адзін з іх, самы старэйшы, хацеў даць Кручаку, а потым і мне, некалькі залатых манет. Кручак не ўзяў, я таксама. Хлопец сказаў:
— Нам ужо заплачана... Аплацілі за ўсю дарогу на пункце ў Мінску... Мы з вас скуры здзіраць не хочам. Хопіць нам таго, што зарабляем.
— Але ж гэта не плата! Мы ацэньваем вашу працу... Мы ўдзячныя... У нас хопіць і на гэта!..
— Ну, гэта зусім па-іншаму! — сказаў Кручак. — Калі так, то ганіце форсу!
Ён узяў 60 рублёў золатам і даў мне 30. Потым мы выйшлі з гумна і паспешліва накіраваліся бакавымі вуліцамі на Слабаду.
Калі мы падыходзілі да хаты Кручака, было ўжо відна. Неба на ўсходзе чырванела ўсё болын, абвяшчаючы, што пачынаецца ўзыход сонца.
Глава 6
Прыйшла вясна. Знікла белая сцежка. Яна стала чорнай. Але перамытнікі мала хадзілі за граніцу. Ночы былі кароткія, дарогі вельмі цяжкія, граніцу і пагранічча добра пільнавалі. У параўнанні з «залатым сезонам» цяпер працавала дзесяць працэнтаў перамытнікаў. Тавар пхнулі за граніцу нерэгулярна: выбіралі лепшыя ночы. Амаль усе старыя партыі надоўга перапынілі работу. Затое хадзілі «паўстанцы» — маладыя, недасведчаныя перамытнікі, які паняцця не мелі аб перамытніцкай працы і хадзілі як трапіць. Вельмі часта пападаліся, але на іх месцы ўступалі іншыя «паўстанцы», якім хацелася зарабіць пару рублёў на гарэлку.
Разам з Кручакам я быўза граніцай пяць разоў. Мы ўвесь час пераводзілі ў Польшчу «фігурак». Калега сказаў мне, што тыя пяцёра, якіх мы перавялі падчас першай маёй работы разам з ім, гэта афіцэры.
— Адкуль ты гэта ведаеш? — спытаў я.
— Я маю такі нюх!.. Я рознага народу сотні перакінуў. Мігам кожнага вызначу, што за ён!
Падчас нашай працы мы прывялі на пункт дзвюх жанчын з двума дзецьмі і старога мужчыну, які быў разам з імі. 3 імі мы мелі многа клопату. Жанчыны стаміліся, дзеці плакалі, мы вымушаны былі перадняваць у лесе і толькі на другую ноч перайшлі граніцу. За трэцім разам мы прывялі ў Польшчу папа з жонкай і дачкой. Яны вельмі баяліся, a non усё паўтараў:
— Абы толькі, мае даражэнькія, усё было ў парадку!
— У нас заўсёды ўсё ў парадку, — адказваў яму Кручак.
Апрача пераводу «фігурак», мы займаліся перамытніцтвам. Зараблялі на кожнай ходцы ад 60 да 150 рублёў золатам. Пасля вяртання з-за граніцы звычайна мы 2-4 дні адпачывал і і зноў і шл і ў дарогу. Кру чак клапаціўся аб нашым бізнесе на пункце. Купляў тавар. А я сядзеў дома, чакаючы
КАХАНАК Вялікай Мядзведзіцы 301 вяртання Кручака, або бадзяўся па лясах, якія цяпер пакрыліся зялёным вясновым адзеннем і выглядалі цудоўна.
Калі мы вярнуліся з-за граніцы пяты раз, Кручак, як звычайна, пайшоў у мястэчка, а я лёг спаць. Калега не вярнуўся ні ноччу, ні днём. Гэта занепакоіла мяне, бо ён абяцаў вярнуцца ў той самы дзень пасля паўдня. Увесь наступны дзень яго таксама не было, і я ўжо наважыўся пайсці ўвечары на пункт, каб даведацца, што здарылася. Але амаль перад змярканнем да мяне прыйшоў Шчур. Ён быў страшэнна ўзбуджаны. Я ніколі не бачыў яго такім знерваваным.
— Што з табою? Дзе Кручак?.. — спытаў я ў яго.
— 3 Кручакам бяда! He ведаю, ці выжыве! Адвезлі яго ў шпіталь... Лорда арыштавалі...
— За што?
— Прыстаўда Кручака! Гэтахамы! Гэтагады! Гэтажлабы! — лаяўся Шчур.
3 яго хаатычных аповедаў я даведаўся пра наступныя рэчы: учора апоўдні Кручак і Лорд пайшлі выпіць у салон да Гінты. 3 нашых хлопцаў там нікога не было. Салон быў перапоўнены «паўстанцамі». Яны былі п'яныя і скандалілі. Разам з імі піў Ал ьфрэд Алінчу к. Ён меў да іх нейкі інтарэс. Калі Лорд і Кручак селі за бакавы столік, «паўстанцы» пачалі чапляцца да Кручака. Падбухторваў іх Альфрэд, які не мог прабачыць Кручаку, што той ударыў яго бутэлькай па галаве на вечарынцы ў Сашкі. Адзін з «паўстанцаў», зусім п'яны, кінуў кавалкам селядца ў твар Кручаку. Кручак падскочыў да яго і вальнуў яму кулаком. За калегам узняліся іншыя «паўстанцы». Пачалася бойка. Біліся кулакамі, бутэлькамі, крэсламі. «Паўстанцы» схапіліся за нажы. Кручака павал іл і на падлогу. Лорд у гэты момант дастаў рэвал ьвер. Каб пастрашыць, ён некалькі разоў стрэліў у паветра, а калі пачалася паніка, пачаў крэслам біць «паўстанцаў». Двух сур'ёзна параніў. Яго арыштавалі. Кручак атрымаў некалькі сур'ёзных нажавых ран. Альфрэд уцёк, як тол ькі пачалася бойка.
Я быў страшэнна ўзбуджаны гэтай навіной.
— Што цяпер будзе? — спытаў я ў Шчура.
— He ведаю. Кручак цяжка паранены. Можа, не выжыве. Лорда пасадзяць цяпер і за зброю, і за цяжкія цялесныя пашкоджанні.
— Дрэнна! — сказаў я.
— Дрэнна, браце! — пацвердзіў Шчур.
— Цяпер за адным разам і ты, і я засталіся без працы. Бо партыю Лорда д'яблы ўзялі.
Шчур не адказваў і доўга думаў. Потым сказаў:
— Гэта мы яшчэ ўбачым!
— Што? — я не зразумеў яго адказу.
Шчур тупнуў нагой. У яго былі сціснуты кулакі.
— Я ім гэтага не дарую!.. Ніколі!.. I Альфрэдчуку таксама! — адказаў, стрымліваючы злосць, калега.
Ён замаўчаў, доўга і нерухома гледзячы перад сабой.
— Гарэлка ёсць? — спытаў у мяне пазней.
— Ёсць.
— Давай! Гэташкопы!.. Гэтажлабы!.. Гэтагады!.. — зноў пачаў лаяцца Шчур.
Я прынёс бутэльку гарэлкі. Калегазалпам выпіў амаль паўпляшкі, потым закурыў папяросу і, паплёўваючы налева і направа, сказаў:
— Нічога. Ты не бяры да галавы. Дадзім сабе рады і Лорду дапаможам. А да Кручака трэба паслаць маці. Хадзем да яе.
Мы зайшлі ў хату. Шчур коратка расказаў маці Кручака аб тым, што здарылася з яе сынам. Старая паспешліва апранулася і разам са Шчурам выйшла з хаты. Пры развітанні Шчур сказаў мне:
Ты моцна не аддаляйся. Як зраблю ўсё ў мястэчку, то прыду да цябе.
Шчур вярнуўся назаўтра ўвечары. Ён быў ужо п'яны. Сардэчна павітаўся са мной і сказаў:
— Так, браце, распачнем работу! Згорбім ім скуру!
— Каму?.. Якая работа?..
— «Паўстанцам». Я ім, халерам, ні адной партыі не прапушчу! Кожную пакладу! Толькі клёватрымайся!
Мы сядзелі ў хаце Кручака. Яго сястра нешта рабіла на падворку.
— Дзе Кручак? — спытаў я.
— Яго павезлі ў шпіталь у Вільню. Трэба будзе аперыраваць. Маці паехала разам з ім.
— А дзе Лорд?
— Адаслалі ў Івянец да следчага.
— Пра якую работу ты мне казаў?
— Стоп. Доўга распавядаць. Трэба выпіць!.. Потым выкладу табе ўсё падрабязна.
Мы выпілі бутэльку гарэлкі, і Шчур пачаў распавядаць:
— Пакуль на граніцы працавалі нашы фартоўцы, усё ішло добра, маё ўшанаванне!.. З’явіліся «паўстанцы». Ходзяць за пару грошай. Адзін у аднаго работу адбіваюць, адзін аднаго «засыпаюць». Можна сказаць: не фартоўцы, а хамы! Машыністаў маюць таксама гадаў. Іх нават дзікія ведаць не хочуць. Яны клікалі Сума да сябе машыністам, то ён ім адказаў, што лепш будзе галодны сядзець ці ваду жыдам насіць, чым мець нешта агульнае са жлабамі. Тое самае і Бульдог ім сказаў... Калісьці перамытнік — гэта быў хлопец, а цяпер альфонс, лобус1 або шпанюга! Цяпер за пляшку гаморы2 «паўстанец» найлепшаму сябру дзіду ў бок усадзіць. Так, як панове Альфрэд Кручаку. I ведаеш, што я цяпер прыдумаў?