Каханак Вялікай Мядзведзіцы
Сяргей Пясецкі
Выдавец: Рэгістр
Памер: 405с.
Мінск 2019
Мы былі ўжо каля граніцы. Раптам раздалося некалькі стрэлаў, і з таго хмызняку выбеглі чырвонаармейцы з карабінамі ў руках. Яны адрэзалі нам дарогу да граніцы.
— Стой! Рукн вверх!
Голас разносіўся ўпаветры. Мы шпаркакінуліся назад. На адкрытай мясцовасці прыгранічнай паласы зялёнкі маглі лёгка дагнаць нас і ўсіх пастраляць. Я разумеў гэта,
таму, як толькі раздаліся першыя стрэлы і чырвонаармейцы выскачылі з хмызняку на граніцу, я пачаў страляць у іх з парабелума. Я стрэліў дзевяць разоў і пабег услед за братамі да лесу. Там я паставіў запасны магазін у рукаятку рэвальвера. Я бег, нізка нахіліўшыся да зямлі, і час ад часу збочваў управа і ўлева, каб пагранічнікам было цяжэй цэліць у мяне.
Некалькі секунд была цішыня. Потым салдаты, якія пасля маіх стрэлаў паспешліва пабеглі ў хмызняк, зноў пачалі страляць у нас. Мы ўбеглі ў лес. Я азірнуўся. Салдаты беглі па нашых слядах. Браты Даўрыльчукі паспешліва беглі лесам. Я ўкленчыў за тоўстым пнём паламанай бярозы. Кулі свісталі ў паветры. Салдаты беглі групай. Некаторыя на хвіліну затрымліваліся і стралялі ў лес «на страх врагам»! Я чуў іх крыкі:
— Товарміцн, вперед!
— Взять нх!
Яны былі ўпэўнены, што мы паспешліва ўцякаем лесам. Гэтую ўпэўненасць узмацняў шум крокаў братоў Даўрыльчукоў, якія беглі на другі край лесу.
Калі салдаты наблізіліся да мяне крокаў на трыццаць, я пачаў страляць, цэлячыся ўсярэдзіну іх групы. Некаторыя з іх ляглі ў снег, другія пачалі ўцякаць да граніцы. Я ў гэты час шпарка ішоў слядамі братоў Даўрыльчукоў. Стараўся не рабіць шуму, каб салдаты не ведалі, што я пакідаю засаду і каб баяліся ісці далей.
Я шпарка перабег лясок на другі бок і ўбачыў у некалькіх сотнях крокаў перад сабой тры чалавечыя постаці. Гэта браты Даўрыльчукі паспешліва ішлі ў напрамку вялікага лесу, які знаходзіўся ў трох кіламетрах. Хаця апрануты яны былі ў белую вопратку, яны былі выразна бачныя на снезе, і па постацях я мог пазнаць кожнага з іх.
Я бег за імі. Дагнаў іх у палове дарогі да лесу. Далей мы ішлі разам. Далёка ззаду, паблізу граніцы, раздаваліся карабінавыя стрэлы... У пэўны момант я заўважыў на снезе цёмныя плямы. Я нахіліўся над імі. Гэта былі плямы
крыві... Я пабег уперад і параўняўся з Сымонам, які ішоў апошнім.
— Хто паранены? — спытаў я ў яго.
— Ігнат. Яму прастрэлілі руку.
Калі мы прайшлі дзве часткі шляху, які аддзяляў нас ад вялікага лесу, зноў раздаліся стрэлы... бліжэйшыя і больш чутныя.. Я азірнуўся. Заўважыў салдат, якія выходзілі з паўночнага краю лесу. He рызыкуючы зайсці ў лясок, яны абышлі яго кругом і заўважылі, што мы ўцякаем палямі. Яны пачалі праследваць нас, час ад часу страляючы. Але адлегласць была значнай, і іх стрэлы не шкодзілі нам.
Мы наблізіліся да лесу. Я ішоў шпаркім крокам побач з Сымонам.
— Адкуль іх столькі? — спытаў я, маючы на ўвазе нашых праследвальнікаў, якіх налічыў больш за дзесяць.
— Там блізка застава, — сказаў Сымон.
Мы ўвайшлі ў лес і нейкі час адпачывалі. Ігнат скінуў з сябе носку і кажух, а Базыль хуценька перавязаў рану.
— Добра, што ты іх там затрымаў! — сказаў мне Сымон. — Мы не змаглі б уцячы... Яны аддыхнуўшыя, а мы такі адрэзак дарогі зрабілі!
Я заўважыў у некалькіх дзясятках крокаў ад ускрайку вялікі прысыпаны снегам стос. Мне ў галаву прыйшла адна ідэя. Я падышоў да гэтага стосу і разам са снегам скінуў з яго верхні слой галля. Гэта была куча хмызняку. Я выняў з кішэні запалкі і падпаліў яе знізу. Агонь весела пабег па сухіх смаляных галінках і неўзабаве пачало палымнець вогнішча, якое рабілася ўсё болыпым.
Я вярнуўся да братоў Даўрыльчукоў. Ігната ўжо перавязалі і апранулі. Параненую руку павесілі на вялікім ваўняным шаліку, умацаваным на шыі. Яго носку, дзе было некалькі лісіных скурак, узяў Базыль.
— Навошта ты гэта зрабіў? — спытаў у мяне Сымон, паказваючы рукой на палаючае вогнішча.
— Падумаюць, што мы тут затрымаліся, і пабаяцца заходзіць у лес.
— I гэта праўда, — сказаў Сымон.
Нашы праследвальнікі былі ўжо на палове дарогі да лесу і, час ад часу страляючы, шпарка ішлі ўперад. Мы спачатку падаліся ў глыб лесу, а потым, кіруючыся на поўдзень і робячы вялікі паўкруг, выйшлі на ўскраек лесу ў паўкіламетры ад таго месца, дзе пакінулі вогнішча. Адтуль я выразна ўбачыў чырвонаармейцаў, якія ішлі полем. Цяпер яны раскінуліся веерам і павольна брылі ўперад. Іх збівала з панталыку вогнішча. Яны не ведалі, што падумаць. Спыніліся і пачалі даваць залпы ў бок лесу. Базыль засмяяўся:
— Да раніцы будуць гэтак забаўляцца... Абы толькі патронаў ім хапіла!..
Мы пайшлі ўскрайкам лесу на поўдзень, а потым на паўднёвы захад. Да нашых вушэй даляталі з усё болыпай адлегласці карабінавыя стрэлы. Я вельмі быў рады сваёй задуме.
Праз дзве гадзіны хадзьбы на поўдзень і паўднёвы захад Базыль вывеў нас нейкімі ярамі проста на захад. Цяпер, бачачы, што браты ведаюць, што ў мяне ёсць зброя, я не хаваў рэвальвер так старанна ў рукаве кажуха, як рабіў да гэтага.
Ачацвёртай гадзіне раніцы мы перайшлі граніцу далёка на паўднёвым захадзе ад Волмы. На хутар мы вярнуліся, калі ўжо пачало віднець. Мы былі ў дарозе 13 гадзін. Ігнат ледзьве змог дайсці дадому. Ён быў зусім стомлены, хоць яго рана не вельмі балела і мала крывавіла.
У доме пачаўся ажыўлены рух. Запалілі агонь у печы. Гатавалі ваду. Потым Мацей сам пачаў апрацоўваць Ігнатаву рану. Косць была цэлая. Куля прашыла яму толькі мышцы.
Праз гадзіну мы ўсё прывялі ў парадак. Тавар быў схаваны, адзенне ачышчана ад снегу і развешана сушыцца ля печы.
Падалі сняданак. Мы выпілі па шклянцы гарэлкі і пачалі есці. Калі скончылі есці, браты пачалі расказваць пра нашы прыгоды. Падрабязна іх каментавалі, перабольшваючы маю заслугу ў тым, што я два разы затрымаў масалкаў... У хаце стала весялей. Калі расказвалі, як распалілі вялікае
КАХАНАК Вялікай Мядэведэіцы 283 вогнішча, раздаўся смех. Толькі Мацей слухаў сур'ёзна, моўчкі, а потым урачыста сказаў:
— Ну, сынкі, падзякуйце Уладку, што адбіў вас у чырвоных, бо, можа, ні аднаго з вас цяпер не ўбачыў бы!
Ён на хвіліну змоўк, а потым сказаў яшчэ сур'ёзней:
— А цяпер паслухайце, якая будзе мая воля!
Усе ўважліва глядзелі яму ў твар.
— За граніцу вы больш не пойдзеце!.. Ніколі!.. He хачу дзеля золата сыноў страціць!.. He шукайце лісіных скур, а лепш беражыце свае!.. Такая мая воля!..
Ніхто гэтаму працівіцца не стаў.
3 таго часу браты больш не выпраўляліся за граніцу, хаця надышоў адпаведны для гэтага час.
Мінае дзень за днём. Праплывае тыдзень за тыднем. Я далей жыву на хутары ў Даўрыльчукоў. Дапамагаю ім у працы. Яны не просяць мяне аб гэтым, але я сам імкнуся быць карысным для сям'і, якая так добразычліва ставіцца да мяне. Зрэшты, працай я забіваю нуду, якая ўсё болып данімае мяне. Маё становішча здаецца мне вельмі прыкрым. Я адчуваю сябе так, нібы мяне сюды пасадзілі назаўсёды. А жаданне ў любую хвіліну пакінуць гэты ўтульны куток спакушае яшчэ больш. Я пастаянна хачу пакінуць хутар і вярнуцца ў мястэчка, дзе мог бы таксама надзейна схавацца і хадзіць за граніцу з партыяй Лорда. А можа, змог бы час ад часу бачыць Фэлю і размаўляць з ёю. Думаю, на тую сутычку яна ўжо забылася.
Мяне наведвае мая каханка, і я штовечар нецярпліва чакаю яе прыходу. Гэта адзінае, што лагодзіць мой побыт на хутары, і, калі б не яна, я б ужо даўно ўцёк адтуль. Зрэшты, нават гэта мяне не задавальняе... Чаму яна так упарта маўчыць? Ужо ж пайшоў трэці месяц! Але я не раблю ніякіх спроб распазнаць яе. Калі яна не хоча гэтага, няхай так і застанецца! Можа, гэтак і лепш?
У другой палове сакавіка з захаду павеялі цёплыя вятры. У паветры адчувалася дыханне вясны. Мой сум узрастаў. Я хадзіў няўважлівы па хутары і хаце. У мяне прапала
ахвота да працы. У гэты час я ішоў у лясок і доўга блукаў па бакавых сцежках. Калі-нікалі я лясамі падкрадаўся да граніцы і са схованкі назіраў за пагранічнікамі, якія хадзілі па баранаванцы. Потым вяртаўся на хутар.
Я стаў употай піць гарэлку, якую Сымон, хаваючыся ад усіх, купляў у суседняй вёсцы ў селяніна, які гандляваў ёю нелегальна.
Аднаго дня з пляшкай гарэлкі ў кішэні я пайшоў у лес. Ад хутара адышоў вельмі далёка. Дадому вярнуўся аж пад вечар. Якая ж была мая радасць, калі я ўбачыў у хаце Лорда. Я ўзрушана павітаўся з калегам і пачаў распытваць навіны. Мы гаварылі вельмі доўга. У пэўны момант Лорд запытаўся ў мяне:
— Табе не сумна тут?
— О, яшчэ як сумна! — жвава адказаў я.
— Ну, калі хочаш, то ёсць работа. Акурат пра цябе. Толькі таго... рызыкоўная, але заробак добры.
— Якая работа? — спытаў я яго.
— «Фігуркі» вадзіць.
Лорд сказаў мне, што Кручак шукае сабе кампаньёна, вернага і смелага хлопца, які хацеў бы разам з ім пераводзіць праз граніцу ў Полыпчу ўцекачоў з Саветаў. Яго папярэдні кампаньён папаўся з таварам у Мінску, куды прыйшоў наведаць сваякоў, і яго пасадзілі ў Надзвычайку (цяпер ГПУ). Кручака я ўжо ведаў. Гэта ён калісь на вечарынцы ў Сашкі Вэбліна разбіў пляшкай галаву Альфрэду Алінчуку за тое, што той гуляў цынкаванымі картамі.
Я ахвотна прыняў прапанову Лорда. Мяне прываблівала не столькі перспектыва добрых заробкаў, колькі новая цікавая праца. А Кручак быў вядомы сярод перамытнікаўяк хлопец з характарам, і з ім нароўні сябравалі самыя вядомыя местачковыя варавы і старыя закапёры1.
У той вечар Лорд у мястэчка не вярнуўся і застаўся на ноч у Даўрыльчукоў. Падчас вячэры ён аб'явіў усім прысутным, што заўтра я еду ў мястэчка.
— Надоўга? — спытаў Сымон.
1 Варавы.закапёры — асыўсваёй.у гэтым выпадку, перамытніцкайсправе.
— Невядома... Можа, назаўсёды...
— Хіба ж мы чымсьці не дагадзілі? — спытаў Мацей.
Я энергічна запратэставаў:
— Аніякай крыўды на вас не меў. I заўсёды буду вас усіх успамінаць добрым словам!
— Што ж зробіш! Ваша воля! — сказаў Мацей. — А як трэба будзе, прыходзьце зноў. Выгод у нас няма, а хлеба хопіць.
He зважаючы на тое, што Лорд начаваў у адной хаце са мной і што гэта было досыць рызыкоўна, мая маўклівая каханка наведала мяне апошні раз. Была са мной доўга, але і на гэты раз не вымавіла ні слоўца.
Назаўтра раніцай я сардэчна развітаўся з Даўрыл ьчу камі і разам з Лордам вырушыў у дарогу. Я шмат разоў азіраўся на будынкі хутара, якія знікалі ўдалечыні, і мне рабілася ўсё сумней. Дзіўнае сэрца чалавечае: яго мучае аднастайнасць, нудзяць пастаянна адны і тыя ж людзі. А калі пакідаеш іх — пачынаеш па іх сумаваць.