Каханак Вялікай Мядзведзіцы  Сяргей Пясецкі

Каханак Вялікай Мядзведзіцы

Сяргей Пясецкі
Выдавец: Рэгістр
Памер: 405с.
Мінск 2019
93.88 МБ
Я быў вельмі зацікаўлены гэтым незвычайным доўгім аповедам Шчура і спытаў яго:
— Я хачу перадусім даведацца: што ты наважыўся рабіць?
— Хачу разбіць партыю «паўстанцаў» і забраць тавар. Калі гэта доўга рабіць, купцы перастануць даваць ім тавар. Зразумеў?
— А адкуль ты даведаешся, што яны пойдуць?
— Я даведаюся пра ўсё або ад іх машыністаў, або ад хлопцаў з партыі, або сам высачу. Дам сабе рады! Будзем «крыць» іх або тут, на паграніччы, або — найлепей — у Саветах.
1 Лобус (польск.) — хуліган, шпана.
2 Гамора (жарг) — гарэлка.
Шчур з усё большым запалам пачаў распавядаць, як ён наважыўся весці работу. Я падтакваў яму і рабіў свае заўвагі. Незадоўга перад адыходам калегі я сказаў:
— Пазбавілі нас, халеры, добрых хлопцаў і працы! Але і мы ім пакажам, па чым фунт перцу!
Праз некалькі дзён з Вільні вярнулася маці Кручака. Яе сын памёр у шпіталі, і маці з сястрой з жалю выплакалі па ім усе вочы. Калі я глядзеў на іх роспач, мяне агортвала ўсё большая нянавісць да «паўстанцаў». Я нецярпліва чакаў, калі вернецца Шчур, але ён дзесьці прапаў, і я ўжо пачаў баяцца за яго. Нарэшце, праз некалькі дзён ён прыйшоў. Весела павітаўся са мной:
— Даўно пайшла б работа, але няма патрэбнага хлопца на трэцяга!.. Трэба, каб «паўстанцы» яго не ведалі!
— Знайшоў?
— Знайшоў! Я ездзіў за ім аж у Радашковічы!
— Хто такі?
— Янак Грабар. Ты яго не ведаеш! Клё-ё-ёвы хлопец. Верны і баявы! Да кожнай работы здатны. I не жмінда... Ведаеш, дзе я яго пакінуў? Але гэта, пакуль што...
Дзе?
— У Петрыка Філосафа. Сёння ўвечары мы перанясём сюды шмат розных рэчаў. Я буду жыць у мястэчку і пра ўсё буду даведвацца, а вы тут... Трэба пагаварыць з маці Кручака.
Мы запрасілі старую і спыталі ў яе, ці пагодзіцца яна трымаць нас у сябе дома, бо мы хочам зрабіць у яе пункт. Яна прыняла гэтую прапанову з радасцю. Шчур сказаў, што мы будзем ёй добра плаціць.
— He трэба нічога, — сказала старая. — Вы былі ягонымі калегамі... Жывіце, як у сябе дома! — яна пачала плакаць.
— Вы, мамуся, не плачце! — сказаў ёй Шчур. — Яшчэ пажывём!.. Адчайвацца не трэба. Усё ў мінулым. А з пункта будзеце мець працэнты. Калі мы будзем паспяхова працаваць, то збераце на пасаг Гэльці.
Я забыўся напісаць, што Каро, сабака Кручака, загінуў падчас бойкі з «паўстанцамі», абараняючы свайго гаспадара. Ён кінуўся на іх, пакусаў ім рукі, ногі, твары. Але адзін з «паўстанцаў», лежачы на падлозе, распароў яму жывот знізу. Таксама я забыўся напісаць, што Юлік Вар'ят памёр у шпіталі ад сухотаў. Праз Шчура мне аб гэтым паведаміў Петрык Філосаф.
Вечарам да мяне прыйшоў Шчур з Янкам Грабаром. Гэта быў мужчына сярэдняга ўзросту, досыць поўны і вельмі спрытны. У яго былі светлыя валасы, частка з якіх выпала, утварыўшы на ілбе вялікія залысіны. Ён пастаянна ўсміхаўся і прыжмурваў праніклівыя шэрыя вочы. Яму было каля сарака гадоў. Ён часта паціраў далоні і казаў: «Пойдзе!.. Першая катэгорыя».
Калегі прынеслі два вялікіх пакунка. Мы распакавалі іх на гарышчы, дзе ў нас была схова і куды было лёгка лазіць з даху хаты, не будзячы маці Кручака і Гэлі. Адтуль, у выпадку небяспекі, можна было ўцякаць ва ўсе бакі праз спецыяльна зробленыя для гэтага дзіркі ў даху. I ўсюды паблізу быў лес. У пакунках было шмат рознага адзення і шапак. Акрамя гэтага, я ўбачыў там прылады для грыміравання. Пасля таго, як усё прывялі ў парадак, мы пачалі раіцца.
— У нас мала зброі, — сказаў Шчур. — Дзве машыны на траіх. Але заўтра будзе болей.
— Адкуль?
— Адкуль? — Шчур усміхнуўся і сказаў: — Самі даведаецеся. Раніцай пойдзем на першую работу!
Грабар пацёр рукі:
— Ну і пойдзе!.. Першая катэгорыя!
— Каго «крыем»? — спытаў я ў Шчура.
— Алінчукоў! — урачыста сказаў Шчур.
— Ды не можа быць! — не паверыў я.
— Каб мяне халера!..
— Дзе «крыем»?
— Пад мастком насупраць Вялікага Сяла. Пойдуць па той дарозе з таварам.
— Адкуль ты пра гэта ведаеш?
— Ужожяведаю. Ідуцьтудыўжочацвёртыціпятыраз... Павінны і цяпер пайсці. А пра тое, што яны выходзяць у дарогу заўтра, я даведаўся ад аднаго блатняка. Маровы хлопец!
— Можа, ад Ёсіка Гэнсяжа?
— Ты ведаеш яго?
— Ведаю.
— Ад яго даведаўся.
— Але ж Алінчукі ідуць узброеныя, а мы маем толькі дзве машыны на траіх!
— Таму і рубанём іх першымі! Трэба здабыць зброю. Я ўжо ўсё абмазгаваў, — сказаў Шчур.
Мы пачалалі абмяркоўваць падрабязнасці нашай заўтрашняй аперацыі. Потым Шчур развітаўся з намі і вярнуўся ў мястэчка, а я і Грабар пайшлі спаць на падстрэшша і доўга размаўлялі пра розныя рэчы.
Вечар быў цёмны і ціхі, як тады, калі я першы раз пайшоў з Юзафам Трафідам за граніцу. Я знаходзіўся на тым самым месцы, у якім быў тады, толькі не сядзеў з партыяй перамытнікаў у канале і не меў на плячах носкі.
Як я ўжо казаў у пачатку майго аповеду, дарога ў тым месцы ішла па высокім насыпе, унізе якога, у ніжэйшым месцы, быў доўгі, на некалькі метраў, канал для сыходу вады падчас вясновых паводак. Алінчукі павінны былі ўвайсці ў канал і на некаторы час там схавацца, каб адпачыць. Так рабіла амаль кожная партыя, якую вялі машыністы гэтай дарогай, і мы добра пра гэта ведалі.
Калі мы з самага вечара прыйшлі сюды, то спачатку ўважліва агледзелі мясцовасць. 3 боку Памаршчызны цягнулася чорная, заараная ў вялікія скібы ралля. 3 гэтага боку паблізу ўваходу ў канал нельга было схавацца. 3 іншага боку насыпу, ад граніцы, вузкім клінам цягнуўся луг, які ўразаўся ў палі і распасціраўся на ўсход, да граніцы. Тут таксама было немагчыма надзейна схавацца, каб пастаянна мець на вачах уваход у канал. Мы размясціліся
наступным чынам: па берагах насыпу, над каналам, мы выкапалі два прадаўгаватыя ірвы глыбінёй 25 сантыметраў кожны. Я і Грабар ляглі ва ўкрыцце з боку Памаршчызны. Шчур размясціўся з боку граніцы. Пад намі быў канал, а, падняўшы галаву ўверх, мы маглі бачыць уваходы ў канал, якія чарнеліся на стромкіх схілах насыпу. Мы пракантралявалі, ці добра схаваліся. Ідучы ў напрамку канала, мы нічога не бачылі на насыпе. Потым залезлі ў канал, выкурылі некалькі папярос і толькі пасля гэтага занялі свае месцы. Як нам дзейнічаць, мы абмеркавалі перад гэтым.
Час цягнуўся невыносна марудна. Шмат разоў мне здавалася, што я чую крокі людзей, якія набліжаюцца да Памаршчызны, я нават бачыў іх цёмныя гюстаці, якія маячылі ў змроку, але гютым пераконваўся, піто гэта была ілюзія. У правай руцэ я трымаў парабелум, у левай — шнурок, другі канец якога трымаў у руцэ Шчур і які ляжаў на іншым баку канала. У выпадку, калі людзі пакажуцца паблізу канала, я павінен быў пацягнуць за шнурок адзін раз, а калі яны ўлезуць у канал, то мусіў бы моцна пацягнуць тры разы. У гэты час Шчур павінен быў скочыць уніз і запаліць ліхтарык ля выхаду з канала, свецячы ў сярэдзіну. Грабар у гэты час павінен быў збегчы ўніз з нашага боку і таксама асвяціць канал. Далейшы працяг работы мы абмеркавалі падрабязна, і кожны ведаў, што павінен рабіць... Я і Шчур павінны былі маўчаць і адгукацца толькі ў выключным выпадку, коратка робячы гэтазмененымі галасамі. Асабліва важна гэта было для Шчура, які да гэтага часу быў «легальным» і мог, без перашкод жывучы ў мястэчку, здабываць усялякую патрэбную для нас інфармацыю. Шчур быў апрануты ў куртку з паднятым каўняром і круглую шапку з вялікім, нізка апушчаным брылём. Свой твар ён аздобіў вялікімі наклеенымі рыжымі вусамі і выглядаў вельмі камічна. У мяне былі прыклеены маленькія чорныя вусікі.
Час цягнуўся. Я ляжаў ва ўкрыцці побач з Грабаром і, адвярнуўшыся тварам да Памаршчызны, шмат пра што думаў... Недалёка адсюль, паблізу граніцы, знаходзіцца Капітанская магіла. Я падняў галаву ўверх і паглядзеў праз
насып y бок граніцы. Але ў змроку, які атуліў наваколле, нічога не ўбачыў.
Дзесьці брэша сабака. Я стараюся вызначыць, дзе. «Там нехта ідзе». У Памаршчызне гараць агні. Іх некалькі. Калі я падоўгу гляджу на іх, мне здаецца, што яны мяняюць месца. Я стараюся не глядзець туды, бо потым змрок гусцее і на мясцовасці цяжка что-небудзь угледзець. Мінаюць хвіліны, квадрансы гадзіны. Нікога няма. Я гляджу на стрэлкі гадзінніка. Яны паказваюць адзінаццатую гадзіну. Потым чую нейкі невыразны гук, нібы ўдар абцаса аб камень. Паглядзеў управа і пачаў прыслухоўвацца — мне здалося, што чуюкрокі. Потымусёсціхла... Зноўя памыліўся... «А, можа, сёння ўвогуле не пойдуць ці пайшлі іншай дарогай?»
Раптам усё выразней чую лёгкі шум крокаў. «Ідуць, — радасна падумаўя. — Мусіць, ідуць!»
Я прыціснуўся тулавам бліжэй да зямлі, а галаву падняў уверх, стараючыся разгледзець справа ад сябе мясцовасць, якая патанала ў змроку. Але слых у такую цёмную ноч з'яўляўся маім паслугачом, і я ўсё выразней адрозніваў крокі людзей, якія ішлі ў цемры. Я штурхнуў локцем Грабара і дулам парабелума паказаў у цемру, адкуль былі чуваць крокі. Ён доўгі час прыслухоўваўся, а потым сцвярджальна кіўнуў галавой. Я пачуў, што ён рыхтуе ліхтарык і нож — будзе вымушаны з нажом у руцэ абшукваць у канале Алінчукоў.
Я ўжо болып выразна чую крокі, якія набліжаюцца да нас. У гэты момант моцна цягну за шнурок адзін раз. Шчур лёгка адказвае мне. Пільнуе...
А крокі ўсё бліжэй. Я ведаю, што гэта не зялёнкі, бо адтуль да граніцы вялікая адлегласць і, ідучы групай далёка ад граніцы, яны б не паводзілі сябе так ціха. Гэта або Алінчукі, або іншыя перамытнікі.
Раптам выразна ўбачыў постаць, што ўзнікла ў цемры ў дзесяці кроках ад мяне. За ёй сунецца наступная. Я апускаю галаву ўніз, каб перамытнікі не маглі заўважыць майго твару.
Іх пяцёра. Яны набліжаюцца да насыпу. Спыніліся ля канала. Доўга стаяць нерухома, потым адзін з іх хутка ўзбягае па стромкім спуску насыпу наверх і пераходзіць на іншы яго бок. Я не чакаў гэтага. «Што гэта магло быць? Можа, яны зусім не пойдуць у канал?» Я гляджу то на чатырох чалавек, якія засталіся ўнізе ля канала, то на ўваход у канал. Вакол цішыня. «А, можа, яны хочуць абследаваць другі бок насыпу і канал?» — падумаў я. I не памыліўся. Праз пэўны час убачыў, як з каналу, у некалькіх метрах ад мяне, паказалася цёмная постаць з шэрым квадратам носкі наплячах. Я пачуў лёгкае «цыт, цыт1!», і чатыры цёмныя постаці падаліся ўздоўж насыпу ў бок каналу. Усе разам. Сэрца ў грудзях забілася хутка і радасна: усё складваецца выдатна, як мы і прадбачылі!