Каханак Вялікай Мядзведзіцы  Сяргей Пясецкі

Каханак Вялікай Мядзведзіцы

Сяргей Пясецкі
Выдавец: Рэгістр
Памер: 405с.
Мінск 2019
93.88 МБ
— «Тады»? Тады чакалі вас. Засыпаў вас хтосьці з местачковых хлопцаў, і Макараў зрабіў засаду. Чакалі вас чатыры дні.
Дзень мы пераседзелі на гарышчы, бо адтуль было добра бачна ва ўсе бакі і было зручна, калі б спатрэбілася ўцякаць. Лёня днём паехала ў Мінск, а ўвечары пяць носчыц перанеслі ўвесь тавар на месца. Я бавіў час у хаце, а калегі на гарышчы.
— Сёння можам вяртацца! — сказаў я Лёні. — Тавар перанесены, напэўна, маеш для нас форсы.
Лёню гэта раззлавала.
— Чаго ты спяшаешся? Болып за год мы не бачыліся, а табе карціць! Паспееш!.. Ці маеш, можа, якую справу дома? Ну?
— He маю.
— Ну, дык заўтра і пойдзеш! Грошай я таксама ўсіх не атрымала. Заўтра забяру рэшту. 3 яўрэямі па-рознаму бывае, а вам трэба манету ў руку даць!
— Так.
— Бачыш: я ведаю, як найлепей зрабіць.
Хлопцы спалі на гарышчы, а я правёў ноч з Лёняй. Назаўтра Лёня з раніцы паехала ў горад. Вярнулася апоўдні. Падрабязна пералічыла кошт тавару і заплаціла нам 2950 даляраў. Я ўзяў з гэтых грошай 250 даляраў і даў ёй, гаворачы:
— А гэта табе за працу і за меліну.
Яна весела засмяялася.
— Які ты добры да мяне!.. А ты дай са сваіх грошай... 3 часткі, а не з супольных.
— Добра, — сказаў я. — Дам табе палову таго, што мне належыць, а калі хочаш, то і ўсё!.. У мяне ёсць грошы.
Лёня з робленым здзіўленнем паківала галавой.
— Гляньце на яго: які багацей! Але ты не хвалюйся пра мяне. Я маю свой працэнт ад яўрэяў. А гэта чыста ваша. Калі захочаце ўзяць скуркі за даляры, то заробіце яшчэ!
— Для нас хопіць і гэтага заробку! — сказаў Шчур. — He хочам лішніх клопатаў!
Мы падзялілі атрыманыя грошы паміж сабой.
Вечарам, пасля сытнай вячэры, мы развіталіся з Лёняй і вырушылі ў зваротны шлях.
— Калі будзе яшчэ тавар, то прыходзь! — сказала мне Лёня. — Я цяпер не трымаю пункту, але твой тавар заўсёды прадам.
Ноч была цёплая. Было прыемна ісці палямі і лясамі, не маючы на плячах носак. Быў пярэдадзень нейкага свята. Па вёсках хадзілі дзеўкі і спявалі манатонныя беларускія песенькі. Мы ішлі праз лугі, палі і лясы па сцежках, імхах, дарогах... Усё на захад, дзе наўскасяк, дзе зверху ўніз, з усходу на захад ідзе Вялікая Мядзведзіца.
Мы добра апранутыя. Маем дасканалую зброю. Маем шмат грошай і надзею здабыць яшчэ шмат-шмат грошай... Навошта яны мне?.. Ці ж я ведаю?! Мне грошы зусім непатрэбныя. Я ўсім задаволены.
Палова мая. Шчур уладкоўвае ў мястэчку ўсе нашы справы і спрытна пранюхвае, ці не пойдзе раптам за грані-
цу якаясьці партыя «паўстанцаў». Грабар цэлымі днямі адсыпаецца на гарышчы на нашай меліне ў маці Кручака. А я з двума парабелумамі ў кішэнях валачуся па дарогах і лясах. Часам заходжу вельмі далёка. He ведаю, што мяне паганяе! He магу гэтага зразумець... Можа, гэта сум? Але па чым гэты сум? Маю і ежу, і гарэлку, і адданых мне сяброў...
Вяснаў разгары. Сонца пражыць зямлю гарачымі промнямі. Лес грае, шуміць і спявае... Зямля млееі цяжка дыхае.
А я ўсё цягаюся па лясах здалёк ад мястэчка. Часам да мяне далучаецца Грабар — але толькі ўвечары, бо калега не любіць сонца, — і мы ідзём да найбліжэйшых вёсак. У нас там шмат знаёмых хлопцаў і дзяўчат. Мы прывабліваем іх да сябе гарэлкай і цукеркамі. Грабар непераборлівы: задавольваецца абы-кім: абы баба! А днём цынічна здзекваецца з дзевак, якіх вечарамі і начамі цярпліва і працавіта абмацвае на прызбах і ў гумнах. Гаворыць, напрыклад, так:
— У мяне нештачка пачынаецца далёка за каленямі і заканчваецца каля пупка. Гэта, першая катэгорыя, няма розніцы! А рэшта не лічыцца!..
Грабар умее размаўляць з дзяўчатамі і, нягледзячы на тое, што сам ён брыдкі і цынічны, мае ў іх вялікі іюспех. У кожнай вёсцы ў яго некалькі каханак. Я не раз чуў, што ён расказвае дзяўчатам такія рызыкоўныя блатныя салёныя анекдоты, што хочацца плявацца, яны лаюць яго, б'юць кулакамі, затыкаюць сабе вушы пальцамі, але слухаюць і туляцца да яго.
Калі ночы свабодныя, Грабар не спіць на меліне. Прыходзіць пад раніцу, з'есць што-небудзь і кладзецца спаць да вечара, а потым зноў ідзе «на інспекцыю» па вёсках. Таму ўдзень я адзінокі, бо доўга спаць не магу. Валакаю тады ў адзіночку па лясах. Гадзінамі ляжу на мяккім імху, гледзячы ў глыбокае блакітнае неба, па якім слізгаюць лёгкія воблачкі ці сунуцца велізарныя груды хмар.
Аднаго разу я правёў шмат часу ў лесе каля Душкава. Намерваўся абысці вёску Выганічы і вярнуцца на меліну. I ў гэты момант, стоячы на ўскрайку лесу, я ўбачыў, што па
318 Kochanek Wielkiej KIEBZWIEDZICY дарозе ад мястэчка ідзе пара: малады хлопец і дзяўчына. Фігура хлопца мне некага нагадвала. Я вярнуўся ў лес і схаваўся за хмызняком.
Калі пара наблізілася да мяне, я пазнаў Петрыка Філосафа, які вёў пад руку нейкую незнаёмую мне дзяўчыну. Я ніколі не бачыў яе ў мястэчку. Яна была сціпла апранута. У яе былі чорныя валасы і бровы, бледны твар. Яна была вельмі маладая, можа, маладзейшая за Петрыка. Мне здалося, што я дзесьці бачыў яе твар. Спачатку я наважыўся падысці да іх, але калі заўважыў, што дзяўчына падобная да некага, каго я ведаў у мінулым, то затрымаўся. Яны мінулі мяне і, ціха размаўляючы, пайшлі далей. А я глядзеў ім услед і ўсё думаў, думаў, думаў... Нарэшце, успомніў Капітанскую магілу і прывід... той самы твар... або вельмі падобны... Я бачыў яе ў трызненні, яна паказалася мне ў паўзмроку, але засталася ў памяці.
Я здалёк сачыў за імі і не меў адвагі падысці. Штосьці стрымлівала мяне.
Яны дайшлі да маёнтка Душкава і вярнуліся. Позіркам я здалёк праводзіў іх. Потым забег наперад і схаваўся ў хмызняку каля дарогі. Яны набліжаліся да мяне, і я пачуў голас дзяўчыны:
— Няхай пан напіша ў Варшаву. Можа, там ёсць нейкія навіны?
— He, панна Ірка!.. Гэта ні да чаго не прывядзе. Цяпер я хачу з дапамогай газет звярнуцца да эміграцыі... Яны маглі выехаць у Нямеччыну ці Францыю, маглі мець знаёмых, якія цяпер ведаюць пра іх лёс...
Далейшай размовы не чуў. 3 гэтага ўрыўку я адразу зразумеў, што Петрык імкнецца адшукаць сваякоў і размаўляе пра гэта з дзяўчынай, якую зваць Ірэна. А хто яна? Я сутыкнуўся з загадкай, якую без дапамогі Петрыка быў не ў стане разгадаць.
Яны аддаліліся ад мяне і зніклі за нейкім пагоркам, а я доўга глядзеў ім услед.
Іду палямі ў бок лесу, у якім знаходзіцца наша схова. У хаце Гэлі для нас гатуюць вячэру. Мы маглі б есці ў хаце, але на гарышчы адчуваем сябе больш свабодна, бо не capo-
меемся. Таму я складваю ежу ў кошык, выходжу з хаты і лезу на гарышча. Калі я ўвайшоў, Грабар глянуў на мяне прымружаным вокам і прыкінуўся, што спіць.
— Чалавеча, калі ты выспішся? — пытаю я здзіўлена.
— Ну, бо што?.. Што яіпчэ рабіць?.. Уначы з бабамі гойсаю, а днём дрыхну.
— Уставай есці!
Мыз апетытам ядзім засмажаную з лустамі бачкаяечню, гарачыя бліны, тушанае мяса, капусту. Выпіваем пляшку гарэл кі, потым курым папяросы. Да захаду сонца яшчэ далёка.
— Быў Шчур, — сказаў Грабар.
Ну?..
— Прынёс 10 пляшак гарэлкі і 2000 папярос.
— Што казаў?
— «Паўстанцы» сядзяць ціха. У дарогу не ходзяць. А Алінчукі заявілі на цябе ў паліцыю, што ты абрабаваў іх па дарозе з Ракава ў Аляхновічы.
— Супакойся! He можа быць!
— Шчур казаў. I лаяўся. Першая катэгорыя!
— Але ж яны не маглі мяне пазнаць. Я не адазваўся ані слоўцам, і яны зусім не бачылі мяне!
— Шчур казаў, што гэта яны для понту. Самі не ведаюць, хто іх абрабаваў, а на цябе заявілі са злосці. Гэта работа Альфрэда... А чаму гэта непакоіць цябе? Ніхто ж не паверыць, што па дарозе на станцыю тавар адабралі.
— А я плюю на іх! — сказаў я са злосцю. — Няхай заяўляюць! Папрашу Шчура, каб ён абавязкова даведаўся, калі яны зноў пойдуць за граніцу, і адкрыта і легальна іх выкрыю!
— Гэта я разумею! Вось так і трэба! — сказаў Грабар.
— Што казаў Шчур? Ці будзе работа?
— Пакуль што нічога няма. Шчур сказаў: пацярпіце, няхай прыйдуць цёмныя ночы. Тады пачнеццаработа! Першая катэгорыя!
Сонца зайшло, і мы пайшлі ў адну найбліжэйшую вёску. Селі на вялікім камені каля апошняй халупы і здалёк глядзелі на вячэрні рух у вёсцы. Пастухі гналі з пашы ў воблаку пылу статак кароў. Нас мінуў хлопец з вялікай кудлатай галавой і вялікімі счарнелымі дэфармаванымі нагамі.
— Памажы Божа, Валянцін! — крычыць яму Грабар.
— А?.. Дзякую!.. — і пайшоў далей.
— Бачыш, які аўтамат! — кажа Грабар.
— Дзе аўтамат?
— Ну, на плячы прахожага.
— Гэта ж вілы!
— Канечне... Беларускі аўтамат... Адначасова пяць дзірак робіць!
— Ну, а беларуская граната як выглядае?
— Сякера, — кажа Грабар. — Дасі ў лоб — то толькі конь вытрымае.
3 луга да нас набліжаецца група дзевак з граблямі ў руках. Спадніцы іх высока падаткнутыя, кашулі потныя. Трасучы грудзьмі, яны дэфілююць каля нас, пакідаючы за сабой густую заслону пахаў поту, сыра, цыбулі і гною. Абгледзелі нас у важліва каровінымі вачыма без выразу і пайшлі далей, перабольшана калышучы сцёгнамі.
— Ганка, у цябе каса расплялася! — крыкнуў Грабар.
Адна з дзяўчын даткнулася далонню да спіны.
— He ззаду, а спераду! — кінуў Грабар.
— А каб цябе трасца ўзяла! — адказала Ганка.
Іншыя дзяўчаты ў шырокіх усмешках паказваюць ружовыя дзёсны і рады здаровых белых зубоў.
— Прыходзьце, каторая хоча, да Акуліны. Пагуляем! — крычыць услед дзяўчатам Грабар.
— Добра, — адгукаецца здалёк адна з іх.
Мы ўсё сядзім на камені. Надыходзіць цёплы вясновы вечар. Змяркаецца. Грабар устае з месца і, заціскаючы кулакі, пацягваецца так, што аж косці трашчаць.
— Ну, хадзем! Пагуляем, першая катэгорыя!
Мы ідзём вузкай крывой вуліцай у глыб вёскі.
Тут усё натуральнае: смурод, бруд, голад... Жанчыны, калі прыгожыя — то прыгожыя, калі брыдкія — то брыдкія. Ва ўсёй вёсцы вы не знойдзеце карсетаў, парыкоў, штучных зубоў. Толькі трохі румянаў, пудры і памады. I гэта толькі ў адной або дзвюх, якія больш заможныя ці маюць сувязь з мястэчкам.
Глава 8
Ноч цёплая і ціхая. Неба чорнае, усеянае мноствам зорак, ад якіх мясцовасць святлее на значнай адлегласці. Я сяджу на беразе абрыву, пад якім праходзіць тракт, што вядзе з Ракава ў Мінск. Ногі звесіў уніз. У левай руцэ трымаю кішэнны ліхтарык, у правай — зараджаны парабелум.
Уважліва гляджу ў бок лесу, які знаходзіцца ў сотне крокаў ад мяне. Чую шум вады, але не бачу ні маста, ні рачулкі. Злева ад маста вада бяжыць па каменьчыках. Мы чакаем партыі «паўстанцаў», якія будуць вяртацца гэтай дарогай з Саветаў, несучы футра. Яны павінны, як мы думаем, маючы пэўную інфармацыю і агледзеўшы мясцовасць, перайсці рачулку па камянях, а потым дарогай, пракапанай праз доўгі ўзгорак, выйсці на вялізную паляну. Дарога гэта ўтварае нешта накшталт яру шырынёй 4-5 метраў і даўжынёй у некалькі дзясяткаў крокаў.