Каханак Вялікай Мядзведзіцы  Сяргей Пясецкі

Каханак Вялікай Мядзведзіцы

Сяргей Пясецкі
Выдавец: Рэгістр
Памер: 405с.
Мінск 2019
93.88 МБ
«Навошта ён гэта робіць?» — думаю я і пачынаю грызці вусны.
Што яшчэ здарылася ў тую ноч? Больш не магло нічога быць!.. Нічога... Гэтабыло найгоршым...
Збоку грымелі карабінавыя стрэлы. Ганаровыя залпы зялёнак для Сашкі. Воз скакаў, як мячык. Конь нёсся ўперад, як бура. Месяц танцаваў па ўсім небе, а ў паветры ўсё гучала:
— Э-хэ-хэ! Едзь!
Болып нічога не магло быць!.. Нічога!..
Раніцай выпаў снег і затрымаўся. Адразу паўстала белая сцежка. 3 намі ўсё скончана. Чорная сцежка ўжо нам непатрэбна, бо няма Сашкі Вэбліна.
I менавіта таму ў 1923 годзе наступіла ранняя зіма.
Глава 15
У Ракаў я прыйшоў, як толькі пачало змяркацца. Бакавымі вуліцамі і завулкамі падкрадаўся да дома гадзіннікавага майстра Мужанскага. Петрыка Філосафа застаў дома (не ведаю, чаму я адразу пайшоў да яго). Хлопец сядзеў ля ложка, на якім ляжаў Юлік Вар'ят і чытаў яму кніжку.
— Дзе Шчур? — спытаў я ў яго.
— He ведаю... Даўно не бачыў яго. Хадзіў з дзікімі.
— Дзе Лорд?
— Пайшоў з партыяй. Яшчэ не вярнуўся.
— Што з табою? — спытаў я ў Юліка, бачачы, што ён дрэнна выглядае.
— Я прастудзіўся... Але гэта нічога...
Хлопец пачаў кашляць. Атака кашлю была доўгая і настойлівая. Я чытаў у вачах Петрыка неспакой.
— Ведаеш што? — сказаў я Петрыку. — Можа, схаваеш маю форсу? Бо я, разумееш, хаджу за граніцу... Рубануць мяне там, і форса прападзе... Вы цяпер ходзіце?
— He... Грошы магу схаваць у сябе.
Я паспешліва дастаў з кішэні стос банкнотаў. Адлічыў 1200 даляраў і даў іх Петрыку.
— Так многа?
— Многа... Але ж і працаваў таксама многа.
Я развітаўся з хлопцамі і пайшоў да выхаду. Ля дзвярэй затрымаўся.
— Ці ведаеце, што Сашкі няма?
— Як няма?.. У мястэчку?
— He... Зусім няма!
Я зрабіў у паветры знак крыжа. Убачыў здзіўленыя вочы.
Выйшаў на падворак і паглядзеў угору. Месяц апусціўся нізка і нахабна смяяўся.
Я ішоў вуліцамі ў напрамку дома Фэлі. У вокнах яе дома было цёмна. Я моцна пастукаў у шыбу, як тады, і пачуў паспешлівыя крокі...
— Хто-о-о-?
— Уладзіслаў.
— Які Уладзіслаў?
— Ну, Уладак!
— Ага!
Імгненне — і я ў хаце. На стале гарэла лямпа. Фэля глядзела на мяне здзіўленымі вачыма. Я доўга маўчаў, а потым сказаў:
' — Добры вечар!
— Добры вечар!
Зноў маўчалі. Я ўсунуў руку ў бакавую кішэню курткі і дастаў замшавы мяшэчак. Падаў яго Фэлі і сказаў:
— Гэта ад Сашкі.
Яна ўзяла мяшэчак у рукі. Я выняў Сашкаў кашалёк і таксама аддаў яго Фэлі.
— I гэта ад Сашкі... 3 кашалька я ўзяў 500 даляраў для сябе і 500 для Жывіцы. Ён так распарадзіўся. А гэта наказаў аддаць вам.
— Што тут? — кіўком галавы яна паказала на мяшэчак.
— He ведаю. Я не глядзеў.
Раптам лоб Фэлі перарэзала глыбокая вертыкальная зморшчынка — такая, як у брата. Вочы пацямнелі, бровы нахмурыліся.
— А дзе ён?
— Няма яго.
— Няма?
— Так... Бальшавікі забілі яго паблізу граніцы.
Коратка, але дакладна, я расказаў, пры якіх акалічнасцяхзагінуўСашка.Янаўважліваслухала,неперапыняючы пытаннямі. Я бачыў яе бледны твар, які станавіўся ўсё бляднейшым...
Яна падышла да крэсла і прысела...
Доўга маўчала. Я глядзеў на яе, а ў маёй душы была сапраўдная пустэча.
Яна ўзняла галаву.
— Можа, пані нечым дапамагчы?
— Пан бегае ад паліцыі?
— Так.
— Нічога не трэба. Я ўсё зраблю сама. У цябе ёсць дзе схавацца?
— Так, ёсць.
— Добра. Зараз паеду да яго. Жывіца там?
— Там.
Яна пайшла ў другі пакой і пачала апранацца. Праз хвіліну вярнулася.
— Вы можаце ісці. Я вас не затрымліваю.
— Да пабачэння.
— Да пабачэння.
Я выйшаў з дома і доўга блукаў па вуліцах. Наставіў каўнер курткі, і мяне ніхто не пазнаваў.
ГІаглядзеў угару. Месяц усё яшчэ смяяўся.
Мяне міналі рэдкія прахожыя. Я шыбаваў вуліцамі. Было холадна, зрываўся халодны ўсходні вецер, выціскаючы з маіх вачэй слёзы.
Я пайшоў да Гінты. Трэба было нешта зрабіць, але што? Хіба напіцца?
У салоне не было знаёмых. Пад столлю гарэла павешаная на дрот лямпа, якая скупа асвятляла вялікі пакой.
Сярэдні стол быў пустым. Збоку, каля століка, убачыў чатырох «паўстанцаў».
Клічу Гінту.
— Даўно не бачыла пана Уладзіслава, — сказалаяўрэйка.
— I што ж з таго?
— Нічога, што пан хоча?
— Шклянку сівухі, агуркоў і каўбасы.
Я п'ю адзін. «Паўстанцы» не звяртаюць на мяне ўвагі. He ведаю, навошта я так спяшаюся: мне ж няма куды ісці. Зрабіў усё.
Выпіў яшчэ паўбутэлькі гарэлкі. Мне цяплей, але яшчэ сумней.
Я заплаціў за ўсё і выйшаў на вуліцу. Зноў блукаў па мястэчку.
Ідзе снег. Дробныя белыя сняжынкі весела кружаць у паветры. Пнуцца ўгору па доўгіх месяцовых промнях, слізгаюць па іх уніз.
Мне хочацца спаць. Я так даўно не спаў. Я вельмі змучаны.
Познім вечарам пастукаў у хату Калішанак. Зузя адчыніла дзверы. Пляснуўшы ў далоні, перабольшана гучна выказала сваё захапленне:
— А... Гэта пан Уладзіслаў! Нарэшце! Вітаю вас! Вітаю.
— Вітаю! Вітаю! — змрочна паўтарыў я яе словы.
— Прашу далей, прашу.
Яна ўсміхаецца, пільна разглядаючы мяне касаватымі вачыма.
— Можа, з'ясцё што ці вып'еце?
— Дай гарэлкі.
— Зараз будзе. Зараз. Усё, што пан захоча. Сядай тут. Тут зручней.
Я зноў п'ю гарэлку. Зузанна лісліва ўсміхаецца. Яна ўвесь час круціцца па хаце. To ўстае ад стала, то зноў садзіцца. Грудзі яе скачуць, як напоўненыя вадой гумовыя пузыры.
— А Тоська пана часта ўспамінае... А пан такі не ў гуморы. Я гавару і гавару, а пан нічога!
— У мяне язык змерз. Трэба разагрэць!
Зузя гучна рагоча і ўдарае пул ьхнымі далонямі па клубах.
Я працягваю піць. Потым куру папяросу за папяросай. Кабета коса глядзіць на мяне.
— А можа, бай-бай? У ложак з Тосенькай. 3 такога холаду на цёплыя ножкі?.. Хе-хе-хе... — трасецца яна ў бязгучным смеху.
Я бачу, што ў яе два насы і многа вачэй і што яна дрыгаецца і хістаецца, як гума, як цеста.
Я іду ў суседні пакой. За мной з лямпай у руцэ шаркае пантофлямі Зузя.
— Тосенька, прывітай добра пана Уладзіслава!
— Мама, ну ты як дурная! — адказвае заспаная дзяўчына.
Я распрануўся. Так даўно не спаў. Зузя здымае з мяне боты. Потым я ныраю ўсім целам у мяккі цёплы ложак. Зузя нешта гаворыць, рагоча і з лямпай у руцэ выходзіць з пакоя. Робіцца цёмна. Тоська прыціскаецца да мяне гарачым гладкім целам.
«Здарылася штосьці вельмі важнае! Вельмі! Вельмі! Вельмі! Але што?»
Я лячу ў душную, гарачую бездань.
— Ну, уставай! — чую праз сон строгі голас.
Хтосьці торгае мяне за плячо. Я расплюшчваю вочы. Мяне асляпляе прамень кішэннага ліхтара. Праз хвіліну я заўважаю ў пакоі некалькі паліцыянтаў. У іх у руках рэвальверы.
Да мяне імгненна вярнулася свядомасць. «У бакавой кішэні курткі зброя. А дзе куртка? Зрэшты, мне нельга абараняцца!»
— Імя і прозвішча? — пытаецца ў мяне той самы службовы голас.
— Антоні Пятроўскі.
Зузя рагоча:
— Дык пан Уладзя — круцель! Ен, пане начальнік, яшчэ не працверазеў. Загуляўся хлопец! Хе! Хе! Хе!
Я адчуў да яе агіду — зразумеў, што гэта яна мяне апыліла.
— Апранайся!
Я вылез з ложка і павольна пачаў апранацца. Мяне ўсё яшчэ асвятляе ліхтар, але гэта зусім мяне не бянтэжыць. Мне ўсё роўна, я абыякавы да ўсяго.
— Загуляўся, кавалер! — чую я хрыпаты бас, які далятае да мяне нібы з вялікай адлегласці.
Нехта смяецца. Зузя ўзахлёб рагоча.
Потым я адчуў на запясцях халодны агонь кайданоў.
«Здарылася нешта страшнае! Але што? Што?»
Мы выйшлі ў сенцы. За мной уважліва сочаць дулы рэвальвераў, глядзяць промні ліхтароў.
— У мяне ўсё ў парадку, пане начальнік... — чую ззаду шэпт Зузі.
Ідзём вуліцамі. Месяц пырскае смехам. Сняжынкі весела гуляюць у паветры.
Мы мінаем двух мужчын з кіямі ў руках. Гэта начная варта.
Мяне прывялі ў камісарыят.
Назаўтра былі допыты, пратакол.
На вочную стаўку прывялі Альфрэда, Альфонса і Альбіна Алінчукоў.
— Ведаеш яго? — пытаюцца ў Альфрэда.
— Ведаю! А як жа? — гаворыць, з'едліва ўсміхаючыся, перамытнік.
— Ён цябе падстрэліў?
— Ен. Заступіў дарогу і пачаў страляць. Хацеў абрабаваць!
Браты Алінчукі паспешліва пацвярджаюць яго словы. Я не перапыняю іх. Няхай гавораць, што хочуць! Усё гэта глупства ў параўнанні з тым...
Потым запыталіся ў мяне. Я паўтарыў тое, што і раней. Дакладна расказаў пра ўсю сутычку. Успомніў новыя падрабязнасці. Але, бачачы погляды і ўсмешкі, усё разумею. Яны не вераць мне. I я перастаю адказваць на пытанні.
На чацвёрты дзень пасля арышту а пятай гадзіне папалудні мы выехалі з Ракава ў Івянец да следчага. Ехалі на санях. Я сеў пасярэдзіне, на заднім сядзенні саняў. Побач са мной сядзелі два паліцыянты.
3 рынку едзем на Слабаду. Мінаем хату Трафідаў. Я гляджу ў вокны іх дома, і мне здаецца, што за шыбай я бачу чыйсьці твар. Можа, гэта Янінка?
Выязджаем на мост. Колькі разоў я хадзіў тут адзін і з хлопцамі? А цяпер?
Паволі пачало змяркацца. Моцны мароз. Кайданы халодзяць мне рукі, таму я хаваю далоні глыбока ў рукавы. У паветры кружацца дробныя сняжынкі і ўтвараюць рухавую бліскучую фіранку, праз якую мясцовасць выглядае асабліва прыгожа.
Па баках дарогі стаяць дрэвы. Трымаюць на галінках тоўстыя покрыўкі снегу. Паўз тракт бягуць удалячынь тэлеграфныя слупы. Я чую іх манатонны нізкі вібрыруючы гук.
Паліцыянты дастаюць папяросы, кураць самі і частуюць мяне. Я адмаўляюся.
— Пан не курыць? — запытвае ў мяне адзін з іх.
— Куру... але свае.
— Правільна! — кажа другі.
Фурман падганяе коней, але япы ідуць павольна і прыспешваюцца толькі тады, калі чуюць над сабой свіст нагайкі.
3 усходу дзьме пранізлівы халодны вецер, марозіць мне левую шчаку і вуха. Я дастаю далоні з рукавоў і з цяжкасцю падымаю каўнер курткі.
Снег падае ўсё радзей і нарэшце зусім спыняецца. На небе паказваюцца зоркі. Месяц, сур'ёзны і задуменны, настойліва пнецца ўгору, не звяртаючы на нас увагу.
У маёй галаве роіцца мноства розных думак. Япы бягуць, не вяжуцца, імкнуцца хутка, непакорліва. Я зрабіўся абыякавым.
Паліцыянты размаўляюць. Кажуць аб нейкіх даплатах на сям'ю, аб дыетах. Гутарка часта перапыняецца. У пэўны момант адзін з іх кажа другому:
— Ведаеш Сашку Вэбліна?
— Ведаю. Брат той чарнулі. Як яе завуць?
— Фэля.
— Канечне. Ну і што з ім?
— Застрэлілі на паграніччы.
— Хто застрэліў?
— Невядома. Жывіца прызнаўся, што вёз яго з Рубяжэвічаў у Ракаў і што каля Волмы хтосьці страляў у іх з лесу і трапіў у Вэбліна.
Я пачынаю ўважліва прыслухоўвацца, але раблю выгляд, што іх размова зусім мяне не цікавіць.