Каханак Вялікай Мядзведзіцы
Сяргей Пясецкі
Выдавец: Рэгістр
Памер: 405с.
Мінск 2019
У пакоі,апрачанастрох,ёсцьчацвёраяўрэяў. Гэтакупцы. Яны сартуюць тавар па гатунках і ўважліва пераглядаюць кожную скурку. Дзьмухаюць на поўсць, спрабуюць далонямі абодва бакі, глядзяць на святло.
Нарэшце, увесь тавар пасартаваны. Пачынаецца торг паміж Шчурам і купцамі. Я са здзіўленнем даведваюся, што скуркі вырабленыя больш танныя, чым нявырабленыя. Пазней Шчур сказаў мне, што ў Еўропе не цэніцца расійскі спосаб вырабу футраў і таму такія цэны.
Мардараў1 мы прадалі оптам па 12,5 даляраў за скурку, а фей2 па 20 даляраў за пачак (20 скурак). Гэтага тавару найбольш. Потым мы ўсталявалі цану на вянгерскіх катоў — таксама па 20 даляраў за пачак. Купцы таргуюцца. Праклінаюць: «Каб ты сваіх дзяцей не ўбачыў, калі я гэты бізнес страчу!» Нарэшце, заплацілі за ўсё круглую суму — 7500 даляраў.
Купцы спакавалі тавар у мяшкі і выйшлі з пакоя ТТТчура. Мы падзялілі грошы паміж сабой: па 2500 даляраў для кожнага. Потым пайшлі ў горад замачыць здзелку.
На абед я пайшоў да Петрыка. Застаў яго дома. Па Петрыку было відаць, што ён вельмі змяніўся. Хлопец проста свяціўся ад шчасця. Ён пастаянна ўсміхаўся і жартаваў. Пра граніцу зусім не ўспамінаў... У кватэры яго маці я адчуваў сябе дзіўна нязграбным. Баяўся рухацца, каб чаго не перавярнуць, не пабіць. Усе ставяцца да мяне вельмі ветліва, але ў іх вачах я чытаю пастаянную цікаўнасць, якую яны нічым не могуць замаскіраваць... I менавіта гэта робіць мяне нясмелым, раздражняе і правакуе дрэнны настрой.
Я выбраў вольную хвіліну і сказаў Петрыку:
— Маю да цябе інтарэс!
— Добра... Зараз...
Калі мы апынуліся адны ў яго пакоі, я даў яму на захоўванне 2000 даляраў з маёй апопіняй долі. Маю цяпер у яго з папярэднімі грашыма 6000 даляраў. I тут Петрык сказаў:
1 Мардар — парода трусоў, тут — трусіныя скуркі.
2 Фея — алтайская вавёрка.
— A што было б, калі б гэтыя грошы прапалі? Калі б іх у мяне ўкралі?
Я глянуў яму ў вочы і сур'ёзна сказаў:
— Я б зусім не шкадаваў іх. Калі б трэба было, зарабіў бы іх вельмі многа! А калі табе яны будуць патрэбны, то скажы мне.
— Нічога не думай! — адрэзаў Петрык. — Я жартую. Ніхто не ведае, што ў мяне ёсць гэтыя грошы, і ніхто іх не ўкрадзе!
За абедам я адчуваў сябе няёмка. Стол белы-бялюткі. У пакоі ёсць кветкі. За сталом сядзяць элегантныя паненкі, сяброўкі сястры Петрыка — Зосі, і нейкія халёныя панічы. Я тут лішні. He ўмею гаварыць пустых слоў, не магу прыстасавацца да агульнага тону гэтага таварыства. Адчуваю гэта і ўпадаю ў змрочны настрой.
Я з палёгкаю ўздыхнуў, калі абед скончыўся і я змог пакінуць залу. Разам з Петрыкам пайшоў у сад. Мы хадзілі па алейках і размаўлялі. Потым селі на лавачку ў самым далёкім куточку малога саду, закурылі папяросы. Доўга маўчалі... Потым я запытаўся ў Петрыка:
— Ты шчаслівы?
Ён пэўны час маўчаў, здзіўлены маім пытаннем, а потым адказаў мне:
— Так... Я шчаслівы!
— Сапраўды?
— Так.
— А не сумуеш па хлопцах, па граніцы? Падумай: цяпер «залаты сезон». Ночы доўгія, глухія і чорныя... Золата плыве праз граніцу. Хлопцы крадуцца па палях і лясах... Днююць на гумнах, у барах... П'юць, гуляюць... Кожны дзень штосьці новае! Штоноч нейкае здарэнне...
Я доўга гавару яму, але праз нейкі час заўважаю здзіўлены позірк Петрыка і змаўкаю. Разумею, што ён мяне не слухаў. А ён кажа:
— Ведаеш што?.. Я пра ўсё гэта зусім забыўся!
— Зусім?
— Так... Я не думаю пра гэта... Бо і што ў гэтым цікавага?
У гэты момант ён устае і кажа:
— Ну, мне пара!.. Чакаюць!
Я развітаўся з ім. Ён паціснуў мне руку і спытаў:
— Калі прыйдзеш?
— He ведаю.
— ГІрыйдзі заўтра. Абавязкова.
— Можа, прыйду.
Ён правёў мяне на вуліцу, потым вярнуўся. Ідучы па тратуары каля дома, праз адчыненае акно я пачуў яго вясёлы смех. Іншы, чым звычайна: сакавіты, шчыры, жвавы і напоўнены жыццём.
«Не, ён не наш!»
Я іду вуліцай. У галаве поўна непакорных думак. Чагосьці шкада. На душы так цяжка, нібы я беззваротна Hernia страціў! Іду шукаць калегаў, а потым пойдзем у рэстаран: нап'ёмся і правядзём вечар у дзевак.
Гэта ўсё пачынае мяне нудзіць. Абрыдлі мне і п'янкі, і фальшывыя людзі, і горад, у якім праўду пераносяць праз мноства кардонаў — як мы тавар! Тут усё штучнае, бліскучае і вельмі складанае, але пад ім хаваюцца звычайны бруд і бракуе сэнсу... Там я жыў больш паўнакроўна. Там людзі шчырыя і пад ліхой абалонкай слоў выражаюць залатыя думкі, а ў грудзях маюць жывыя пачуцці і гарачыя сэрцы. Тут — ніводнай шчырай думкі, ніводнага шчырага слова. Тут усе заўсёды, заўжды робяць выгляд... іграюць вялікую ролю ў гіганцкім фарсе, камедыі, трагедыі... Пастаянны тэатр — і дома, і на вуліцы... Тут жанчыны маскіруюць прыгожым адзеннем і тонкай, але часта бруднай бялізнай, скалечанае, брыдкае цела. Там пад лахманамі і беднай ільняной бялізнай — гарачыя, моцныя целы. Каханне без фальшы — неабходнасць, а не сродак атрымання прыбытку і задавальнення патрэбы.
Я пачынаю сумаваць... не ведаю, чаму... Намерваюся прыспешыць вяртанне на пагранічча. Прычына ўважлівая: трэба выкарыстаць «залаты сезон» і разабрацца з «паўстанцамі».
Глава II
Аднаго разу з выпадковым знаёмым, які добра ведаў «вясёлую» ўскраіну горада, я прыйшоў у «салон», дзе было некалькі досыць прыгожых жанчын. Я са здзіўленнем убачыўтам Соню Юрліну. Спачаткуядумаў, штопамыліўся, але хутка пераканаўся, што гэта яна. На ёй была зялёная шаўковая сукенка з глыбокім дэкальтэ. Плечы былі зусім голыя. Выглядала яна молада і прывабна. Я падышоў да яе. Яна мяне не пазнала.
— Ці мае пані свой пакой?
— Так.
— To пойдзем.
Калі я апынуўся ў маленькім пакойчыку сам-насам з Соняй, то заўважыў, што жанчына моршчыць лоб і ўважліва прыглядаецца да мяне.
Я спытаў яе:
— Як пані завуць?
— Лаура.
У гэты момант я звярнуўся да яе на «ты»:
— Добра, для іншых ты будзеш Лаурай, а для мяне ты Соня.
— А ты хто?
— Я з Ракава. Хадзіў з табой і Юрлінам за граніцу. Потым мяне не ўзялі, бо страляў у хлопцаў на багне паблізу Гараняў.
— Ага! Ужо пазнала!.. Гэта ж Уладзя!
— Так.
— Я не магла цябе пазнаць!.. Ты так змяніўся!..
— Ты ўцякла ад мужа з Ванькам Бальшавіком?
— Так.
— Дзе ён?
У Соні на вачах паказаліся слёзы.
— Пакінуў мяне, халера! Забраў усё, што мела, і ўцёк — не ведаю куды!..
— To вяртайся да мужа. Ён цябе так кахае! Ён прыме цябе.
— Так, каб зноў сядзець пад замком або лазіць па лясах?.. Досыць той граніцы, бокам яна мне вылезла!..
— Дык хочаш быць тут?
— Ну, так... Што, дрэнна мне тут?.. Гаспадыня добрая. Ежы — колькі хочаш. Рабіць нічога не трэба. Апранаюся, як мне падабаецца. Госці мяне любяць...
Я са здзіўленнем слухаў, як яна выхваляла сваю новую прафесію. Потым Соня спытала ў мяне:
— Будзеш у мястэчку?
— Буду.
— Тое, мой залаты, што мяне тут бачыў, нікому не кажы. He скажаш?
— Калі не хочаш, то не скажу. Гэта мяне не датычыцца!
Калі пазней развітваўся з ёй, Соня зноў папрасіла мяне, міла паглядаючы мне ў вочы, каб я нікому не казаў пра яе. Я адчуваў у яе голасе трывогу.
— He скажаш, золатка?
— Кажу, што не, то не. I канец!
— Ну, не гневайся!
Я развітаўся з Соняй. Прасіла мяне, каб я яе наведваў.
Прыйшоў да Грабара. Калега разглядае новую партыю пакупак, а Шчур, седзячы ў крэсле, курыць папяросу і кпіць з яго. Грабар звярнуўся да мяне:
— Бачыш яго! — паказвае рукой на Шчура. — Насеў на мяне, як кабель на сучку. Усё дрэнна! Усё яму не падабаецца!
— Ну, на халеру табе гэта? — кажа Шчур. — Куды ты ў гэтым пойдзеш?
— Завязу ў Радашковічы... Аддам маці...
— I нэсэсар таксама? — пытае Шчур.
Усё.
— I што яна з гэтым будзе рабіць?
— Спатрэбіцца ў гаспадарцы, першая катэгорыя!
— Нэсэсар замест меркі на бульбу.
— Табе шкада маіх грошай?
— Можаш ix нават выкінуць ці спаліць!.. Мне і сваіх не шкада! — сказаў Шчур. — Але на якога чорта табе ўсё гэта? Даеш зарабіць рамізнікам, афіцыянтам, пакаёўкам, дзеўкам — гэта я разумею... Але навошта купляеш усё гэта, не ведаю, не ведаю!..
— Іржэ, як жарабец з кабылы! — сказаў Шчур, устаючы з крэсла і набліжаючыся да акна.
Надышоў вечар. У пакоі зрабілася цёмна. Мы не ўключаем святло. Маўчым. У нейкі момант Шчур кажа:
— Ведаеце што, хлопцы?.. Ці не досыць гэтага? Цяпер «залаты сезон», самая работа, а мы тут бічуем, у баб валасы пад пахамі разглядаем!..
— Хопіць гэтага! Заўтра вяртаемся! — рашучасказаўя.
Грабар маўчаў.
— I я вяртаюся! — сказаў Шчур.
— Нудыкіязвамі! — адазваўся Грабар. — Алетрэбапагуляць напаследак! — ажыўлена дадаў ён. — Каб іскры ляцелі. Першая катэгорыя!
Мы спыніліся на ўскрайку мястэчка і адпусцілі хлопца, які вёз нас са станцыі Аляхновічы ў мястэчка.
— Вы, хлопцы, пачакайце тут, а я пайду да Гэнсяжа. Даведаюся, што чуваць у мястэчку, — сказаў Шчур.
— Толькі мігам вяртайся! — сказаў Грабар.
— Добра.
Шчур знік у цемры.
Ён не вяртаўся больш за гадзіну. А калі нарэшце прыйшоў да нас, то сказаў:
— Ну, хлопцы, добра. што мы адразу не пайшлі на меліну. Там нас ужо другі дзень чакаюць... Зрабілі рэвізію... Нехта данёс, што ты хаваешся ў Кручака... Усляпую, псякрэў, пальцамі тыркаюць, а пападаюць! Пра мяне яшчэ нічога не ведаюць... Толькі цябе шукаюць! Ну, і яго, — Шчур кіўнуў галавой на Грабара. — Але не ведаюць, хто гэта.
— Што цяпер рабіць? — спытаў я ў Шчура.
— Я ведаю адно месца... Меліна мураваная і пункт добры... Толькі там трэба ціха...
— Дык правядзі туды!
Абмінаючы па беразе ракі мястэчка, мы выйшлі ў поле. Потым доўга ішлі па вузкіх сцежках каля Іслачы. Затым, ідучы палямі наўпрост, мы наблізіліся да вялікага мураванага, але ўжо трохі зруйнаванага гмаху.
— Што гэта? — спытаў я ў Шчура.
— Спіртзавод... Зараз тут будзе вёска Памаршчызна. А да граніцы рукой падаць. Я не раз мелінаваў тут тавар і сам кімарыў.
Шчур падышоў да аднаго з вокнаў тыльнай сцяны непрацуючага цяпер спіртзавода і без намагання выцягнуў з касяка вялікі жалезны крук, які некалі быў вырваны ломам. Потым адкрыў аканіцы і загадаў нам улезці ўсярэдзіну. Мы апынуліся ў невялікай адмывальні, дзверы з якой вялі ў іншыя пакоі і ў сам спіртзавод. У адным куце быў вялікі кацёл, а ў другім — вялікая бочка, у якой маглі б танцаваць дзве пары. Зазірнуліўсярэдзіну бочкі. Там было многасала, вядро і некалькі пустых пляшак ад гарэлкі — астаткі даўнейшай гаспадаркі Шчура.