Каханак Вялікай Мядзведзіцы
Сяргей Пясецкі
Выдавец: Рэгістр
Памер: 405с.
Мінск 2019
— Ну, чаго вы? — крыкнуў на іх Грабар. — Шаруйце далей!
Пастушкі паспешліва зніклі ў хмызняку. А праз гадзіну (я ў гэты час сушыў адзенне і стаяў на варце) пачуў у лесе нейкі падазроны шум. Паварочваю галаву ўлева, і раптам мае вочы на момант сустрэліся з вачамі, якія глядзелі на мяне з гушчыні хмызняку. Акрамя гэтага, я заўважыў чорную скураную шапку з чырвонай пяціканцовай эмаліраванай зорачкай. Я ведаў, што за мной сочаць, таму не паказаў выгляду, што занепакоіўся, толькі зарадзіў рэвальвер і паставіў нагу ля вогнішча. Калегі здзіўлена глядзелі на мяне. Рухамі рук я паказаў ім, каб хутка збіраліся. Яны зрабілі гэта, не трацячы ні хвіліны, але не паказаліся са сховы. Я паказаў ім рукой у напрамку хмызняку. А там чуліся ўсё болып выразныя шумы і прыглушаныя шэпты. Я пачуў іх з правага і левага бакоў. Раптам паблізу кораценька брэхнуў сабака. У гэты момант я нахіліўся і шапнуў хлопцам:
— Гранаты! Жыва!
Калегі ўзвялі шэсць французскіх гранат і далі мне дзве. Я кінуў адну гранату прама ў хмызняк перад сабой, а другую трохі далей. Шчур і Грабар у гэты момант кінулі гранаты ўлева і ўправа. Праз некалькі секунд гранаты пачалі ўзрывацца. Лес здрыгануўся. У паветра паляцелі фантаны зямлі. Трашчэлі галіны дрэў. Пачуліся крыкі і тупат людзей, якія ўцякалі. А мы адразу ж пайшлі на захад, стараючыся не рабіць шуму.
Доўгі час панавала цішыня, а потым пачуўся карабінавы стрэл. Потым пачалася густая страляніна. Мы не адказалі ніводным выстралам і ўсё ішлі наперад. Праз пэўны час ззаду пачуўся брэх сабакі.
— Гэта нядобра! — сказаў Шчур. — Ловяць нас з сабакам, а да вечара яшчэ далёка...
— Каб быў шкіпінар ці аміяк, можна было б выліць на зямлю. Сабака не пайшоў бы далёка за намі. А цяпер магіла! — сказаў Грабар.
Мы наблізіліся да ўскрайку лесу. Перад намі далёка распасціраліся адкрытыя палі. Да граніцы было 12 вёрст, а да найбліжэйшага лесу, які вёў да граніцы, больш за 4 вярсты, а змярканне павінна было наступіць не раней як праз 3 гадзіны, таму выходзіць у поле было вельмі небяспечна.
Мы пайшлі краем лесу на поўдзень.
Перайшлі на другі бок тракту і пасярод лесу павярнулі на ўсход. Цяпер ад пагоні нас аддзяляў тракт. Наша пагоня ішла на захад, а мы падаліся на ўсход. Яны прасоўваліся вельмі павольна, бо баяліся засады, а мы шыбавалі хутка. Час ад часу злева быў чуваць брэх сабакі.
Я ішоў першы. Каб не згубіць напрамак і не павялічыць дарогу, я павёў калег па компасе. Мы наблізіліся да ўскрайку лесу. Адтуль было відаць Старое Сяло і вазы, якія ехалі па тракце. Я павярнуў на поўнач. Дачакаўшыся зручнай хвіліны, калі паблізу нікога не было, мы перайшлі на другі бок тракту і апынуліся ў той частцы лесу, з якой выйшлі гадзіну таму. Цяпер мы былі ў тыле аблавы, якая паволі прасоўвалася ўперад у двух кіламетрах ад нас.
Мінулі наша згаслае вогнішча. Убачылі варонкі, якія вырылі ў зямлі гранаты. 3 гэтага месца накіраваліся на поўнач, а потым зноў пайшлі на захад услед за аблавай. Усё выразней быў чуваць брэх сабакі і шум, які рабілі людзі, якія ішлі перад намі. Чуем, як аддаляюцца на поўдзень: перайшлі тракт. Мы ў гэты час набліжаемся да ўскрайку лесу і тут спыняемся. Зноў бачым перад сабой палі... А да змяркання яшчэ 2 гадзіны. Другі раз мы ўжо не ідзем вакол
па лесе, бо ведаем, што нас пільнуе пагоня і яны зробяць засаду або скіруюць аблаву ў тыл, а па папярэдніх стрэлах і шуме, якія рабілі, можна было меркаваць, што маюць значныя сілы. Мы сцішыліся ў хмызняку на ўскрайку лесу і чакаем. Гранаты і рэвальверы трымаем напагатове... Час цягнецца бясконца... Да вечара далёка.
Праз гадзіну аблава абышла лес вакол і зноў пачала набліжацца да нас. Кожныя пару хвілін брахаў сабака.
— Я гэтага скоўра1 ліквідую! — злосна сказаў Грабар. — Пачакайце тут.
Ен усунуў у кішэню рэвальверы і ўзвёў чэкі ў дзвюх гранатах. Потым пайшоў лесам насустрач людзям, якія набліжаліся да нас.
Хвілін пятнаццаць панавала цішыня. Аблава ўсё бліжэй. Раптам пачуўся выбух гранаты, які адгукнуўся далёка ў лесе... Другі выбух... Сабака замоўк... Абсалютная цішыпя... Потым пачалі грымець карабіны. Праз некалькі хвілін да нас наблізіўся Грабар.
— Трапіў у сабаку? — запытаў у яго Шчур.
He ведаю. Але яны, напэўна, затрымаюцца.
Да змяркання яшчэ больш за гадзіну.
Мы выйшлі ў поле. На месцы чакаць нельга, каб не даць сябе акружыць. Ідзем прама да лесу, які чарнеецца ў 4 вярстах ад нас. Калі прайшлі трэцюю частку дарогі, ззаду пачуліся выстралы. Я азірнуўся. За намі полем беглі салдаты з карабінамі ў руках і, час ад часу спыняючыся, стралялі ў нас. Мы пайшлі яшчэ хутчэй.
У палове нашай дарогі была вёска. Хочучы скараціць сабе дарогу, каб мець роўныя шансы з нашай пагоняй, якая, напэўна, пойдзе праз вёску, мы ўвайшлі ў вузкую вуліцу, якая патанала ў гразі. Зброю мы не хавалі — у руках у нас былі рэвальверы і гранаты.
Сярод вёскі стаяў натоўп людзей. Праводзілі нейкі сход. Натоўп акружаў падводу, на якой стаяў якісьці мужчына і, ажыўлена жэстыкулюючы рукамі, нешта ім гаварыў. Раптам хтосьці з натоўпу заўважыў нас. Ён нешта крыкнуў. Усе
1 Сковер (жарг.) — сабака.
372 Kochanek Wielkiej NIEDZWIEBZICY позіркі накіраваліся ў наш бок. He звяртаючы на гэта ўвагі, мы шыбавалі ўперад. I тады мужчына, які прамаўляў да сабраных на вуліцы людзей, саскочыў з падводы і пабег у бліжэйшы двор.
Шчур жудасна крыкнуў:
— Трымай!
Грабар некалькі разоў свіснуў у пальцы.
Натоўп пачаў радзець. Людзі разбягаліся ва ўсе бакі. Ідучы далей пустой вуліцай, мы дзе-нідзе бачылі людзей, якія ўпотай паглядалі з вокнаў хат і з-за вуглоў халуп.
Мы перайшлі на іншы канец вёскі і пайшлі наперарэз праз поле. Здалёк безупынна грымелі стрэлы салдат, якія гналіся за намі. Яны такім чынам хацелі даць сігнал вяскоўцам, каб яны гналіся за намі, але нарабілі яшчэ больш перапалоху і дабіліся таго, што сяляне пахаваліся, дзе хто мог.
Нарэшце, мы дайшлі да лесу, у якім ужо панавалі вячэрнія цені:
— Можам пачакаць іх тут, — сказаў Грабар, сядаючы на пень ад зрэзанай бярозы. — Бачу, што ім вельмі карціць у пекла.
Цяпер ужо ніхто з нас не можа свабодна паказацца ў мястэчку. Мы ідзём найчасцей усе разам і толькі вечарамі. Шчур наведваецца ў дамы сваіх інфарматараў і збірае ад іх навіны аб працы «паўстанцаў», пра розныя інцыдэнты на граніцы, прыграніччы і ў ічястэчку. Потым разам ідзем у крамы і купляем патрэбныя рэчы. Пару разоў нас пазнавалі, але ніхто не асмельваўся перайсці нам дарогу або данесці ў паліцыю. А потым мы выходзілі з мястэчка і ішлі на меліну на спіртзавод у Памаршчызне або ў навакольныя лясы. Часцей у лясы. Там было болып бяспечна.
Мы зноў страцілі некалькі дзён на зборы і перанос да купца схаванага ў розныя месцы тавару. Грошы мяне ўжо не цешаць. Якая розніца, колькі іх маю, калі я не магу купіць за іх усяго, што мне падабаецца. Большую частку іх я складваю, пераважна, золата і драбнейшыя купюры, у наш банк — дупло старой ліпы.
Учора Шчур пайшоў у мястэчка адзін. Мы чакалі яго на могілках. Ён прынёс некалькі пляшак спірту, шмат ежы і сказаў мне:
— Ёсць для цябе навіна.
— Якая?
— Скажу на меліне.
Ішоў дождж, таму, хочучы добра адпачыць, мы пайшлі на меліну на спіртзавод.
— Што за навіна? — спытаў я ў Шчура.
— He ведаю, ці казаць табе.
— Ну, кажы!
— Добра. Толькі не перажывай... Заўтра, у нядзелю, будуць Фэліны заручыны.
— He можа быць!.. А з кім?..
— Здагадайся.
— He магу дадумацца.
Шчур крыва ўсміхнуўся і павольна працадзіў:
— 3 па-нам Аль-фрэ-дам А-лін-чу-ком!..
Я анямеў. Шчур заўважыў, якое ўражанне гэта стварыла на мяне, і сказаў:
— Мяне, браце, гэта таксама ўразіла. Я доўга думаў пра гэта... Вельмі доўга... Я разважаў так: ці ж гэта можа быць, каб такі шкоп узяў сястру Сашкі і карыстаўся пасагам, які Сашка цаной свайго жыцця для яе назбіраў?.. Так я думаў. I сказаў сам сабе: рубану яго!.. А потым разважыў глыбей і сказаў інакш: не трэба і няможна!.. I ты таксама гэта зразумей... А ведаеш, для чаго?
-Ну?
Шчур паправіў свечку, якая гарэла ў бутэльцы, а потым падняў угору два пальцы і прымружыў вочы. На яго твары з'явілася крывая ўсмешка.
— А таму, што яны вартыя адно аднаго!.. Разумееш? Калі яна згаджаецца выйсці за яго замуж, хаця ведае, што гэта за фрукт, то... яна вартая яго... А ён варты яе!.. I сабака ім морды лізаў! А ты плюнь і не бяры да галавы!.. Сястра Сашкі не павінна была гэтага рабіць, а калі зробіць, то яна звычайная... падсцілка... Вось як! Можа, гэта і лепей...
Я доўга маўчаў. У галаве раіліся розныя думкі. Потым я моцна паціснуў руку Шчуру і сказаў:
— Маеш рацыю!
Шчур кіўнуў мне і весела бліснуў вачыма. А трохі пазней сказаў:
— Ведаеш, што я прыдумаў?
Я запытальна глянуў яму ў вочы.
— Пойдзем заўтра ўтрох на заручыны да Фэлі... А што?.. Яны не спадзяюцца ўбачыць такіх гасцей. Адна «смятанка» будзе. А тут мы ўварвемся і пажадаем «вясёлага алелюя для паненкі і для халуя!» Што вы на гэта?
— Давай! — сказаў весела Грабар. — Першая катэгорыя!
— Давай! — крыкнуў і я.
Мяне разабрала злосць. Я быў гатовы на любую, нават самую дзікую авантуру. Я шмат выпіў. Потым, калі калегі заснулі, доўга ляжаў і не мог заплюшчыць вачэй.
Назаўтра познім вечарам мы падаліся ў мястэчка. Да дому Вэблінаў быў лёгкі доступ з усіх бакоў. Мы пералезлі праз некалькі парканаў і апынуліся ў садзе. Адтуль можна было зручна назіраць увесь рух у доме і на двары.
Пачаўся дождж. Двор апусцеў. Праз адчыненыя і ярка асветленыя вокны былі чуваць гукі грамафону. Я падкраўся пад вокны дому і зазірнуў усярэдзіну. Убачыў некалькі асоб, якія сядзелі за накрытым сталом. Фэля сядзела побач з Альфрэдам, які нешта ёй гаварыў, міла паглядаючы дзяўчыне ў вочы. Ён пастаянна ўсміхаўся, падкручваў пальцамі вусікі, але твар дзяўчыны быў спакойны і суровы.
Апрача іх, я ўбачыў у хаце ўсіх братоў Алінчукоў, Караля і Зыгмунта Фабінскіх, Аліганта і Салаўя з гітарай на каленях. Тут было некалькі незнаёмых мне мужчын, старых і маладых, хутчэй за ўсё сваякоў Алінчукоў і Фэлі. 3 дзяўчат былі Бэлка, якая памірылася з Альфрэдам, Андзя Салдат, стрыечная сястра Фэлі Зося і яшчэ пару жанчын, знаёмых мне толькі візуальна.
На стале стаяла шмат выпітых пляшак. Кампанія была ўжо добра «ўлюляная», але захоўвала сур'ёзнасць. Наблізіліся Шчур і Грабар. Пачалі са мной глядзець у акно. Гра-