Каханак Вялікай Мядзведзіцы
Сяргей Пясецкі
Выдавец: Рэгістр
Памер: 405с.
Мінск 2019
мафон змоўк. Я заўважыў, што Людка Зубік нешта гаворыць Салаўю. Мусіць, просіць яго, каб зайграў ці заспяваў. Да яе далучыліся іншыя дзяўчаты. Я ўбачыў, што Салавей пачырванеў. Ён зручней сеў на крэсле, узяў некалькі акордаў на гітары і пачаў спяваць. Але спяваў ён не нашу перамытніцкую песеньку, якую склала граніца, а іншую... сумную, задуменную.
Стэп, бяскрайні стэп!..
Сэрца ірве жаль!..
Як асуджанага стогн
Ляціць песенька ўдаль...
Я не магу адарвацца ад акна. Песня захапляе мяне. Агортвае ўсю маю існасць. Я ўспрымаю яе душой, сэрцам, нервамі... I тут Шчур паклаў мне руку на плячо:
— Хадзем!
Я іду разам з ім у сенцы. Песенька скончылася. У пакоі хвіліну пануе цішыня. Тады Шчур шырока расчыняе дзверы і ўваходзіць у хату. Мы паспяваем за ім. Усе паварочваюць да нас здзіўленыя твары. Я заўважаю рух сярод Алінчукоў. Альфрэд усунуў руку ў кішэню. У гэты ж момант Шчур бліснуў двума парабелумамі, накіроўваючы іх на прысутных у пакоі людзей. Мы таксама дасталі зброю. Шчур сказаў, звяртаючыся да ўсіх:
— Мы прыйшлі сюды ад імя брата Фэлі, Сашкі. Сашка быў маім калегам, а памёр у яго на руках, — рухам галавы паказаў на мяне. — Таму, калі б ён жыў, запрасіў бы нас хутчэй, чым многіх з вас, на заручыны сястры. А кавалер, — ТТТчур звярнуўся да Альфрэда, — няхай супакоіцца і трымае ручкі ў парадку, бо замест заручын зробім некалькі памінак.
Шчур сеў за стол насупраць Альфрэда, паміж Людкай Зубік і Зосяй, якія рассунуліся ў бакі. Усе маўчалі. Потым пачуўся голас Фэлі, якая глядзела мне ў вочы і казала:
— О, гэта прыгожа, пане Уладзіславе, са зброяй у госці прыйсці.
— Зброі ў руках не маю, — панура адказаў я. — Я выняў яе толькі тады, калі Альфрэд па яе палез, бо ведаю, што нават з-за плоту для яго страляць не ўпершыню!
— Гэта абраза для мяне! — кажа Фэля, і на яе ілбе паказваецца доўгая вертыкальная зморшчынка.
— А!.. Ды панна Феліцыя гэтакая абразлівая?.. Я не ведаў пра гэта. Думаў інакш, бо бачу, што той, які год таму панну к... назваў, аб чым Фэльця добра ведае, цяпер з'яўляецца яе нарачоным.
— А што табе да гэтага? — працадзіў праз зубы Альфрэд.
Улез Шчур:
— Яму вельмі да гэтага! Бо ён з'яўляецца тваім кумам!
— Бурага ката хрысціў! — адазваўся Грабар.
— He, — працягваў далей Шчур, — таму, што паслаў цябе на... і ножку прадзіравіў.
— А хто запрашаў вас сюды? — сказала Фэля.
Я ў гэты момант сказаў:
— Пані мяне калісьці запрашала. Я прыйшоў нападпітку, і пані высмеяла мяне. Цяпер прыйшоў цвярозы, з сябрамі — зноў не падабаецца.
— 3 бандытамі! — кінуў Альфрэд.
— He з такімі жлабамі, як ты, што з-за плоту ў хлопцаў страляюць, патаемна ў паліцыю даносяць, з сексотамі ў Саветах сябруюць і хлопцаў засыпаюць! — сказаў я яму.
— Вы самі нікому працаваць не даяце! — сказаў Ал ьфрэд.
— He даём такім жлабам.якты! I не дадзім! Скончыліся для вас залатыя дні! Вам дровы калоць, ваду насіць і пялёнкі мыць, а не фартаваць! — сказаў Шчур. — Праз цябе загінуў Кручак, праз цябе загінуў Гвоздзь! Ты нацкоўваў на нас «паўстанцаў». Ты прыводзіў чэкістаў. Дык памятай: для вас граніца зачынілася, і калі, пачынаючы з сённяшняга дня, злаўлю каторага з вас пяцёх, — Шчур пачаргова тыкаў праз стол пальцам у грудзі Алінчукоў, — за граніцай, то рубану ў лоб, бо вы паскудзіце граніцу. I калі злаўлю каторага з «паўстанцамі» — а я злаўлю — то таксама косці патрушчу. Скажыце ім. А цяпер хопіць гутаркі. Мы прыйшлі сюды выпіць і пажадаць Фэлі шчасця. А свае справы ўрэгулюем дзе-небудзь у іншым месцы!
Шчур узяў са стала вялікі графін і наліў гарэлкі ў тры шклянкі: для сябе, для мяне і для Грабара.
— Ну, хлопцы, чах! — сказаў ён весела. — Вып'ем за здароўе Феліцыі, сястры караля граніцы Сашкі Вэбліна.
Мы залпам выпілі гарэлку.
— А цяпер, хлопчыкі, шклянкі аб падлогу, каб ніхто не выпіў з іх за здароўе Феліцыі Алінчуковай, жонкі Альфрэда.
Твары прысутных у пакоі людзей выказвалі розныя пачуцці. Адны стрымліваліся, каб не выбухнуць смехам, іншыя стрымлівалі ў сабе бяссільную злосць. Некаторыя былі перапалоханыя, хаця па нашых паводзінах яны бачыл і, што мы не наважваемся зрабіць нічога дрэннага прысутным тут людзям. Я заўважыў, што на тварах Аліганта і Салаўя праблісквае выраз сімпатыі да нас. Шчур падышоў да Салаўя, узяў з яго рук гітару і сказаў:
— Я не раз спяваў Сашку. Заспяваю яго сястры ў апошні раз.
Ен крануў струны гітары і пачаў спяваць. Песенька была вельмі фрывольная і камічная. У гумарыстычнай форме апявала нядолю і рызыку прафесіі перамытніка. Я заўважыў па некаторых тварах, асабліва ў дзяўчат, вясёлыя ўсмешкі. Шчур скончыў песеньку і сказаў:
— А цяпер, мая дарагая Фэля...
— He твая і не дарагая! — вякнуў Альфрэд праз стол.
Шчур прымружыў вочы і сказаў:
— Што не мая, то маеш рацыю, а што дарагая, то я маю рацыю, бо мае пасаг, да якога ты ласы болын, чым да яе.
— Чуе сабака сала! — азваўся Грабар.
— Усё гэта рацыя. А найбольшую «рацыю» мае вол... такі, як ён! — сказаў жартаўліва Шчур, паказваючы пальцам на Альфрэда.
Фэля ўсхапілася з месца:
— Ці доўга панове намерваюцца тут заставацца? — сказала яна высокім непрыемным голасам. — Калі так, то я пайду адсюль!..
— He, — кінуў Шчур, — зараз пойдзем... А ў канцы хачу падараваць панне Феліцыі шлюбны прэзент, бо не спадзяюся, што запросіць нас на вяселле... I мы не прыйшлі б, — сказаў ён, хвіліну памаўчаўшы. — Вось, золата пані не трэба,
бо Сашка досыць зарабіў для... Альфрэда, таму золата не дам. Дам пані іншы прэзент, які і Сашка ахвотна прыняў бы!
Шчур нахіліўся праз стол і паклаў на сурвэтцы перад Фэляй гранату. Грабар пайшоў па яго прыкладзе. Я ў гэты час сказаў:
— А я падару нешта іншае: памятку, якую калісьці даслаў мне Альфрэд. Я не пабег з ёй у паліцыю, толькі паказаў Сашку, а цяпер даю пані.
Я паклаў побач з гранатамі кулю з браўнінга, якую восенню 1922 года я дастаў са сцяны дома Трафідаў пасля нападзення на мяне.
Усе маўчалі. Фэля глядзела са здзіўленнем на гранаты і на кулю, якія ляжалі перад ёй. Некаторыя госці разам з крэсламі адсоўваліся ад стала. А Шчур сказаў:
— Ну, хлопцы, айда ў дарогу! Хай яны тут сядзяць і дзяцей пладзяць, а нас чакае чорная ноч, чорная сцежка, зялёны лес і зялёная граніца!
Мы выйшлі з памяшкання. Ужо ў сенцах я пачуў голас Альфрэда:
— Трэбаўпаліцыю!.. Штожгэта!.. Гэтажгранда!.. Маем сведкаў!..
У наступную хвіліну пачуўся спакойны, нізкі, з металічным адценнем голас Фэлі:
— Ну, сядзь... Ты... Ты... — не скончыла.
Мы выйшлі на вуліцу і нырнулі ў цемру лістападаўскай ночы. Я ішоў і ўсё думаў: «Што ірвалася з вуснаў у Фэлі, калі яна гаварыла Альфрэду?» Дорага заплаціў бы, каб даведацца! Дорага даў бы!..
Глава 14
Наша меліна вельмі неспакойная. Мы акружаны ворагамі. Вакол па дарогах, па сцежках, па лясах, па палях, па лугах валакаюцца зялёнкі, сексоты, мытнікі, чэкісты. А мы сядзім, як у гняздзе, у дасканала замаскіраванай меліне ў глыбіні Краснасельскага лесу і чакаем, калі пачне змяркацца. Любая неасцярожнасць можа нас прадаць, а барацьба з вялікімі сіламі — гэта зусім не для нас, таму мы паводзім сябе вельмі ціха і нават не распальваем вогнішча.
Трымаемся мы гэтага небяспечнага месца таму, што намерваемся накрыць тут некалькі партый «паўстанцаў». Пункт гэты вельмі дасканалы і добра вывучаны намі.
Удзень пайшоў дробны дакучлівы дождж. Хмары засланілі неба. Была другая гадзіна. Мы ўжо не спалі. Шчур распаліў маленькае вогнішча ў вялікай яме, з якой агульнымі сіламі выцягнулі гіганцкі, урослы ў зямлю валун. Для агню ўжывалі толькі сухое дрэва.
3 трох бакоў наша меліна была акружана багнай, але знаходзілася на сухім узгорку. Вакол стаялі задуменныя, панурыя, сівыя ад старасці елкі. Чорнымі калонамі яны пнуліся высока ўверх. Дарогу да нас, апрача багны, загароджвалі гіганцкія вываратні, густыя хмызнякі і кучы ламачча. Грабар устаў з месца і сказаў:
— Я трохі прайдуся. Прынясу вады.
Шчур кіўнуў яму галавой. Грабар узяў пасудзіну і знік паміж дрэвамі. 3 таго часу прайшла гадзіна, а Грабар не вяртаўся. Раптам з поўдня, з досыць блізкай адлегласці, мы пачулі дварэвальверныя выстралы. НІчурусхапіўсянаногі.
— Наган! — коратка кінуў ён.
I тут пачулася яшчэ некалькі выстралаў.
— Парабелум! — кінуў мне Шчур. — Гэта Грабар!
Прама па лесе мы пабеглі ў напрамку выстралаў. Праз пятнаццаць хвілін апынуліся на ўскрайку лесу. Здалёк быў
бачны дах хутара. У некалькіх сотнях крокаў ад нас я ўбачыў, што нешта чарнее ў траве. 3 рэвальверам у руках я пабег туды. Убачыў мужчыну ў сялянскай вопратцы, які ляжаў на лузе. Я падышоў да яго. Убачыў рыжую бараду, якая тырчэла ўгору, шрам на левай шчацэ і крывую, злосную ўсмешку, якая назаўсёды застыла на мёртвых збялелых вуснах.
— Гэта... Макараў! — выкрыкнуў я.
Шчур нахіліўся над целам агента.
— Разумнік!.. Пераапрануўся ў селяніна! — хрыпла вяркнуў ён.
— А дзе Грабар? — спытаў я ў яго.
Мы азірнуліся вакол. Край лесу і луг былі пустыя.
Шчур паклікаў:
— Грабар! Грабар!
Ніхто не адазваўся. Шчур наблізіўся да трупа і падняў наган, які ляжаў непадалёк. Агледзеў рэвальвер і сказаў:
— Грабар павінен быць дзесьці недалёка. Можа, ён паранены, бо забраў бы ў яго машыну.
Мы пачалі абшукваць край лесу. Раптам я заўважыў боты, якія тырчэлі з-пад хмызняку. Я паклікаў Шчура:
— Хадзі сюды!.. Ёсць!..
Калега прыбег да мяне. Мы выцягнулі з-пад куста цела, якое ўжо астывала. Шчур перавярнуў яго тварам уверх. Грабар быў мёртвы. Шчур доўга глядзеў на труп калегі, а потым сказаў:
— Поўз да нас і сканаў!
У Грабара ў грудзях былі дзве раны ад куль. Няцяжка было зразумець, што тут адбылося. Грабар выйшаў на ўскраек лесу і, убачыўшы селяніі-іа, які ішоў па лузе, падышоў да яго, не падазраючы, што гэта падпольшчык. Калі яны спаткаліся, Макараў, напэўна, вырваў з кішэні рэвальвер і сказаў Грабару, у якім адразу пазнаў перамытніка, падняць рукі ўгору. Грабар у гэты момант схапіўся за зброю. Макараў стрэліў два разы і пачаў уцякаць. А Грабар, сабраўшыся з рэшткамі сіл, стрэліў у яго некалькі разоў з парабелума, трапіўпіы ў сцягно, спіну і галаву. Апошняя куля
была смяротнай. Грабар у гэты час падаўся ў напрамку нашай меліны. Дапоўз да хмызняку і тут сканаў ад страты крыві.
— Ну, так, так, так!.. Клёва! — гаварыў Шчур, гледзячы на труп калегі.