Каханак Вялікай Мядзведзіцы  Сяргей Пясецкі

Каханак Вялікай Мядзведзіцы

Сяргей Пясецкі
Выдавец: Рэгістр
Памер: 405с.
Мінск 2019
93.88 МБ
— Кладзіцеся на спіну! — крычыць Грабар.
Усе змоўклі. Я бачу, што Гетман употай апускае руку ўніз. Ведаю, што хоча адкінуць убок рэвальвер. Шчур ідзе да дзвярэй гумна. Адчыняе іх. Выкідае на двор носкі са скуркамі. Я па чарзе абшукваю «паўстанцаў». Пачынаю з Гетмана, у якога забіраю зараджаны наган.
— Таксама маеш кіпцюры! — кажу я яму.
Я хутка абшукаў усіх «паўстанцаў». У праважатага знайшоў каля тысячы рублёў золатам.
— Хадзі! — кліча мяне Грабар.
Я іду да адчыненых дзвярэй. Потым азіраюся і кажу:
— Да раніцы каб ніхто не наважваўся выйсці адсюль! Бо як прыловім каторага за гумном, застрэлім!
Калі мы апынуліся на двары, я заўважыў, што здалёк з ліхтаром у руцэ ідзе мелінар. Ліхтар быў прыкрыты крысом кажуха і кідаў ўніз, на зямлю, хісткую пляму святла. Я падскочыў да яго. Узяў з рукі мелінара кош з яблыкамі і паставіў на зямлю. Потым бліснуў яму ў вочы ліхтаром і сказаў:
— Ты арыштаваны. 3 гумна не выходзіць, бо зловіш кулю!
Я адчыніў дзверы і ўвапхнуў у гумно знямелага ад страху мужчыну. Потым замкнуў дзверы на засаўку.
Мы з Грабаром узялі па дзве носкі, а Шчур адну. Паволі рушылі ўперад. Нас атуліў густы змрок. Мы неслі значны цяжар і вымушаны былі часта адпачываць. Да раніцы ледзь змаглі дайсці да нашай меліны ў Краснасельскім лесе. Вечарам таго ж дня мы перанеслі тавар у мястэчка, і Шчур «апыліў» яго з вялікай стратай.
А праз два дні зноў паклалі партыю Гетмана. Шчур даведаўся ў мястэчку, што партыя Гетмана ідзе на іншую меліну. Прыбег днём да нас:
— Hy, хлопцы, — сказаў ca злосным бляскам y вачах. — Сёння Гетман са сваімі зноў валіць у дарогу... Хлопнем іх тут, у мястэчку. Гэта будзе хаю-ваю! Выходзяць з гумна Мальцысяка, з Загуменнай... Толькі рабіць трэба з трэскам! Дадзім ім перцу панюхаць.
Увечары мы зрабілі засаду каля гумна, у якім павінны былі сабрацца «паўстанцы» з партыі Гетмана. Калі зусім сцямнела, мы пералезлі праз агароджу і ляглі ў баразну ў дзесяці кроках ад уваходу ў гумно. Чулі, як побач з намі спынілася фурманка, з якой выгрузілі тавар. Потым фурманка ад'ехала, і да гумна пачалі падыходзіць перамытнікі. Прыходзілі па адным, па двое. Мы чулі іх прыглушаныя размовы.
— Ужо ўсе? — раздаўся голас Гетмана.
— He хапае Янкі Келбя! — адказаў нехта.
— Зараз прыйдзе. Пайшоў па спірт для нас, — сказаў другі «паўстанец».
Праз некалькі хвілін мы пачулі паспешлівыя крокі, якія набліжаліся да нас. Той, хто ішоў, павярнуў да гумна, адамкнуў дзверы і ўвайшоў усярэдзіну. Мы ўсхапіліся на ногі і следам за ім уварваліся ў гумно. Амаль адначасова мы ўключылі ліхтарыкі, высунулі наперад рэвальверы і закамандавалі:
— Рукі ўверх!
— Сядзець!
Зноў абшукаў «сланоў». Пачаў і цяпер з Гетмана, зноў забіраючы ў яго наган. Я сказаў яму:
— Калі трэці раз знайду ў цябе такую цацку, то табе ёй мазгі праз лоб выдзьмухну! Разумееш?
Я абшукаў усіх «сланоў». Рабіў гэта наўмысна паволі. Тым часам Грабар павыкідаў з гумна ўсе носкі, а Шчур адносіў іх па дзве за раз далёка ў гюле. Затым я сказаў перамытнікам да раніцы не выходзіць з гумна і зачыніў дзверы. Натуральна, што яны не паслухаюць нас і выйдуць раней, але нам было ўсё роўна.
Мы перанеслі тавар да купца, якога Шчур загадзя папярэдзіў аб гэтым. Праз паўгадзіны пасля агранды тавар быў ужо «апылены». Мы ўзялі толькі трэцюю частку яго кошту.
Шчур весела смяяўся:
— Ну, будзе гутаркі! Ну, будзе гамонкі! Але мы зрабілі сваё. А як здарыцца выпадак, то і трэці раз пакладзем іх!
Некалькі дзён мы патрацілі, каб сабраць схаваны ў розных месцах тавар на адну меліну і перанесці яго адтуль да купца. Усё зрабілі і зараз маем свабодныя рукі. Вырашылі крыху адпачыць.
Я і Грабар днём спім у спіртзаводзе, а ўначы блукаем у ваколіцах Ракава. Ходзім па лясах, па палях, па дарогах, а часам заходзім і ў мястэчка. Шчур тым часам рыхтуе работу на будучыню. 3 ім мы сустракаемся па начах.
У мяне цяпер, акрамя тых 6 тысяч даляраў, якія я даў схаваць Петрыку, яшчэ 8,5 тысяч даляраў і больш як 2 тысячы рублёў у золаце. Большую частку тых грошай я схаваў у тайніку ў Кручака. Грабар таксама там хавае грошы. Гэты тайнік — дупло старой ліпы — мы называем нашым банкам.
Аднаго вечара я пайшоў разам са Шчурам і Грабаром да Мамута, які закульгаў так моцна, што мусіў спыніць перамытніцкую працу. Калега радасна прывітаў нас. Мы пачалі піць гарэлку. Мамут доўга прыглядаўся да мяне, а потым павольна, з цяжкасцю вымаўляючы словы, сказаў:
— Ці праўда гэта, што ты... той... таго?..
— Што? — спытаў я.
— Чэкіст...
Шчур пырснуў смехам, а потым сказаў:
— Цёмна ў цябе ў галаве, Мамут... Гэта мы ўсе разам кладзём «паўстанцаў». Разумееш?.. Крыем іх і там, і тут... Бачылі яго, калі іх «стрыг», ну і кажуць!..
Мамут кіўнуў галавой, і вочы яго весела заблішчэлі:
— Гэта, браце, ім за ўсё! — сказаў Шчур. — I за Кручака, і за Лорда, і за тое, што яны цапы, хамы, шкопы!..
Ён выпіў шклянку гарэлкі і ўдарыў кулаком па стале:
— Як захочам, то ніводнай партыі праз граніцу не пусцім! Наша граніца, а не іхняя! Наша — і ўсё! Нас трое, а іх трыста, і ні адзін не пройдзе! Hi адзін!.. Наша граніца!..
Мамут піў і ківаў галавой. Твар у яго быў як выкуты з каменю, і толькі вочы гіганта былі дзіцячыя, добрыя, весела ўсміхаліся нам, і ў іх адбівалася мноства розных пачуццяў і думак, якіх ніколі нельга выказаць словамі.
Калі мы збіраліся адыходзіць, Шчур паклікаў жонку Мамута і сказаў ёй:
— He маеце цяпер падтрымкі ад мужа... Так?
— Што зробіш? Я не наракаю.
— Хочаце адкрыць магазін або якісьці бізнес?
Вочы жанчыны радасна бліснулі:
— Але з чаго?
— Я дам тысячу рублёў, — сказаў Шчур.
— I я дам тысячу, — сказаў я пасля яго.
— Я таксама дам тысячу, — дадаў Грабар.
— Як я вам аддам? — спытала жанчына.
— Нічога не трэба! Гэта для яго, — Шчур паказаў пальцам на Мамута. — Толькі вы пра яго дбайце, пра гэтага... Мамута, бо яго і дзіця можа пакрыўдзіць. А свет цяпер такі: слабога, добрага, сарамлівага зубамі загрызуць.
Мы далі жонцы Мамута 3 тысячы рублёў і выйшлі з хаты.
Назаўтра ІІІчур прынёс мне пошту, якая была даслана на яго адрас, але была прызначана для мяне. Пошта была з Вільні ад Петрыка. У ёй быў ліст і маленькая скрыначка. У ёй я знайшоў дасканалы компас у скураным футляры. Я ніколі не думаў набыць компас, хаця гэта была вельмі зручная і карысная для мяне рэч. Цяпер я мог беспамылкова, у самую цёмную ноч, у зусім незнаёмай мясцовасці, знайсці патрэбны мне напрамак.
Увечары я доўга глядзеў на стрэлку компаса, якая свяцілася ў цемры і, расчулены, думаў пра Петрыка. «Як гэта прышло яму ў галаву?.. Аднак, думаў пра мяне... Купіў гэта для мяне!..»
Глава 13
Пасярод Краснасельскага лесу, за тры кіламетры ад граніцы, ляжыць наўскасяк перарэзаная дарогай гіганцкая паляна. 3 паўднёвага боку той паляны знаходзіцца вялікі, цёмны, густа зарослы дрэвамі яр. Там часта крадуцца «паўстанцы», якія для скарачэння дарогі паспешліва пераходзяць паляну і знікаюць у гушчыні хмызнякоў, якія параслі па берагах яру.
У ста кроках ад левага рогу той паляны ў адну з начэй вырас кусці к, а за ім утварыўся нябачны здалёк дол. А ў некалькіх кроках злева, на ўскрайку яру, з’явіўся стог сена... Я сядзеўунізезакусцікам, а Шчурсхаваўся ўстозе. Грабар прытаіўся ў хмызняку ў некалькіх кроках ад таго месца, дзе злучаецца край лесу з ярам. Такім спосабам мы ўтварылі сачок накшталт таго, які папярэдне зрабілі паблізу Гараняў, памылкова злавіўшы замест партыі Гетмана шэсць перамытнікаў і перамытнічку.
Праз гадзіну пасля світання я заўважыў людзей, якія выходзілі з лесу на тым баку паляны. Ішлі яны паспешліва, стараючыся як мага хутчэй перайсці адкрытую мясцовасць... Усе ў чорных кароткіх куртках і доўгіх ботах... Набліжаюцца да мяне. Ідуць у некалькіх кроках ад маёй засады і падыходзяць да хмызняку на рагу паляны. Я ўбачыў, што насустрач ім (каб не дапусціць «сланоў» блізка да лесу) бяжыць Грабар. «Паўстанцы» спачатку не заўважылі яго. Потым, аслупянеўшы, спыніліся. Пачуўся голас Грабара:
— Рукі ўверх!
«Паўстанцы» лавінай кінуліся ўлева, да ўскрайку паляны. Са стогу сена выскачыў Шчур. У руках у яго былі два рэвальверы. Ён крыкнуў на іх зблізку:
—	Ляжаць, бо кіну гранаты!
Яны рухнулі на зямлю.
—	Рукі крыжам! — крыкнуў Грабар.
Я хуценька абмацаў ix: шукаў зброю. Потым загадаў ім устаць і дакладна абшукаў кожнага. Мяшкі са скуркамі, якія яны неслі з сабой, я скідаў у кучу. У складзе гэтай партыі былі мажныя рослыя мужчыны.
— Добрыя б былі салдаты для Чырвонай Арміі! — сказаў я, абшукваючы іх.
«Паўстанцы» лісліва засмяяліся. Раптам з аднаго канца партыі я пачуў знаёмы мне голас Аліганта (дзіўна, што я не заўважыў яго спачатку).
— Хло-о-о-опцы!.. Гэтаж Шчу-у-у-у-ур!..
Алігант паказаў пальцам у бок Шчура, які стаяў у некалькіх кроках ад стога. 3 яго твару зваліліся дрэнна прыклееныя вусы, таму яго адразу пазналі.
Я падбег да Аліганта:
— Закрый зяпу, бо зараз пакажу табе не шчура1, а ката! Алігант пачаў адыходзіць ад мяне, плаксіва гаворачы: — Пане... Таварыш... Уладак...
Я абшукаў «паўстанцаў» і адпусціў. Перад гэтым сказаў:
— Паведаміце вашым хайракам у Ракаве, што граніца зачынена! Што ніводнай партыі не прапушчу! Скажаце, што гэта за Кручака і за Лорда і за тое, што важдаюцца з Алінчукамі! Зразумелі?
Пачуліся галасы «паўстанцаў»:
— Так. Зразумелі...
Я ў гэты момант сказаў:
— Ну, дык рвіце! Бягом, бо буду рубіць у вас!
«Сланы» — у ногі. Я некалькі разоў стрэліў услед ім так, каб не трапіць. А Грабар крычаў:
— Го-го-го! Тры-ы-ымай фартоўцаў, жыганаў, хайракоў, блатнякоў, нягоднікаў, ашуканцаў!..
Калі пазней мы аднеслі тавар на меліну, Шчур сказаў:
— Ну, цяпер і мне кляпа! Усё мястэчка будзе ведаць. Цяпер і я павінен ісці на выставу.
— Нічога, дадзім рады! — сказаў Грабар.
А праз пару дзён учынілі паляванне на нас. Мы былі гіа адной справе каля Мінска. Уначы пачаўся дождж. Да ра-
1 Шчур (польск) — пацук.
ніцы мы перайшлі з Архіерэйскіх лясоў у Краснасельскі лес. Пераднявалі ў лесе паблізу дарогі на 19-й вярсце ад Мінска. Прамоклі да апошняй ніткі. Незадоўга да поўдня дождж спыніўся, і мы развялі вогнішча, каб абагрэцца і высушыць рэчы. Дым вогнішча мог нас прадаць, але мы не звярталі на гэта ўвагі. Вартавалі па чарзе па адным і сушылі рэчы ля агню, у які кідалі вялікія палены складзеных паблізу ў штабелі дроў. У нейкі момант каля нашай сховы прайшлі два пастушкі. Хлопцы на хвіліну затрымаліся, з цікавасцю зыркаючы на нас.