• Газеты, часопісы і г.д.
  • Каханак Вялікай Мядзведзіцы  Сяргей Пясецкі

    Каханак Вялікай Мядзведзіцы

    Сяргей Пясецкі

    Выдавец: Логвінаў
    Памер: 405с.
    Мінск 2020
    77.83 МБ
    — А, гэта вы? Я не вітаюся, бо зараз выходжу!
    Гэля ў здзіўленні паглядзела на нас. Янінка чмыхнула і надзвычай сур’ёзна сказала:
    — А, ну так! Навошта вітацца, калі адразу трэба развітвацца? Я вось з Гэляй ніколі не вітаюся!
    Неўзабаве я ўзяў шапку і выйшаў з дома.
    Я пайшоў да Сашкі Вэбліна. Мне хацелася ўбачыць Фэлю, але яе я дома не застаў. Мы прывіталіся з Сашкам. Ён сядзеў за сталом і вастрыў аб рамень брытву.
    — Што добрага скажаш? — спытаў ён
    — Нічога добрага! Юзіктрапіўся.
    — Ведаю, ведаю. Хлопцы казалі, што Бульдога застрэлілі, але гэта няпраўда. Ён паранены ў нагу, яго адвезлі ў Менск.
    — Адкуль ты ведаеш?
    — Ужо жя ведаю!
    Сашка перастаў вастрыць брытву і паспрабаваў яе спачатку на пальцы, потым на валасах, на карку і ўрэшце правёў па лязе языком, знізу ўверх. Брытва, відаць, выявілася добра навостранай, бо ён адклаў яе ўбок і стаў мыліцца.
    — Ты за мяжу не ходзіш? спытаў Сашка, старанна намыльваючы пэндзлікам твар.
    He.
    — Чаму?
    — Няма чаго спяшацца. Форса ёсць.
    — Рыхтык! Ёсць сармак, то гуляй! Напрацавацца паспееш! Калі работы не будзе, то прыходзь да мяне. А цяпер гуляй! Ад работы, братка, коні дохнуць!
    Ён пачаў галіцца, нацягваючы языком худыя шчокі.
    — Ты куды ідзеш? — спытаў ён у мяне.
    — Я ішоўда Петрака Філосафа. Ён мне кнігу абяцаў. Ну, то і зазірнуў да вас па дарозе.
    — А і добра. Хадзем разам. Я хачу гадзіннік аддаць у рамонт... А Пятрок акурат у майстра жыве.
    Ён зноў замаўчаў і галіўся далей. А потым згадаў:
    — А! Ледзь не забыўся. У наступную нядзелю ў нас будзе вечарынка. Прыходзь! Абавязкова.
    — Добра.
    — Бо я заўтра еду ў Рубяжэвічы. Работу там маю. Мо раней не ўбачымся...толькі на вечарынцы.
    Калі Сашка пагаліўся і ўмыўся, прыйшла Фэля. У прыгожай цёмна-зялёнай сукенцы яна выглядала цудоўна. Дзяўчына была ў гуморы і досыць зычліва са мной павіталася. Я б з радасцю застаўся з ёю дома, але саромеўся сказаць Сашцы, што мне не асабліва хочацца ісці да Петрака. Таму, з жалем у сэрцы, я адкланяўся, і мы з Сашкам выйшлі на двор, а потым скіраваліся Менскай вуліцай. Я заўважыў, што ўсе мінакі з асаблівай увагай глядзяць на Сашку і нават азіраюцца. Мне гэта падабалася. Мы апынуліся ў нейкім крывым і вузкім завулку. Яшчэ паварочваючы, я заўважыў шаўца, які шпандырам біў хлопчыка дзесяці гадоў. Шавец яўна быў п’яны і лупцаваў дзіця бязлітасна. Знянацку Сашка скочыў наперад, адпіхнуў шаўца і вырваў у яго з рук шпандыр.
    — Ты за што яго лупцуеш?
    — А табе якая справа?
    — А ну, не тузайся! Бо зараз сам паспытаеш, ці балюча!
    Сашка замахнуўся на шаўца шпандырам.
    — Ды ён, халера, лямпу разбіў!
    Шавец паказаў на аскепкі шкла на зямлі. Вэблін засунуў руку ў кішэнь. Дастаў пяцідаляравую купюру і, схіліўшыся над хлопцам, які шырока раскрытымі вачыма глядзеў на свайго абаронцу, сказаў:
    — Трымай, малы! Плюнь на бацьку і дай яму гэтыя грошы! Хай дзесяць лямпаў купіць! А калі падрасцеш, то бі хама, лупцуй — як ён цябе!
    Мы рушылі далей. Шпандыр Сашка кінуў у лужыну.
    Я апынуўся ў вялікім і светлым, пабеленым BanHaft пакоі. На сценах вісела мноства гадзіннікаў, а ка-
    ля акна сядзеў маленькі лысаваты чалавечак і рабіў штосьці, схіліўшыся над сталом, на якім ляжала мноства разабраных механізмаў і розных інструментаў для іх рамонту. За доўгім сталом сядзелі Пятрок і Юлік. Юлік штосьці пісаў у сшытку, а Пятрок зазіраў праз плячо сябра і рабіў заўвагі. Мы павіталіся з прысутнымі. CamKa падышоў да Мужаньскага і паказаў яму гадзіннік. Той старанна яго агледзеў і сказаў:
    — Цудоўны гадзіннік, дарагая рэч! Крыху занядбаны. Трэба яго пачысціць!
    — На калі вы гэта зробіце?
    — Сёння не паспею. Маю пільную працу. Бадай што, на заўтра.
    — Да абеду?
    — Добра. Зраблю да дзясятай.
    Яны дамовіліся наконт цаны, і Сашка пайшоў.
    — Што чуваць, хлопцы? — спытаў я ў Петрака і Юліка.
    — Сёння ў дарогу, — адказаў Юлік.
    — 3 кім?
    — Мамант, Салоўка і мы.
    — А хто вас павядзе?
    — Мамант. Ён добра розныя дарогі ведае... Калісьці зусім адзін хадзіў... са спіртам...
    — Чый тавар?
    — Наш. Мы саматугам ідзём...
    — Ваш?
    — Ну так. Панясём спірт. Лепш заробім, чым у габрэя. Мо і ты з намі пайсці хочаш?
    Нейкі момант я вагаўся.
    — Хадзем! — сказаў Юлік. — Нам весялей будзе. Ну, і заробіш таксама.
    — Але ў мяне няма спірту.
    — I ў нас няма. Мы Маманта чакаем. Пойдзем да Шэрага па спірт.
    Праз чвэрць гадзіны прыйшоў Мамант, а крыху пазней і Салоўка. Мамант кіўнуў нам галавой і сеў на лавуля сцяны.
    — Гэты таксама з намі пойдзе, — сказаў яму Юлік.
    Мамант доўга глядзеў на мяне, потым кіўнуў і з заўважным намаганнем сказаў:
    — Тады сто?
    — Возьмем сто пляшак, — адказаў Юлік. — Можам проста цяпер ісці.
    Яны ўзялі мяхі і разам з Салоўкам выйшлі з дома. Праз гадзіну вярнуліся. Дасталі з мяхоў і расставілі на фатэлі пляшкі спірту. Пералічылі. Было 115 бутэлек.
    — Гэта больш, чым трэба, — сказаўя Юліку.
    — Мамант бярэ 30, пяць — нам, на выкарыстанне.
    Пачалі рабіць ношкі. Спачатку на стале паставілі 20 пляшак, з іх выцягнулі коркі і дапаўна далілі спірту. Гэта рабілі для таго, каб бутэлек было менш і яны не так булькалі падчас пераходу. Потым запакавалі пяць зручных ношак, паперакладаўшы бутэлькі тоўстым фетрам і сенам. Пакаваў Мамант. Ён рабіў гэта як прафесійны “спіртаноша”. Мы чакалі вечара. Дарога была вельмі далёкая. Трэба было дабрацца да аднаго з прадмесцяў Менска, таму важна было як мага раней рушыць у дарогу.
    А другой з усходу папаўзлі шэрыя “дзяды”, хутка закрыўшы ўсё неба. Пайшоў дождж. Ён наўскос барабаніў па вокнах. Рабілася ўсё цямней. Мамант радасна паціраў далоні. Такое надвор’е хоць і ўскладняла шлях, але гарантавала абсалютную бяспеку. Надвячоркам, калі пачало цямнець, мы пад’елі і выпілі пляшку разведзенага спірту. Потым узялі ношкі. Маленькі, камічны Мужаньскі, гледзячы на нас добрымі блакітнымі вачыма, паціснуў нам рукі:
    — Удачы, панове, удачы. He затрымлівайцеся. Вяртайцеся хутка. Мне без вас будзе сумна.
    Мы рушылі ў дарогу. Ішлі паволі, абмінаючы розныя нябачныя ў цемры перашкоды і намагаючыся пры-
    звычаіцца да змроку. Але цемра была такая густая, што мы маглі пасоўвацца наперад толькі наўслепа. Дождж узмацняўся, дый вецер таксама. Немагчыма было разгледзець што-колечы наперадзе. Раптам Мамант спыніўся. Я ішоў за ім, за мной Пятрок, потым Юлік, а замыкаў партыю Салоўка.
    — Трымай, — сказаў праваднік, сунуўшы мне ўтвар канец вяроўкі.
    Я зразумеў, у чым рэч, і з рук у рукі перадаў вяроўкудалей. Цяпер мы ішлі трымаючыся за вяроўку. Было нязручна, але такім чынам мы былі ўпэўненыя, што не згубімся. Прадраўшыся скрозь пералесак, наша партыя ўвайшла ў лес. Калі лес скончыўся, Мамант моцна сціснуў маю руку. Я зразумеў: зараз будзе мяжа. Па ланцужку мы перадалі гэтае папярэджанне адзін аднаму. Дожджузмацніўся. Мы былі мокрыя ўжо амаль цалкам, і толькі рух грэў нас. Дарога была такая цяжкая, як ніколі раней. Мы з намаганнем брылі па мокрай зямлі, нічога не заўважаючы навокал. А вось Мамант ішоў даволі ўпэўнена. Раз-пораз ён спыняўся, шоргаў нагамі, штосьці мармытаў, а потым ішоў наперад. Калі лес скончыўся, ісці стала прасцей. Я прынамсі не спатыкаўся аб перашкоды і не трэба было засланяць вочы ад нябачных у цемры, але хвосткіх галін.
    Праз тры гадзіны мы адпачылі і выпілі спірту. Потым зрабілі яшчэ адзін прывал, і толькі на досвітку, праз 33 вярсты жудаснай дарогі ў абсалютнай цемры, праз 10 гадзін пасля выхаду з Ракава, дабраліся да Менска.
    Са спіртам я хадзіў два разы, а потым мы зрабілі перапынак, бо Мамант і Салоўка сталі хадзіць з партыяй Гвазда. Работа там была лягчэйшая і больш пэўная, бо хадзілі не так далёка і не трэба было ані пра што клапаціцца.
    У суботу ўвечары я піў з хлопцамі ў салоне Гінты. Было весела. Антоні рэзаў на гармоніку, ажно шклянкі
    на стале скакалі. Раптам хтосьці піхнуў мяне пад сталом нагой. Гэта быў Мамант. Я зірнуў на яго. Кантрабандыст прыкусіў зубамі пазногаць вялікага пальца на левай руцэ, а вялікім пальцам правай рукі і вачыма паказваў на дзверы. У дзвярах стаяў Альфрэд Алінчук. Тут Мамант хрыпата рассмяяўся і сказаў:
    — Хварсунчык!
    Усе засмяяліся. Альфрэд паспешліва знік, а мы пілі далей. Забава ішла поўным ходам. Лорд спяваў:
    Гэй, гарэлка! Гэй, гармонік!
    Пачынай гулянку!
    Гэй, са мной мая Марыйка Шклянкай б’е аб шклянку!
    Позна ўначы я вяртаўся дамоў. На небе зіхацелі зоры. Я зайшоў на Трафідаў двор і ўжо замкнуў быў засаўку на веснічках, калі справа ад мяне грымнуў стрэл, потым другі, трэці і чацвёрты. Я кінуўся на зямлю ля брамы. Чуваць было толькі, як дзесьці ў садзе аддаляюцца крокі. Я падарваўся на ногі, выхапіў з кішэні нож і праз адчыненыя веснічкі пабег у сад. Цішыня. Я крыху папрыслухоўваўся, потым вярнуўся да брамы і выйшаў на вуліцу. I там нікога не было. Шкада, у мяне не было пры сабе ліхтарыка. Тады б можна было кінуцца наўздагон, а так я быў бездапаможны.
    Назаўтра я старанна агледзеў веснічкі і сцяну дома ля брамы. Усе кулі захраслі ў тоўстых бярвёнах. Я змог выцягнуць адну і схаваў яе.
    Калі я пагрукаў у дзверы, Гэля, якая адчыніла мне, спытала:
    — Гэта вы стралялі?
    — He. Гэта дурань нейкі жарцікі жартуе. Напужаць мяне хацеў.
    — Тут увечары круціліся нейкія пад вокнамі, — сказала дзяўчына.
    Рана ранкам мяне пабудзіла Янінка.
    — Там вас нейкі вар’ят пытаецца.
    — Які вар’ят? Чаму вар’ят?
    — Ну, бо ён смяецца і смяецца!
    — To што, кожны, хто смяецца, у цябе вар’ят?
    — He, але можна смяяцца трошачку, а ён безупынку.
    — Дзе ён чакае?
    — За гумном. Сказаў нікому, апрача Уладзькі, нічога не казаць і што справа вельмі важная.
    Я хутка адзеўся і выйшаў з хаты. За гумном у лапуховых зарасніках сядзеў Ёсік Гусятнік. Бліскаючы круглай, пазбаўленай валасоў галавой, ён вызіраў з-за шырокіх лістоў, як месяц з-за хмары.
    — Што скажаш? — спытаў я, вітаючыся.
    — Ёсць адна справа. Вельмі важная! Толькі гэта сакрэт. Mary табе сказаць, але пад хайрам: ты нікому не скажаш, што ад мяне штосьці ведаеш.
    — Даю табе слова, што нікому нічога не скажу!
    Юзік азірнуўся па баках і ціха сказаў:
    — Алінчукі цябе прыбраць хочуць. Альфрэд падгаворваў пару нашых хлопцаў прышыць цябе. Даваў 100 рублёў.
    — Ты адкуль ведаеш?
    — Яны прыйшлі да мяне і раіліся. Мяне ўсе ведаюць. Пыталі, што гэта за пан такі. Я сказаў, каб не смелі гэтага рабіць і што ты сябар Юзіка Трафіды. To цяпер сцеражыся, бо Алінчукі — тыя яшчэ халеры!