Каханак Вялікай Мядзведзіцы  Сяргей Пясецкі

Каханак Вялікай Мядзведзіцы

Сяргей Пясецкі
Выдавец: Логвінаў
Памер: 405с.
Мінск 2020
77.83 МБ
Ён замаўчаў. Доўга і задуменна глядзеўу кут пакоя. Потым сказаў:
— Ну, то ідзі сабе! А заўтра мне скажаш. Я хачу, каб ты больш зарабіў.
Я развітаўся з Сашкам і Жывіцам і пайшоў дамоў. Юзік яшчэ не спаў. Калі я пагрукаў, Трафіда сам адчыніў мне дзверы і ледзь не задушыў у абдымках.
— Клёва, братка! А я ўжо халера ведае што думаў! Дзве гадзіны па памежжы цягаўся, цябе шукаў. Ледзь не трапіўся. А ты вось. Ну, вывальвай, як там было?
Калі я падрабязна расказаў яму пра свае блуканні па лесе і сустрэчу з Сашкам, а таксама пра тое, што было далей, Юзаф задумаўся. А потым сказаў:
— Ведаеш, братка, гэта клёвыя хлопцы, і ты добра зрабіў, што дапамог яму. Але з Сашкам не задавайся, бо ён самадурнік! 3 ім не адзін загінуў! He для цябе гэтая “кумпанія”!
— Ён мяне і не клікаў разам рабіць...
— Ну і клёва. А з таварам у цябе добра выйшла! Хай прадасць за мяжу, бо калі тут “на блат пойдзе”, ты мала атрымаеш. Сашка возьме ў пяць разоў больш. Ён табе дапамагчы хоча. Бачыць, хлопец што трэба, ну і гэта...
— To я заўтра да іх схаджу.
— Добра.
— Я думаў, што тавар трэба аддаць.
Юзік усміхнуўся і сказаў тое самае, што я пачуў нядаўна ад Сашкі:
— Гэта не агранда! Бергера чорт не возьме. За дзве партыі ўсё адаб’е. I ў нас работа акупіцца крыху... Пару хлопцаў сапраўды ношкі кінулі... Мо вып’еш?
— He. Я ў Сашкі піў разам з Жывіцам.
Тады Юзік спытаўся з усмешкай:
— Ты Фэлю бачыў?
— Бачыў.
— Ну як,спадабалася?
— Прыгожая!.. Вельмі прыгожая!
— Так, так... Дзеўка — карцінка, але ўрэдная што халера! Ты як туды пойдзеш, то ў яе не ўцюхайся. Яна любіць хлопцам галовы дурыць.
— На мяне і не глядзела нават.
— Яна ні на каго не глядзіць, бо вочы ў яе паскудныя... Зірнеш у іх — ашалееш!
Трафіда ўздыхнуў і замаўчаў. Можа, і ён быў закаханы ў Фэлю.
Той ночы я доўга не мог заснуць. Перад вачыма ў мяне праплывалі розныя вобразы і людзі. Вось сем прыгожых зорак сузор’я Вялікай Мядзведзіцы, а вось камічны твар Ёсіка Гусятніка, вось спявае Салоўка, жартуе Лорд, грае на гармоніку Антоні, а вось Сашка і Жывіца. Урэшце ўсіх засланіла Фэля. У яе былі прыгожыя аголеныя рукі, неверагодны ганарлівы твар, кучаравыя валасы... I як хораша яна мне ўсміхалася!
V
Назаўтра, пасля сняданку, я выправіўся да Сашкі, якога застаў дома на канапе. Ён ляжаў, выцягнуўшы нагу ў бандажы.
— Як здароўе? — спытаў я.
— Добра. Быў фельчар, агледзеў нагу. Праз пару дзён можна будзе хадзіць.
— Выдатна!
— Ну, як там з таварам?
— Мне ўсё адно. Юзаф казаў, што ты найлепш апыліш. Але я не хачу табе працы дадатковай рабіць.
— Якая там праца? Разам са сваім таварам і апылю. Пачакаю тыдзень. Ці табе мо зараз сармак патрэбны?
— Крыху бабак я маю. Мне хопіць.
— Ну і клёва!
У пакой увайшла Фэля, убраная ў прыгожую сінюю сукенку і лакаваныя пантофлікі. Я павітаўся з ёю і заўважыў, што вочы ўяе зялёныя. Фэля пачала прыбірацца ў пакоі, а я з прыемнасцю назіраў за ейнымі зграбнымі
рухамі. Колькі разоў і яна наўскос зірнула на мяне. Праз нейкі час Сашка звярнуўся да сястры:
— Ты ў касцёл пойдзеш?
— А як жа, пайду.
— Адна?
— А з кім?
— А вось сябручок цябе правядзе. Пойдзеш з Фэляй? — спытаў мяне Сашка.
Я крыху збянтэжыўся і паспешліва сказаў:
— Канешне, з радасцю!
Неўзабаве мы з Фэляй выйшлі з дома. Дзень быў цудоўны. Вуліцамі ў кірунку касцёла сцякалася мноства людзей. Я не ведаў, пра што размаўляць з Фэляй, таму мы ішлі моўчкі. На падыходзе да касцёла нас абмінуў святочна апрануты натоўп, амаль кожны вітаў маю спадарожніцу:
— Маё шанаванне панне Фэліцыі! Дабрыдзень, панна Фэльця!
У адказ яна толькі нядбайна ківала галавою. Паблізу касцёла я заўважыў групу з пяці мужчын ва ўзросце ад 25 да 35 гадоў. Быў сярод іх і Альфрэд Алінчук, якога я бачыўу Трафідавым садзе з Гэляй. Я зразумеў, што гэта браты Алінчукі. Апранутыя яны былі з мяшчанскім, прэтэнцыёзным шыкам: лакеркі або боты, каляровыя гарнітуры, яркія гальштукі, кепі або капелюшы. I ва ўсіх у руках былі бізуны.
Калі Альфрэд Алінчук заўважыў поруч з Сашкавай сястрой мяне, то адразу ж высунуўся наперад, а твар ягоны стаў зачэпістым і злосным. Мы падышлі бліжэй, і на Альфрэдавых вуснах з’явілася масляная, штучная ўсмешка. Ён пакланіўся — як тады Гэлі — адразу ўсім: капелюшом, бізуном і рухам галавы.
— Маё шанаванне панне Фэльці!
Фэля кіўнула яму і прыязна сказала:
— I маё пану шанаванне!
Потым яна звярнулася да мяне:
— Я пайду адна. Можаце пачакаць, як маеце час і ахвоту. А калі не, то да пабачэння!
— Я пачакаю.
Яна пайшла ў касцёл, а я стаў прагульвацца побач. На прыступках перад уваходам размясціліся маляўнічыя групкі дзяўчат у каляровых сукенках. Хлопцы, надзьмутыя, як паўліны, дэфілявалі па адным або кампаніямі па двары, нібы не звяртаючы ўвагі на дзяўчат, але ўвесь час паглядаючы на іх цішком. Хтосьці таргануў мяне за рукаво. Я ўбачыў Лорда. Ён паціснуў мне руку.
— Што ты тут робіш, — спытаўся ён.
— Фэлю Вэбліну чакаю.
— 0! Вы знаёмыя? Ну, ну! Чумавая шмара!
Потым Лорд кіўнуў галавой на дзяўчат на прыступках і сказаў:
— Цэлае рэшата баб сабралося. Усе колеры і калібры. На любы густ. Выбірай!
I ён адышоў, падкручваючы англійскія вусікі.
Я стаў пахаджаць па двары, штохвілінна зыркаючы на дзверы касцёла і чакаючы выхаду Фэлі. У пэўны момант я апынуўся побач з братамі Алінчукамі. Альфрэд заступіў мне дарогу і, насупіўшы вузкія бровы, уперыўся ў мяне позіркам. Я хацеў адсунуць яго ўбок і прайсці, але ён сказаў:
— Ты Фэлю прывёў?
— Я. А табе якая справа?
— Ну, то дыбай у халупу.
— Гэта чаму?
— Я яе адвяду.
— Гэта калі яна захоча.
Алінчук нахіліў да мяне расчырванелы твар і прашыпеў:
— He скач, смаркач, бо асаджу! Фраерок!
— Аты паспрабуй!
Я зрабіў крок назад. Браты Алінчукі павыцягвалі рукі з кішэняў, але ў гэты момант адзін з іх закруціўся, адпіхнуты ў бок, і перад Альфрэдам стаў Шчур. Ён наблізіў свой твар да твару Алінчука і, прымружыўшы вочы, задзірыста свіснуў яму ў нос. Альфрэд адступіў, сціскаючы кулакі. А Шчур паволі працадзіў:
— Ты, шпанюга, чаго так разышоўся?
— Мудра! — раздаўся голас Лорда, які акурат падыходзіў да нас.
— Бач ты! Зух, — іранічна заўважыў Шчур, рухам галавы паказваючы на Альфрэда.
— Зух — на аднаго ўдвух! А проці зуха здохла муха! — адгукнуўся Лорд. А праз момант дадаў: — Глядзі, Шчур, каб табе не натаўклі! Тут такіх жыганоў пяцёра!
— А яны мне да таго месца, дзе кура яйка носіць! Усе пяцёра! Таўчы толькі языком могуць!
— Ой, не кажы! Калі Фрэдзік — не зух, то свіння — не прыгажунька! Ён суворы задзірака!
— Каровам хвасты задзіраў!
Вакол нас пачалі збірацца разявакі. Чуліся выбухі смеху. Алінчукі выйшлі з касцельнага падворка на вуліцу. Яны баяліся ўздымаць скандал, бо ведалі, што ўрукапашную Шчур біцца не будзе, а напагатове трымае нож. А Шчур, як назольная муха, кружыў паблізу, трымаючы рукі ў кішэнях і хістка перавальваючыся з нагі на нагу.
Лорд шпацыраваў са мною.
— Ты асцярожней з Алінчукамі. Асабліва з Альфрэдам. Во дзе прахвосты! Ён у Фэльку ўкляпаўся. Цябе хацеў пужнуць. Набудзь сабе пяро, бо рознае можа быць!
Назаўтра, згодна з Лордавай парадай, я набыў сабе вялікі сцізорык. Юзаф навастрыў мне яго, як брытву, проста з рукі можна было валасы галіць.
Калі Фэля выйшла з касцёла, мы разам з Лордам правялі яе дадому, а яна запрасіла нас зайсці. Сашка
быў адзін і відочна нудзіўся. Ён прапанаваў згуляць у тысячу, па пяць рублёў за партыю. Мы гулялі ў карты да вечара, а потым развіталіся з Сашкам і выйшлі на двор. Фэля нават не вызірнула са свайго пакоя, каб развітацца. На дварэ акурат задажджыла і ўзняўся вецер.
— Халера, сабачае надвор’е! — сказаў Лорд.
— Так, надвор’е паскуднае!
Мы паволі брылі вузкім завулкам, ногі патаналі ў гразі. Раптам Лорд спыніўся і спытаў:
— А можа, да Калішанак пойдзеш?
— Гэта што за яны?
— Вясёлыя дзяўчаткі. Нагамі на жыццё зарабляюць! Тут два крокі. Хадзем!
Мы падышлі да асобнага будынка на ўскрайку мястэчка. Лорд пагрукаў у аканіцу. 3 сярэдзіны раздаўся вясёлы голас:
— А хто там?
— Я. Яго яснавяльможнасць граф Баляслаў з сябрам!
— Ага! Зараз!
I праз момант мы зайшлі ў вялікі, даволі чысты пакой. На сценах вісела мноства карцін і каляровых рэпрадукцый. У адным з кутоў стаяў вялікі стол, засланы блакітнай цыратай.
— Хай жыве Франка! — крыкнуў Лорд.
Ён схапіўдзяўчыну заталію і імкліва закруціўяе па пакоі, так што толькі ногі ў паветры мільгалі.
— Пусці, вар’ят, бо па ліхтары атрымаеш, — крычала Франка.
Я заўважыў за сталом Болека Камету. Лорд таксама яго ўгледзеў, таму шырока раскінуў рукі і сказаў, звяртаючыся да мяне:
— Асцярожней, Уладзік. Вось мы і на небе!— ён указаў рукой спачатку на мажную жанчыну і прамовіў:
— Сонца!
А потым — на трох дзяўчат у пакоі, працягваючы:
— Зоркі!
Урэшце ён тыцнуў пальцам у кантрабандыста і абвясціў:
— А гэта Камета!
Зузя Калішанка, гаспадыня, прыгатавала вячэру. Паставіла на стол місу варанай бульбы, што паравала пад самую столь, і вялікую місу кіслага малака.
— Кіслае малако з бульбай — тако-ое смакоцце! — сказаў Лорд, цалуючы кончыкі пальцаў. — Ты як думаеш, Камета?
— Угум... — адгукнуўся ўжо вельмі п’яны кантрабандыст.
— Зузя, найсаладзейшая! — звярнуўся Лорд да гаспадыні. — А як бы так, каб кропліцу гарэліцы!
— Ага, зараз жа! — адгукнулася жанчына. — Каб вы мне потым гранду ўчынілі!
— Ты ж нас ведаеш, анёлак мой! — соладка сказаў Лорд.
— Вось менавіта, што ведаю. Таму і не дам.
Але Зузя нядоўга ўпіралася і неўзабаве прынесла пляшку гарэлкі. Камета ажывіўся, і мова да яго вярнулася.
— Кажу і заяўляю, хлопцы, няма парадку ў свеце! — хрыпата сказаўён. — Халера яго ведае, дзе ўсё падзелася! Ані выпіць, ані пагуляць, нават Антонія няма!
— Абыдзецца. У такім таварыстве, — Лорд падміргнуў жанчынам, — і без музыкі не засумуеш!
Зузанна Калішанка ўжо дзесяць з гакам гадоў прафесійна гандлявала каханнем. Тры ейныя дачкі таксама пайшлі матчынай сцежкай. Гледзячы на гэтых чатырох жанчын, я адчуваў сябе дзіўна. Мне не верылася, што гэта адна сям’я. Малодшая, Алеся, была пульхнай бландзінкай. Сярэдняя, Франка, мела рудыя валасы і была амаль такая самая мажная і высокая, як маці. А маці іхная была рослай, самавітай брунеткай. Нягледзячы на
сталы ўзрост, Зузя яшчэ добра трымалася і “працавала” нароўні з дочкамі. У некаторых сталых гасцей яна нават карысталася большым поспехам, чым дочкі, бо ў мастацтве кахання была майстрыхай. Тую ноч я правёў у Калішанак з Алесяй. Яна вельмі мне спадабалася, было ў ёй пэўнае падабенства да Трафідавай сястры, Гэлі.