Каханак Вялікай Мядзведзіцы  Сяргей Пясецкі

Каханак Вялікай Мядзведзіцы

Сяргей Пясецкі
Выдавец: Логвінаў
Памер: 405с.
Мінск 2020
77.83 МБ
— Во сабака!
— Саловачка, дарагі! — Болек Камета цягнуў да яго рукі, прыгаворваючы: — Спявай, душа мая! Спявай яшчэ! Хрыстом Богам прашу, спявай!
— Дайце яму адпачыць! — сказаў Лорд. — Тосік! — крыкнуў ён Антонію. — Давай цяпер ты “Хвалі Дунаю”!
Антоні зайграў вальс, а Лорд пасадзіў Салоўку за стол. Паіўяго гарэлкай. Я прыглядаўся да гэтага хлопца. Вочы ў яго былі дзіцячыя. На вуснах блукала лёгкая ўсмешка. Ён рабіў уражанне пераапранутага каралевіча, а не звычайнага кантрабандыста. Я думаў пра тое, ці ёсць дзесьці каралевічы з тоўстымі шчокамі, тупым выразам твару і брыдкімі вуснамі. Крыху пазней Салоўка заспяваў іншую песню, крыху весялейшую.
— Кажу і заяўляю, хлопцы, калі я двойчы не вып’ю, сэрца маё лопне! — сказаў Камета пасля таго, як Салоўка скончыў песню.
— Мудра! — адгукнуўся Лорд, напаўняюся шклянкі амаль да краёў.
У нейкі момант я заўважыў, што Мамант дастаў з кішэні “гімнасцёркі” дваццацідаляравую купюру і, сапучы, усунуў яе Салоўку ў руку. Той здзіўлена зірнуў на грошы і кінуў іх на стол.
— Што ты... Навошта? Я не хачу! Я так спяваць не буду.
— Прыбяры грошы! — рэзка сказаў Юзаф Трафіда Маманту. — Гэта свой хлопец, сам фартуе. За гропіы не спявае!
Мамант цяжка падняўся з месца, узяў са стала купюру і аддаў яе гарманісту. Антоні абыякава засунуў грошы ў кішэнь і нават не падзякаваў. Для яго гэта не мела значэння. Ён бы і бясплатна граў. Абы навокал быў смех, шум, абы гарэлка плёскалася ў шклянках, абы ўсе былі вясёлыя.
Юзаф хацеў пайсці да гандляра і спытаў мяне:
— Сам дадомудабярэшся?
— Чаму ж не? Дабяруся.
— Ад цябе тут нічога не трэба. Я за ўсё заплаціў.
Трафіда развітаўся з сябрамі і выйшаў з нашага “салона”. Бяседа не сціхала. Я быў абсалютна п’яны. Мне зрабілася вельмі горача і весела. Я піў, еў, смяяўся, слухаў Салоўкавы песні і гармонік. He памятаю, калі я выйшаў ад Гінты. Паволі цягнуўся цёмным завулкам. Крок за крокам шлэпаў гразкімі лужынамі. Раптам раздаўся крык, за некалькі дзясяткаў метраў наперадзе пры святле нейкага самотнага акна білася група людзей. Трое білі аднаго, паваленага на зямлю. Мужчына бараніўся з апошніх сіл. He думаючы, я выскачыў наперад. Ударам цела збоку я перакуліў аднаго нападніка, другому прыклаў кулаком у твар так, што той закруціўся і сеўу бруд. Трэці кінуўся на мяне, ён таксама быў п’яны і ўкусіў мяне. Я біў яго кулакамі па галаве і раптам пачаў ванітаваць. Потым адчуў, як хтосьці вядзе мяне пад руку. Гэта быў той мужчына, якому я прыйшоў на дапамогу. Ён пытаў мяне пра штосьці, але я не мог зразумець, пра што. Потым памятаю, як мне выціралі твар мокрым ручніком. Нада мною схіляліся незнаёмыя твары. Урэшце алкаголь канчаткова перамог маю свядомасць. Зранку я прачнуўся ў чужым доме. Здзіўлены тым, як я тут апынуўся, я гучна спытаў:
— Ёсць хто дома?
У кухонных дзвярах з’явілася камічная круглая галава, амаль пазбаўленая валасоў з прычыны, бадай што, нейкай хваробы.
— Вы, пане, такі п’яны ўчора былі... Нічога не разумелі! — сказаў, набліжаючыся да мяне, нейкі незнаёмы габрэй.
— Але як я сюды трапіў?
— Я вас сюды прывёў. Вы, пане, напэўна, прыезджы, бо я вас не ведаю. Мяне ўчора ўначы галганы забіць хацелі, а вы мяне абаранілі.
— Я жыву на Слабодцы, у Трафіды.
— To вы сябра Юзафа?
— Так.
— Гэта прыстойны чалавек! Залаты чалавек! Ай, што за чалавек! Ай! Мяне завуць Ёсік, а гэта мой дом.
Мне смяяцца карцела, калі я глядзеў на камічныя жэсты габрэя. Я апрануўся, і Ёсік папрасіў мяне паснедаць з ім. Я вымушаны быў пагадзіцца. Ён паставіў на стол бутэльку пейсахоўкі і дастаў з буфета фаршыраванага шчупака. Неўзабаве з кухні прыйшла і села за стол ягоная жонка, маладая і вельмі прыгожая габрэйка, на руках яна трымала маленькага хлопчыка. Завязалася размова. Ёсікава жонка таксама падзякавала за аказаную ейнаму мужу дапамогу.
— А ў чым справа была? — спытаў я гаспадара.
— Мы гулялі ў карты. Я іх абыграў. На фарт абыграў, не ашукаў, — тлумачыў мне габрэй. — А яны хацелі забраць у мяне грошы. Цвярозыя яны б такога не ўчынілі. А так то і забіць мяне маглі!
Ёсік паказаў мне гузакі на галаве і сінякі на руках і шыі. Калі я ўжо сыходзіў, ён выйшаў са мною ў сенцы.
— Можа, вам трэба будзе з нейкім інтэрасам дапамагчы? To прыходзьце, пане. Я ўсё зраблю.
— А чым вы займаецеся?
— А вы Юзафа спытайце, чым займаецца Ёсік Гусятнік. Ён вам раскажа. Шчаслівай дарогі!
Ад Юзафа Трафіды я даведаўся, што мой новы знаёмец — прафесійны злодзей.
— Калісьці ён славутым злодзеем быў, але закахаўся, ажаніўся і на нішто з’ехаў. Збольшага ў карты гуляе. Стырачнік.
IV
3 Сашкам Вэблінам, каралём мяжы і кантрабандыстаў, упершыню я сустрэўся ў незвычайных абставінах. Я сутыкнуўся з ім у ягоным каралеўстве, на мяжы. У чацвёрты раз я ішоў на работу з партыяй Трафіды. Мяжу мы перайшлі поруч з Альшанкай. Паўднёвы бок неба зацягнулі хмары. Усходні вецер рэзаў нам вочы, і гэта ўскладняла пераход. Я ішоў адразу за Юзікам. Перад выхадам з маліны, на памежжы, дзе захоўваліся ношкі, мы выпілі па паўпляшкі гарэлкі. Мне было цёпла і весела. Да нашай працы я прызвычаіўся і палюбіў яе. Мяне вабілі далёкія дарогі. Прыцягвала таямнічасць нашых выпраў. Я любіў лёгкае ўзбуджэнне ад пачуцця небяспекі. Любіў адпачываць у лясах і дняваць на малінах. Любіў сваіх сяброў і шумныя немудрагелістыя забавы ў іх таварыстве.
Колькі дзён таму я набыў сабе новы гарнітур. Цяпер у мяне быў свой кішэнны ліхтарык і свой гадзіннік. А выходзячы ў далёкую дарогу, я клаў у кішэню адну ці дзве пляшкі спірту. Я быў ужо прафесійным кантрабандыстам. Ідучы за Юзікам, я думаў пра самыя розныя рэчы. Сачыць за ім цяпер мне было зусім лёгка. I я налажыўся цягаць цяжкія ношкі, звяртаючы ўвагу на краявід, прыслухоўваючыся і гледзячы па баках — наперадзе і ззаду мяне прыкрывалі хлопцы.
Праз некалькі дзясяткаў крокаў ад мяжы мы занурыліся ў зараснікі. Я пачуў наперадзе шум вады. Трафіда ішоў вельмі павольна і часта спыняўся. Ён ніколі
не асцярожнічаў так, як цяпер. У адным месцы ён спыніўся і вельмі доўга нерухома стаяў. Мне зрабілася золка. Машыніст зноў рушыў наперад. Шум вады нарастаў. Раптам Юзаф пачаў адступаць. Падышоў да мяне. Схапіў за руку і сілай пасадзіў у зараснікі. Наперадзе я пачуў плёскат, і — у гэты самы момант — начную цішыню разарваў стрэл вінтоўкі і жудасны голас, амаль роў:
— Сто-ой!
Адначасова грымнулі стрэлы некалькіх рэвальвераў. У адказ адгукнуліся вінтоўкі. Ззаду пачуўся шум імклівых крокаў — людзі кінуліся наўцёкі. Гудзе зямля. Трашчаць кусты. Няспынна раздаюцца крыкі: Стой... Стой... Стой...
Усё навокал віравала. Цяжка было зразумець, што адбываецца. Трафіда падняўся і, цягнучы мяне за руку, стаў адступаць убок. Потым скіраваўся наперад. Я ішоў за ім, адчуваючы, што мы ідзём у вадзе ўжо вышэй калена, і намагаючыся не згубіць з вачэй супольніка. Мы дабраліся да зарослага чаротам гразкага берага рачулкі. Вылезлі з вады. I тут здарылася штосьці надзвычайнае. Проста перада мною прасвістаў стрэл, я адчуў, як хтосьці на мяне падае. Удар быў нечаканы і такі моцны, што я паваліўся на зямлю і скаціўся з берага ў ваду. Ззаду мяне прыціснула цяжкая ношка. Хтосьці бег уздоўж рачулкі, уздымаючы пырскі. Навокал грымелі стрэлы і разносіліся ўзбуджаныя галасы. Я стаіўся ў гразкім муле пад прыкрыццём стромага берага. Праз некалькі хвілін стала ціха. Крыкі і стрэлы перамясціліся ўлева. Тады я паволі выпаўз на бераг і паціху пайшоў у супрацьлеглым кірунку, аддаляючыся ад мяжы. Пачаўся лес. Штохвілінна дарогу перагароджвалі дрэвы, кусты і кучы галля. He ведаючы мясцовасці, я баяўся трапіцца ў рукі зялёнкам. У нейкім месцы я сеў на паваленую сасну і доўга адпачываў. Потым наўслепа рушыў наперад, намагаючыся ісці ў адным кірунку. Такім чынам я ду-
маў выбрацца з лесу. I праз некаторы час стаяўу густым кустоўі пералеску. Я памятаў, што, калі мы ішлі за мяжу, вецер дзьмуў мне ў твар. Значыць, з усходу. Таму я прыкінуў, што, ідучы па ветры, я перайду мяжу ў адваротным кірунку. Аднак, крыху разважыўшы, падумаў, што гэта можа ўвесці мяне ў зман, бо вецер мог перамяніцца. Мяне агарнула роспач. Я пачуваўся абсалютна бездапаможным, згубленым у акіяне цемры, дзе на кожным кроку хаваецца невядомая небяспека. Паўсюль затаіліся жудасныя ворагі. Калі б са мною быў Юзік, ён бы лёгка вывеў мяне адсюль. Але дзе ён? Можа, безвынікова шукае мяне? I раптам я згадаў, што казаў мне Трафіда пра зоркі, калі мы ўпершыню вярталіся з-за мяжы. Я паспешліва скіраваўся наперад, стараючыся як мага далей адысці ад лесу. Я стаў пасярод адкрытага поля і агледзеў неба. Большую ягоную частку закрывалі хмары, але на другім ягоным краі віднела сузор’е Вялікага Воза, або (як я потым даведаўся ад Петрака Філосафа) Вялікай Мядзведзіцы. Сем вялікіх зорак зіхацелі на цёмным фоне неба, і я доўга глядзеў на іх, стаіўшы дыханне і стрымліваючы ў грудзях выбух радасці. Мне згадаліся словы Юзафа: “Калі здарыцца, што нас пагоняць і разаб’юць партыю, то кіруйся так, каб гэтыя зоркі былі з правага боку. Заўжды выйдзеш за мяжу!”
Я стаў да зорак правым бокам і адчуў, як вецер дзьме мне ў карак. Так, заходні напрамак, несумнеўна! Я рушыў наперад. Ішоў паволі, каб не нарабіць шуму, бо невядома, дзе я апынуўся, і каб без патрэбы не выбіцца з сіл. Крочыў праз палі, лугі, пагоркі. Перайшоў праз нейкую рачулку, але ўсё яшчэ не ведаў, дзе я. Можа, яшчэ ў Саветах, а можа, у Польшчы? Я вырашыў зайсці як мага далей. Лепш трапіць у рукі памежнікаў у Польшчы, дзе за кантрабанду, асабліва за першы раз, каралі не так сувора, як у Саветах, там прысуды былі вельмі жорсткія. Цішком, паволі, крок за крокам,
бясшумна я ішоў наперад. Час ад часу спыняўся і доўга прыслухоўваўся. Стараўся як мага далей працяць позіркам навакольны змрок.
Я выйшаў да падножжа нейкага пагорка. Забраўся на вяршыню і згадаў аповед Юзафа пра капітана і прывід. “Гэта ж Капітанская магіла”, — падумаў я. Я ў Польшчы. Цяпер лёгка будзе знайсці дарогу да мястэчка. Я сеў, абапёршыся ношкай аб адхон, і доўга глядзеў на паўночны захад, туды, дзе ў казачным ззянні свабодна раскінулася на небе Вялікая Мядзведзіца. Я яшчэ не ведаў ейнага імені, але ўжо шчыра пакахаў яе. Проста вачэй не мог ад яе адвесці. Вось так нерухома седзячы і ўзіраючыся ў зоркі, я пачуў унізе шум. Падняўся і падцягнуў рамяні ношкі, рыхтуючыся да ўцёкаў. Шум не змаўкаў. Я ціха спусціўся і лёг у канаўку ля самага падножжа. Праз некаторы час заўважыў, як побач з пагоркам паволі паўзе фігура. Гэта быў чалавек.