Каханак Вялікай Мядзведзіцы
Сяргей Пясецкі
Выдавец: Логвінаў
Памер: 405с.
Мінск 2020
— Добра, — перапыніў я яго.— Але навошта мне гэта?
— Што “навошта”?
— Ну, тысячы даляраў.
— Навошта тысячы?! — здзіўлена перапытаў габрэй, паціраючы ў паветры пальцамі. — Тысячы ўсе любяць.
— А я не люблю, і не трэба пра гэтага.
Неўзабаве я развітаўся з Гусятнікам. Яго практычны розум не мог мяне зразумець. Габрэй, напэўна, палічыў мяне вар’ятам.
Штоноч я рабіў засады на Бэрэка Мнаганожку. Я ішоў дзесяць кіламетраў з Ракава, на Волму, і затойваўся на адной з шасці ягоных дарог. У мяне не было інфарматара, які б перадаваў мне навіны пра яго, таму я лавіў яго наўслепа, каб стрымаць дадзенае Шчуру слова. Урэшце ў мяне атрымалася яго пераняць. Апоўначы неба ачысцілася ад хмар, і выплыла поўня. Я сядзеў у засадзе за трактам з Волмы на Ракаў, на ўскрайку дубровы. Я быў адзін. Мне свяціла цыганскае сонца і спяваў сваю песню вецер. Шумела дуброва. А трэцяй уначы я заўважыў, як у маім кірунку поле перасякае шэрая постаць. Я схаваўся лепш. Чалавек — цяпер я бачыў яго выразна — імкліва крочыўу кірунку лесу. Гэта быў мужык у лапцях і світцы. За спінаю ён нёс мяшок. На ўзлеску селянін спыніўся, агледзеўся па баках, некалькі разоў кашлянуў і рушыўдалей. Прайшоўпоруч за мною. Амальадразу ж я ўбачыў, як полем з боку тракту ідзе жанчына, у кажуху і з ваўнянай хусткай на галаве. Яна была босая, з высока падаткнутай спадніцай. Ішла баба даволі хутка і ўвесь час азіралася па баках. Пад пахай яна несла пакунак. Я прапусціў і яе. Яна прайшла міма, чапляючыся кажухом за кусты, у якіх я схаваўся. Я ўвесь час глядзеў у кірунку мяжы. Неўзабаве я ўгледзеў унізе трэцюю постаць: мужчына ў чорнай куртцы і высокіх ботах кіраваўся ў бок лесу. Сэрца маё затахкала часцей. Радасць распірала мне грудзі. “Першыя былі прынадай, а гэта дакладна Мнаганожка”. Незнаёмец набліжаўся. Ён абапіраўся на кіёк. Калі ён быў ля самых кустоў, я скочыў на сцежку і апынуўся насупраць яго.
— Рукі ўгору!
Ён хутка падняў рукі. Кій выпаў на сцежку.
— Грошы давай, жыва!
Мнаганожка выварочваў кішэні, высыпаў з іх залатыя і срэбныя манеты і аддаваў іх мне.
— Калі ласка, пане, калі ласка...
— Гэта ўсё?
— Усё, пане.
— Ну а калі я знайду?
Я гуляўся з ім. Шкада было так хутка адпускаць чалавека, якога я чакаў многа начэй адзін і разам са Шчуром. Бадай што, ніхто так нецярпліва не вызіраў каханку, як я гэтага габрэя.
— Што вы знойдзеце? У мяне нічога няма.
— Калі знайду штосьці, хоць капейку, хоць даляр, ведаеш, што я з табою зраблю?
Мнаганожка вылупіў вочы і аблізаў вусны. Горача яму.
— Я нічога, нічога... — прашаптаў ён енчучы.
— He? Добра. Распранайся!
Я закінуў лагодны тон і таргануў яго за куртку, ажно гузікі пасыпаліся.
— Ну, жыва! Раз, два! Бо я дапамагу!
Габрэй задрыжаў. Паспешліва скінуў з сябе куртку і пінжак.
— Прашу вас, што вам трэба?
— Паглядзець хачу, ці ты прыгожы.
Ён распрануўся зусім. Тады я звярнуўся да яго:
— Ведаеш што, Бэрку?
Пачуўшы сваё імя, ён уздрыгнуў і здзіўлена паглядзеў мне ў твар.
— Можаш паклясціся сваім жыццём і жыццём сваіх бацькоў, што больш грошай пры сабе не маеш?
— Каб я здаровымі іх ніколі болын не ўбачыў, калі хоць капейчыну пры сабе маю! — Бэрэк ударыў у голыя грудзі кулаком.
— А цяпер, Бэрку, я табе веру!
Габрэй павесялеў і нахіліўся над адзеннем.
— Можна апранацца?
— Што? Апранацца? Ахты чмут! Тыжпрысягнуў, што пры сабе нічога не маеш, бо голы быў. Даляры ў адзенні!
Я пачаў аглядаць, прадмет за прадметам, ягонае адзенне. У бялізне нічога не было. У пінжаку, нагавіцах і камізэльцы я таксама нічога не знайшоў. А вось у халявах ботаў было каля тысячы даляраў. 3 каўняра курткі я дастаў яшчэ 500. У брыльку шапкі не было нічога. Гэтага было мала. Я ведаў, што ён носіць прынамсі па 5000 даляраў, за дзве, за тры партыі тавару. Я зноў агледзеў ягоныя боты, раскроіўшы іх на кавалкі. Больш нічога там не было. 3 курткі я вытрыбушыў усю вату, але таксама нічога не знайшоў. Я мог ударыць Мнаганожку і пагрозай або біццём змусіць яго прызнацца, дзе грошы. Але гэты метад быў мне агідны. I раптам мне ў галаву прыйшла думка: “Ага! Кій, на які ён абапіраўся! Грошы там!” Я зрабіў выгляд, што шукаць больш не буду.
— Апранайся, Бэрку!
Мнаганожка паспешліва апрануўся. Я зрабіў некалькі крокаў у бок тракту, а потым павярнуўся да яго і сказаў:
— Чаго стаіш? Можаш ісці!
Бэрэк падняў з зямлі кій і ўжо хацеў быў рушыць у дарогу. “Так, грошы ў кіі, ён пра яго не забыў!” Тады я сказаў:
— Пачакай!
— Што такое?
Я падышоўда яго і сказаў:
— Каторая гадзіна?
— He ведаю, можа, чацвёртая...
— Чацвёртая? Так позна! Ну, то дай мне гэты кій. Мне нага баліць... Можаш ісці...
Я ўзяў у Мнаганожкі з рукі кій і скіраваўся ў бок Душкава. Бэрэк стаяў на ўскрайку лесу і доўга глядзеў мне ўслед. Пра што ён думаў? Быў перакананы, што я не ве-
даю пра грошы ўнутры кія і выкіну яго па дарозе. Разупэўніваць яго я не стаў. Гэта была мая помста за безліч праведзеных у чаканні начэй. Шкада, што Шчура не было поруч і я не мог нават паведаміць яму, што з Мнаганожкам усё вырашана.... Туга па супольніку сціснула мне сэрца. Дзе ён цяпер? Што робіць мой бедны, звар’яцелы, такі спагадлівы парою сябар?
Калі потым, на маліне ў смалярні, я асцярожна раскалупаў нажом кій, то знайшоў у сярэдзіне шэсцьдзесят стодаляравых купюр. Агулам у Мнаганожкі я ўзяў 7400 даляраў. Гэтае павелічэнне майго капіталу мяне зусім не парадавала. Я аддаў бы ўсе грошы за магчымасць апынуцца, хай сабе і на некалькі хвілін, побач са Шчуром.
Я ўсё яшчэ вандрую памежжам. Усе мяне пакінулі. У мяне няма аніводнага сябра. Аднойчы я пайшоў на маліну ў Краснасельскім лесе, дзе мы некалі хаваліся з Далакопам і Шчуром. Гола тут, пуста і халодна. Усё заслаў тоўсты слой пажоўклага лісця. Няма нікога, нават майго старога прыяцеля... рудога ката з адсечаным хвастом. Бадзяюся па памежжы. Мяне грызе сум. Жарэ неспакой. Я выходжу на тракт. Вецер гоніць па ім зрудзелае лісце. Тэлеграфныя слупы стаяць маркотныя, мокрыя, цёмныя... Зіма блізка. Я адчуваю ў паветры ейнае дыханне. Неўзабаве праляжа белая сцежка... Гэтую ноч я правёў у лясным гушчары, побач з другой лініяй. Я падняў угару вялікія, срэбныя ад старасці лапы елкі і залез пад іх... Пахла жывіцай і плесняй. Ложак мой быў засланы шматгадовай ігліцай. У такіх месцах найгоршай зімою бывае суха і цёпла. Я не спаў амаль усю ноч. Бачыў неверагодныя рэчы. Чуў галасы жывых і памерлых... Гэтай ноччу я зразумеў і перадумаў процьму рэчаў, якіх не ўмеў выказаць словамі, але яны жывуць ува мне, такія відзежы не наведваюць людзей у хатніх ложках. Гэтай ноччу я вырашыў пакінуць мяжу.
На заўтра прыпадала гадавіна смерці Сашкі Вэбліна. Узыход сонца ў той дзень быў прыгожы. Я глядзеў на яго з высокага пагорка на другой лініі.
На наступны дзень я пайшоў у мястэчка. Хацеў развітацца з Юзафам Трафідам і Янінкай. Але дома іх не застаў. Там жылі незнаёмыя мне людзі. Мне сказалі, што Юзаф прадаў дом і разам з сястрой і маці з’ехаў да сваякоў пад Івянец. Тады я пайшоў да Маманта. Яго не было дома. Ён паехаў на станцыю забіраць адпраўленыя чыгункай тавары для крамкі, якую адкрыўу мястэчку. Я апынуўся побач з рэстаранам Гінты. 3 нашага салона даляталі да мяне гукі гармоніка, вясёлыя ўскрыкі, выбухі смеху. Я зайшоў у сярэдзіну. Стаў пасярод пакоя, з рукамі ў кішэнях, на рукаятках пісталетаў, і ўбачыў з тузін п’яных паўстанцаў. Некаторых я ведаў. Многіх з іх я не раз затрымліваў з таварам. Раптам хтосьці ўскрыкнуў:
— Хлопцы, гэта ж ён! Той...
Усе твары павярнуліся да мяне. Антоні перарваў марш. У салон забегла Гінта, здзіўленая і збянтэжаная раптоўнай цішынёй. Убачыўшы мяне, яна пачала адступаць.
— А... гэта вы, пане Уладзю!
— Так. Я. Давай мігам кручок гаміры і закускі! За-араз жа.
Праз момантяна прынесла гарэлку і закускі. Паставіла ўсё на канцы таго стала, за якім сядзелі паўстанцы. Хтосьці з іх хацеў выбрацца з пакоя, але я дастаў парабелум і руляй паказаўяму на кут.
— Марш туды! А вы, — я звярнуўся да ўсіх, — сядзець на месцы і маўчаць!
Я выпіў шклянку гарэлкі. Закусіў. Потым падышоў да Антонія і даў яму стодаляравую купюру.
— Грай “Яблычак”!
Антоні зухавата зайграў. Я выпіў рэшту гарэлкі і закурыў. Потым кіўнуў галавой Антонію і выйшаў з салона,
які пакідаў у мяне кепскае ўражанне. Я не заспеў нікога з колішніх сяброў ці супольнікаў, з якімі так весела тут гуляў.
Позна ўвечары я рушыў дарогай у кірунку Паморшчыны. Забраў з вінакурні рэшту схаванай там зброі і скіраваўся да мяжы. Цыганскае сонца з-за хмар кідала на зямлю цьмяныя промні. Я спыніўся ля падножжа невялікага пагорка. Гэта была Капітанская магіла. Я падняўся на вяршыню. Адтуль было відаць агні ў хатах Вялікага Сяла, што на савецкім баку. Ззаду была BecKa Паморшчына. Побач праходзіла дарога з Ракава да мяжы. Мне захацелася ўбачыць канал пад насыпам. Калі я ўпершыню ішоў за мяжу, я сядзеў у гэтым канале з Юзафам Трафідам і іншымі супольнікамі. Менавіта ў гэтым канале мы са Шчуром і Далакопам адабралі тавар у Алінчукоў. Я падышоў да насыпу. Пасвяціў ліхтарыкам у канал. Пуста і ціха. Перайшоў на іншы бок. Сеў ля выхаду з канала і глядзеў на мяжу. Закурыў, не хаваючы агню. “Каго мне баяцца? У мяне чатыры зараджаныя рэвальверы і адзінаццаць гранат... Арсенал!” I тут я заўважыў на лузе, праз сярэдзіну якога праходзіла рэчышча ўжо высахлага ручая, цёмную постаць. Я ўскочыў на ногі. Постаць хутка рухалася. “Здань”, — падумаў я. Бясшумна я пайшоў за гэтай постаццю. Яна знікла ў мяне з вачэй побач з Капітанскай магілай. Я амаль бег наперад, намагаючыся не ўздымаць шуму. Паволі забраўся на адхон. I заўважыў на вяршыні пагорка жанчыну, яна стаяла на каленях. Твар ейны быў схаваны ў далонях. Я нерухома глядзеў на яе. “Што яна робіць? Можа, моліцца?” Я паволі пасунуўся наперад і разгледзеў маладую дзяўчыну ў чорным палітоне. Яна, відаць, адчула маю прысутнасць, бо ўскочыла на ногі і стала адступаць. Тады я сказаў:
— He бойцеся.
Яна спынілася. Месяц выйшаў з-за хмар і, быццам пражэктар, заліў яе твар плынню промняў. Я пазнаў
у ёй дзяўчыну, якую бачыў на шпацыры з Петраком no634 з Душкавам, гэта ейны твар я бачыў некалі на гэтым пагорку, калі пасля ўцёкаў з Саветаў страціў тут прытомнасць. Я сцяміў, што гэта яна сказала тады Петраку і Юліку пра тое, што я тут. I яшчэ адну рэч я зразумеў: яна нейкім чынам звязаная з “прывідам” і гэтай гісторыяй пра Капітанскую магілу. Я прамовіў: