Каханак Вялікай Мядзведзіцы  Сяргей Пясецкі

Каханак Вялікай Мядзведзіцы

Сяргей Пясецкі
Выдавец: Логвінаў
Памер: 405с.
Мінск 2020
77.83 МБ
— Хутка цягнік адпраўляецца? — пытаецца ў мяне Шчур.
— Праз чвэрць гадзіны.
— Ну, то хадзем!
Шчур шчодра плаціць фурману. Ад сябе дае 20 даляраў і гаворыць:
— На фарт!
— Дай Бог шчасця! — адказвае фурман.
Мы бяром валізкі і абыходзім вакзал. Ісці праз залу чакання мы не хочам: там можа быць паліцыя і знаёмыя з мястэчка. 3 адваротнага бока цягніка мы сядаем у адзін з вагонаў трэцяга класа і займаем вольнае купэ. Цягнік кранаецца з месца. Шчур выходзіць з купэ. Ён пайшоў шукаць Петрака. Неўзабаве яны разам вяртаюцца да нас. Я вітаюся з Філосафам і дапамагаю яму размясціць рэчы на паліцы. Мы размаўляем пра процьму рэчаў. Час сплывае незаўважна. Шчур і Далакоп паклаліся спаць, а мы ўсё гаворым. Пятрок хоча аддаць мне грошы, якія я пакінуў у яго, але я прапаную яму ўзяць у мяне на захаванне яшчэ 2900 даляраў, каб разам было 4000. Ён неахвотна пагаджаецца. Зранку мы прыязджаем у Вільню. Шчур сказаў, што мы спынімся ў розных гатэлях, каб не прыцягваць да сябе yeari агентаў паліцыі. Пятрок даў мне адрас сваёй маці на Звярынцы і папрасіў наведаць яго ўвечары. Шчур пасяліўся ў шараговым гатэлі побач з вакзалам. Туды мы аднеслі ўсе рэчы. Я спыніўся ў гатэлі на вуліцы Вялікай. А Далакоп вальяжным рухам паклікаў фурмана.
— У гатэль вязі!
— У які?
— Першая катэгорыя!
— Ёсць Брысталь, Купецкі, Палас...
— У найлепшы!
Вялікі горад спачатку мяне вельмі ўразіў. Я быў проста ашаломлены. Мяне раздражняў вулічны рух. Аглушаў шум. Больш за два гады ў глухім закутку не мінулі бясследна. Мноства бяссонных начэй, заўсёднае свідраванне цемры вачамі, пастаяннае хаджэнне пад кулямі, нязменная чуйнасць стварылі ўва мне іншага чалавека. Я змяніўся нават фізічна. Ужо даўно я не бачыў сябе ў вялікім люстэрку. I калі цяпер, з ног да галавы апрануты ва ўсё новае, я зірнуў на сябе, то здзівіўся. Я ўбачыў чужога мне чалавека. Асабліва дзіўнымі былі твар і вочы... халодныя, апантаныя, а ў іх зеўраюць незвычайныя прадонні, якіх раней не было. 3 Ta­ro часу я не люблю ўзірацца людзям у вочы і стараюся, каб мой погляд быў спакойны і лагодны... Дзівяць мяне людзі. Яны без патрэбы нервуюцца. Робяць столькі лішніх, бязмэтных рухаў. Вельмі разгубленыя і няўважлівыя, яны з любой нагоды злуюцца і крычаць. Усе вельмі сквапныя і баязлівыя. Паўсюль і ва ўсім намагаюцца мяне ашукаць... на капейкі. Я даю сябе абдурыць і ў думках смяюся з гэтага.
Дзень і ноч я гуляю. Мне ледзь хапае часу на сон. Гуляю — гэта значыць ем і п’ю ў разнастайных рэстаранах, хаджу ў кіно і тэатры, купляю прадажных жанчын. Гэта танны тавар, і пасярэднікаў поўна паўсюль. Мне прапануюць спатканкі з какоткамі, з дзяўчатамі, дзяўчаткамі, ледзь не з дзецьмі. Жанчыну ацэньваюць як кабылу: за раз, за гадзіну, за ноч. Колькі разоў мне рабілі такія прапановы, ад якіх я адмаўляўся з агідай. Круцяцца вакол мяне камісіянеры. Зветрылі грошы. Цяпер я спазнаю горад з абсалютна іншага, не вядомага
мне раней боку. I бачу, што людзі ў ім жывуць страшна, горш, чым на памежжы. Тут няспынна і на кожным кроку віруе бязлітасная барацьба, і гора ў ёй слабому або бездапаможнаму.
Учора каля першай уначы я вяртаўся ў гатэль. Разам са Шчуром і Далакопам мы бавіліся ў адным з дарагіх таемных лупанарыяў. Мне абрыдла ўсё: і п’яныя, расфуфыраныя бессаромныя жанчыны, і душныя пакоі, і алкагольны смурод. На хвілінку я выйшаў на двор. Ноч была цудоўная. Зоркі блішчалі так прыгожа, як і там... на памежжы. Вялікая Мядзведзіца раскінулася на чорным нябесным фоне. Усё гэтак сама прыгожа, як і там... He стае толькі шуму лесу і вакол мяне не палі, не дрэвы, а панурыя халодныя дамы, у якіх жывуць такія ж самыя панурыя, змрочныя людзі. Я вярнуўся ў пакой. Развітаўся з супольнікамі і жанчынамі.
— Куды так рана?
— Толькі гулянка пачалася і ўжо!
— Усухую заканчваеш?
Я бачу п’яныя мутныя вочы супольнікаў і іх бяздумныя ўсмешкі. Бачу змакрэлыя твары жанчын. Пудра сплывае ў іх па шчоках.
— Мне галава баліць, — кажу я і выходжу з лупанарыя.
Паволі брыду праз горад. Вуліцы пустыя, мінакоў мала. На скрыжаваннях маячаць цёмныя фігуркі паліцэйскіх.
“Мяжа, — думаю я, — і зялёнкі... I тут памежныя прасекі, калючы дрот, пастарункі, засады. Толькі тут кантрабандай займаюцца легальна. Тут возяць, у розных формах і пад рознымі адгаворкамі, хлусню, прыгнёт, крывадушша, хваробы, садызм, пыху, ашуканства... Тут усе кантрабандысты... Паў-стан-цы!”
Я паволі іду вуліцамі. Апрануты я добра, таму паліцэйскія не звяртаюць на мяне ўвагі. Непадалёк ад га-
тэля, дзе я жыву, з бакавой вуліцы мне насустрач выходзіць дзяўчына. Адзенне на ёй лядачае. Нейкае імгненне яна аглядае мяне, а потым залётна ўсміхаецца і гаворыць:
— Можа, пойдзем?
Я бачу малады твар і быццам бы прылепленую да яго прафесійную ўсмешку.
— Чаму так позна на вуліцы? — пытаюся я.
— He зарабіла... Кепскі час да першага кліента!
— To хадзем!
Я праводжу яе ў свой гатэльны пакой. Заспанаму афіцыянту загадваю прынесці графін гарэлкі, піва і халодных закусак. Дзяўчына сквапна есць, і мне гэта падабаецца — яна напраўду была галодная. Я выпіваю шклянку гарэлкі. Калі мая госця паела, я загадаў ёй пакласціся на ложак з боку сценкі. Дзверы я замкнуў на ключ і схаваў яго ў шуфлядку начнога століка. Большыя грошы ў мяне былі схаваныя ў сакрэтнай кішэні пінжака. Я кладуся ў ложак. Запальваю папяросу. А потым засынаю. Уначы мяне будзяць асцярожныя рухі дзяўчыны. Я адразу ж прачынаюся, але не так, як гарадскія жыхары, якім на гэта патрэбны час і намаганне волі. Я адначасова чуйны і прытомны, але ўдаю, што сплю. Адразу ж адчуваю нейкае падступства. Думаю: “Мяне, сястра, знянацку не возьмеш”. Я ведаю, што яна хоча вылезці з ложка, таму, быццам у сне, я паварочваюся на левы бок — так, каб бачыць увесь пакой і, закрываючы рукой твар, чакаю, што яна будзе рабіць далей... Яна вылезла з ложка. Падышла да стала. Ціхенька наліла з графіна ў шклянку вады і п’е, назіраючы за мной. Потым госця вяртаецца ў ложак і нахіляецца нада мною. Я дыхаю рэгулярна і гучна. Яна доўга прыслухоўваецца, а потым ціхенька высоўвае шуфлядку начнога століка і дастае з яе кашалёк. 3 вялікага стоса купюр бярэ некалькі дзесяцізлотавых. Кладзе кашалёк назад у шуфляду і засоўвае яе на месца. Потым падымае з падлогі
свой чаравік. Складвае купюры ў некалькі столак і моцна заціскае іх у мысок. Потым апускае чаравік на падлогу і асцярожна праслізгвае на сваё месца. Паціху прабіраецца пад коўдру і прыслухоўваецца, ці сплю я. Але я сплю і сам сабе смяюся.
3 раніцы я ўмыўся і старанна апрануўся. Лёля (яна сказала, што яе так завуць) таксама апранулася. Я замовіў шчодры сняданак і запрасіў яе за стол. Я быў з ёю вельмі ветлівы. Завіхаўся ля яе. Штохвілінна пытаўся:
— А можа Лёля яшчэ чагосьці жадае?
Дзяўчына ела паспешліва і сквапна. А потым сказала:
— Ну, мне ўжо хопіць.
— Ну, то да пабачэння, пані Лёля!
Я падаю ёй руку. Госця адразу ж адгукаецца варожым і пісклівым голасам:
— А за ноч?
— За ноч? — пытаюся я.
— Так... за ноч! Ты што сабе думаеш?
Я ўважліва гляджу ёй у вочы. Яна пачынае адступаць да дзвярэй. Я падыходжу да яе і зрываю з ейнае нагі чаравік. 3 сілаю выдзіраю засунутыя ў самы мысок грошы. Разгортваю іх. Там 70 злотых. Я даю ёй дзесяцізлотавую купюру, а рэшту хаваю ў кішэнь.
— Восьтабе за ноч!
Яна хацела была яшчэ штосьці сказаць, але я рукою паказаў ёй на дзверы. Лёля імкліва выйшла на калідор.
Крыху пазней да мяне завітаў Далакоп, і мы разам скіраваліся ў гатэль, дзе жыў Шчур. Шкуркі на ложку. Шкуркі на стале. Мноства шкурак ляжыць на крэслах, падлозе, падваконнях. Тут ёсць лісіцы: жоўтыя, белыя і срэбныя. Ёсць куніцы, выдры, каракулі, палчкі. Найболей куніц і палчкоў. Занесла сюды і 300 скурак венгерскіх катоў: 15 пачкаў па 20 штук у кожнай. “Занесла” таму, што каты звычайна “ідуць” ад нас у Саветы. Гэта
адзіныя шкуркі, якія кантрабандысты носяць у Расію. У пакоі, акрамя нас траіх, ёсць яшчэ трое габрэяў. Гэта гандляры. Яны дзеляцьтавар па гатунках і ўважліва аглядаюць кожную шкурку. Дзьмуць у футра, спрабуюць рукамі абодва бакі, глядзяць на святло. Урэшце ўвесь тавар падзелены. ПаміжШчуром і гандлярамі пачынаецца торг. На сваё здзіўленне, я даведваюся, што абробленыя шкуркі — таннейшы тавар. Пазней Шчур сказаў, што ў Еўропе не цэняцца рускія спосабы абробкі футра.
Мардэры мы прадалі па 12,5 даляраў за шкурку, а феі — па 20 даляраў за пачак (20 шкурак). Гэтага тавару найбольш. Потым мы вызначаем цану венгерскіх катоў — таксама па 20 даляраў за пачак. Габрэі гандлююцца. Клянуцца: “Каб я так дзяцей сваіх не бачыў, як я на гэтым інтэрасе страчу!” Урэшце за ўсё яны плацяць 7500 даляраў. Пакуюць тавар у мяхі і выходзяць з пакоя Шчура. Грошы мы падзялілі на траіх: па 2500 на кожнага. А потым выправіліся ў горад, каб спырснуць інтэрас.
Я пайшоў на абед да Петрака. Яго я застаў дома. 3 Петраком Філосафам адбылася незвычайная перамена. Хлопец зіхаціць шчасцем. Увесь час смяецца, жартуе. Пра мяжу ані згадвае. Дома ў яго маці я адчуваю сябе нязграбам. Баюся варухнуцца, каб чагосьці не перакуліць, не разбіць. Усе са мною ветлівыя і далікатныя, але ў іхніх вачах я чытаю зацікаўленне. I менавіта гэта бянтэжыць мяне найбольш і псуе настрой. Я знайшоў вольную хвілінку і сказаў Петраку:
— Маю да цябе інтэрас!
Калі мы апынуліся ў яго пакоі адны, я даў яму на захаванне 2000 даляраў з маёй апошняй долі. Цяпер у яго разам з папярэднімі грашыма захоўваецца 6000 маіх даляраў. Тады Пятрок сказаў:
— А што было б, калі б гэтыя грошы зніклі? Калі б іх у мяне скралі?
Я паглядзеў яму ў вочы і сур’ёзна сказаў:
— Я зусім бы не шкадаваў. Калі б мне спатрэбілася, я б шмат зарабіў. А калі табе трэба будзе, ты скажы мне.
— He падумай нічога дрэннага! — запярэчыў Пятрок. — Я жартую. Ніхто не ведае, што гэтыя грошы ў мяне, і ніхто іх у мяне не скрадзе!
За абедам я пачуваюся няёмка. Стол адлівае белізною. У пакоі стаяць кветкі. За сталом сядзяць элегантныя паненкі — сяброўкі Петраковай сястры, Зосі, і нейкія фанабэрыстыя панічы. Я тут лішні: не ўмею казаць пустых фраз, не магу дастасавацца да агульнага тону гэтай кампаніі. Гэта адчуваецца, і мой змрочны настрой пагаршаецца. Выдыхнуў я тады, калі абед скончыўся і я змог пакінуць сталовы пакой. Пасля абеду мы сядаем на лавачцы ў найдалейшым закутку саду. Закурваем. Доўга маўчым. Я пытаюся ў Петрака: