• Газеты, часопісы і г.д.
  • Каханак Вялікай Мядзведзіцы  Сяргей Пясецкі

    Каханак Вялікай Мядзведзіцы

    Сяргей Пясецкі

    Выдавец: Логвінаў
    Памер: 405с.
    Мінск 2020
    77.83 МБ
    — Мудра! — сказаў я ёй і згадаў Лорда, бо гэты выраз быў яго ўлюбёным слоўцам.
    Звычайна праваднікі не носяць пры сабе ўсіх грошай, а перадаюць іх частку на захаванне найбольш надзейным людзям у партыі. Пасля вобшуку я звярнуўся да сланоў, якія цяпер ляжалі на зямлі:
    — Устаць!
    Усе паспешліва падняліся і ўважліва ўглядаліся мне ўтвар. Тады я сказаў:
    — Марш на прагулку! I ласкава запрашаю ў госці зноў, з таварам!
    Твары кантрабандыстаў павесялелі. Той, каго я некалі параніў, звярнуўся да мяне:
    — Таварышу, ці дазволіце вы мне пашукаць у лесе шапку? Я згубіў.
    — Пойдзеш без шапкі! Вельмі трэба! Марш ударогу!
    Сланы шпарка скіраваліся ва ўказаным кірунку і неўзабаве зніклі ў лесе. А мы склалі тавар у дзве вялікія ношкі. Там было 42 мардэры і 5 аблямовак з палчкоў. У адным мяшку мы знайшлі крыху харчоў і брудную жаночую бялізну. Далакоп рассмяяўся!
    — Элегантка: нават на работу запас бялізны бярэ! На выпадак, калі перапужаецца!
    А потым сказаў мне:
    — He змог ты яе нармальна абшукаць. Трэба было галяком!
    — Ён яе не распрануў, а ўсё знайшоў, — адказаў Шчур. — А ты б распрануў і нічога, акрамя касмылёў, не ўбачыў бы!
    Мы шмат зарабілі на гэтай партыі, якая нечакана трапілася нам у рукі. А потым Далакоп знайшоў у лесе згубленую паўстанцам шапку. Распаролі яе, але не знайшлі нічога... Дзіўны ўпарты тып! Нашто яму тая старая шапка? Я думаў, у ёй грошы. Мы ідзём на маліну ў лес. Там разводзім вогнішча. Ямо, курым, п’ём спірт, але задавальнення не адчуваем. Гетманава партыя выслізнула ў нас з рук, і гэта псуе нам настрой.
    — Ну, нічога... Пабачым! — гаворыць, бліскаючы вачыма, Шчур.
    Мы ведаем, што ён мае на ўвазе. Адзін аднаго мы разумеем з паўслова, з паўпогляду, з аднаго жэста.
    Пачаліся дажджы. Ночы былі чорныя. Мы качаліся ў іх, як у сажы, усё яшчэ пераследуючы партыю Гетмана. Прадаўшы рэшту тавару, якога назбіралася ўжо шмат, Шчур сказаў:
    — Ну, хлопцы, а цяпер возьмемся за Гетмана. Ён, халера такая, у нас расколецца! Цяпер мы яго інакш браць будзем!
    — Як? — спытаў я.
    — Як? — ён паўтарыў маё пытанне. — А так: на маліне... Яны ў дарогу — і мы ў дарогу! Яны на маліну — і мы на маліну. Яны з маліны — шусь! А мы — цап за пысу! Патрасуць кішанёю, халеры: сармак або тавар!
    — Гэта клёва! — сказаў Далакоп, пляскаючы рукой аб калена.
    Шчур вяртаецца ў мястэчка, а мы з Далакопам малінуемся ў лесе. Мы знайшлі дасканалую схованку. Як будзе шухер — можна лёгка зваліць на ўсе чатыры бакі. Увечары да нас прыбег Шчур.
    — Ну, хлопцы.ударогу! Пайшлі!
    Інстынктыўна знаходзячы дарогу ў абсалютнай цемры, мы кіруемся ў бок Менска, на маліну Гетмана. Рушылі мы, калі сцямнела. Ішлі вельмі хутка, без адпачынку і апоўначы апынуліся побач з ягонай малінай. Шчур ціхенька пералез праз агароджу і праслізнуў у гумно. Неўзабаве ён вярнуўся.
    — Ну, хлопцы, жывём! Усё ў парадку!
    Мы рушылі да гумна. Пралезлі праз шчыліну пад масіўнымі варотамі. Усярэдзіне цішыня і цемра. 3 левага боку гумна былі засекі, на якіх звычайна спалі паўстанцы. Справа стаяла сячкарня і стосамі ляжалі снапы. У адным куце я ўбачыў некалькі дзясяткаў мяхоў збожжа. Паміж імі і сцяной быў вузкі праход. Там мы і схаваліся. Шчур сказаў:
    — Яны прыйдуць сёння і сёння ж рушаць назад. Разумееце? Сюды яны нясуць дарагі тавар, а за мяжу возьмуць яшчэ даражэйшы: шкуркі за тры партыі тавару. Вось будзе работка! Толькі асцярожна, бо ў Гетмана ёсць машына. Далакоп стане на варотах, а ты іх пакладзеш і абшукаеш. Забярэш “трубу” ў Гетмана. Бабак не шукай, яны іх маюць мала, а тавар будзе ў мяхах. Павінны ўжо прыйсці. Выйшлі яны раней за нас, а цяпер ужо дванаццатая...
    Хвілін праз пятнаццаць мы пачулі ля гумна крокі. Потым усё сціхла.
    — Да гаспадара пайшлі, — ціха сказаў Шчур.
    Неўзабаве ля дзвярэй пачуўся шум. Бразнула засаўка. Зарыпелі вароты. Зашоргалі па таку крокі. Маліншчык дастаў з-пад кажуха запалены ліхтар і паставіў яго побач з варотамі. Мы ўбачылі, як корпаюцца кантрабандысты. Іх было адзінаццаць. Яны скідвалі ношкі і складалі іх ля ўваходу ў гумно. Слалі сена на таку і ўладкоўваліся адпачываць. Маліншчык, Гетман і яшчэ двое кантрабандыстаўузялі тавар і выйшлі з гумна. Праз некалькі хвілін яны вярнуліся з пяццю вялікімі ношкамі. У іх былі белыя і чорныя каракулевыя шкуркі, якія паўстанцы павінны былі занесці ў Польшчу. Атрымлівалася па адной ношцы на дваіх, і цягнуць яе трэба было па чарзе. Лежачы на сене, сланы кураць папяросы.
    — Есці будзеце? — пытаецца маліншчык Гетмана.
    — He. Зараз вяртаемся. Трэба да раніцы перайсці мяжу. Вып’ем — і ў дарогу, — адказаў кантрабандыст.
    — Мо яблыкаў крыху прынесяце? У вас антонаўкі добрыя, — пачуў я голас нейкага кантрабандыста.
    — Антонаўкі ў мяне цуд! — гаворыць маліншчык і, хаваючы ліхтар пад кажух, выходзіць з гумна.
    Цёмна. У змроку цьмеюць агеньчыкі папярос. Скупа перакідваюцца словамі людзі. Кожнаму карціць адпачыць. Некаторыя дрэмлюць. I тут Шчур асцярожна гаворыць:
    — Далакоп з боку варот! Ты ў сярэдзіну!
    — Пайшла! Першая катэгорыя! — шэпча Далакоп.
    Мы выходзім з нашай схованкі і поцемку рухаемся наперад. Я трымаю ў левай руцэ ліхтарык, а ў правай — зняты з засцерагальніка парабелум. Мы падыходзім да паўстанцаў. Я чакаю...
    — Тут хтосьці чужы, — чуецца голас з цемры.
    Тады я ўключаю ліхтарык і высоўваю наперад парабелум. 3 боку варот і засека бліскаюць ліхтарыкі маіх супольнікаў.
    — Рукі ўгору! Раз, два... Ну, бо праміж вачэй!
    — Ляжаць! Тварам у зямлю! — крычыць Далакоп.
    Усе змоўклі. Я бачу, як Гетман цішком апускае руку, і ведаю, што ён хоча адкінуць рэвальвер. Шчур ідзе да варот і адчыняе іх. Выкідае вонкі ношкі са шкуркамі. Я абшукваю паўстанцаў, пачынаючы з Гетмана, у якога забіраю зараджаны наган.
    — Таксама кіпцюркі маеш! — кажу я яму.
    Неўзабаве вобшук скончаны. У правадніка я знайшоў каля тысячы рублёў золатам.
    — Сюды хадзі! — кліча мяне Далакоп.
    Я іду да адчыненых варот, але на хаду азіраюся і кажу:
    — Да раніцы каб ніхто мне нават не думаў з гумна выходзіць! Бо калі каго за гумном спаймаем, застрэлім!
    Калі мы выйшлі на двор, я заўважыў маліншчыка з ліхтаром у руцэ. Ліхтар быў схаваны пад кажухом і адкідваў на зямлю дрыготкую пляму святла. Я падскочыў да мужыка, выхапіў з ягоных рук кошык яблыкаў і паставіў яго на зямлю. Потым бліснуў маліншчыку ліхтаром у вочы і сказаў:
    — Ты арыштаваны. 3 гумна не выходзь, бо кульку схопіш!
    Я адамкнуў вароты і ўвапхнуў у сярэдзіну абамлелага ад страху мужыка. Потым зачыніў вароты на засаўку. Мы з Грабаром узялі па дзве ношкі, Шчур — адну, і рушылі наперад. Нас атуліў густы змрок. Да раніцы мы ледзь здолелі дабрацца да нашай маліны ў Краснасельскім лесе. Увечары таго ж дня мы перанеслі тавар у мястэчка, а Шчур яго апыліў. А праз два дні мы зноў паклалі партыю Гетмана. У мястэчку Шчур даведаўся,
    што сланы ідуць на іншую маліну, і прыбег да нас удзень:
    — Ну, хлопцы! — сказаў ён са злым бляскам уваччу. — Сёння Гетман са сваімі зноў валіць у дарогу. Ляснем іх тут, у мястэчку. Будзе атас — першы клас! Яны пойдуць з гумна Мальцысяка, з Загуменнай. Толькі рабіць з шумам! Дамо ім перцу панюхаць!
    Увечары мы зрабілі засаду побач з гумном, дзе павінны былі сабрацца паўстанцы з партыі Гетмана. Калі зусім сцямнела, мы пералезлі праз агароджу і паклаліся ў баразне, за дзесяць крокаў ад уваходу ў гумно. Было чуваць, як побач спыніўся воз, з якога выгрузілі тавар. Потым воз паехаў, і ў гумно пачалі сыходзіцца кантрабандысты. Яны прыходзілі па адным, па двое. Мы чулі іх сцішаныя размовы.
    — Усе ўжо? — раздаўся голас Гетмана.
    — Янкі Печкура няма! — адгукнуўся хтосьці.
    — Зараз прыйдзе, ён па спірт пайшоў, — адказаў іншы паўстанец.
    Праз некалькі хвілін мы пачулі паспешлівыя крокі. Новапрыбылы адчыніў вароты і зайшоў у гумно. Мы падарваліся на ногі і следам за ім уварваліся ў сярэдзіну. Амаль адначасова ўключылі ліхтарыкі і, высоўваючы наперад, у пасмы святла, рэвальверы, скамандавалі:
    — Рукі ўгору! Сядзець!
    Я абшукаў сланоў. Гэтым разам я зноў пачаў з Гетмана і зноў забраўу яго наган:
    — Калі за трэцім разам у цябе такую цацку знайду, ёю ж табе мазгі з даўбешкі і вышыбу!
    Я абшукаўусіх. Наўмысна рабіў гэта павольна. Тым часам Далакоп выкідаў з гумна ношкі, а Шчур цягаў іх па адной у поле. Потым я загадаў кантрабандыстам да раніцы не выходзіць з гумна і зачыніў вароты. Мы перанеслі тавар да пасера, якога Шчур папярэдзіў яшчэ ўдзень. Праз паўгадзіны пасля гранды тавар ужо быў
    апылены. Мы не ўзялі і траціны яго кошту. Шчур весела смяяўся:
    — Ох, як языкі мянціць будуць! Які хай уздымецца! Але мы сваё зрабілі. А як надарыцца аказія, то і трэці раз іх пакладзём!
    Некалькі дзён мы згубілі, збіраючы пахаваны ў розных месцах тавар і пераносячы яго да пасера. Перавялі ўсё ў грошы, і цяпер рукі ў нас вольныя. Мы вырашылі адпачыць некалькі дзён. Удзень мы з Далакопам спім у вінакурні, а па начах бадзяемся побач з Ракавам. Ходзім па лясах, па дарогах, а часам і ў мястэчка завітваем. Шчур тым часам плануе будучыя работы. 3 ім мы сустракаемся па начах.
    Цяпер, акрамя тых 6000 даляраў у Петрака, я маю яшчэ 8500 даляраў і больш за 2000 рублёў золатам. Большую частку грошай я схаваў у патайніку Крумкача. Далакоп таксама захоўвае там свае бабкі. Гэтае дупло ў старой ліпе мы называем нашым банкам.
    Неяк увечары мы са Шчуром і Далакопам пайшлі да Маманта, які цяпер так страшна кульгаў, што вымушаны быў закінуць кантрабанду. Ён радасна павітаўся з намі. Закрыў вокны фіранкамі і зачыніў аканіцы. Мы селі піць гарэлку. Мамант доўга да мяне прыглядаўся, а потым сказаў, паволі, з цяжкасцю складаючы словы ў сказ:
    — Аты праўда... ну... ну гэты?
    — Што? — спытаў я.
    — Пад-поль-нік?
    Шчур пырснуў смехам, а потым сказаў:
    — У галаве ў цябе пакруцілася, Маманце. Гэта ж мы ўсе кладзём паўстанцаў. Разумееш? Крыем іх і там, і тут... Яго ж бачылі, калі ён іх стрыг, то цяпер языкамі чэшуць!
    Мамант кіўнуў мне галавою, а вочы ягоныя весела бліснулі.
    — Гэтаім,братка,заўсё! — гаворыцьдалей Шчур. — I за Крумкача, і за Лорда, і за тое, што яны гіцлі, хамы, шкопы! Калі захочам, то мы аніводнай партыі за мяжу не прапусцім! Мяжа нашая, а не іхняя! Нашая, і ўсё тут! Нас трое, а іх — трыста, і аніводны не пройдзе! Аніводны! Наша мяжа!