Каханак Вялікай Мядзведзіцы  Сяргей Пясецкі

Каханак Вялікай Мядзведзіцы

Сяргей Пясецкі
Выдавец: Логвінаў
Памер: 405с.
Мінск 2020
77.83 МБ
Пачаліся месяцовыя ночы. Калі неба ачышчалася ад хмар, было зручна сядзець у засадзе. Аднойчы мы зладзілі — як звычайна — засаду ў дзвюх кропках: я засеў на сцежцы, што вяла праз самы лясны гушчар, а Шчур стаіўся ў левым ягоным крыле. Мы меркавалі, што Мнаганожка будзе вяртацца адной з гэтых дарог. Была другая ночы. Кропкі нашай засады месціліся на вялікай адлегласці ад мяжы. Я ўважліва глядзеў на абшар перада мною, каб не прагледзець вяртанне габрэя. Калі мне задавалася, што я бачу нейкі рух, я падымаўся і аглядаўся навокал. Пераканаўшыся, што гэта памылка, я зноў сядаў на ссечаную сасну. У нейкі момант я пачуў шум. Я пабег на гук, трымаючыся ўзлеску. Падышоўшы да месца засады Шчура, я ўбачыў, што той абшуквае мужыка, які гучна просіць адпусціць яго і прапануе яму 10 рублёў золатам. Мужык нёс у мяшку з дзясятак кілаграмаў авечай воўны і казаў, што ідзе да сваякоў пад Волму. Раптам мне ў галаву прыйшла думка. Калі Шчур
адпусціў мужыка, я сказаў сябру, што, як мне здаецца, Мнаганожка ніколі не вяртаецца з Саветаў адзін, а заўжды ідзе ў таварыстве мужыка і бабы, якіх ён пускае першымі на адлегласці некалькі дзясяткаў крокаўадзін ад аднаго, а за імі, удалечыні, шыбуе сам. Я нагадаў яму пра бабу, якую мы затрымалі колькі дзён таму каля гумна Карабіновіча. He сказаўшы ані слова, Шчур пабегтуды, дзе толькі што знік селянін. Праз чвэрць гадзіны вярнуўся і сказаў:
— Маеш рацыю, за ім, босая, ішла баба, а яшчэ далей хтосьці ў ботах. Ёсць сляды. Дакладна Мнаганожка. Яны нас абдурылі.
Ён сеў на паваленую ветрам бярозу і доўга сядзеў нерухома. Я закурыў і даў яму папяросу. Ён выкурыў яе, не адгукаючыся ані словам.
— Мо пойдзем? — спытаў я ў яго.
Шчур падняў галаву. У месяцовым святле я ўбачыў яго бледны худы твар і бліскучыя, злёгку прымружаныя вочы.
— Пойдзем, гаворыш?
— Так. Няма чаго тут сядзець!
— He пойдзем... Я адзін пайду, ты застанешся.
— Куды? — спытаў я не разумеючы.
— На поўдзень пайду. Туды, куды птушкі паляцелі. Там у мяне свае. Я ведаю Кіеў, Харкаў, Растоў, Адэсу, Тыфліс... Пайду. Што мне тут? Няма нікога... Брат у мяне жыве ў Растове. Брат, маці і сястра. Маці старая, брат за мяне старэйшы, а сястры чатырнаццаць. Можа, ім кепска? Пагляджу... Хай гэта ўсё трасца!
Ён падняўся і пайшоў дарогай у бок тракту. Рэвальвер ён трымаў у руцэ. Забыўся яго схаваць. Я пайшоў за ім следам, ведаючы, што ў яго ў мазгах ужо варушыцца нейкая новая думка, якую аніяк не выбіць з ягонай галавы.
Назаўтра мы перайшлі мяжу ў Альшанцы. Калючы дрот на засецы я перарэзаў нажніцамі, якія цяпер увесь
час нашу з сабою. Мы кіраваліся лесам да другой лініі. Ішлі добра вядомымі нам сцяжынамі, якімі з усходу на захад і наадварот перанеслі мільёны ў таварах, купюрах і золаце. Мы ведалі тут кожную дарожку, сцежку, паляну, кожны яр, ручай, амаль кожнае дрэва і кожны куст. Наведалі многія памятныя мясціны. Але ішлі моўчкі. Бясшумна плылі ў паўсвятле месяцовых промняў і ў змроку, што затапіў лясны гушчар. У руках мы трымалі рэвальверы. На падыходзе да Старасельскага лесу мы выйшлі на тракт. Далей адкрытай дарогай дабраліся да скрыжавання. Там на ўсе бакі свету раскінулі рукі некалькі ўказальнікаў. Гэта была сярэдзіна дарогі з Ракава на Менск. Шчур спыніўся ля слупоў. Сеў на маленькі, парослы травой пагорак і дастаў з кішэні вялікую пляшку. Падняў яе на месяцовы прасвет і сказаў:
— Даўно мы не пілі лікёру? Га?
— Даўно.
— Дык вып’ем на развітанне... Відаць, не ўбачымся ніколі.
Ён сцёр лак з пляшкі аб слуп указальніка і ўдарам рукі выбіў корак. А потым сказаў:
— Ну, будзь здаровы і шчаслівы, і ніколі не давайся хамам!
Пачаў піць. Выпіў палову пляшкі і даў яе мне.
— За тваю ўдачу ва ўсім! — сказаў я яму.
Я выпіў рэшту лікёру, а пляшку закінуў далёка ў поле. Мы закурылі.
— Ведаеш што? — сказаў Шчур.
Што?
— Ты павінен перахапіць Бэрэка Мнаганожку... Хоць бы адзін раз... Я не магу застацца, я павінен ісці... Але ты зрабі гэта! Зробіш?
— Калі не перастане хадзіць, то абавязкова!
Шчур падняўся. Агледзеўся навокал, а потым сказаў мне:
— Ведаеш што? Жыў побач з Каменем адзін мужык. Меў інтэрас з панам. Аднойчы пан яго пакрыўдзіў. Мужык вырашыў абавязкова яму адпомсціць. Аднойчы да яго на падворак забег панскі сабака. А мужык акурат стаяў з касой у руцэ. Замахнуўся і адсек панскаму сабаку нагу. Так і было. Разумееш?
Я не ведаў, што ён мае на ўвазе і чаго гэта датычыць, але адказаў:
— Разумею.
— Ну, то бывай... Мне час ісці!
Ён моцна паціснуў маю руку і хутка рушыў у бок Старога Сяла. Я глядзеў яму ўслед, ці азірнецца. Шчур не азірнуўся... Там яго можа напаткаць нейкая прыгода, падумалася мне. У Старым Сяле звычайна жылі і спыняліся падпольнікі, сексоты і чэкісты. Мы заўжды абыходзілі яго здалёк. Я доўга чакаў, ці будуць страляць. Мо трэба будзе бегчы яму на дапамогу? Але было ціха... Я збочыў і паволі ішоў на захад. Я быў адзін, абсалютна адзін на ўсім памежжы. Дарога мая была сумная. 3 радасцю б выпіў, але гарэлкі ў мяне з сабою не было. У смалярні я пакінуў некалькі пляшак спірту, але гэта было далёка за мяжой.
На досвітку я быў побач з мяжой. У Альшанцы я залёг на балоце, у прагале між дзвюма купінамі. Ззаду шумеў вялікі сасновы бор і цурчаў ручай. Наперадзе, за доўгай альховай паласой, праходзіла памежная прасека, пасярэдзіне якой цягнуўся калючы дрот, а ў ім, бліжэй да мяне, павінна была быць дзіра, якую ўчора ўначы я прарэзаў нажніцамі. Выйсці на прасеку нельга. Калі там дзе-колечы ёсць засада (а яна дакладна ёсць), то мяне можна падстрэліць нават з далёкай адлегласці. Я павінен спачатку іх высачыць. Я ляжу ў вільготным паглыбленні.У рукахтрымаю два знятыя з засцерагальнікаў пісталеты. Гляджу між дрэваў у бок мяжы. Вось і дзіра ў засецы. I раптам я чую ззаду лёгкі шум. Азіраю-
ся. 3 групы елак вывальваецца на балота вялікі, не шэры, але парудзелы, стары “конскі” воўк. У некалькі скачкоў ён перабраўся праз балота і лёг на вялікай купіне, пысай да мяжы. За дваццаць крокаў ад мяне. “Ён, напэўна, прастылы, — думаю я. — Інакш абавязкова зветрыў бы мяне”. У гэты момант воўк рэзка павярнуў галаву налева. На карку натапырыліся тоўстыя складкі скуры. Ён не ўцякае. Шчоўкнуў зубамі.
На памежнай прасецы пачуліся чалавечыя крокі, спачатку вельмі ціхія, а потым усё болын выразныя. 3-пад ніжніх альховых галінак, быццам з-пад заслоны, я бачу боты і сівыя шынялі трох чырвонаармейцаў. Яны цягнуцца паволі, неахвотна. Спыняюцца. Ловяць ноздрамі тытунёвы дым. Я моцна сціскаю ў руках зброю. Прайшлі. Воўк падарваўся з месца і ў некалькі дзясяткаў скачкоў апынуўся на прасецы. Я хутка скіраваўся за ім. Перада мною адкрыўся шырокі абшар памежнай прасекі, быццам абрамлены двума чорнымі сценамі лесу. Воўк бег да засекаў. Нырнуў у дзіру, якую я прарэзаў мінулай ноччу, і знік у лесе на іншым баку прасекі. “Mae дзесьці вельмі пільную справу!” За ім прасеку перабег я і апынуўся ў лесе. А потым узяў курс на захад.
XV
Самотны, я блукаю лясамі, палямі, лугамі. Цягаюся начамі па памежжы. Самота і таямнічая ціша палёў і лясоў навучылі мяне многаму. Навучылі лепш разумець людзей — нават тых, каго я не бачу, нават тых, хто сышоў у іншы свет... Самота навучыла мяне думаць і любіць... Таму я люблю лес — як рысь, як воўк. Люблю зброю — як найлепшага сябра, і палка люблю ноч — маю найвярнейшую каханку. Кожную новую ноч я вітаю з радасцю, з захапленнем. Калі ночы цёмныя, калі
неба зацягнулі хмары, я вешаю на шыю бусоль і, кіруючыся жывым, лагодным святлом ейнае стрэлкі, баразню памежжа. Кожны вечар я выходжу са сваіх дзённых схованак і паглыбляюся ў цемру. Павязваю на пісталетных рулях белыя акрайкі хусткі — каб лягчэй было цэліць у змроку. Часам ночы такія цёмныя, што нават гэтых белых плям на рулях нельга разгледзець... Тады ўлевую руку я бяруліхтарык, аўказальны палец правай рукі кладу ўздоўж рулі. Такім чынам у поўнай цемры можна страляць вельмі дакладна, арыентуючыся толькі на слых. Я правяраў: указальны палец мае нейкую сваю чуйку. Слыхавыя нервы і мозг лепш падказваюць кірунак якога-колечы шуму яму, чымся ўсёй руцэ. А за курок можна пацягнуць сярэднім пальцам.
Я пераходжу мяжу амаль штодня. Рухаюся ціха, як кот. У бязветраныя ночы хаджу басанож. He раз я падыходзіў да засады незаўважаным. Праз засекі з калючага дроту я навучыўся праходзіць вельмі хутка і спосабаў ведаю шмат. 3 жардзінай у руках, быццам з шостам, я пераскокваю над засекай. 3 дзвюма жардзінамі ў руках, як па парэнчах, я перабіраюся наўпрост па дроце. А часам я пералажу засекі па жардзінах, пасоўваючыся на карачках. Пераразаю дрот нажніцамі. Ці проста пралажу пад ім. Для гэтага я звычайна зразаю абярэмак кароткіх пышных галін і, падымаючы імі дрот угару, пералажу пад імі на іншы бок засекі.
Неяк уначы я перабраўся праз засеку і ў поўным змроку накіраваўся ў бок кустоў. Злёгку дакрануўся да зараснікаў руляй парабелум. У кустах была засада. Сядзелі чуйна, бо хоць і не чулі маіх крокаў, аднак лёгкі дотык адразу ж абудзіў іх. Ледзь не ў твар мне грымнуў стрэл. Колькі разоў я смальнуў перад сабою наўслепа і адскочыў убок. Загучалі стрэлы, але я больш на іх не адказваў. Я мог бы абысці іх ззаду і кінуць гранату або абсыпаць кулямі, калі б захацеў. Іншым разам я ішоў
трактам да мяжы. Пясок заглушаў мае крокі. Раптам наперадзе я пачуў шум. Прысеў. Праз пару секунд мяне лёгка зачапіла крыссём шынялёў. Чырвонаармейцы прайшлі поруч, не падазраючы, што я сядзеў між імі. I пайшлі далей. Мяне гэта развесяліла. Некалькі разоў увечары я заходзіў у мястэчка. Цягаўся вуліцамі. Заходзіў да Маманта і моўчкі піў з ім гарэлку. Я перадаў яму скрынку з грашыма Далакопа, якую выцягнуў з нашага “банка”. Там было каля 1000 даляраў і амаль 6000 рублёў золатам. Мы зашылі скрынку ў тканіну. На пасылцы я напісаў адрас Далакопавай маці і папрасіў Маманта даслаць усё на наступны дзень. Так ён і зрабіў. Неяк увечары я зайшоў да Ёсіка Гусятніка. Павячэраў з ім і выпіў пейсахоўкі. Мы размаўлялі пра розныя рэчы, і ў нейкі момант Гусятнік сказаў:
— Навошта ты гэта робіш? He даеш хлопцам хадзіць за мяжу.
— Бо мне гэта падабаецца. Бо гэта халодныя фартоўцы.
— Я гутарыў пра гэта з нашымі... ну, і з гандлярамі. Ведаеш што? — казаў Гусятнік. — Яны ўсё зробяць. Вырашаць і з паліцыяй, і з Алінчукамі... Тыя забяруць паказанні. Яны на вуліцу баяцца выйсці! А ты можаш мільёны зарабіць. Можаш, калі захочаш, сабраць партыю і вадзіць яе сам... за працэнты ад гандляроў. Ведаеш, што гэта такое? Ты ж так мяжу вывучыў і розныя дарогі... Кожная партыя жалезна пройдзе і на кожнай партыі ты заробіш мінімум 2000 даляраў. Ты ведаеш, колькі гэта будзе ў год?