Каханак Вялікай Мядзведзіцы  Сяргей Пясецкі

Каханак Вялікай Мядзведзіцы

Сяргей Пясецкі
Выдавец: Логвінаў
Памер: 405с.
Мінск 2020
77.83 МБ
Цяпер ужо ніхто з нас не можа свабодна паказацца ў мястэчку. Ходзім мы пераважна ўсе разам і толькі вечарамі. Шчур прабіраецца да сваіх інфарматараў і збірае ў іх навіны пра дзейнасць паўстанцаў, пры сутычкі на мяжы, памежжы і ў мястэчку. Потым мы разам заходзім у крамы і купляем патрэбныя нам рэчы. Колькі разоў нас пазнавалі, але ані ў каго не хапіла смеласці заступіць нам дарогу. А потым мы выходзілі з Ракава і кіраваліся на маліну ў паморшчынскай смалярні або ў навакольныя лясы. Найчасцейулясы — там было найбяспечней.
Мы зноў згубілі некалькі дзён на збор і перанос да пасера пахаваных па розных месцах тавараў. Зарабілі мы шмат. Грошы нас ужо не радуюць. Якая розніца, колькі іх у мяне, калі я не магу купляць за іх усё, што мне падабаецца. Большую частку, пераважна золата і драбнейшыя купюры, я складаю ў наш банк — у дупло старой ліпы. Учора Шчур пайшоў у мястэчка сам. Мы чакалі яго
на могілках. Ён прынёс некалькі пляшак спірту, шмат ежы і сказаў мне:
— Ёсць для цябе навіна.
— Якая?
— На маліне скажу.
Ішоўдождж, таму, каб адпачыць, мы пайшлі на маліну ўсмалярні.
— Дык што за навіна? — перапытаў я Шчура.
— He ведаю, ці казаць табе...
— Ну, кажы!
— Добра. Толькі ты не хвалюйся з гэтай нагоды... Заўтра, у нядзелю, у Фэлі заручыны.
— Немагчыма! А з кім?
Шчур крыва ўсміхнуўся і паволі працадзіў:
— 3 па-нам Аль-фрэ-дам А-лін-чу-ком.
Мне заняло мову. Шчур заўважыў, як мяне ўразіла навіна, і прамовіў:
— Я таксама, братка, жахнуўся. Доўга пра гэта думаў, вельмі доўга... Так сабе разважаў: ці магчыма, каб такі мярзотнік узяў Сашкаву сястру ў жонкі і пасагам нажываўся, які Сашка коштам жыцця ўласнага ёй зарабляў? Так я думаў. I сказаў сабе: завалю яго! А потым я лепш разважыў і сказаў інакш: не трэба і нельга! I ты гэта зразумей. А ведаеш чаму?
Шчур паправіў свечку, а потым падняў угару два пальцы і прымружыў вочы. На ягоным твары з’явілася крывая ўсмешка.
— А таму што яны абое рабое! Калі яна згодная за яго пайсці, хоць і ведае, што ён за ананас такі... то яна яго вартая. А ён варты яе! I пёс ім морду лізаў! А ты плюнь і галавы сабе не дуры! Сашкава сястра не павінна была гэтага рабіць, а калі зробіць.то яна звычайная... посцілка.
Я доўга маўчаў. У галаве маёй усё віравала ад думак. Потым я моцна паціснуў Шчураву руку і сказаў:
— Маеш рацыю!
Шчур кіўнуў мне галавой і весела бліснуў вачыма. А праз нейкі час сказаў:
— Ведаеш, што я прыдумаў?
Я запытальна зірнуў яму ў вочы.
— Хадзем заўтра ўтрох на Фэльчыны заручыны... А што? Яны такіх гасцей не чакаюць. Вяршкі самыя збяруцца. А тут мы ўвальваемся, з найлепшымі пажаданнямі для паненкі і для халуя ейнага, вясёлага вам алілуя! Што скажаце?
— Давай, — весела сказаў Далакоп. — Першая катэгорыя!
— Давай! — адгукнуўся і я таксама.
Мяне апанавала злосць. Я гатовы быў нават на самы дзікунскі скандал. Шмат піў. Потым, калі хлопцы паснулі, доўга ляжаў, не ў стане заплюшчыць вачэй. Назаўтра, позна ўвечары, мы скіраваліся ў мястэчка. Падыходзіць да дома Вэблінаў было зручна з усіх бакоў. Мы пералезлі праз некалькі парканаў і апынуліся ў садзе. Адтуль можна было назіраць за рухам у доме і на двары.
Пайшоў дождж, і на двары стала пуста. Праз адчыненыя, ярка асветленыя вокны да нас даляталі гукі грамафона. Я падкраўся пад адно з вокнаў і зазірнуў у сярэдзіну. Убачыў з два дзясяткі чалавек за накрытым да вячэры сталом. Фэля сядзела побач з Альфрэдам, які штосьці казаў ёй, міленька зазіраючы ў вочы. Ён увесь час усміхаўся, падкручваў пальцамі вус, але Фэльчын твар заставаўся спакойны і суворы. Акрамя іх у хаце я ўбачыў усіх братоў Алінчукоў, Караля і Зыгмунта Фабіньскіх, Аліганта і Салоўку з гітарай на каленях. Было яшчэ некалькі мужчын, старэйшых і маладзейшых, верагодна, Алінчуковых і Фэльчыных сваякоў. 3 дзяўчат былі: Бэлька, якая памірылася з Альфрэдам, Андзя Салдат, Фэльчына стрыечная сястра Зося і яшчэ некалькі жанчын, вядомых мне толькі па твары. На стале стаяла
шмат спустошаных пляшак. Кампанія была падпітая, але трымалася прыстойна. Да мяне падышлі Шчур і Далакоп і таксама зазірнулі ў акно. Грамафон змоўк. Я заўважыў, што Лютка Зубік гаворыць штосьці Салоўку. Відаць, просіць яго зайграць або заспяваць штосьці. Да яе далучыліся іншыя дзяўчаты. Відаць, як зарумяніўся Салоўка. ён сеў на крэсле зручней, узяў некалькі акордаў на гітары і заспяваў. Але не нашу, кантрабандысцкую песню, складзеную самой мяжою, а іншую, горкую і сумную:
Стэп ды стэп кругооом!
Сэрца кроіць жаааль!
Як апошні стогн, Песня рвецца ў даль. Як апооошні стогн, Песня рвецца ў даааль!
Я не магу адарвацца ад акна. Песня захоплівае мяне. Ахінае мяне ўсяго. Я ўбіраю яе душою, сэрцам, нервамі. I тут Шчур кладзе мне руку на плячо.
— Хадзем!
Я іду разам з ім у сенцы. Песня заканчваецца. I ў гэтым момант Шчур шырока расчыняе дзверы і ўваходзіць у пакой. Мы ідзём за ім следам. Усе пераводзяць на нас здзіўленыя позіркі. Я заўважаю рух сярод Алінчукоў. Альфрэд палез рукою ў кішэню. У гэты самы момант Шчур бліснуў двума пісталетамі, наставіўшы іх на прысутных у хаце гасцей. Мы таксама дасталі зброю. Звяртаючыся да ўсіх, Шчур сказаў:
— Мы прыйшлі сюды ад імя Фэльчынага брата, CamKi. Сашка быў маім сябрам, а памёр у яго на руках, — рухам галавы ён указаў на мяне. — Дык вось, калі б ён быў цяпер жывы, то на заручыны сястры запрасіў бы нас, а не многіх з тут прысутных. А жанішок, — Шчур
звярнуўся да Альфрэда, — хай супакоіцца і трымае ручкі навідавоку, бо замест заручын мы вам парнае пахаванне можам зладзіць.
Шчур сядае за стол паміж Люткай Зубік і Зосяй, насупраць Альфрэда. Усе маўчаць. I тут раздаецца голас Фэлі, яна глядзіць мне проста ў вочы і гаворыць:
— Як жа прыгожа, пане Уладзіславе, са зброяй у госці прыходзіць!
— У мяне ў руках зброі не было, — панура запярэчыў я. — Я яе дастаў толькі тады, калі па яе Альфрэд пацягнуўся, бо ведаю, што ён і з-за плота страляць не пасаромецца!
— Гэта мяне абражае! — гаворыць Фэля, і па ейным ілбе прабягае доўгая вертыкальная зморшчына.
— А! Дык панна Фэліцыя такая абразлівая? Я і не ведаў. Неяк зусім інакш меркаваў, бо вось бачу, што той, хто год таму панну Фэліцыю курвай называў, пра што вам, дарагая Фэлюся, добра вядома, цяпер ваш жаніх!
— А табе якая справа? — працадзіў праз зубы Альфрэд.
Тут умяшаўся Шчур:
— А такая справа! Такая справа, бо ён табе кум!
— Бурага ката на хрышчэнні трымаў! — адгукнуўся Далакоп.
— He, — цягнуў далей Шчур. — Бо пысу табе абрабіў і ножку прадзіравіў.
— А вас хто запрашаў? — спытала Фэля.
Тады я сказаў:
— Вы мяне некалі запрашалі. Я прыйшоў на падпітку... а вы з мяне пасмяяліся. Цяпер прыходжу цвярозы, з прыяцелямі, а вам зноў не падабаецца.
— 3 бандытамі! — кінуў Альфрэд.
— He з такімі жлабамі, як ты, што з-за плота ў хлопцаў страляюць, у паліцыю даносяць, з падпольнікамі ў Саветах сяброўства водзяць і нашых сыплюць! — адказаўя.
— Вы самі нікому працаваць не даяце! — гыркнуў Альфрэд.
— Мы не даём працаваць такім жлабам, як ты! I не дамо! Скончылася для вас залатое дно! Дровы вам сячы, ваду насіць і пялюшкі мыць, а не фартаваць! — заявіў Шчур. — Праз цябе загінуў Крумкач, праз цябе загінуў Гвозд! Ты нацкоўваў на нас паўстанцаў. Наводзіў чэкістаў. Таму запомні: для вас мяжа закрытая, і калі з сённяшняга дня спаймаю каго з вас пяцярых, — Шчур па чарзе тыцкаў пальцам праз стол у грудзі Алінчукоў, — за мяжой, то смальну праміж вачэй, бо вы мяжу паскудзіце! А калі спаймаю кагосьці з паўстанцаў, а я спаймаю, то таксама косткі пералічу. Перадайце ім. А цяпер хопіць балбатні. Мы прыйшлі сюды выпіць і пажадаць Фэлі шчасця. А свае інтарэсы мы іншым разам абробім!
Шчур узяў са стала вялікі графін і наліў гарэлкі ўтры шклянкі: сабе, мне і Далакопу.
— Ну, хлопцы, будзьма! — сказаў ён весела. — Вып’ем за здароўе Фэліцыі — сястры Сашкі Вэбліна, караля мяжы!
Мы адным махам выпілі гарэлку.
— А цяпер, хлопцы, шклянкі аб падлогу: каб ніхто не піў з іх за здароўе Фэліцыі Алінчук, Альфрэдавай жонкі.
Твары прысутных у хаце выражалі шмат розных пачуццяў. Адны ледзь трымаліся, каб не разрагатацца, іншыя стойвалі ў сабе шал. Некаторыя былі перапужаныя, хоць і бачылі па нашых паводзінах, што мы не зробім прысутным нічога кепскага. На тварах Салоўкі і Аліганта я заўважыў сімпатыю да нас. Шчур акурат падышоў да Салоўкі, узяў з ягоных рук гітару і сказаў:
— Я спяваў Сашцы шмат разоў. Заспяваю яго сястры апошні раз!
Ён крануў струны і заспяваў. Песенька была вельмі фрывольная і камічная, у ёй з гумарам апяваліся нядоля і рызыка кантрабандысцкай прафесіі. На некаторых тварах, асабліва ў дзяўчат, я заўважыў вясёлыя ўсмешкі. Шчур даспяваў і сказаў:
— А цяпер, мая дарагая Фэля...
— He твая і не дарагая!— буркнуў Альфрэд праз стол.
Шчур прымружыў вочы і сказаў:
— Што не мая, тут ты рацыю маеш, а што дарагая, то гэта мая праўда, бо яна пасаг мае, на які ты больш, чымся на яе, квапішся.
— Чуе пёс сала! — адгукнуўся Далакоп.
— Усё тут праўда. А найбольшая праўда дык гэта ягоная, гэтага вала! — жартаўліва прамовіў Шчур, пальцам паказваючы на Альфрэда.
Фэля падарвалася з месца.
— Ці панове да нас надоўга? — высокім брыдкім голасам спытала яна. — Калі так, то я пайду адсюль!
— He, — запярэчыў Шчур. — Зараз пойдзем... А напрыканцы я б хацеў паднесці панне Фэлі шлюбны падарунак, бо і не чакаю, што яна нас на вяселле запросіць. А мы б і не прыйшлі, — дадаў ён, хвіліну падумаўшы. — Золата, значыцца, вам не трэба, бо Сашка яго шмат зарабіў для... Альфрэда, таму золата я не дам. Я зраблю вам, панна Фэліцыя, іншы падарунак, яго б і Сашка з радасцю прыняў бы.
Шчур перахіліўся праз стол і паклаў на сурвэтку перад Фэляй гранату. Далакоп зрабіў тое самае. Тады сказаўя:
— А я падару вам, пані Фэля, штосьці іншае — сувенір, які мне некалі пакінуў Альфрэд. Я не пабег з ім у паліцыю, а паказаў Сашцы, цяпер перадаю вам.
Я паклаў побач з гранатамі кулю, выпушчаную з браўнінга, якую восенню 1922 года дастаў са сцяны дома Трафідаў пасля таго, як на мяне напалі.
Усе маўчалі. Фэля здзіўленымі вачыма глядзела на гранаты перад сабою і кулю. Некаторыя госці разам з крэсламі адсоўваліся ад стала. А Шчур сказаў:
— Ну, хлопцы, гайда ў дарогу! Хай яны тут смярдзяць і дзяцей пладзяць, а нас чакае чорная ноч, чорная сцежка, зялёны лес і зялёная мяжа!