Каханак Вялікай Мядзведзіцы
Сяргей Пясецкі
Выдавец: Логвінаў
Памер: 405с.
Мінск 2020
— Я сябра Петрака. Вы некалі ўратавалі мяне, калі я ляжаў тут хворы. Я запомніў ваш твар... Вы, здаецца, Ірына?
— Так.
— Дзіўна, што я сустрэў вас тут менавіта сёння!
— Я прыйшла развітацца з бацькам. Ён тут загінуў...
— I я прыйшоў сюды развітацца з... мяжой. Я хачу спытаць вас пра адну рэч, звязаную акурат з гэтым месцам.
— Калі ласка.
— Я чуў легенду пра здань, якая з’яўляецца побач з гэтым пагоркам. Я бачыў яе на ўласныя вочы...
— А што вы бачылі?
— Бясформенную белую пляму, якая ўвесь час рухалася ў розных кірунках. To падымалася ўгару, то падала долу...
На твары дзяўчыны з’явілася лёгкая ўсмешка.
— Гэта была не здань. Гэта быў Мушка. Сабака гаспадара, у якога я цяпер жыву. Я брала яго з сабою, каб не заблукаць цёмнай ноччу і каб ён папярэджваў мяне пра небяспеку. А сёння я прыйшла адна...
Дзяўчына замаўчала. Крыху пастаяла ў задуменні, а потым сказала:
— Бывайце, пане. Сёння я з’язджаю ў Вільню... да Петрака. Ён і ягоная сям’я запрасілі мяне.
— Вы пойдзеце ў Выганічы?
— Так. Яшчэ сёння я з’еду адсюль у Аляхновічы.
— Можа, вас правесці да вёскі?
— He, я не баюся... Я часта сюдою хадзіла. Да пабачэння!
— Добрай дарогі!
Яна лёгка і хутка збегла з пагорка. Яшчэ раз азірнулася, махнула мне рукою і пайшла на захад. Я доўга глядзеў ёй наўздагон, пакуль яна не знікла ў дрыготкім святле Месяца... А потым паволі рушыў у бок Вялікага Сяла. Неўзабаве я апынуўся каля памежных слупоў. Панура і варожа яны глядзелі адзін на аднаго, як баксёры перад бойкай, засяроджана ўзважваючы свае сілы... 3 левага боку грымнуў вінтовачны стрэл. Потым адгукнулася яшчэ з дзясятак залпаў, пусціўшы рэха ў найбліжэйшых ярах і лясах. “Відаць, дзікія перайшлі мяжу”. Я азірнуўся... Ціха, пуста...
Месяц лье на памежжа бледныя, халодныя промні. Ззяюць туманна зоркі. Цягнуцца па небе хмары, перасякаюць невядомыя кардоны. А на паўночным захадзе зіхаціць каштоўным каменнем зор цудоўная Вялікая Мядзведзіца. Сёння была гадавіна смерці Сашкі Вэбліна, некаранаванага караля мяжы. Гэта быў канец майго трэцяга залатога сезона.
Гэта была мая апошняя ноч на памежжы.
Святы Крыж, турма
14 кастрычніка — 29 лістапада 1935
СЛОУНІЧЯК
АБРЭЗ — вінтоўка з абрэзанай руляй і прыкладам.
АГРАНДА — захоп гандлярскай кантрабанды, паходзіць ад “гранда”, па аналогіі з турэмным “акасацыя”, утворанага на ўзор “апеляцыя”.
АДБІЦЦА — акупіць страты, зарабіць.
АДШЫЦЬ — апраўдаць.
АКАНТАВАЦЬ — ашукаць.
АПЫЛІЦЬ — прадаць.
АРЭХІ — набоі.
АЧКО — гульня ў карты, “21”.
БАНДАЖ — падвойны палатняны мяшок, пашыты ў форме шырокай доўгай камізэлькі, служыць для пераносу кантрабанды, апранаецца пад куртку, кажух або паліто.
БАТАЛЬЕНШЧЫК — салдат памежнай службы, да сярэдзіны 1923 года г.зв. мытныя батальёны неслі службу на мяжы.
БЛАТНЫ — свой, выкарыстоўваецца пераважна ў дачыненні да зладзеяў, але мае шмат значэнняў: НА БЛАТ — нелегальна, БЛАТАВАЦЬ — перацягваць кагосьці на свой бок (з дапамогай хабару).
БРАТВА — браты.
БУДЗЁМА^КА — галаўны ўбор у Чырвонай арміі, пашыты з сукна або палатна (у залежнасці ад сезона), накшталт нямецкага “пікельхаўбэ”.
БУЛІЦЬ — даваць, сыпаць; напрыклад: буліць форсу — плаціць.
БУСО9КА — напоі, алкаголь; бусаваць — піць.
ВДРЕБЕЗГН — у бэлю, п’яны.
ВОЛНСПОЛКОМ — ‘‘Волостной псполннтельный комнтет” — Валасны выканаўчы камітэт.
ВЫТЫШ, НА ВЫТЫШ — легальна, адкрыта.
ГАД — селянін.
ГАМІРА — гарэлка.
ГІММАСЦЁРКА — расійская вайсковая кашуля.
ГРАБКА — рука.
ГУДЛАЙ — габрэй.
ГУЗІК — залатая дзесяцірублёўка.
ДАЦЬ ГВІНТА, ЛІНЯЦЬ — уцякаць.
доля — частка, працэнт.
ДОПР — Дом прмнудмтельных робот — Дом прымусовай працы, турма.
ДОПРОС — допыт.
ДРАКА — бойка.
ДРЭЙФІЦЬ — баяцца.
ДУМЕМКА — казак, адзін са стваральнікаў Першай савецкай коннай арміі, якую потым узначаліў Будзённы; у тыя часы Думенка быў камандзірам коннага корпуса, расстраляны ў Растове ў 1920 г.
ДЫБАЦЬ ісці.
ЖВЯГА — сабака.
ЖЛОБ — хам.
ЖЫГАН — дасведчаны злодзей, кантрабандыст.
3 ПОНТАМ — наўмысна, мэтанакіравана.
ЗАГАМАЦЬ — схаваць штосьці ад супольнікаў і прысабечыць частку супольнага заробку.
ЗАГРАДНТЕЛЬНЫЙ ОТРЯДвайсковая адзінка, якая кантралюе дарогі.
ЗАМІНЖАВАЦЦА — памерці ад тугі, роспачы.
ЗАСВЕЧАНЫ — які хаваецца ад паліцыі, бо праваахоўныя органы яго пераследуюць.
ЗАСЫПАЦЬ — здаць, ЗАСЫПАЦЦА — трапіцца.
ЗРАБІЦЬ ГВІНТА — уцячы.
ЗЫХЕР, НА ЗЫХЕР-дакладна.
ЗЭКС — увага (папярэджанне).
ЗЯЛЁНАЯ МЯЖА — кавалак мяжы, які ахоўваецца найменш. Звычайна зарослы дрэвамі і кустоўем.
ЗЯЛЁНКІ — памежная ахова.
КАПЫТА — рэвальвер, пісталет.
КАРНАЧ — начальнік каравула — камендант аховы.
КАСА — нож.
КЕРЭНКА фасон шапкі.
КІКАВАЦЬ — глядзець.
КІМАРЫЦЬ — спаць.
КІРАЦЬ — піць гарэлку.
КЛАСЦІСЯ — трапляцца.
КЛЁВА — добра.
КОЛЫ — боты.
КОМІМ — рэвальвер, пісталет.
КРОПКА — маліна, схованка кантрабандыстаў.
КРЫЦЬ — нападаць
КСІВА, КСІБА — цыдулка, ліст,дакумент.
КУПЛЯЦЬ МЯЖУ — падкупаць памежнікаў.
КУЦЦЯ — калядная страва.
ЛІМОНЫ — мільёны, грошы.
лысы — месяц.
ЛЯБА — удача.
ЛЯГНУЦЬ — данесці.
МАЛІНА — схованка.
МАРДЗР — куніца.
МАРУХА — дзяўчына.
МАСАЛКА — салдат.
МАШЫНА — рэвальвер.
МАШЫНІСТ — праваднік кантрабандыстаў.
МОЙРА — страх.
МОЦЯ — доля;ДА МОЦІ — удолі.
МЯШОЧНІК — чалавек, які праносіць або правозіць, насуперак забароне ўладаў, прадукты з аднаго месца ў іншае, паходзіць ад “мяшок”.
НАРАБІЦЬ ХАЮ — нарабіць крыку, узняць трывогу.
НОШЧЫЦА — дзяўчына, якая пераносіць кантрабандны тавар па памежжы.
ПАДПОЛЬМІК — агент.
ПАЙКА — порцыя хлеба.
ПАКЛАСЦІ — даць сябе арыштаваць.
ПАЛАЦІ — ляжанка паміж сценкай і печчу.
ПАПАХА — зімовая авечая шапка, носіцца воўнай вонкі.
ПА РУТA — трапленне пад арышт.
ПАЎСТАНЦЫ — навічкі, новыя кантрабандысты.
ПЛІТАВАЦЬ — уцякаць.
П□Г РA Н ОТРЯД — “погранмчный отряд”, памежны атрад.
ПОЛНТРУК — “полмтмческмй руководмтель”, палітычны кіраўнік.
ПОНТ, 3 ПОНТАМ — прыкідвацца, удаваць.
ПРОВЕРКА — пераклічка.
ПРЫШЫЦЬ — абвінаваціць у чымсьці.
ПУДЗЕЛЬ — габрэй.
ПУСЦІЦЬУ РАСХОД — расстраляць.
ПЯРО — нож.
РАДМО — каляровая тканіна хатняга вырабу.
РAC ПIСКA — абавязальніцтва (подпіс).
РЕБЯТА — хлопцы.
РЭ ЎТРЫБУ Н АЛ — рэвалюцыйны трыбунал, палявы суд.
САЛАДУХА — салодкая гарэлка, лікёр, вішняк.
САМАЎЗВОД — рэвальвер сістэмы наган, з курком, які ўзводзіцца пасля націскання на спуск.
САРМАК — грошы.
СЕКСОТ — “секретный сотрудннк” — таемны агент паліцыі.
СКАМЕЕЧНІК — канакрад.
СКІКАВАЦЬ — заўважыць.
СКОВЕР — сабака.
СКОКІ-боты.
СПІРТАМОША — кантрабандыст алкаголю.
СТАРЫ ЗАКАПЁРШЧЫК — бывалы, дасведчаны завадатар.
СТУКАЦЬ — казаць.
СТЫРАЧНІК — карцёжнік, шулер.
СТЫРКА — карта для гульні.
ТАБЛЯВАЦЬ — несці.
TAPTAP — габрэй.
ТРУ Б A — рэвальвер, пісталет.
ФАРТ —удача; ФАРТАВАЦЬ — красці, жыць з нелегальнай працы.
ФІГУРКІ — людзі, якія пераходзяць праз зялёную мяжу.
ФЕІ — алтайскія вавёркі, соні-палчкі.
ХАЙ — крык, шум, гоман.
хе9ра — кампанія, хаўрус.
ХОЙРАК — дзёрзкі хлопец.
X РУ СТ — царскі папяровы рубель.
ЦМОГА — гарэлка.
ЦЫНКАВАЦЬ — пазначаць; цынк — знак, папераджальны сігнал.
ЧЭКА, МАДЗВЫЧАЙКА — Надзвычайная камісія па барацьбе з контрарэвалюцыяй і сабатажам. Дэкрэтам ЦК ад лістапада 1923 года яе перайменавалі ў ДПУ (Дзяржаўнае палітычнае ўпраўленне).
ШАМАЦЬ — есці.
ШАМКА — ежа.
шкоп — сволач.
ШМАРА — жанчына.
ШПАНА — навалач, хуліганы, кепскія зладзеі.
ШПАНЮГАН — кепскі злодзей.
ШУХЕ Р — небяспека; СПАЙМАЦЬ ШУХЕР — быць заўважаным.
ЗМЕСТ
Ад аўтара 3
Уступ 7
ЧАСТКА ПЕРШАЯ
ПНД КОЛММІ ВЯЛІКНГЛ BO3R 9
ЧАСТКА ДРУГАЯ
ВОУЧЫМ СЛЕДНМ 132
ЧАСТКА ТРЭЦЯЯ
ПРЫВІДЫ ПАМЕЖЖА 249
Слоўнічак
39Б
СЯРГЕЙ ПЯСЕЦКІ
KAXRHRK ВЯЛІКАЙ МЯДЗВЕДЗІЦЫ
Перакладчыца Марыя Пушкіна
Рэдактар і перакладчык песень Андрэй Хадановіч
Карэктарка Ліда Наліўка
Дызайнерка Кацярына Пікірэня
Logvino Literatures namai
f. Savickio 4, LT-01108 Vilnius
Надрукавана ў ПВУП «Логвінаў»
вул. Сухая, 4, Мінск
ЖЫЛІ МЫ ЯК КАРАЛІ.
ГАРЭЛКУ ПІЛІ ШКЛЯНКАМІ.
КАХАЛІ НАС ПРЫГОЖЫЯ ДЗЯЎЧАТЫ.
А МЫ КУПАЛІСЯ Ў ЗОЛАЦЕ.
ПЛАЦІЛІ ЗОЛАТАМ, СРЗБРАМ I ДАЛЯРАМІ.
ПЛАЦІЛІ ЗА ЎСЁ: I ЗА ГАРЗЛКУ, I ЗА МУЗЫКУ. ЗА КАХАННЕ ПЛАЦІЛІ КАХАМНЕМ ЗА НЯМАВІСЦЬ НЯНАВІСЦЮ.
КУЛЬТАВЫ РАМАН “КАХАМАК ВЯЛІКАЙ МЯДЗВЕДЗІЦЫ ЎПЕРШЫМЮ ПЕРАКЛАДАЕЦЦА 3 АЎТАРСКАЙ ВЕРСІІ, ДАПОЎМЕМАЙ I ПАПРАЎЛЕНАЙ СЯРГЕЕМ ПЯСЕЦКІМ V 1964 ГОДЗЕ. ГЭТЫ ТВОР ЗАХАВАЎ HA СВАІХ СТАРОНКАХ МАГІЧНАЕ, НЕВЯДОМАЕ I НАСЫЧАНАЕ ЖЫЦЦЁ РАКАЎСКІХ КАНТРАБАНДЫСТАЎ, ЯКОЕ Б ЗМІКЛА МАЗАЎЖДЫ, КАЛІ Б ME ПІЛЬМАЕ ВОКА АЎТАРА, ЯКІ ЗА ГЭТАЙ СТЫХІЯЙ НАЗІРАЎ.
КАЛАРЫТНАЯ ДАКУМЕНТАЛЬНАЯ АСМОВА, АСАБІСТЫ ДОСВЕД, ЯРКІЯ ХАРАКТАРЫ I ШЧЫРЫЯ ПАЧУЦЦІ ~ А НАД УСІМ ГЭТЫМ КОЦІЦЦА ДЗІЎМЫ ВЯЛІКІ ВОЗ... ВАЛАДАРЫЦЬ ЦЎДОЎМАЯ, АДЗІНАЯ, ЗАЧАРАВАМАЯ ВЯЛІКАЯ МЯДЗВЕДЗІЦА.
Л О Г В I Н А Ў