Каханак Вялікай Мядзведзіцы  Сяргей Пясецкі

Каханак Вялікай Мядзведзіцы

Сяргей Пясецкі
Выдавец: Логвінаў
Памер: 405с.
Мінск 2020
77.83 МБ
Мы выйшлі з дома. У сенцах я пачуў Альфрэдаў голас:
— Трэба ў паліцыю ісці! Гэта што такое?! Гэта ж гранда! Мы сведкаў маем!
У наступны момант прагучаў спакойны, нізкі, поўны металічных адценняў голас Фэлі:
— А ну сядзь, ты, ты... — яна не паспела скончыць.
Мы выйшлі на вуліцу і патанулі ў цемры лістападаўскай ночы. Я ішоў і ўсё думаў: “Якое слова прасілася Фэлі на вусны, калі яна звярталася да Альфрэда?” Шмат бы аддаў, каб даведацца!
XIV
Наша маліна вельмі небяспечная. Нас атачаюць ворагі. Навокал дарогамі, сцежкамі, лясамі, палямі і лугамі сноўдаюць зялёнкі, падпольнікі, мытнікі, сексоты, чэкісты. А мы сядзім у дасканала замаскаваным схове ў глыбіні Краснасельскага лесу і чакаем змроку. Кожная неасцярожнасць можа нас выдаць, а сярод белага дня супрацьстаяць колькасна болывым сілам праціўніка нам зусім не ўсміхаецца, таму мы паводзім сябе вельмі ціха і нават вогнішча не разводзім.У небяспечным месцы мы заселі таму, што хочам накрыць тут партыю паўстанцаў. Кропка гэтая дасканалая і добра намі вывучаная.
Удзень пайшоўдробны дакучлівы дождж. Была другая гадзіна. Мы не спалі. Шчур развёў невялічкі агонь у вялікай яміне, з якой мы разам вывернулі вялізны, урослы ў зямлю валун. У агонь мы падкідалі толькі сухое дрэва. 3 трох бакоў нашу маліну абступала балота, але сама схованка месцілася на сухім пагорачку. Навокал
стаялі задуменныя, панурыя, сівыя ад старасці елкі. Чорнай каланадай яны імкнуліся высока ўгару. Дарогу да нас, акрамя балота, перагароджвалі вялізныя вываратні, густыя кусты і цэлыя кучы ламачча. У нейкі момант Далакоп падняўся з месца і сказаў:
— Прайдуся крыху... Прынясу вады.
Шчур кіўнуў яму галавою. Далакоп узяў кацялок і знік за дрэвамі. Мінула гадзіна, але ён не вяртаўся. I раптам з поўдня, з блізкай адлегласці мы пачулі два рэвальверныя стрэлы. Шчур падарваўся на ногі.
— Наган, — сказаў ён каротка.
Грымнула яшчэ некалькі стрэлаў.
— Парабела! — кінуў Шчур. — Гэта Далакоп.
Мы пабеглі наўпрост, праз лес, на гук стрэлаў. Праз пятнаццаць хвілін мы апынуліся на ўскрайку лесу. Здалёк віднеўся дах хутара. Злева, за некалькі сотняў крокаў ад нас, я заўважыў у траве штосьці цёмнае. 3 пісталетамі ў руцэ я кінуўся туды. На лузе ляжаў мужчына ў сялянскай вопратцы. Я падышоў да яго. Убачыў, як тырчыць угару рудая барада, шнар на шчацэ і крывую злую ўсмешку на застылых мёртвых вуснах.
— Гэта Макараў! — ускрыкнуў я.
Шчур нахіліўся над целам падпольніка.
— Круцель! Селянінам апрануўся! — буркнуў ён.
— А дзе Далакоп? — спытаў я.
Мы агледзеліся.Ускраек лесу і лугбылі пустыя. Шчур гукнуў:
— Далакоп! Далакоп!
Адказу не было. Шчур падышоў да трупа і падняў рэвальвер, што ляжаў поруч. Агледзеў яго і сказаў:
— Далакоп мусіць быць непадалёк. Магчыма, ён паранены. Інакш ён забраў бы ў яго машыну.
Мы пачалі абшуквацьузлесак.У нейкім месцы я заўважыў, што з-пад куста тырчаць боты. Я гукнуў Шчура:
— Хадзі сюды! Ён тут!
Супольнік падбегда мяне. Мы выцягнулі з-пад куста астылае цела. Шчур перавярнуў яго наўзнак. Далакоп быў мёртвы. Шчур доўга глядзеў на цела супольніка, а потым прамовіў:
— Да нас поўз і сканаў.
У грудзях у Далакопа было дзве раны ад куль. Няцяжка было зразумець, што тут здарылася. Далакоп выйшаў на ўзлесак, а ўбачыўшы на лузе селяніна, падышоў да яго, ані падазраючы, што гэта падпольнік. Калі яны наблізіліся адзін да аднаго, Макараў, хутчэй за ўсё, выхапіўз кішэні рэвальвер і загадаўДалакопу,уякім ён адразу пазнаў кантрабандыста, падняць рукі ўгору. Макараў стрэліў яму два разы ў грудзі і кінуўся наўцёкі. 3 апошніх сіл Далакоп стрэліўу падпольніка некалькі разоў, трапіўшы ў сцягно, спіну і галаву. Апошняя куля была смяротнай. Тады Далакоп папоўз у бок нашай маліны. Дабраўся да кустоў і тут памёр.
— Ну так, так! Клёва! — сказаў Шчур, гледзячы на труп супольніка.
Я зірнуў на яго са здзіўленнем і сказаў:
— Аднясём яго на маліну.
Я ўзяў цела Далакопа пад пахі, а Шчур падхапіў яго за ногі. I так паволі мы панеслі яго на нашу маліну. Мы паклалі труп на ссечаныя яловыя лапы. Шчур пачаў разграбаць яміну, у якой гарэў агонь, дастаючы галавешкі, вуголле, попел і зямлю. Ён рабіў гэта паспешліва, быццам у ліхаманцы.
— Што гэта будзе? — спытаў я яго.
Мой супольнік падняў да мяне заліты потам і абсыпаны попелам твар, на якім дзікім бляскам гарэлі вочы.
— Магіла для Далакопа... А як інакш? Пакінуць яго: будуць цягаць, рэзаць. Досыць ён гэтага ў жыцці нацярпеўся. Хай хоць цяпер яму спакойна будзе! Магіла будзе, што халера!
Мне здалося, што Шчур засмяяўся, але гэтага быць не магло. Хутчэй застагнаў. Ён капаў далей. Выкідаў
наверх груды зямлі. Жвава працаваў рукамі і завостраным з аднаго канца калом. Урэшце яма стала глыбокай. Тады ён вылез з яе, выцер пот з твару рукавом і прамовіў:
— Агледзь яго. Забяры грошы і зброю. Грошы адашлеш ягонай маці ў Рубяжэвічы. Я табе адрас дам. Зараз вярнуся.
Ён пайшоў у лес, а я падаставаў з кішэняў Далакопа рэчы. Там былі два рэвальверы, дзевяць запасных магазінаў, шмат набояў, чатыры гранаты, ліхтарык, кашалёк з грашыма і процьма рознай драбязы. Усё гэта я расклаў на вялікай хустцы.
Вярнуўся Шчур з абярэмкам вялікіх яловых лап. Імі ён пачаў высцілаць дно магілы. Потым вылез наверх і хрыпатым голасам сказаў:
— Ну...трэба скончыць!
Мы апусцілі на дно магілы цела Далакопа. Шчур спусціўся ўніз і паправіў яго там. Паклаў рукі ўздоўж цела, а мне сказаў:
— Дай машыну. Хай у хлопца будзе!
Паклаў рэвальвер ля рукі Далакопа і хутка стаў скідаць на нябожчыка яловыя лапы. Потым выбраўся з ямы і, схіліўшыся над магілай, прамовіў:
— Ну, бывай, Янка!
I хутка пачаў сыпаць уніз зямлю. Ён ссоўваў яе рукамі і нагамі, і неўзабаве яма знікла. Паверхню Шчур прытаптаў нагамі.
— Мо камень на магіле пакладзём? — спытаў я.
Нейкі час Шчур думаў, потым скрывіўся, махнуў рукой і сказаў:
— He трэба. Яму і так цяжка ў жыцці прыйшлося... Ты і не ведаеш.
Ён замаўчаў.
Я прывёў да ладу вогнішча. Зноў пачаўся дождж. Угары свістаў, плакаў, скутоліў вецер. Зрываў з дрэваў пажоўклае лісце і засцілаў ім магілу. Далакоп, наш верны
супольнік, загінуў на сыходзе залатога сезона (як і CamKa Вэблін). I ўсё навокал было ўбранае ў золата. Золата вісела на галінах дрэваў і золата заслала ягоную магілу. Набліжаўся вечар. Я развёў большы агонь. Шчур ачомаўся. Дастаў з торбы пляшку, выцер спіртам рукі і твар, заплямленыя крывёю сябра. Выцерся хусткай. Потым закурыў, сеў ля агню і доўга, задуменна глядзеў на полымя, пляваў на вуглі і пра штосьці думаў... Сцямнела. Цемра затапіла лясы. Змрок спавіў усё жалобнай стужкай. Вецер узмацніўся. Дождж не сціхаў. А зверху, з дрэваў, усё ляцела на зямлю золата.
Цяпер мы працавалі без усялякай сістэмы. Шчур зусім не грыміраваўся. Сланоў мы перахоплівалі ў адкрытую. Працавалі з зацятай злосцю. Часу на адпачынак у нас амаль не было. Паўстанцы хадзілі ўсё радзей. Многія партыі зусім закінулі работу, а тыя, хто яшчэ працаваў, хадзілі далёкімі акружнымі дарогамі. Але і там мы іх знаходзілі. Была толькі адна партыя, якую мы ніколі не чапалі, хоць іх і было вельмі проста ўзяць. Гэта былі дзікія. Цяпер іх вадзіў Дысек Каток, дванаццаты машыніст дзікіх і дванаццаты вар’ят. Болека Камету бальшавікі падстрэлілі ў засадзе. Уначы ён нарваўся на іхнія вінтоўкі, і яго забілі некалькімі кулямі. Знікла памежная Камета. Загінуў першы выпівака.
Аднойчы я заўважыў, што ў Шчура ў галаве ўсё перакруцілася. Я пачаў уважліва за ім назіраць і пераканаўся, што мой супольнік едзе з глузду. Неўзабаве пасля смерці Далакопа мы спаймалі пяцярых сланоў. Забралі ў іх тавар, які яны неслі ў Саветы. Шчур распакаваў усе ношкі і павыкідаў з іх тавар у адну кучу. Потым стаў развешваць на елках яркія шалікі, панчохі, швэдры, шлейкі, пальчаткі, лакаваныя паяскі. Такім чынам ён аздобіў некалькі дрэваў. Я назіраў за працай супольніка, не перашкаджаючы яму. А ён адышоўся на некалькі
крокаў і, мармычучы штосьці сабе пад нос, аглядаў свае творы. Потым пацёр рукі і сказаў мне:
— Ну як... чумаво?
— Так сабе, падыдзе...
Шчур узяў рэшту тавару і кінуў усё ў ручай непадалёк. Потым на маліне ён сказаў:
— А ведаеш, што зрабіў адзін мужык з-пад Курдуноў?
Ну?
— Жмінда ён быў. Усё жыццё грошы збіраў. А калі ў старасці цяжка захварэў, то трымаў капіталы ў скураным мяшэчку пад падушкай. Баяўся, каб ніхто з сям’і не забраў. А незадоўга да смерці пачаў глытаць залатыя манеты. Адну за другой — як цукерачкі. I вось стаў гэтым золатам душыцца. Прыбеглі сыны, дочкі і жонка. Хацелі яму перашкодзіць. А ён драпаецца, кусаецца, лаецца. Так і памёр.
Я не ведаў, чаму і навошта ён мне гэта расказвае. А ён раз-пораз, найчасцей у найбольш неадпаведны момант казаў мне: “А ведаеш, што здарылася ў Гервелях, Ушы, Дубраве?” або “Ведаеш, што зрабіў той ці гэты?” — і расказваў мне дзіўныя гісторыі. I я зразумеў, што ў Шчура ў галаве мэбля паперакульвалася. Але ў чым менавіта ягонае вар’яцтва, я сцяміць не мог. He адыходзіў ад яго ні на крок. Малініліся мы пераважна пад адкрытым небам. Працягвалі пераследаваць сланоў, але не аднойчы кідалі тавар у лесе, дзе ён псаваўся і прападаў. Некалькі разоў увечары мы завітвалі ў мястэчка. Там мы куплялі правіянт. Шчур наведваў сваіх інфарматараў і ад іх даведваўся, хто яшчэ ходзіць за мяжу. Наша работа памалела, бо паўстанцы амаль закінулі кантрабанду. Некаторыя нават баяліся без таварыства хадзіць па вуліцах. Мы трымалі ў страху ўсіх. Шчур даведаўся, што адна партыя паўстанцаў ходзіць за мяжу не наўпрост з Ракава, а з Волмы. У той бок яны носяць вельмі дарагі тавар, а вяртаюцца праз наш ад-
рэзак. А вось іх праваднік, Бэрэк Мнаганожка, перакінуўшы са сваімі хлопцамі дзве-тры партыі, вяртаецца з-за мяжы сам, з далярамі за тавар. Ён насіў большыя сумы — ад 5000 да 10000 даляраў, у залежнасці ад колькасці і вартасці тавару. Нам паказалі прыкладны адрэзак, якім Мнаганожка вяртаўся з Саветаў. Праз некаторы час мы высветлілі, што Бэрэк пераходзіць мяжу і выбірае адну з шасці дарог. Побач з дубровай маладога Навіцкага; праз яр ля гумна Карабіновіча, аканома тамтэйшага маёнтка; непадалёк ад карчмы, што на дарозе з Волмы ў Ракаў, і праз лес ля карчмы. Туды ён ішоўтрыма дарогамі: лугам ля вёскі, левым крылом лесу або сцежкай, што перасякала яго на іншы бок. Беручы пад увагу розныя акалічнасці, мы ладзілі засады на нейкай з гэтых дарог. I ўсё марна. А потым Шнур даведваўся ў мястэчку, што Бэрэк зноў вярнуўся праз выбраны намі адрэзак. Шчур страшна злаваўся.