• Газеты, часопісы і г.д.
  • Каханак Вялікай Мядзведзіцы  Сяргей Пясецкі

    Каханак Вялікай Мядзведзіцы

    Сяргей Пясецкі

    Выдавец: Логвінаў
    Памер: 405с.
    Мінск 2020
    77.83 МБ
    — Гэтая, Лёня!
    Яна хапаецца рукой за сэрца:
    — Як ты мяне напужаў! Адкуль ты ўзяўся?
    — 3 Польшчы... Тавар падвярнуўся. Я хацеў цябе праведаць і прыйшоў з калегамі.
    — Колькі іх?
    — Двое.
    Лёня паспешліва выціраецца ручніком і адказвае на мае пытанні, весела ўсміхаючыся і радасна бліскаючы вачыма:
    — У цябе ціха?
    — Абсалютна. Мяне цяпер не чапаюць. Відаць, ведаюць аднекуль, што я закрыла кропку.
    — А для мяне тавар прадасі?
    — Ды я ж для цябе ўсё зраблю! He забыў мяне? Хадзі сюды, паздароўкаемся.
    Яна адкідвае ручнік на лаўку і абдымае мяне за шыю. Лёня пахне мылам і мятай. Яна цягне мяне за руку на іншую палову дома.
    — Там хлопцы чакаюць! — кажу я ёй.
    — Хай пачакаюць крыху. Я цябе даўжэй чакала.
    Потым я іду ў лес і прыводжу супольнікаў на хутар. Лёня ўжо апранулася. Яна запрашае нас у пакой за перагародкай, дзе мы раней пакавалі бандажы. Цяпер мы дастаём тавар з ношак, парадкуем яго на стале і падлічваем.
    — Бамбіначка, і калі ж вы для нас спіхняце гэтае шмаццё? — пытаецца Шчур.
    — Табе гарыць?
    — Так. Бабкі патрэбныя.
    — Як вы прадаць хочаце: за золата ці за даляры? А мо абмяняць на футра?
    — Прадай за даляры!
    — Калі так, то заўтра да вечара ўсё абраблю. Сёння не паспею. Давядзецца вам у мяне начаваць.
    — Каб нас толькі не накрылі!
    — He накрыюць. Адкуль яны даведаюцца?
    — А як тады, з Уладзем?
    — Тады вас чакалі. Вас засыпаў хтосьці з местачковых хлопцаў, і Макараў зрабіў засаду. Вас чатыры дні чакалі.
    Днёўку мы зрабілі на гарышчы, бо адтуль добра праглядаліся ўсе бакі і, калі што якое, лёгка было ўцячы. Удзень Лёня паехала ў Менск, а ўвечары пяць ношчыц перанеслі ўвесь тавар на месца. Я прабавіў час у хаце, а супольнікі мае — на гарышчы.
    — Сёння мы можам вяртацца, — сказаў я Лёні. — Тавар перанеслі, а ў цябе дакладна ёсць для нас грошы.
    Лёню гэта раззлавала.
    — Куды ты нясешся! Мы амаль год не бачыліся, a Ta66 гарыць! Паспееш! Што ў цябе за справы дома? Ну?
    — Аніякіх.
    — Ну, то заўтра пойдзеш! Грошай я ўсіх не атрымала. Заўтра забяру рэшту. 3 габрэямі па-рознаму бывае, а вам трэба манету ў руку даць!
    — Так.
    — Бачыш. Я ведаю, як найлепей зрабіць.
    Хлопцы спалі на гарышчы, а я правёў ноч з Лёняй. Назаўтра з раніцы яна паехала ў горад. Вярнулася пасля абеду і выплаціла нам 2950 даляраў. 3 гэтых грошай я ўзяў 250 даляраў і даў ёй:
    — Гэта табе за працу і маліну.
    Яна весела рассмяялася.
    — Які ты добры! Ты дай са сваіх грошай, з долі, а не з агульных.
    — Добра, — сказаў я. — Я дам табе палову таго, што мне належыць, а калі хочаш — то і ўсе!
    Лёня з удаваным здзіўленнем кіўнула галавой.
    — Бач ты, багацей! Але ты за мяне не хвалюйся. Я свой працэнт ад габрэяў маю. А гэтыя вашы чыстыя. Калі хочаш узяць за даляры шкуркі, то заробіце яшчэ больш.
    — Нам і гэтага заробку хопіць! — сказаў Шчур. — Нам лішнія клопаты непатрэбныя.
    Мы падзялілі між сабою атрыманыя грошы. Увечары, пасля шчодрай вячэры, усе развіталіся з Лёняй і рушылі ў зваротную дарогу.
    — Калі будзе яшчэ што, прыходзь! — сказала мне Лёня. — Кропкі я цяпер не трымаю, але для цябе заўжды тавар прадам.
    Ноч была цёплая. Прыемна было ісці палямі і лясамі, не маючы за спінай ношкі. Быў пярэдадзень нейкага свята. Па вёсках дзеўкі спявалі манатонныя беларускія песні. Мы ідзём лугамі, палямі і лясамі, сцежкамі, імхамі, дарогамі. Увесь час на захад: туды, куды коціцца наўскос, з гары долу, з усходу на захад Вялікі Воз. Мы добра падабраліся.У нас ёсць зброя. Процьма грошай і надзея на здабыццё яшчэ большых капіталаў. Нашто яны мне? Ці ж я ведаю? Грошы мне зусім непатрэбныя. Я магу задаволіцца абы-чым...
    Цяпер сярэдзіна траўня. Шчур у мястэчку вырашае нашы справы, чуйна і спрытна ветрыць, ці пойдзе за мяжу якая-небудзь партыя паўстанцаў. Далакоп цэлымі днямі адсыпаецца на гарышчы, на нашай маліне ў маці Крумкача. А я, з двума пісталетамі ў кішэнях, цягаюся па дарогах і лясах. Часам я забрыдаю вельмі далёка. Сам не ведаю, што мяне гоніць! He магу зразумець. Можа, Ty­ra? Але па чым? I жэрці ёсць, і гарэлка, і адданыя сябры. Вясна буяе. Сонца гарачымі промнямі паліць зямлю. Лес гудзе, шуміць і спявае. Зямля прытомнее, цяжка дыхаючы. Я кружу па лясах здалёк ад мястэчка. Часам да мяне далучаецца Далакоп (але толькі па вечарах, бо ён не любіць сонца), і мы зазіраем у навакольныя вёскі. Там у нас шмат знаёмых хлопцаў і дзяўчат. Мы здабываем іх прыхільнасць гарэлкай і цукеркамі. Далакоп —
    хлопец непераборлівы, задавольваецца абы-чым, яму абы толькі баба была! А ўдзень ён цынічна кпіць з дзевак, якіхувечары і ноччу цярпліва і працавіта абмацвае па “прызбах” і гумнах. Ён, напрыклад, гаворыць так:
    — Мой хутар пачынаецца вышэй за калені, а заканчваецца ля пупка. Гэта першая катэгорыя! Ніякай розніцы. А рэшта то і не лічыцца!..
    Далакоп умее размаўляць з дзяўчатамі і, нягледзячы на тое, што сам ён брыдкі цынік, карыстаецца ў іх вялікім поспехам. У кожнай навакольнай вёсцы ў яго па некалькі каханак. Я неаднойчы чуў, як ён расказвае дзяўчатам такія жорсткія, сальныя і заплюгаўленыя жарты, што ажно пляваць хацелася. Яны на яго лаяцца, б’юць кулакамі, затыкаюць вушы пальцамі, але слухаюць і ліпнуць да яго. Калі ночы вольныя, на маліне Далакоп не спіць. Прыходзіць толькі з раніцы, есць абышто і кладзецца спаць, а потым зноў выпраўляецца на інспекцыю па вёсках. Я доўга спаць не магу, таму ўдзень я самотны. Тады я блукаю па лясах. Гадзінамі ляжу на мяккім моху, гледзячы ў бірузовае прадонне неба, па якім прабягаюць лёгкія аблачынкі або перавальваюцца вялізныя клубы хмар. Аднойчы я доўга валэндаўся па лесе, што непадалёк Душкава. Хацеў абысці вёску Выганічы і вярнуцца на маліну. I тады, стоячы на ўскрайку лесу, я заўважыў на дарозе з мястэчка пару — юнака і дзяўчыну. Юнак кагосьці мне нагадваў. Я адступіў у лес і стаіўся ў кустах. Калі пара наблізілася да мяне, я пазнаў Петрака Філосафа, які вёў пад руку нейкую не знаёмую мне дзяўчыну. Я ніколі раней не бачыў яе ў мястэчку. Сціпла апранутая. Чорныя валасы і бровы, бледны твар.
    Яна была вельмі маладзенькая, магчыма, нават малодшая за Петрака. Мне здавалася, што я дзесьці бачыў яе твар. Спачатку я хацеў падысці да іх, але, запрыкмеціўшы падабенства дзяўчыны да нейкага з мінулага,
    спыніўся. Яны параўняліся са мною і, ціха размаўляючы, пайшлі далей. А я глядзеў ім услед і ўсё думаў. Урэшце я згадаў Капітанскую магілу і здань... той самы твар або надзвычай падобны. Я бачыў гэтае аблічча ў ліхаманцы, у паўзмроку, але яно засталося ў маёй памяці. Я сачу за імі здалёк, не наважваючыся падысці, штосьці мяне стрымлівае. Яны падышлі да душкаўскага маёнтка і развярнуліся. Я сачу за імі з адлегласці. Потым забягаю лесам наперад і хаваюся ў прыдарожных кустах. Яны набліжаюцца да мяне, і я чую голас дзяўчыны:
    — А вы, пане, напішыце ў Варшаву. Мо там ёсць нейкія навіны?
    — He, панна Ірка! Пустое ўсё гэта. Я хачу з дапамогай газет звярнуцца да эміграцыі... Яны маглі з’ехаць у Германію або ў Францыю. Мо хто са знаёмых штосьці ведае пра іхні лёс...
    Далейшай размовы я не чуў. 3 гэтага ўрыўка я зразумеў, што Пятрок намагаецца адшукаць сваякоў і размаўляе пра гэта з дзяўчынай па імені Ірына. А хто яна такая? Я ведаў, што перада мною загадка, разгадаць якую без дапамогі Петрака мне не пад сілу. Яны аддаліліся ад мяне і зніклі за пагоркам.
    Я крочу палямі ў кірунку лесу, за якім месціцца Ha­ma схованка. Дома Гэля рыхтуе нам вячэру. Мы маглі б есці ў хаце, але на гарышчы свабадней, бо няма чаго бянтэжыцца. Таму я складаю ежу ў кош, выходжу з хаты і падымаюся на гарышча. Далакоп зірнуў на мяне прымружаным вокам і прыкінуўся, быццам спіць.
    — Чалавеча, калі ж ты выспішся! — кажу я задуменна.
    — Ну а што? Што мне рабіць?
    — Уначы з бабамі бадзяецца, а ўдзень дрыхне. Уставай есці!
    Мы ямо духмяную яечню, падсмажаную з кавалкамі грудзінкі, гарачыя бліны, тушанае мяса, капусту.
    Выпіваем пляшку гарэлкі. Потым закурваем. Да захаду сонца яшчэ далёка.
    — Шчур заходзіў, — гаворыць Далакоп. — Прынёс 10 буслоў “гаміры” і 2000 папярос.
    — Што казаў?
    — Паўстанцы сядзяць ціха. У дарогу не ходзяць. А Алінчукі заявілі на цябе, што ты іх абрабаваў па дарозе з Ракава ў Аляхновічы.
    — Вось дыкладна! Быць не можа!
    — Шчур казаў. Таксама лаяўся. Першая катэгорыя!
    — Яны ж не маглі мяне пазнаць. Я ані слоўцам не адгукнуўся, яны мяне і не бачылі зусім!
    — Шчур сказаў, што яны гэта з понтам, налева. Самі не ведаюць, хто іх абрабіў, а на цябе заявілі са злосці. Гэта Альфрэдава работа... А што, пераймаешся? Ніхто ж не паверыць, што ў іх тавар па дарозе на станцыю забралі.
    — А мне на іх пляваць! — працадзіў я са злосцю. — Хай заяўляюць! Я папрашу Шчура, каб ён абавязкова даведаўся, калі яны зноў за мяжу пойдуць, і на “вытыш” іх вазьму!
    — Вось гэта я разумею! Гэта па-нашаму! — сказаў Далакоп.
    — Дык што казаў Шчур? Будзе работа?
    — Пакуль няма нічога. Шчур сказаў: пацярпіце. Хай надыдуць цёмныя ночы. Тады работа пачнецца! Першая катэгорыя!
    — Мне нудна...
    — To хадзем да бабішчаў. Я тут у адной вёсцы такіх кабецін ведаю, што халера чалавека бярэ! Першая катэгорыя!
    Сонца села. Мы выправіліся на прагулку ў адну з суседніх вёсак. Селі на вялікі камень побач з апошняй хатай на ўскрайку і здалёк назіраем за вечаровым рухам у вёсцы. Вось пастухі гоняць з пашы статак кароў у пыльнай хмары. Нас абмінае мужык. У яго здаравенны
    калматы кумпал і вялікія, пачарнелыя і дэфармаваныя ступакі.
    — Памагай бог, Валянціне! — крычыць яму Далакоп.
    Мужык паварочвае да нас змакрэлы твар.
    — Га?.. Дзякую!
    I пайшоў сабе далей.
    — Бачыш, які кулямёт! — гаворыць Далакоп.
    — Дзе кулямёт?
    — Ну, на плячы ён цягне.
    — Дык гэта ж вілы!
    — Менавіта. Беларускі кулямёт: адразу пяць дзірак робіць!
    — Ну а беларуская гармата як тады выглядае?
    — Сякера, — кажа Далакоп. — Дасіўлоб — коньскапыціцца!
    3 лугу да нас набліжаецца група дзевак з граблямі ў руках. Спадніцы ва ўсіх высока падаткнутыя, кашулі змакрэлі ад поту. Трасучы цыцкамі, яны парадам праходзяць міма нас, пакідаючы па сабе густую завесу пахаў: поту, сыру, цыбулі і гною. Нас яны агледзелі ўважліва і пайшлі далей, падкрэслена калышучы сцёгнамі.
    — Ганка, у цябе каса расплялася! — крычыць Далакоп.
    Адна з дзевак дакранаецца рукой да карка.