Каханак Вялікай Мядзведзіцы  Сяргей Пясецкі

Каханак Вялікай Мядзведзіцы

Сяргей Пясецкі
Выдавец: Логвінаў
Памер: 405с.
Мінск 2020
77.83 МБ
— Вылазьце! Заразударогу пойдзеце!
Наверх пачалі выпаўзаць нейкія людзі. Апранутыя яны былі па-рознаму, аднак, гледзячы на іх твары,я заўважаў на іх усіх аднолькавы выраз, мне цяжка было акрэсліць яго, але складаўся ён з увагі даследчыка, халоднага позірку баксёра, дзіцячай наіўнасці, цікаўнасці чалавека, які бачыць перад сабою незвычайных людзей, у чые рукі ён перадае свой лёс, і ўрэшце, з лагоднага смутку спакойных, абыякавых абліччаў. 3 вопраткі на іх былі старыя курткі і палітоны. Двое былі ў ботах, трое — у чаравіках. У аднаго мужчыны на галаве была салдацкая шапка — “ячменная каша”, у іншага — футровая шапка з вушамі, двое насілі “керанкі”, а ў пятага была вялізная чорная “папаха”. Уборы гэтыя ім не пасавалі. Яны выглядалі вайскоўцамі або спартсменамі, наўмысна пераапранутымі ў лахманы. Рухі ў іх былі спрытныя, зграбныя. Спіны выпрастаныя. Калі яны вылезлі з зямлянкі, адзін з іх прывітаўся з Мар’янай:
— Маё шанаванне пані! Сёння вырушаемударогу?
— Так. Гэтыя двое, — яна паказала на нас, — перавядуць вас праз мяжу і здадуць на кропку.
Усе з цікаўнасцю паглядзелі на нас. 3 вачэй фігурак пазіралі радасць і страх. Іх напэўна ж здзіўляла,
што перад імі такія маладыя хлопцы. Відаць, кантрабандыстаў яны ўяўлялі вялізнымі жудаснымі здаравіламі. Сцямнела. Мы паволі ішлі вузкай сцежкай праз лес. Крумкач быў першы, фігуркі кіраваліся за ім, я замыкаў групу. У лесе снег затрымаўся даўжэй, чым на палях, і калі мы сыходзілі са сцежкі, ён гучна ламаўся пад нагамі. Тады мы вярталіся на сцежку, якая неўзабаве вывела нас на ўзлесак, побач з якім бегла шырокая, раз’езджаная санкамі дарога. Вечар быў цёмны і цёплы. 3 лесу даляталі дзіўныя гукі. Трашчала галлё, падаў з высокіх камлёў заледзянелы снег. Крумкач спыніўся. Дастаў з кішэні пляшку спірту. Ударам далоні ў донца выбіў корак і, закінуўшы галаву, выпіў проста з рыльца. Я заўважыў лёгкія ўсмешкі на тварах фігурак. Іх здзіўляла, што такі смаркач п’е. Крумкач перадаў мне пляшку.
— Трымай! Смактані і перадай далей!
Я выпіў крыху, а потым перадаў бутэльку фігуркам, сказаўшы:
— Па чарзе піце... Для сугрэву!
Яны пачалі піць, няздарна глытаючы спірт. Амаль усе давіліся. На пяцярых яны ледзь выпілі палову пляшкі. Мы з Крумкачом дапілі рэшту. Потым мой супольнік сказаў:
— Хто хоча, можа закурыць. Далей курыць нельга! Закурылі ўсе.
— Ці далёка да мяжы? — спытаў мяне адзін з мужчын. — Далёка.
— А мяжу моцна сцерагуць?
— He... хаця гэта як каму. Перайсці можна заўсёды.
Крумкача пыталі пра розныя рэчы, і ён вельмі неахвоча штосьці расказваў. Пасля кароткага перапынку мы рушылі далей. Цяпер мы ішлі палямі, якія дзе-нідзе ўжо былі вольныя ад снегу. Неўзабаве мы апынуліся на беразе Пцічы і скіраваліся ў бок Новага Двара. Ісці было цяжка. Ногі гразлі ў мокрым снезе. Урэшце мы ўбачылі
наперадзе невыразныя абрысы моста. Крумкач спыніўся і доўга прыслухоўваўся. Потым пайшоў далей. Мы ішлі за ім. Увайшлі на мост. Замёрзлыя дошкі глуха гулі пад нагамі. He прадчуваючы нічога кепскага, я паволі цягнуўся ззаду. I раптам з цемры наперадзе бліснуў агонь з вінтоўкі і грымнуў стрэл. Фігуркі застылі. Я скочыў наперад. Выхапіў з кішэні парабелум. Бліснуў ліхтарыкам і ўбачыў Крумкача, які левай рукой трымаў за рулю вінтоўку, а правай цэліў з нагана ў грудзі чырвонаармейца. Спачатку я не мог адрозніць іх у цемры, бо чырвонаармеец ляжаў на зямлі, а сабака трымаў яго лапамі і зубамі. Пачуўся голас Крумкача:
— Козыр, фу! Адпусці яго!
Сабака адскочыў убок і застыў нерухома, гатовы ў любы момант зноў кінуцца на свайго ворага. Чырвонаармеец выпусціў з рук вінтоўку, а Крумкач выкінуў зброю ў раку. Плюхнула.
— Падымайся! — сказаў салдату Крумкач.
А калі той падняўся, кантрабандыст брыдка вылаяўся і сказаў:
— Так вас вучаць: спачатку страляць, а потым крычаць“стой”?
— Мяне, таварыш, сабака напужаў. Думаў, воўк!
— Горш за цябе ваўка і не знойдзеш! Дулічы ведаеш? — Ведаю.
— Дарогу добра ведаеіп?
— Аякжа!
— Ну, то вядзі! Толькі глядзі, уцякаць станеш — смальну ў кумпал! I сабака за цябе возьмецца!
— Я ўцякаць не буду. Завяду туды, куды вам трэба.
Мы рушылі. Першым ішоў чырвонаармеец, потым Крумкач, потым фігуркі і, урэшце, я. Мы ішлі вузкімі, ледзь заўважнымі палявымі дарогамі і сцежкамі. Чырвонаармеец ішоў так, каб пазбягаць непажаданых для нас сустрэч. Баяўся, каб мы яго не застрэлілі.
Праз паўтары гадзіны палёў мы ўбачылі з левага боку лес, а з правага — агні ў вокнах хат. Гэта былі Дулічы. Тут Крумкач загадаў салдату ісці перада мной, а сам павёў нас наперад. Я ўважліва сачыў за шэрай постаццю чырвонаармейца. Праз гадзіну хады па бездарожжы мы выйшлі на добра пратаптаную лясную сцежку. Тут Крумкач спыніў наш паход і падышоў да чырвонаармейца. Паказаў яму сцежку і сказаў:
— Варта было б табе ў кумпал смальнуць, бо страляеш без папярэджання, але я не хачу рук крывёю пляміць. Ідзі шпарчэй назад. Скажы, што на цябе сто бандытаў і дзесяць тыграў напалі! Атрымаеш ордэн “За мужнасць!”. Ну, “пшол”.
Чырвонаармеец скіраваўся сцежкай углыб лесу і неўзабаве знік у цемры. А мы рушылі далей. “He фарціць нам! — падумаў я. — Сюды ішлі, нам заступілі дарогу! Вяртаемся — тое самае!” Фігуркі стаміліся і кожныя некалькі кіламетраў прасіліся адпачыць. Крумкач зірнуў на гадзіннік і сказаў:
— Занадта часта вы адпачываеце! Зараз я дам вам адпачыць даўжэй, а потым пойдзем на адным дыханні да самай мяжы. Часу губляць нельга... Цяпер другая гадзіна. Калі нас пагоняць на мяжы, то патрэбны час, каб у іншым месцы перамыкнуцца. Разумееце?
— Добра, мы пастараемся.
— Дарога ліхая... — раздаліся галасы фігурак.
Пасля доўгага адпачынку мы шпарка пашыбавалі далей. Крумкач вёў нас раз’езджанай дарогай, якая перасякала палі і лясы. Гэтым маршрутам я ішоўупершыню, але добра ведаў наваколле. Мы дабраліся да берага рачулкі. Гэта была другая лінія. Наша група павярнула направа. Я ўбачыў доўгі камель дрэва, перакінуты праз ваду. Козыр пабег на іншы бок рачулкі і разнюхваў у зарасніках. Неўзабаве ён вярнуўся да нас. Крумкач пачаў пераправу. Досыць хутка ён перайшоў па камлі дрэва на
іншы бок. Потым фігуркі пачалі сядаць на дрэва і, абапіраючыся аб яго рукамі, паволі папаўзлі наперад. Я чакаю, пакуль пераправяцца ўсе. Сціскаючы ў руцэ парабелум, аглядаю шырокі адкрыты абшар паміж рачулкай і лесам. Мне ўсё здаецца, што на ўскрайку лесу стаяць нейкія людзі... А мо там і праўда хаваецца партыя кантрабандыстаў, чакаючы найлепшага моманту для пераходу другой лініі і рачулкі? Пераправа скончылася. Мы паволі ідзём праз лес. Я заўважаю, што нашы падапечныя вельмі нервуюцца. Мы намагаемся ісці як мага цішэй. Крумкач адправіў сабаку наперад. Урэшце мы дабіраемся да мяжы. Наш праваднік спыняецца, і мы доўга стаім нерухома... Я чую нейкі шум. Ён усё выразней далятае да маіх вушэй. Крумкач паволі кіруецца наперад, набліжаючыся да густой групы елак. Мы збіраемся ў кучу і доўга стаім, прыслухоўваючыся. А шум то ўзмацняецца, то сціхае зусім. “Або кантрабандысты ідуць, або зялёнкі”, — думаю я, стаіўшыся ў схованцы. Мне здаецца, што шум абмінае нас здалёк і кіруецца ў бок мяжы. “А мо гэта дзікія?” I раптам злева перад намі наўскос раздаюцца адзін за адным некалькі стрэлаў, рэха ад якіх разыходзіцца па лесе. Потым чуюцца галасы:
— Стой, стой! Рукі ўгору!
“Спачатку заб’юць, а потым крычаць «стой» будуць”, — думаю я, услухоўваючыся ў пярэпалах. Крумкач выходзіць з нашай схованкі і шэптам гаворыць:
— He стаім... Ідзём ціха.
Ён кіруецца наперад. Мы ідзём за ім. Зброю я трымаю напагатове. А шум злева не сціхае. Я чую стрэлы, крыкі, тупат. Мяркую, гэта адбываецца за некалькі сотняў крокаў ад нас. Мы выходзім на памежную прасеку і бачым, як на снезе разбягаецца ў розныя бакі мноства слядоў. Гэта сляды жывёл і людзей — кніга мяжы, з якой, калі ўмееш чытаць, можна даведацца проць-
му цікавых рэчаў. Мы пакінулі ў гэтай кнізе свае сляды і паглыбіліся ў лес з польскага боку. 3 раніцы мы прывялі фігурак у гумно на ўскрайку мястэчка. Я застаўся ля варот, а Крумкач пайшоўудом габрэйкі, якая трымала кропку. Праз чвэрць гадзіны ён вярнуўся. Разам з ім ішоў стары габрэй. Мы зайшлі ў гумно, і Крумкач звярнуўся да сабраных там людзей.
— Вы ў Польшчы. Гэта кропка. Тут вам усё патлумачаць, а ў чым трэба, дапамогуць... Вырашайце далей вашы справы, як сабе хочаце. Жадаю ўдачы.
Фігуркі падышлі да нас. Адзін з іх, найстарэйшы, спрабаваў даць Крумкачу, а потым і мне некалькі залатых манет. Крумкач грошай не ўзяў, я — таксама. Мой супольнік сказаў:
— Нам ужо заплацілі. Вы заплацілі за ўсю дарогу на кропцы ў Менску. Мы з вас скуры здзіраць не хочам. Нам хопіць таго, што мы зарабляем.
— Але гэта ж не плата! Мы цэнім вашу працу... Мы ўдзячныя. Ну, і ў нас ёсць на гэта грошы.
— Тады іншая справа! — адказаў Крумкач. — Калі так, то ганіце бабкі.
Ён узяў працягнутыя яму 60 рублёў золатам і даў мне 30. Потым мы выйшлі з гумна і бакавымі вулкамі скіраваліся ў Слабодку. Калі мы падыходзілі да Крумкачовай хаты, ужо віднела. Неба румянілася ўсё болып. Абвяшчала ўзыход сонца...
VI
Вясна. Знікла белая сцежка. Пралягла чорная. Але кантрабандысты рэдка хадзілі за мяжу. Ночы былі кароткія, дарогі вельмі цяжкія, мяжу і памежжа добра пільнавалі. У параўнанні з залатым сезонам цяпер працавала толькі дзесяць працэнтаў кантрабандыстаў. Тавар пхалі за
мяжу нерэгулярна, выбіраючы найлепшыя ночы. Старыя партыі надоўга перапынілі работу. Затое хадзілі “паўстанцы” — маладыя, недасведчаныя кантрабандысты, якія зусім не разбіраліся ў гэтай працы. Трапляліся “паўстанцы” вельмі часта, але ім на замену адразу ж прыходзілі новенькія, якім заманулася зарабіць пару рублёў на гарэлку.
Разам з Крумкачом я быў за мяжой пяць разоў. Мы па-ранейшаму вадзілі ў Польшчу фігурак. Супольнік сказаў мне, што тыя пяцёра, якіх мы перавялі праз мяжу падчас першай работы, — гэта афіцэры.
— Адкуль ты ведаеш? — спытаў я.
— У мяне чуйка такая! Я рознага народу сотні перакінуў. Кожнага наскрозь бачу, што ён за птушка!
Трэцім разам мы прывялі на кропкудзвюх жанчын з двума дзецьмі і іх спадарожніка, пажылога мужчыну. 3 імі мы мелі шмат клопату. Жанчыны стаміліся, дзеці плакалі. Мы вымушаныя былі зрабіць днёўку ў лесе і толькі на другую ноч перайшлі мяжу. На чацвёрты раз мы прывялі ў Польшчу папа з жонкай і дачкой. Яны вельмі баяліся. Поп увесь час паўтараў: