Каханак Вялікай Мядзведзіцы  Сяргей Пясецкі

Каханак Вялікай Мядзведзіцы

Сяргей Пясецкі
Выдавец: Логвінаў
Памер: 405с.
Мінск 2020
77.83 МБ
— Вартоўня побач, — адказаў Сымон.
Мы ўвайшлі ў лес. Крыху адпачылі. Ігнат скінуў з сябе ношку і кажух, а Базыль стаў перавязваць яму руку.
— Добра, што ты іх там затрымаў, — сказаў мне Сымон. — Мы б не сыіплі, яны адпачыўшы, а мы такі кавалак дарогі зрабілі!
За паўсотню крокаў ад ускрайку лесу я ўгледзеў вялікі, прысыпаны снегам стос. Мне ў галаву прыйшла ідэя. Я падышоў да стоса і скінуў зверху разам са снегам верхні слой галля. Гэта быў звалены кучай хлуд. Я дастаў з кішэні запалкі і падпаліў яго знізу. Агонь весела
памчаў па сухім, прасмаленым галлі і неўзабаве перада мной палала вялікае вогнішча. Я вярнуўся да братоў. Перавязка Ігната была скончаная. Яго апранулі. Параненую руку замацавалі на вялікім ваўняным шалі, перакінутым праз шыю. Братаву ношку ўзяў Базыль.
— Навошта ты гэта зрабіў? — спытаў мяне Сымон, паказаўшы на вогнішча.
— Падумаюць, што мы тут спыніліся, і збаяцца заходзіцьулес!
— I тое праўда, — адказаў Сымон.
Пагоня была ўжо на палове дарогі да лесу і, зрэдчас страляючы, імкліва пасоўвалася наперад. Спачатку мы скіраваліся ў гушчар, а потым, узяўшы паўднёвы напрамак і зрабіўшы паўкола, выйшлі на ўзлесак, за паўкіламетра ад месца, дзе пакінулі вогнішча. Я выразна бачыў чырвонаармейцаў у полі. Цяпер яны разгарнуліся і наступалі ланцугом. Вогнішча збіла іх з панталыку. Яны не ведалі, што і думаць. Спыніліся і пачалі залпамі страляць у бок узлеску. Базыль рассмяяўся:
— Яны да раніцы так забаўляцца будуць. Абы толькі ім “патронов” хапіла...
Ускрайкам лесу мы пайшлі на поўдзень, а потым на паўднёвы захад. Стрэлы даляталі да нашых вушэй з усё болыпай адлегласці. Мая прыдумка вельмі мяне цешыла. Праз дзве гадзіны хады на поўдзень і паўднёвы захад Базыль павёў нас ярам наўпрост на захад. А чацвёртай раніцы мы перайшлі мяжу, далёка на паўднёвы захад ад Волмы. На хутар мы вярнуліся, калі ўжо віднела.Ударозе мы былі 13 гадзін. Ігнатледзьдайшоўдадому. Ён быў знясілены ўшчэнт, хоць рана ягоная балела нямоцна і крывавіла мала. Дома ўсё завіравала. Распалілі ў печы. Гатавалі ваду. Потым Мацей заняўся ранай сына. Костка была цэлая. Куля прайшла праз мышцы.
Праз гадзіну мы прывялі ўсё да ладу. Схавалі тавар. Пачысцілі і развесілі вопратку сушыцца ля печы.
Акурат быў гатовы сняданак. Мы выпілі па шклянцы гарэлкі і прыняліся за ежу. Пасля сняданку браты пачалі аповед пра нашу прыгоду. Каментавалі ўсе дэталі. Расказвалі падрабязна, перабольшваючы маю “заслугу”, калі я двойчы затрымаў масалкаў... У хаце зрабілася весялей. Калі браты апавядалі пра вялізнае вогнішча, раздаўся смех. Толькі Мацей слухаў сур’ёзна, а потым урачыста прамовіў:
— Ну, “сынкі”, падзякуйце Уладзю, што ён вас у чырвоных адбіў, бо, можа, нікога б з вас мае вочы болып і не ўбачылі! — на імгненне ён змоўк, а потым сказаў яшчэ сур’ёзней: — А цяпер паслухайце, якая будзе мая воля!
Усе ўважліва глядзелі на яго.
— За мяжу вы больш не пойдзеце. Ніколі! He хачу я дзеля золата сыноў загубіць. He шукайце лісіных шкурак, лепш сваю скуру пільнуйце! Такая мая воля!
Ніхто яму не пярэчыў. 3 таго часу браты больш за мяжу не хадзілі, хоць і настала адпаведная для такіх выпраў пара.
Мінае дзень за днём. Тыдзень за тыднем. Я ўсё яшчэ жыву на хутары ў Даўрыльчукоў. Усё яшчэ дапамагаю ім па гаспадарцы. Самі яны мяне пра гэта не просяць, але я стараюся быць карысным. Зрэшты, працай я забіваю нуду, якая мяне мучыць. Становішча маё падаецца мне вельмі непрыемным. Я адчуваю сябе тут, як у пажыццёвым зняволенні. А магчымасць у любы момант пакінуць гэты зацішны куток яшчэ больш мяне дражніць. Мяне няспынна даймае спакуса сысці з хутара і вярнуцца ў мястэчка, дзе я таксама мог бы добра хавацца і хадзіць за мяжу ў партыі Лорда. А можа, прынагодна, разпораз, я бачыў бы Фэлю і мог бы з ёю паразмаўляць. Магчыма, яна і забылася пра тое здарэнне.
Візіты маёй каханкі працягваюцца, і штовечар я нецярпліва чакаю ейнага прыходу. Толькі гэта падсалоджвае мой побыт на хутары, і калі б не яна, я даўно б уцёк
адсюль. Зрэшты, нават гэта мяне не задавальняе... Чаму яна так зацята маўчыць? Усё цягнецца ўжо трэці месяц! Але я не раблю спробаў яе пазнаць. Калі яна так хоча, хай так і будзе. Мо яно і лепей! У другой палове сакавіка з захаду падзьмулі цёплыя вятры.У паветры адчувалася дыханне вясны. Туга мая ўзмацнялася. Разгублены, я туляўся па хутары і доме. Мне карцела працаваць. Тады я ішоў у найбліжэйшы лес і доўга блукаў па бездарожжы. Часам лясамі пракрадаўся да мяжы і, стаіўшыся, назіраў за памежнікамі на прасецы. А потым вяртаўся на хутар... Пакрыёма я пачаў піць гарэлку, якую Сымон, таемна ад усіх, набываў у вёсцы непадалёк, у мужыка, што гандляваў самагонам. Аднойчы з пляшкай у KimaHi я пайшоў у лес. Дамоў я вярнуўся надвячоркам. Як жа я ўзрадаваўся, убачыўшы Лорда. Я радасна павітаўся з сябрам і адразу ж пачаў распытваць яго пра навіны. Мы размаўлялі вельмі доўга. I ў нейкі момант Лорд спытаў:
— He надакучыла табе тут?
— О, вельмі надакучыла! — сказаў я.
— Ну, калі хочаш, то ёсць работа. Акурат для цябе. Крыху таго... рызыкоўная, але заробак добры.
— Якая работа? — спытаўя.
— “Фігуркі” вадзіць...
Лорд сказаў мне, што Крумкач шукае кампаньёна, надзейнага і смелага хлопца, які хацеў бы разам з ім вадзіць праз мяжу ў Польшчу ўцекачоў з Саветаў. Яго папярэдні супольнік трапіўся з таварам у Менску, калі пайшоў наведаць сваякоў, і яго пасадзілі ў Надзвычайку (цяпер ДПУ). Пра Крумкача ўжо была гаворка. Гэта ён калісьці на вечарынцы ў Сашкі Вэбліна пляшкай разбіў галаву Альфрэду Алінчуку за тое, што той гуляў цынкованымі стыркамі. Я з радасцю пагадзіўся на прапанову Лорда. Мяне вабіла не столькі перспектыва добра зарабіць, колькі новая цікавая работа. А Крумкач быў
вядомы сярод кантрабандыстаў як “характарны” хлопец, і з ім таварышавалі, на роўнай назе, самыя славутыя местачковыя “варавы” і “старыя закапёршчыкі”. Тым вечарам Лорд у мястэчка не вярнуўся і застаўся на ноч у Даўрыльчыкоў. За вячэрай ён абвясціў прысутным, што заўтра я выпраўляюся ў Ракаў.
— Надоўга? — спытаў Сымон.
— Невядома... Можа, назаўжды...
— Ці ж мы чым не дагадзілі? — прамовіў Мацей.
Я энергічна запратэставаў:
— Аніякай крыўды ад вас я не ведаў. I заўжды буду вас усіх добрым словам згадваць!
— Што ж паробіш, воля ваша! — сказаў Мацей. — А калі спатрэбіцца, прыходзьце зноў. Выгодаўу нас няма, але хлеба заўжды хопіць.
Нягледзячы на тое, што Лорд начаваў у адным пакоі са мною і што гэта было досыць рызыкоўна, мяне наведала ў апошні раз мая маўклівая каханка. Дзяўчына прабыла са мною доўга, але і гэтым разам не прамовіла ані слоўца.
Раніцай я сардэчна развітаўся з Даўрыльчукамі і разам з Лордам рушыў у дарогу. Я шмат разоў азіраўся на ўсё меншыя пабудовы хутара ўдалечыні, і мяне агортваў сум. Дзіўнае сэрца чалавечае: прыгнятае яго аднастайнасць, нудзяць адныя і тыя ж людзі. Але як толькі пакінеш іх — адразу ж навальваецца туга. Сонца свяціла высока на небе, снег раставаў. У цёплым подыху ветру адчувалася набліжэнне вясны. Мы шпарка ішлі наперад і ажыўлена размаўлялі пра розныя рэчы. Лорд сказаў мне, што хлопцы цяпер рэдка ходзяць за мяжу. Большасць перапыніла работу на восень. Сонька збегла з мястэчка разам з Ванькам Бальшавіком. Іх бачылі ў Аляхновічах, калі яны сядалі ў цягнік на Вільню. Юрлін паехаў за імі, казаў, што заб’е і суку, і кабяля. Некалькі хлопцаў з партыі дзікіх трапіліся ў Саветах.
Я заўважыў, што мы ўсё яшчэ ідзём у кірунку Ракава. Лорд патлумачыў мне, што хутар, дзе жыве Крумкач, месціцца за тры кіламетры ад мястэчка, але ў вельмі зручным месцы, таму для мяне гэта будзе “жалезная маліна”. Я спытаў у сябра, ці ведае Крумкач, што я буду з ім працаваць. Лорд сказаў мне, што ўчора размаўляў з ім на гэту тэму і абяцаў яму — калі я пагаджуся — сёння прывесці мяне на хутар. За два кіламетра ад Ракава Лорд павярнуў з дарогі направа, у лес. Мы доўга ішлі бездарожжам і ўрэшце апынуліся на ўскрайку вялікай паляны. У адным ейным рагу, за яловай заслонай, стаяла маленькая счарнелая хаціна. Да хацінкі туліліся нейкія каморы і хлеўчукі. Нам насустрач выбег вялізны чорны сабака і з шалёным брэхам кінуўся пад ногі.
— Козыр! Козыр! Хадзі сюды!
3 хаты выбег Крумкач і адагнаў ад нас сабаку. Мы прывіталіся. Крумкач выглядаў вельмі маладым. Ніхто б не падумаў, што гэта дасведчаны кантрабандыст і знакаміты правадыр фігурак. Ягоныя дзіцячыя блакітныя вочы смяяліся, і ад гэтага смехам напаўняўся ўвесь твар. Ён бегаў па падворку, ганяўся за сабакам і рабіў уражанне пераростка-вісуса. Гледзячы на яго, і мы засмяяліся. Лорд сказаў:
— У гэтага заўжды паўсюль забава!
Мы зайшлі ў хату. Маленькае памяшканне, складзенае з нядбала вычасаных сякерай бярвёнаў, выглядала панура. Побач з уваходам стаяла вялікая печ. Левы бок хаты аддзяляла доўгая перагародка. Падлога была глінабітная, сцены голыя, драўляная столь цёмная і падсмаленая. Але весялосць Крумкача асвятляла пануры выгляд хаты.
— Гэльця, мамулечка! — крыкнуў хлопец. — У нас госці! Гатуйце жэрці! Шмат і хутка!
Я ўбачыў старую жанчыну — маленькую, пульхную, з такімі самымі вясёлымі вачыма, як у сына. Поруч з ёй
ішла маладая, бадай што пятнаццацігадовая дзяўчына, вельмі падобная да брата. Яны пачалі гатаваць нам ежу.
— Мы толькі паснедалі! — вымаўляўся Лорд.
— Што там сняданак! Мы абед зробім. Смакоцце будзе ціп-топ! — сказаў Крумкач.
Кантрабандыст пачаў дапамагаць, а так напраўду — перашкаджаць маці і сястры, якія завіхаліся ля печы. Потым ён выбег з хаты і праз пару хвілін вярнуўся з чатырма бутэлькамі гарэлкі.
— Кожнаму па пляшцы, а мамусі і Гэльці па палове, бо вусоў не маюць!
— A то ты маеш! — запярэчыла сястра. — Вугалем сабе намалюй.
— Але займею! Атабе дулю!
Неўзабаве для нас прыгатавалі закускі, і мы пачалі піць гарэлку. Мне адразу зрабілася цёпла і весела. He хапала толькі Шчура... Я адчуваў, што гэта пачатак цікавай работы.
V
Вечар быў цёмны. Дзьмуў цёплы заходні вецер. Неба густа засыпала зоркамі. Вочы ў цемры адрознівалі толькі два колеры: чорнае неба з раскіданымі па ім зорнымі іскрамі і снежную бель, засеяную дзе-нідзе чорнымі абрысамі дрэў і кустоў. Палі заслала рэдкая шэрая Ka­ma слоты, і ногі або глыбока правальваліся туды, або раз’язджаліся ў розныя бакі. Гэта ўскладняла нам дарогу. To тут, то там снег раставаў, утвараючы лужыны.Уначы мароз зацягнуў іх лёдам, стварыўшы мноства коўзанак для цёплага заходняга ветру. Калі коўзацца ветру надакучвала, сваім лагодным подыхам ён тапіў лёд і пускаў па лужыне дробныя лускі хваляў.