Каханак Вялікай Мядзведзіцы  Сяргей Пясецкі

Каханак Вялікай Мядзведзіцы

Сяргей Пясецкі
Выдавец: Логвінаў
Памер: 405с.
Мінск 2020
77.83 МБ
Я адчуваю сябе ў поўнай бяспецы. Мы ідзём вельмі асцярожна, амаль зусім не рызыкуючы. Аў выпадку небяспекі дастаткова адскочыць на некалькі крокаўубок, каб схавацца ад пераследнікаў. Да таго ж у мяне ў руцэ ручка парабелума, безадмоўнай машыны. Апоўначы
мы падыходзім да нейкага будынка. Спыняемся ў зацішшы ля ягонай сцяны. Гэта вялікае гумно. Побач брэша сабака. Адчуў нас, бо вецер дзьме ў ягоны бок. Браты размаўляюць шэптам. Кася здымае са спіны ношку і ідзе ўздоўж гумна. Знікае за рогам будынка. Вяртаецца праз чвэрць гадзіны.
— Казалі ў гумно ісці. У іх спакойна. Дзядзька зараз прыйдзе.
Мы абыходзім будынак навокал і спыняемся перад вялікімі дзвярыма. Прынесеным з хаты ключом Кася адмыкае цяжкі замок і адсоўвае засаўку. Мы ўваходзім у сярэдзіну. Нас ахутвае цішыня, цяпло і змрок. Скідваем ношкі. Браты застаюцца ўнізе, а я забіраюся высока на засеку. Раблю ў сухім духмяным сене глыбокую нару і занурваюся ў яе. Захутваюся ў кажух. Мне мякка і цёпла. Вочы зліпаюцца. Чую, што ў стадолу хтосьці ўвайшоў. Унізе доўга і ціха размаўляюць. Потым дзверы зноў замыкаюцца. Браты таксама забіраюцца на засек і кладуцца спаць. Базыль уладкаваўся побач са мною.
— А дзе Кася? — пытаюся я ў яго.
— Пайшла спаць у хату.
— Гэта хутар?
— He, вёска... Дваццацьтры хаты.
— Каб нас толькі не “засыпалі”!
— Ты што! Гэта народ надзейны... I ніхто не ведае, што мы сюды прыйшлі.
Мяне гэтыя адказы задавальняюць, і неўзабаве я засынаю. Назаўтра я прачнуўся позна. Браты ўжо не спалі і размаўлялі, седзячы на засеку. Праз гадзіну прыйшоў высокі плячысты мужык у доўгім жоўтым кажуху. Выглядам сваім ён нагадваў мне Мацея — сур’ёзны, разважлівы і гаворыць важка, часта паўтараючы: “Вось я, тым кшталтам, вам так скажу”. Зваць яго Андрэй. Ён пераказвае нам мноства навін, да якіх я абыякавы, а вось Даўрыльчукоў усё цікавіць надзвычайна. Неўзабаве прыходзіць Кася. У руках у яе вялікі кош, шчыльна
накрыты “радном”. Яна падымаецца па драбіне, трымаючы кош у руцэ. Я падбіраюся да краю засека і бяру кош з ейных рук.
— Добры дзень, Кася! — кажу я ёй.
Яна радасна ўсміхаецца і адказвае:
— I вам дабрыдзень!
Я стаўлю кош на засек побач з братамі і хутка вяртаюся. Хачу дапамагчы Касі падняцца і бяру яе за руку. Дзяўчына скача з драбіны на сена і ледзь не падае. Я хапаю яе за талію і, моцна прыціскаючы рукою, падымаю. Кася чырванее і гаворыць:
— Ах, якая я няздара!
— Гэта я вінаваты, перашкодзіў Касі.
Дзяўчына бліснула прыгожымі карымі вачыма і ўсміхнулася. Мы ямо сняданне: яешню, смажанае сала, бліны. Базыль дастае з кішэні кажуха дзве пляшкі гарэлкі. Мы п’ём па коле — з адной шклянкі. У пэўны момант дзядзька Андрэй паказвае на мяне рухам галавы і, махнуўшы Касі рукой, гаворыць:
— А гэты, тым кшталтам, ейны нарачоны?
Дзяўчына чырванее і хавае вочы. Браты смяюцца.
— He, гэта наш госць, — гаворыць Базыль.
Дзядзька Андрэй нейкае імгненне медытуе над гэтым адказам, а потым гаворыць:
— Госць... Сёння госць, а заўтра, тым кшталтам, швагер. Га?
Браты смяюцца. Я таксама смяюся, хаваючы за гэтым сваю збянтэжанасць.
— А чаго ты, тым кшталтам, замуж не ідзеш? — звяртаецца дзядзька Андрэй да Касі. — Бач ты, як разраслася! Згарыш, дзеўка! Кроў цябе спаліць!
У размову ўмешваецца Базыль:
— А чаго ёй па чужых людзях хадзіць, бяды шукаць? Дома хлеба і працы ўсім хопіць. Сілком яе мы не трымаем, як сабе хоча. Сваты не аднойчы прыязджалі — адсылала.
Потым дзядзька Андрэй збіраецца выходзіць. Мусіць адвезці тавар гандляру, які даўно ўжо прымае ад яго кантрабанду. Кася разам з ім выходзіць з гумна. Увечары дзядзька з Касяй вяртаюцца да нас. Дзяўчына прыносіць кош ежы, а дзядзька нясе за спінай вялікі мех. Яны забіраюцца на засек. Мы доўга вячэраем. Выпілі дзве пляшкі самагону, які дзядзька прынёс з сабой. Потым браты Даўрыльчукі і дзядзька Андрэй пачынаюць падлічваць кошт прынесенага намі тавару. Справа гэта доўгая. Урэшце, яны заканчваюць з падлікамі. Дзядзька Андрэй дастае з мяшка 85 лісіных шкурак і аддае іх Базылю. Акрамя таго, уручае яму некалькі дзясяткаў залатых манет, прыгаворваючы:
— У нас, тым кшталтам, усё па-божаму. Мы сваякі. I вы заробіце, і мне штось крапне. Неяк пражывём. Абы здаровенькія!
Мы збіраемся ў дарогу. Браты пакуюць лісіныя шкуркі ў дзве ношкі, якія бяруць Базыль і Ігнацы. Я пратэстую. Кажу, што тавар павінны несці ўсе, апрача Касі. Базыль адказвае:
— Тут і дваім няма чаго несці!
Потым мы выходзім з гумна. Дзядзька развітваецца з намі і гаворыць Касі:
— А ты, дзеўка, не хадзіла б у дарогу, ды яшчэ, тым кшталтам, у портках. He па-божаму гэта!
— Але па-спадручнаму! — весела гаворыць Сымон.
Мы выпраўляемся назад.
Назаўтра да мяне падышоў Базыль і сказаў:
— Што ты хочаш за дарогу: дзве лісы ці 25 рублёў?
— Я нічога не хачу. Хай вам застануцца... за маё пражыванне.
Базыль актыўна запярэчыў, і я быў вымушаны ўзяць 25 рублёў.
Перад святамі мы паспелі яшчэ раз схадзіць за мяжу, але цяпер Кася засталася дома. Можа, яе прысаромілі
словы дзядзькі Андрэя, а можа, хоча дапамагчы сёстрам па гаспадарцы, бо працы цяпер паболела? Мы шчасліва вярнуліся, і я зноў атрымаў ад Базыля 25 рублёў. Назаўтра Мацей, Ганна і Базыль паехалі ў мястэчка на апошні перадсвяточны “кірмаш”. Я даў Базылю спіс рэчаў, якія ён меўся купіць мне, і ліст да Лорда. Калі ўсе паехалі, я стаў дапамагаць Сымону ды Ігнату. Яны пілавалі вялікія бярвёны, а я іх сек. Потым пабегна “чорную палову” хаты і напрасіўся дапамагаць Настцы, якая ткала на кроснах вялікае ўзорыстае “радно”. Перашкаджаў я больш, чым дапамагаў, таму атрымаў кулаком у бок і, пакінуўшы Настку, падлабуніўся да Касі, якая пякла “оладьм” з цёртай бульбы і мукі. Некаторы час мы працавалі ў згодзе. Яна смажыла дранікі і скідала іх з патэльні ў вялікую місу, а я пад’ядаў іх гарачымі. Неўзабаве Кася заўважыла, што дранікаў у місцы не прыбывае, і на тым нашая згода скончылася. Я вымушаны быў адступіць пад пагрозай вялікай драўлянай лыжкі, якой Кася налівала цеста на патэльню. Тады я скіраваўся да MarAbi, якая, стоячы ў аблоках пары і ззяючы мускулістымі рукамі, прала ў балеі бялізну. Карыстаючыся гэтымі аблокамі як дымавой заслонай, я збіраўся праверыць, ці цвёрдыя ў яе мускулы. Але спроба гэтая скончылася для мяне фатальна. Магда выцяла мяне па спіне шчыльна скручанай штукай бялізны, і я быў вымушаны змыцца адтуль як мага хутчэй, ужо маючы такі адчувальны доказ сілы ейных мускулаў. Урэшце я падваліўся да Алены, якая на чыстай палове хаты шаравала пяском і гарачай вадой столь, лавы і падлогу. Пару разоў я зладзіў з ёю штучныя сутыкненні, калі яна збірала анучай Bafly з падлогі. Трэцяе такое сутыкненне вымусіла мяне неадкладна ўцякаць. Алена замахнулася на мяне поўным цэбрам вады, і, калі б я не вывернуўся з-пад плыні, увесь быў бы мокры. Мне давялося вярнуцца да Сымона з Ігнатам, якія за гэты час ужо насеклі ropy дроў. Таму я ўзяў сякеру і далучыўся да працы.
Цяпер я адчуваю сябе ў Даўрыльчукоў членам сям’і. Я пасябраваў з хлопцамі і дзяўчатамі, якія зусім мяне не бянтэжацца. Разам мы бавім вольны час. Стары Мацей любіць расказваць мне розныя эпізоды са свайго жыцця. Апавядае ён цікава і вобразна, таму я з прыемнасцю яго слухаю. Ён папыхквае люлькай, я куру папяросы, і часта мы праводзім разам шмат гадзін.
На трэці дзень пасля нашага першага паходу за мяжу ўвечары я акурат клаўся спаць. На ноч для мяне ссоўваюць разам дзве лаўкі і кладуць паўзверх вялікі сяннік. Пад галаву мне даюць вялізную падушку, а накрываюся я ватнай коўдрай, верх якой зроблены з каляровых акрайчыкаў розных тканін. Дзяўчаты спяць у двух ложках за перагародкай, а хлопцы на вялікіх “палацях” за печкай. Ложкі гаспадара і гаспадыні месцяцца ў іншым канцы пакоя, за перагародкай, якая стварае штосьці накшталт невялічкага пакойчыка. У той вечар я доўга не спаў. Браў з падваконня папяросы і паліў. Думаў пра рознае. 3-за печы раздаваўся магутны брацкі храп. Спачатку мяне гэта раздражняла, але потым я прызвычаіўся... Так мінула гадзіны дзве, а я ўсё яшчэ не мог заснуць. Я падняўся з ложка і пайшоў у кут пакоя, дзе на нізкім зэдліку стаяла дзежка з хлебным квасам. Папіў і вярнуўся на сваё месца. Спаць мне не хацелася. 3 найбольшай ахвотай я б зараз пайшоў на вечарынку або з таварам за мяжу. У пэўны момант я пачуў сцішаны дзявочы шэпт. Я часта чуў, як яны шапталіся між сабою, але не так ціха і не так позна, як цяпер. Праз некалькі хвілін я разрозніў лёгкія крокі босых ног. Я глядзеў у кірунку перагародкі, але нічога не мог разабраць. Крокі наблізіліся да майго ложка. Спыніліся каля лавак. Вось я ўжо чую шум рукі на паліцы, што вісіць нада мною. Рука штосьці шукае. Шукае доўга і не знаходзіць. Тады я думаю: “А можа, гэта толькі для выгляду?” Вельмі ціха кажу: “Хто гэта?” Няма ніякага адказу, але рука ўсё
яшчэ шнарыць наверсе. Тады я сядаю і выцягваю руку ў тым кірунку, дзе адчуваю нечую прысутнасць. Пальцамі дакранаюся да цела дзяўчыны ў грубай ільняной кашулі. Постаць робіць выгляд, што хоча адступіць. Я хапаю яе за талію і саджу на сяннік. Пачынаю цалаваць. Хачу штосьці сказаць, але мае вусны хутка закрывае рука. Тады, моўчкі, я кладу дзяўчыну на ложак. Праз гадзіну яна хоча пакінуць мяне. Я спрабую затрымаць яе яшчэ, але госця ўпэўнена адрывае ад сябе мае рукі і ціха ідзе за перагародку. Праз некалькі хвілін я чую шэпт і, як мне падалося, смех.
Назаўтра мне было няёмка. За сняданкам мы сядзелі як звычайна: гаспадар і гаспадыня ў “чырвоным куце”, я поруч з братамі, а сёстры насупраць. За сталом, як заўжды, ціха. Я штохвілінна пазіраю на дзяўчат. Час ад часу лаўлю на сабе іхнія позіркі — такія, як штодня. Аніякіх зменаў у іх паводзінах я не заўважаю. Гляджу на свежанькія твары, цёмныя галоўкі з выразнымі праборчыкамі пасярэдзіне і косамі, што апускаюцца на спіны, на прыгожыя карыя вочы і думаю: каторая? У іх стаўленні да мяне аніякай змены я не бачу. Так прайшоў дзень. Увечары, пасля насычанага працоўнага дня, усе зноў кіруюцца адпачываць. Лямпа гасне. Пакой патанае ў цемры. Я сквапна лаўлю вухам кожны шум, кожны гук... Цішыня. Храпуць браты. У глыбіні пакоя я чую кашаль Мацея. Закурваю папяросу. Кручуся ў ложку. I калі я ўжо зусім страціў надзею і хацеў быў заснуць, за перагародкай пачуўся шэпт, а праз момант я разабраў лёгкія крокі босых ног. Калі потым дзяўчына ляжала са мною побач, я пачаў абмацваць ейны лоб, шчокі, падбароддзе, нос, вушы, вусны. Яна аніяк мне не перашкаджала, думаючы, відаць, што гэта пяшчоты. А я намагаўся такім чынам запомніць ейны твар. Але гэта было марна: твары ва ўсіх сясцёр былі падобныя. Я хацеў, каб яна адгукнулася, каб пазнаць яе па голасе, але дзяўчы-