Каханак Вялікай Мядзведзіцы  Сяргей Пясецкі

Каханак Вялікай Мядзведзіцы

Сяргей Пясецкі
Выдавец: Логвінаў
Памер: 405с.
Мінск 2020
77.83 МБ
Увечары мы з Крумкачом выйшлі з хаты і скіраваліся ў лес. Пад курткамі ў нас былі “бандажы” — штосьці
накшталт вялізных падвойных палатняных камізэлек, дзе мы неслі тавар. Асноўнай працай Крумкача быў перавод фігурак праз мяжу, але прынагодна ён займаўся кантрабандай. Тавару ў дарогу ён браў няшмат, каб нічога не замінала свабодзе рухаў. Нашы бандажы былі запоўненыя іголкамі для шытва і грамафонаў, шавецкімі і рымарскімі шыламі. Акрамя таго, мы неслі па некалькі дзясяткаў брытваў кожны. Мы ішлі праз лес побач з Крумкачовай хатай. У пэўным месцы Крумкач залез на галіну вялізнай ліпы і дастаў з ліпы рэвальвер. Гэта быў расійскі афіцэрскі наган — “самаўзвод”. Тады я паказаў яму свой парабелум.
Потым мы скіраваліся лесам на ўсход. Козыр бег наперадзе.
— Ты ходзіш за мяжу з сабакам? — спытаўся я ў Крумкача.
— Так. Козыр мяжу лепш за мяне ведае. Яму можна давяраць. Мы трэці год разам працуем.
Сабака, пачуўшы сваё імя, падбег да нас і зазірнуў у вочы Крумкачу.
— Ідзі наперад! — сказаў яму кантрабандыст.
Козыр пабег і цяпер апярэджваў нас на дзесяць з гакам крокаў. Мы выйшлі на ўскраек лесу. Я ўбачыў адкрытую прастору. За тры кіламетры ад нас была мяжа, за 200 крокаў — дарога з Волмы на Ракаў. Мы селі на паваленае дрэва. Трэба было прычакаць вечара. Мы выпілі бутэльку гарэлкі і закурылі. Толькі калі сцямнела, мы палямі скіраваліся да мяжы. Боты нашыя не прапускалі вады, бо былі шчодра змазаныя рыцынай. Ля самай мяжы мы хвілін пятнаццаць адпачылі, прыслухоўваючыся да таго, што адбываецца навокал. Козыр пабег наперад. Мы скіраваліся за ім. Снег глуха хрустаў. Неўзабаве мы апынуліся на мяжы. Гэта было зразумела па шматлікіх слядах, якія пераціналі снежную бель з поўначы на поўдзень і наадварот. Дарога была вельмі скла-
даная. Пакутліва было ўвесь час правальвацца, а потым зноў і зноў выбірацца з глыбокай снежнай кашы.У нейкім месцы Крумкач спыніўся. Я падышоў да яго:
— Што такое?
— Хочаш рызыкнуць? — спытаўся Крумкач у адказ.
— А ў чым рэч?
— Калі хочаш рызыкнуць, мы можам пайсці дарогай! Я калі сам, то часта проста дарогамі хаджу.
— Добра, — адказаў я. — Хадзем дарогай.
— А калі нейкі чорт нам трапіцца, то... — Крумкач махнуў у паветры наганам.
Неўзабаве мы выйшлі на дарогу, выбоістую і поўную ям ад конскіх капытоў. Яе часта пераціналі шырокія лужыны. Але ісці сюдою было лепш, чым па адкрытых палях. Прынамсі ногі не гразлі ў слоце. Затое было вельмі слізка. Здалёк мы заўважылі агні вёскі. Далятаў сабачы брэх. Крумкач спыніўся на дарозе.
— Пойдзем праз вёску ці абмінем яе?
— Атам ёсць масалкі?
— Няма... Папярэднім разам не было.
— To хадзем праз вёску.
Неўзабаве мы перайшлі мост праз рачулку і зайшлі ў вялікую вёску, дамкі якой цягнуліся паабапал вузкай і пятлістай дарогі. Снег на гэтай вуліцы быў шэры, амаль чорны, перамяшаны з брудам. Мы ішлі даволі хутка. У вокнах нізка пасаджаных ля дарогі хацін паблісквалі кволыя жаўтаватыя агеньчыкі. Дзе-нідзе з падворкаў даляталі чалавечыя галасы. Заўжды ўзбуджаныя, набрынялыя злосцю. Збольшага людзі адгукаліся лаянкай. Крумкач падышоў да плота і выдраў з яго кій. Ён зрабіў гэта, напэўна, таму, што наперадзе зацята заходзіліся сабакі. Цяпер Козыр не рваўся наперад, а трымаўся поруч з намі. Мы абмінулі яшчэ некалькі хат. У сярэдзіне вёскі нас акружыла некалькі сабак, усчаўся брэх. Ударамі кія Крумкач адагнаў іх. Яны ўсё яшчэ брахалі,
бегучы за намі следам на адлегласці. Козыр спакойна ішоў наперадзе. 3 брамы падворка выйшла двое мужчын. Калі мы наблізіліся да іх, яны пасвяцілі на нас кішэнным ліхтарыкам. Раздаўся голас:
— А вы куды?
— Атабе справа! — адгукнуўся Крумкач.
— Я сакратар Валвыканкама.
— Ну і добра. Ідзі сабе ў свой Валвыканкам і спаць кладзіся, бо ты п’яны!
— Што-о?
— Нічога. 3 дарогі сыдзі!
Крумкач хацеў прайсці, але сакратар Валвыканкама схапіў яго за плячо. Тады Крумкач перацяў яго кіем па галаве. У гэты ж самы момант Козыр падскочыў да горла сакратара. Другі мужчына хацеў уцячы, але я падставіў яму падножку і ён паваліўся ў бруд. А Крумкач абходжваў іх кіем. Вуліцу ажывілі крыкі. Дзе-нідзе ў цемры запаліліся агні. Мы пакінулі мужыкоў на дарозе і шпарка рушылі далей. Раздаліся жудасныя крыкі:
— Трымайце іх! Трымайце! Зладзеі! Бандыты! Трымай!
У цемры пачуўся тупат — да нас беглі людзі. Я пасвяціў ліхтарыкам назад, і мы ўбачылі дзясятак чалавек з кіямі ў руках, якія беглі за намі.
— Пальні па іх пару разоў, каб пачулі! — сказаў Крумкач.
Я смальнуў у іх некалькі разоў з машыны. Тупатузмацніўся, але цяпер крокі не набліжаліся, а аддаляліся ўсё хутчэй.
— Спаборніцтвы ў іх! — сказаў Крумкач.
Мы прыспешыліся. За вёскай пакінулі дарогу і палямі скіраваліся далей. Крумкач дапускаў, што сакратар Валвыканкама патэлефануе ў суседнюю вёску, дзе раскватараваны “Заградмтельный отряд”. А тады, магчыма, будзе аблава. Зноў пачалася доўгая пакутлівая
дарога праз палі. Асабліва цяжка было ісці па грудзе, бо зямля была яшчэ прамерзлая, а зверху яе пакрыла ледзяная шкарлупіна, на якой нага не магла знайсці надзейнай апоры. Так мы ішлі даволі доўга, потым зноў выйшлі на дарогу і прайшлі па ёй яшчэ кіламетраў пяць. Потым павярнулі направа і палямі дабраліся да лесу.
А чацвёртай раніцы мы выйшлі да самотнага хутара. Крумкач пусціў сабаку наперад, а мы самі скіраваліся да пабудоў. Нічога не выдавала прысутнасці іншых людзей. Са зброяй у руках мы падышлі да акна, якое выходзіла на дарогу і не было закрыта аканіцамі. Крумкач пасвяціўу яго ліхтарыкам. Паміж белай фіранкай і рамай я ўбачыў гаршчок з геранню — знак, што на хутары ўсё ў парадку і чужых няма. Крумкач пагрукаў у шыбу. Адказу доўга не было, а калі праз некалькі хвілін мой супольнік пачаў грукаць болып настойліва, з сярэдзіны пачуўся жаночы голас:
— А што трэба? Хто там?
— Адчыні, Стася! — адгукнуўся Крумкач.
— Чакай!Зараз!
— Можаш не апранацца, я цябе і так пазнаю!
Праз момант фіранка адсунулася, а гаршчок знялі з падваконня. Крумкач спрытна заскочыў у акно і пралез у хату. Я пераняў ягоны прыклад. Крумкач паклікаў сабаку, і Козыр таксама заскочыў праз акно. Гэта была кухня. Нейкі час мы стаялі ў цемры. Стася выбегла з хаты і зачыніла аканіцы.
— Генюся не спіць? — пытаецца Крумкач. — Мо яна мяне да сябе на печку прыме, пагрэцца... Да цёплых ножак.
— Ах ты лайдачына! Лезь сюды, то я табе гарачыя вушкі зладжу. Бач ты, чаго яму захацелася? А малака!
Я чую смех. Стася запальвае лямпу на стале. Левы бок кухні займае вялікая печ. Збоку згары яна зацягнутая доўгай узорыстай заслонай, з-за якой на нас з ці-
каўнасцю пазіраюць чыесьці вочы. Мы здымаем курткі, а потым бандажы. Дастаём з кішэняў 4 пляшкі спірту. Адчыняюцца дзверы, і ў кухню заходзіць, прымружваючы вочы і чухаючы ягадзіцы, высокая мажная жанчына 45 гадоў. На ёй свабодны ружовы выцвілы халат, на босых нагах — пантофлі. Гэта ўладальніца хутара Мар’яна Зых, маці шасці дачок. Мужчын на хутары не было, калі не лічыць дурнаватага парабка Ануфрыя, ён быў ва ўзросце гаспадыні, а тут пражыў дзесяць з гакам гадоў. Яго трымалі для працы з коньмі і нарыхтоўкі дроў. Рэшту спраў па гаспадарцы ўласнымі сіламі выконвала, як казаў Крумкач, “бабская брыгада”. Гаспадарка была невялікай, і жанчыны лёгка з ёю спраўляліся. Крумкачова маці была далёкай Мар’янінай сваячкай.
Мар’яна Зых трымала кропку паміж Новым Дваром і Пятроўшчынай, на паўднёвы захад ад Менска. У горадзе пасярэднікі шукалі людзей, якія хацелі нелегальна трапіць з Саветаў у Польшчу. За шчодрую плату іх дастаўлялі на Мар’яніну кропку, а адтуль Крумкач перапраўляў іх за кардон. Гэтай працэдурай ён паспяхова займаўся трэці год, а прынагодна праварочваў і кантрабандысцкія справы.
Мы распакавалі бандажы, і Мар’яна са Стасяй, старэйшай ейнай дачкой, разабралі і запісалі тавар. Потым гаспадыня пачала разлічвацца з Крумкачом (яны вырашалі гэтыя пытанні на месцы). За ўвесь тавар ён атрымаў 370 даляраў. Мне ён даў 20 даляраў за дарогу. Потым Стася і Мар’яна зрабілі нам сняданак. А пасля сняданку гаспадыня сказала:
— Ну, хлопцы, ідзіце на гарышча, выспіцеся!
— Яшчэ чаго? — ускрыкнуў Крумкач. — На гарышча? Я на печку хачу!
Ён скочыў на прыпечак, а адтуль даў нырца пад заслону, на печку. Раздаліся крыкі, візгат, смех.
— А кыш адсюль! Бессаромнік!
Неўзабаве Крумкач, выправаджаны кулакамі, саскочыў на падлогу. Потым мы ўзялі два доўгія кажухі і ў таварыстве Мар’яны і Стасі, якая несла лямпу, выйшлі ў сенцы, адкуль на гарышча вяла драбіна. Крумкач забраўся ўгару і паклікаў сабаку. Козыр спрытна ўскараскаўся па прыступках. Калі мы ўсе залезлі на гарышча, Мар’яна сказала:
— Ліхтарыкамі там не свяціць і агню не запальваць.
— Добра, добра, — адказаў Крумкач.
Палову гарышча займалі снапы саломы. Крумкач дастаў збоку некалькі снапоў і сказаў мне залезці ў гэтую адтуліну. За мною пайшоў Козыр. А Крумкач зноў зацягнуў снапы назад, каб замаскаваць уваход. Звонку яму дапамагла Стася, якая паднялася па драбіне за намі. Вузкім праходам мы прапаўзлі да канца гарышча.Там была свабодная прастора, дзе можна было схавацца нават дзесяці людзям. Маленькае акенца ў даху закрываў кавалак чорнай ваўнянай хусткі. Тудою, у выпадку небяспекі, можна было ўцячы. Мы зручна разаслалі кажухі і неўзабаве заснулі.
Набліжаўся вечар. Мы з Крумкачом у суправаджэнні Мар’яны, апранутай цяпер у доўгі жоўты кажух і ў юхтовых ботах з высокімі халявамі, кіраваліся ў бок блізкага лесу. Мар’яна трымала ў руцэ доўгі кій, якім дапамагала сабе ісці. Козыр бег наперадзе.
— Колькі іх? — спытаў Крумкач.
— Пяцёра, — адказала Мар’яна.
— Хто такія?
— He ведаю, я пра дакументы не пытаю.Але нейкія падазроныя. Ты асцярожна.
— Чаму падазроныя?
— Ну, бо ветлівыя! I ўсё да мяне: проша пані тое, проша пані гэтае... Відаць, нейкія нігілісты ці гэтыя... інтэлігенты...
Мы ішлі лесам. У нейкім месцы з’явілася маленькая хацінка. 3 яе выйшаў сіваваты дзядок. Нягледзячы
на сталы ўзрост, ён быў вельмі рухавы, жвава жэстыкуляваў, размаўляючы з Крумкачом і Мар’янай.
— Ну, Грыбок, як там у цябе, усё ў парадку?
— Аўсё.усё... Як заўжды.
— Ты ім ежу занёс?
— Аяк жа! Аяк жа!
— Ну, то хадзем разам!
Мы паглыбіліся ў густы лес. Праз некалькі хвілін дарогі я ўбачыў дах зямлянкі. Спераду я ўгледзеў маленькія дзверы, замкнёныя на ржавы жалезны замок. Да гэтых дзвярэй Грыбок падыходзіць не стаў, абышоў зямлянку навокал і з задняй сцяны дастаў некалькі дошак. Потым нахіліўся і сказаў: