Каханак Вялікай Мядзведзіцы  Сяргей Пясецкі

Каханак Вялікай Мядзведзіцы

Сяргей Пясецкі
Выдавец: Логвінаў
Памер: 405с.
Мінск 2020
77.83 МБ
— Што з табой? Як табе дапамагчы? — кажу я ў роспачы.
Ён не адказвае. Мы адступаем далей. Добра, што хмары схавалі месяц. На ўскрайку пералеску мы спыняемся. Жывіца бярэ Сашку на рукі і пераносіць яго на траву. Я кленчу побач. He ведаю, што рабіць. Увесь час пытаюся:
— Яктабе дапамагчы?
ён не адказвае. Жывіца сцягвае мяхі і хутка разразае іх, кідаючы на воз вялізныя клубы воўны — рыхтуе мяккую ляжанку для Сашкі. Заслаў воз на палову, прыкрыў воўну палатном ад разрэзаных мяхоў і паклаў параненага паўзверх. Ногі, рукі і галава Сашкі безуладна звісаюць долу. Жывіца заскочыў на воз і глуха сказаў:
— Сачы за ім!
Воз кранаецца з месца. Мы паволі едзем убок, не набліжаючыся да мяжы, якая засталася за тры кіламетры ад нас. Бясшумна пасоўваемся праз лугі і палі. Я сяджу на каленях поруч з Сашкам. Бачу, што ён раскрыў павекі. Гаворыць штосьці. Я нахіляюся над ім.
— Здымі мяшэчак з шыі... пад кашуляй.
Я таропка расшпільваю ягоную куртку, кофту і кашулю. Здымаю з шыі замшавы мяшэчак.
— Аддасі Фэлі... Дастань кашалёк... — шэпча Сашка.
3 бакавой кішэні ягонай курткі я дастаю кашалёк.
— Пяцьсот даляраў табе, пяцьсот— Жывіцу, рэшта — Фэлі...
— Добра, — кажу я яму.
— 3 гандлярамі і Барсуком Жывіца... скажы яму, ён разбярэцца.
— Нічога з табою не здарыцца, — кажу я. — Сам яшчэ ўсё паробіш.
— He, я ўсё... Зрабі, як кажу...
Ён змоўк.
— Мо табе дапамагчы неяк? — пытаюся я.
— He. Кіньце гэта... Аты з’язджай...
Ён маўчыць. Я падкладаю яму пад галаву воўну. Ён зноў гаворыць вельмі ціха:
— Уладзя.
— Я тут.
— Дай машыну.
Ён варушыць пальцамі правай рукі. Я ўкладаю яму ў руку парабелум. Пальцы сціскаюцца. He ведаю, што ён хоча зрабіць. 3-за хмар выходзіць месяц. Я выразна бачу Сашкавы запалыя вочы і белы спакутаваны твар. Ягоны лоб перасякае вертыкальная зморшчына. Да маіх вачэй падступаюць слёзы.
Раптам на ягоным бледным твары з’яўляецца дзіўная ўсмешка. Я звяртаюся да Жывіцы:
— Спыні каня! Ён памірае!
— Ты што вярзеш? Халера! — са стогнам адгукаецца Жывіца.
Мы схіляемся над Сашкам. Ён шэпча:
— Смалі налева... Ну, яшчэ... яшчэ... Хлопцы, наперад! Валі на поўную! — гучна сказаў Сашка і апусціўся на воўну.
Гэта былі апошнія ягоныя словы. Так загінуў CamKa Вэблін, кароль мяжы. Загінуў на савецкім памежжы ў сярэдзіне лістапада, у “залаты сезон”, у месяцовую ноч. Памёр а другой гадзіне ўначы. Апошнія хвіліны ягонага жыцця асвятляла “цыганскае сонца”. Навокал панавала ўрачыстая цішыня... Ён пакінуў сястру Фэлю і нас, усёй душой адданых яму сяброў, — мяне і Жывіцу. Пакінуў па сабе добрую памяць ва ўсіх хлопцаў на памежжы.
У панурым маўчанні мы кленчым над целам дарагога сябра. На мае рукі падаюць слёзы Жывіцы. Гэта мучыць мяне яшчэ больш: Жывіца і слёзы... Я нахіляюся над Сашкавым целам. Раптам Жывіца падрываецца на ногі і з крывой усмешкай на твары, з апантанымі вачыма гаворыць:
— А што ж мы так стаім?
Ён хапаецца за лейцы і ўтрапёна цягне іх на сябе так, што конь ажно прысядае. А потым на ўвесь голас крычыць:
— Но-о! Па-аехалі!
Мы едзем. Воз глуха гудзе па лузе. Скача па раллі. А конь усё рвецца наперад.
— Но! Паехалі! — крычыць Жывіца на ўсю мяжу.
“Халера, ён звар’яцеў!” I конь імчыць усё шпарчэй. Гэта кантрабандысцкі конь. Ён добра нас ведае. Ведае, што паводзім мы сябе дзіўна і што здарылася штосьці незвычайнае. Можа, дзівіцца, што не чуваць вінтовачных стрэлаў.
— Пайшоў!
Жывіца вусцішна свішча праз пальцы. Я сяджу ў клубах авечай воўны. He ведаю, дзе мая зброя. He магу зразумець... Над намі віруе месяц. Вочы мне засцяць слёзы.
— Э-хэ-хэ-хэ!.. Пайшоў! — страшным голасам раве Жывіца на ўсё наваколле.
“Навошта ён гэта робіць?” — думаю я і кусаю губы. Што яшчэ адбылося тае начы? Нічога больш ужо не магло здарыцца... Гэта было найгоршым... Збоку грымелі стрэлы вінтовак. Пачэсныя залпы зялёнак у Сашкаў гонар. Воз падскокваў, быццам мяч. Конь ірваўся наперад, як бура. Месяц танцаваў па ўсім небе і ў паветры ўвесьчас лунала:
— Э-хэ-хэ-хэ!.. Па-а-ехалі!
Зранку выпаў снег — і застаўся. Адразу ж пралягла “белая сцежка”. Гэта наш канец. Чорная сцежка нам ужо непатрэбная... бо Сашкі Вэбліна няма...
XV
У Ракаў я пайшоў, калі апусціўся змрок. Бакавымі вулачкамі і завулкамі пракраўся да дома гадзіннікавага
майстра Мужаньскага. Петрака Філосафа я заспеў дома. Хлопец сядзеў ля ложка, у якім ляжаў Юлік Вар’ят, і чытаў яму кнігу.
— Дзе Шчур? — спытаў я яго.
— He ведаю... Я даўно яго не бачыў, ён хадзіў з дзікімі.
— Дзе Лорд?
— Ён пайшоў з партыяй. Яшчэ не вярнуўся.
— Што з табою? — спытаўся я ў Юліка, заўважыўшы, што ён вельмі кепска выглядае.
— Я прастыў... Але нічога страшнага.
Хлопец зайшоўся кашлем. Прыступ быў доўгі і зацяты. У вачах Петрака я бачыў неспакой.
— Ведаеш, што? — сказаўя Петраку. — Мо прытрымаеш для мяне бабкі? Бо я, разумееш, за мяжу хаджу. Прышыюць мяне там, і бабкі прападуць. Вы цяпер ходзіце?
— He... Mary прытрымаць табе грошы.
Я дастаю з кішэні пачак купюр. Адлічваю 1200 даляраў і даю іх Петраку.
— Ну і шмат жа тут!
Я развітваюся і ідуда выхаду. Ля дзвярэй спыняюся.
— А вы ведаеце, што... Сашкі няма?
— Як няма... У мястэчку?
— He, зусім няма!
Я раблю ў паветры знак крыжа. Бачу здзіўленыя вочы. Выходжу на двор і гляджу ўгару. Месяц апусціўся нізка і нахабна смяецца. Я іду ў кірунку Фэлінага дома. У вокнах цёмна. Я грукаю ў шыбу, як тады... Чую крокі.
— Хто-о?
— Уладзіслаў.
— Які Уладзіслаў?
— Ну, Уладзя.
Неўзабаве я ўжо ў сярэдзіне. На стале гарыць лямпа. Фэля глядзіць на мяне здзіўленымі вачыма. Я доўга маўчу, а потым кажу:
— Добры вечар!
Мы зноў маўчым. Я засоўваю руку ў кішэнь курткі і выцягваю замшавы мяшэчак. Даю яго Фэлі і кажу:
— Гэта ад Сашкі.
Яна бярэ мяшэчак. Я дастаю Сашкаў кашалёк і таксама даю яго Фэлі.
— I гэта ад Сашкі... Я ўзяў 500 даляраў сабе і 500 Жывіцу. Ён так сказаў. А гэта папрасіў аддаць вам.
— Што тут? — яна рухам галавы ўказвае на мяшэчак.
— Я не ведаю, я не глядзеў.
Тут Фэлін лоб перасякае глыбокая вертыкальная зморшчына, такая ж, як у брата. Вочы цямнеюць. Насупліваюцца бровы.
— А дзе ён?
— Яго няма!
— Няма?
— Так... Бальшавікі забілі яго ля самай мяжы.
Я каротка, але дакладна расказваю ёй, пры якіх абставінах загінуў Сашка. Яна ўважліва слухае, не перапыняючы пытаннямі. Я бачу спалатнелы твар... усё больш белы. Фэля доўга маўчыць. Я гляджу на яе, а ў душы маёй зеўрае абсалютная пустата. Яна падымае галаву. Я пытаюся:
— Можа, вам неяк дапамагчы?
— А вы “засвечаны”?
— Так.
— Нічога не трэба, я ўсё зраблю сама. Вам ёсць дзе схавацца?
— ЁСЦЬ.
— Добра. Зараз я паеду да яго... Жывіца там?
— Там.
Яна ідзе ў суседні пакой і пачынае апранацца. Неўзабаве вяртаецца.
— Вы можаце ісці. Я вас не затрымліваю.
— Да пабачэння!
Я выходжу з дома. Бадзяюся па вуліцах. Я падняў каўнер, ніхто мяне не пазнае. Я гляджу ўгару. Месяц усё яшчэ смяецца. Мяне абмінаюць нешматлікія сустрэчныя. Халодна, уздымаецца марозны ўсходні вецер. Выціскае ў мяне з вачэй слёзы. Я іду да Гінты. Мушу хоць штосьці зрабіць. Але што? Відаць, напіцца. У салоне сёння знаёмых няма. Пад столлю гарыць газавая лямпа. Скупа асвятляе вялікі пакой. Цэнтральны стол пустуе. Збоку, за маленькім столікам я бачу чатырох паўстанцаў.
Клічу Гінту.
— Даўно я вас, пане Уладзіславе, не бачыла, — гаворыць габрэйка.
— I што з таго?
— Нічога. Чаго жадаеце?
— Пляшку сівухі, агуркоў і кілбасы.
Я п’ю адзін. Паўстанцы не звяртаюць на мяне ўвагі. Невядома, чаму я так спяшаюся — мне ж няма куды ісці... Я зрабіў усё. Выпіваю яшчэ паўбутэлькі гарэлкі. Мне цяплей, але з кожнай хвілінай усё больш сумна. Я расплачваюся за ўсё і выходжу на вуліцу. Зноў блукаю мястэчкам. Ідзе снег. Дробныя белыя сняжынкі весела кружаць у паветры. Уздымаюцца ўгару па доўгіх месяцовых промнях, саслізгваюць па іх долу. Мне хочацца спаць. Я так даўно не спаў.
Позна ўвечары я грукаю ў акно Калішанак. Зузя адчыніла мне дзверы. Яна пляскае ў ладкі і занадта гучна выражае сваё захапленне.
— А... Гэта пан Уладзіслаў! Нарэшце. Вітаю вас! Вітаю!
— Вітаю, вітаю, — змрочна паўтараю я ейныя словы.
— Калі ласка. Праходзьце.
Яна ўсміхаецца. Косыя вочы па-даследчыцку абмацваюць мяне.
— Можа, штосьці з’есці, выпіць?
— Дай гарэлкі.
— Зараз будзе. Усё, што пажадаеце. Сядайце, пане, тут.
Я зноў п’ю гарэлку. Зузанна гідка ўсміхаецца. Увесь час круціцца па хаце. Грудзі ў яе трасуцца, быццам налітыя вадой гумовыя пухіры.
— АТоська часта вас згадвае... Авы, пане.такі “безгуморны”. Я кажу і кажу, а вы нічога!
— Язык замерз! Разагрэцьтрэба!
Зузя гучна рагоча і пульхнымі ручкамі б’е сябе па клубах. Я п’ю далей. Палю папяросу за папяросай. Жанчына касавурыцца на мяне.
Амо баю-бай? У ложачак з Тосенькай? 3 такога холаду на цёплыя ножкі! Хе-хе-хе!
Яна трасецца ад бязгучнага смеху. Я бачу, што ў яе два насы, процьма вачэй і яна ўся дрыжыць, трасецца, як гума, як цеста. Іду ў суседні пакой. За мною з лямпай у руцэ цялёпкае пантофлямі Зузя.
— Тося, прывітай пана Уладзіслава, як належыць!
— Мамуся як дурненькая! — адказвае заспаная дзяўчына.
Я распранаюся. Я так даўно не спаў. Зузя здымае з мяне боты. Усім целам я занырваю ў цёплы мяккі ложак. Зузя штосьці гаворыць, хіхікае і выходзіць з пакоя. Тоська прыціскаецца да мяне гарачым гладкім целам. “Здарылася штосьці вельмі важнае! Вельмі! Але што?” Я лячу ў душную гарачую прорву.
— Ну, уставай! — чую я праз сон суворы голас.
Хтосьці трасе мяне за плячо. Я расплюшчваю вочы. Мяне слепіць палоска святла з ліхтарыка. Праз момант я заўважаю ў пакоі некалькіх паліцыянтаў. У руках у іх рэвальверы. Я адразу ж прыходжу да цямы. “Зброя ў мяне ў бакавой кішэні курткі. А дзе куртка? Зрэшты, мне нельга абараняцца!”
— Імя і прозвішча? — дзелавіта пытаецца той самы голас.
— Антоні Пятроўскі.
Зузя хіхікае.
— А вы, пане Уладзю, хітрун! Ён, пане начальніку, яшчэ не працверазеў. Пагуляў крыху хлопец... Хе! хе! хе!
Яна мне агідная. Я зразумеў, што яна мяне апыліла. — Апранайся!
Я вылажу з ложка і пачынаю апранацца. Мяне ўсё яшчэ асвятляе ліхтарык, але я зусім не бянтэжуся. Мне цяпер усё адно.
— Пагуляў кавалер! — чую я хрыпаты бас, які далятае да маіх вушэй быццам з вялікай адлегласці.
Хтосьці смяецца. Зузя хіхікае. Потым запясці апякае холадам кайданкоў. “Здарылася штосьці вельмі важнае! Але што?” Мы выходзім у сенцы. Мяне чуйна пільнуюць рулі рэвальвераў. Песцяць промні ліхтарыкаў. “Я заўжды ў парадку, пане начальніку”, — чую я шэпт Зузі.