• Газеты, часопісы і г.д.
  • Каханак Вялікай Мядзведзіцы  Сяргей Пясецкі

    Каханак Вялікай Мядзведзіцы

    Сяргей Пясецкі

    Выдавец: Логвінаў
    Памер: 405с.
    Мінск 2020
    77.83 МБ
    Я сеў за стол.
    — Добра ты яго прыаздобіў! Абрабіў філігранна! — адказаў Сашка.
    — Давялося. Дачапіліся яны да мяне.
    — Добра! Калі трэба, то трэба!
    Сашка да паловы напоўніў чатыры шклянкі гарэлкай і кіўнуў нам галавой:
    — Ну, то шах!
    Мы залпам выпілі гарэлку.
    — Што, цесна табе тут цяпер? Хаваешся? — спытаў Сашка.
    — Так, хаваюся. Але неяк жыву і на работы таксама хаджу. Ён мне дапамагае, — я ўказаў на Шчура. — Каб не ён, не ведаў бы, што і рабіць!
    Сашка паляпаў Шчура па плячы і спытаў у мяне:
    — 3 кім фартуеш? 3 Юрліным?
    — He. 3 дзікімі.
    Жывіца каротка засмяяўся.
    — 3 дзікімі?! — перапытаў Сашка.
    — Так. Што паробіш? Іншыя баяцца “саматугам” хадзіць.
    Сашка задумаўся. Доўга нерухома глядзеў у кут пакоя. На ягоным ілбе пралягла доўгая вертыкальная зморшчына, як у Фэлі. Я гляджу на яго ўзрушана і маўчу. Мы ўсе маўчым. Шчур закусіў ніжнюю губу і глядзіць то на мяне, то на Сашку, то на Жывіцу, які мне пальцамі хлебны шарык.
    Сашка пазірае мне ў вочы і гаворыць:
    — Заўтра пойдзеш са мной на работу!
    He раздумваючы, я радасна пагаджаюся:
    — 3 прыемнасцю!
    Я бачу ўсмешку на Шчуравым твары. Сашка звяртаецца да Жывіцы:
    — Ён нам прыдасца, праўда?
    — Прыдасца, — гаворыць Жывіца, станоўча ківаючы галавой.
    — Ну, тады дай пяць!
    Сашка моцна сціскае маю руку. Жывіца пераймае ягоны прыклад, але сціскае лёгка. Моцны поціск BroHaft рукі мог бы раструшчыць мне пальцы. Сашка зноў налівае ў шклянкі гарэлкі і гаворыць:
    — Ну, то на ўдачу! Шах!
    Мы выпілі. Я гляджу на Сашкаў лоб. Лоб гладкі, зморшчына знікла. Я радасна зазіраю ў вочы калег. Мне так лёгка і весела... Я зноў чую Сашкаў голас:
    — Ну, то шах, хлопцы!
    XI
    Мы едзем на захад. Коні імчаць навыперадкі з ветрам. Нас вязе Янкель Парх. Габрэі з мястэчка называюць яго мішыгіне. Янкель Парх любіць хуткасць, любіць рызыкоўныя эскапады, а больш за ўсё Парх любіць Сашку, якога багоміць за смеласць, шчырасць і шырокія жэсты. 3 Сашкам яны працуюць часта. Янкель Парх — закаранелы п’яніца. Неаднойчы на падпітку ён заганяў і калечыў коней. Некалькі разоў коней яму купляў кагал. Але калі Янкель перастаў рабіць фурманам, а стаў ездзіць з кантрабандыстамі “на фарт”, кагал пакінуў яго на ласку ўласнае хітрасці. Цяпер у Янкеля пара вараных коней — маладых, моцных, трывалых. Воз нагружаны таварам, на які зверху накідалі копку сена. Я сяджу поруч з Жывіцам. Сашка ляжыць пасярэдзіне воза, атулены вялікім кажухом. Ён дрэмле. Жывіца маўчыць. Мяне захапляе шпаркі бег коней і перспектыва цікавай працы. I я задаволены зменай месца.
    Вечар цёплы. Паветра духмянае. Ноч выходзіць з-за лесу на ўсходзе. Вось яна стала над зямлёю панурая, вялізная... Абедзвюма рукамі з цяжкасцю апусціла ўніз чорную заслону... цяжкую, халодную.
    — Но, рабяткі, но! — падганяе коней Янкель Парх, і мы імчым наперад, у змрок.
    Цяпер мы едзем на поўдзень. Вочы прызвычайваюцца да цемры і ўсё лепш адрозніваюць краявід. Я думаю пра розныя рэчы: пра мяжу, пра калег, Лорда, Шчура, Камету. Думаю пра Надзвычайку і пра Допр. Думаю пра Лёню, Бэльку, Фэлю. Падлічваю, у колькіх партыях я ўжо фартаваў: Юзік Трафіда, першая, потым Лорд, за ім Мамант, далей Юрлін і, урэшце, “дзікія”, а цяпер я буду працаваць з Сашкам.
    Я гляджу на паўночны захад. Вялікая Мядзведзіца — вялізная, прамяністая — шырока раскінулася на не-
    бе. Я засоўваю руку ў кішэнь і пешчу сталь рэвальвера, нагрэтую целам. Мы паварочваем на ўсход. Едзем вузкімі палявымі дарогамі. У нейкім месцы Янкель Парх збочвае на луг, і мы імчым праз яго нацянькі. Коні лятуць наперад, а фурман усё падганяе і падганяе іх. Мы заязджаем у рачулку. Пырскі разлятаюцца ў розныя бакі. Воз сыходзіць пад ваду па самыя восі. Потым, ламаючы кусты, мы выязджаем на шырокі палявы абшар. Воз трасецца і падскоквае. Часам мне здаецца, што мы вось-вось перакулімся, але Янкель Парх — майстра сваёй справы, і мы ляцім наперад, не збаўляючы хуткасці.
    — Но, рабяткі, но!
    А рабяткі імчаць, як навальніца, падмінаючы кусты і вырываючы капытамі скібы зямлі.
    Мы яшчэ больш забіраем на поўдзень. Дзе-нідзе мільгацяць агні ў вокнах дамоў. Некалькі разоў мы праязджаем праз вёскі. Нас вітае зацяты брэх, сабакі выбягаюць нам насустрач, але адразу ж адскокваюць і змаўкаюць. Мне хочацца зацягнуць песню, але я стрымліваю ў сабе гэтае жаданне. Грудзі мне разрывае ад захаплення і прагі дзеяння. Я нібыта п’яны.
    Позна ўвечары мы пад’язджаем да аддаленага хутара далёка за Волмай. 3 трох бакоў яго захінулі крылы лесу. 3 чацвёртага боку дарогу заступіў вялізны сад. Воз заязджае на шырокі двор і спыняецца каля дома. Мы злазім. Праз двор да нас ідзе мужчына з вялікім ліхтаром у руцэ. Ён вітаецца за руку з Сашкам і гаворыць:
    — Знакам тым, пане Алесю, работа будзе!
    — Яшчэ якая! — весела адказвае Сашка.
    Цёмны вечар. Я, Сашка і Жывіца паволі ідзём праз вялікі сад. Нябачныя ў змроку галіны б’юць па твары. Я засланяю галаву рукамі і нізка нахіляюся. Мы прадзіраемся праз маліннік. У нейкім месцы Сашка спыняецца. Адчыняе дасканала схаваныя дзверцы і спускаецца па строма пастаўленай драбіне. Я іду за ім. Апошнім
    спускаецца Жывіца. Зачыняе за сабою дзверцы. Мы стаім у невялічкім склепе. Ягоныя бакі ашаляваныя тоўстымі дошкамі і дылямі. Сашка павесіў на цвік ліхтарык з вялікай лямпачкай, таму ў склепе добра відаць. 3 аднаго боку на масіўнай драўлянай лаве бачу некалькі поўных мяхоў. На другой лаўцы ляжаць тры ношкі. Праз плячо ў Сашкі перакінутая скураная торба. Ён сядае на лаву побач з ліхтарыкам і дастае з торбы тры пісталеты. Адзін з доўгай руляй і два звычайныя. Кладзе іх на лаву і дастае з торбы з дзясятак запасных магазінаў. Уважліва аглядае зброю, потым зараджае пісталеты і ставіць на засцерагальнік. Дае мне адзін, парабелум, і пытаецца:
    — Такое капыта ведаеш?
    — Аяк жа, ведаю!
    — Ну, то трымай!
    Потым дае мне шэсць запасных магазінаў. Я дастаю з кішэні наган і паказваю яму.
    — У мяне яшчэ адна машына ёсць!
    — I гэтая не зашкодзіць, — адказвае Сашка, перадаючы другі парабелум Жывіцы, і звяртаецца ўжо да мяне: — Глядзі, каб кішэнь, дзе магазіны ляжаць, чыстая была.
    Мы зручна размяшчаем зброю і магазіны, правяраем, як працуюць ліхтарыкі. Потым Сашка паказвае на меншую ношку і гаворыць:
    — Гэта твая. Надзенеш, як наверх выйдзем.
    Мы паволі выпаўзаем па драбіне. Я надзяваю на спіну ношку. Важыць яна дзесьці сорак фунтаў. Сашкава ношка нашмат большая, а Жывіцава важыць пад усе сто. Мы ў садзе. Паволі крочым у цемру. На ўскрайку саду спыняемся. Сашка лёгка свішча. Праз момант ад змроку аддзяляецца невыразная фігура. Я чую голас гаспадара:
    — Усё, знакам тым, у парадку. Ідзіце борам, потым лугам. Да раніцы, відаць, не вернецеся?
    — He паспеем, — гаворыць Сашка, а праз момант дадае: — Ну, то бывайце здаровы!
    — Дай Бог шчасця! — адказвае гаспадар.
    Сашка кіруецца наперад, за ім Жывіца, а я замыкаю шэсце. Мы ідзём межамі між палёў, каб не пакідаць на раллі слядоў. Праз чвэрць гадзіны ўваходзім у стары бор. Тут пахне плесняй і вільгаццю. Ногі бясшумна ступаюць на мяккі мох. Цемра згушчаецца. Праз паўгадзіны мы выходзім на ўскраек бору. Перад намі раскінуўся вялікі луг. Я бачу толькі ягоны пачатак, бо рэшту хавае змрок. Зноў пераход. Мы ідзём роўна, павольна, блізка адзін да аднаго. Пачынаецца балота. Мы запавольваемся яшчэ болын. Дзе-нідзе бачу бліскучыя лужыны. 3 іх на мяне пазіраюць зоры. Мы выходзім на палі. Зноў запавольваем хаду. Я прыходжу да высновы, што хутка мяжа. Дзесьці далёка брэша сабака. Заходзіцца доўга, са злосцю. Я сціскаю ручку рэвальвера і азіраюся, але нічога не бачу ў цемры. Раптам заўважаю, што Жывіца спыніўся. Я таксама спыняюся. Мы стаім нерухома вельмі доўга. Збоку чую лёгкі шум. Потым адрозніваю чалавечыя крокі. Уважліва ўзіраюся ў той бок, але нічога не магу адрозніць. Чорная фігура Жывіцы выглядае як камель дрэва. Сашкі не відаць зусім. А крокі набліжаюцца. Я чую лёгкі кашаль. Трымаю зброю напагатове і дзіўлюся, чаму мы не адступаем або не ідзём далей, каб пазбегнуць сустрэчы з нябачнымі ў цемры зялёнкамі. Крокі ўсё бліжэй. Пасоўваюцца неахвотна, валакуцца. Здаецца, яны амаль поруч. Раптам шум крокаў сціхае і я выразна чую голас, чалавек гаворыць з велікарускім акцэнтам:
    — Нмкак плеснуло что-то?
    Праз некалькі секунд адгукаецца хрыпаты нізкі бас: — Этоутебя в голове...
    Зноў крокі. Цяжка шоргаюць. Мне здаецца, што мы зараз сутыкнёмся з гэтымі людзьмі. Крокі аддаляюцца.
    I праз некалькі хвілін нас агортвае суцэльная ціша. Тады цёмная фігура Жывіцы кіруецца наперад, а за ім іду я. Неўзабаве мы пераходзім памежную сцежку. Абмінаем вялікае балота, абыходзім маленькія азерцы. Падыходзім да доўгай паласы кустоў, якая мысам сыходзіць у твань. Потым выходзім на цвёрдую глебу. Доўга ідзём па адхоне ўзгорка. I вось мы наверсе. Праваруч я бачу доўгі шэраг агеньчыкаў. Там вёска.
    Наперадзе чуваць грукат колаў. Даносяцца ўзбуджаныя галасы. Потым раздаецца гучны рогат.
    — Но-о-о! — лунае ў паветры працяглы вокліч.
    3 вёскі ляціць песня:
    Ночка цёмна,
    Я баюся,
    Правядзі мяне, Маруся.
    Мы кіруемся ўніз па адхіле. Ідзём не спяшаючыся. Абмінаем ямы. Праходзім побач з вялікім валуном і крочым далей, па пяску між ядлоўцамі. Песня ўсё яшчэ лунае ў паветры:
    Праважала
    Да вакзала, Жалка стала, Зарыдала.
    Цяпер мы ідзём досыць хутка. Па зорках я сачу за кірункам нашага руху. Мы крочым на ўсход. Выходзім на нейкую дарогу і доўга ідзём па ёй. Яна выводзіць нас у вялікі лес. Я адчуваю пах смалы. Мы ў дарозе ўжо пяць гадзін, а ніхто з нас не сказаў ані слова. Мы шыбуем роўным шырокім крокам. Ступаем лёгка і ціха. Я ўпэўнены, ніхто не заспее нас знянацку. А калі і так, тым
    горш для яго! Без слоў і без папярэдняй дамоўленасці я разумею, што жывымі мы не дамося. I я разумею яшчэ адну рэч: ніхто з нас не кіне супольніка ў выпадку небяспекі ці ранення. Усю дарогу штосьці спявае ў мяне ў душы. Мяне перапаўняе вялікая радасць, бо я іду з гэтымі людзьмі: моцнымі, спрытнымі, вядомымі на ўсёй мяжы фартоўцамі, якім заўжды і ва ўсім можна давяраць. 3 імі для мяне не існуе аніякіх перашкод, аніякай небяспекі.
    Праз дзве гадзіны мы падыходзім да нейкага селішча. У паветры я адчуваю дым. Мы спыняемся. Доўга стаім на месцы нерухома. Раптам з цемры перада мною працягла вые воўк. Я ўжо дастаў быў зброю, але праз імгненне зразумеў, што вые Жывіца. Ягоны голас то ўздымаўся ўгару, то падаў долу і дзічэў.