• Газеты, часопісы і г.д.
  • Каханак Вялікай Мядзведзіцы  Сяргей Пясецкі

    Каханак Вялікай Мядзведзіцы

    Сяргей Пясецкі

    Выдавец: Логвінаў
    Памер: 405с.
    Мінск 2020
    77.83 МБ
    — Что за чёрт?
    — Какой мерзавец разбмл лампу?
    Чуваць шорганне ног. Урэшце бліснуў ліхтарык.
    — Это кто-то выстрелйл снаружм! — крычаць у хаціне.
    Мы паволі адступаем у глыб лесу. Сашка ціха смяецца.
    На маліну мы вярнуліся шчасліва. Гэта была наша апошняя дарога з сахарынам. Мы перакінулі ўвесь прывезены з мястэчка запас. Пасля апошняй вандроўкі за мяжу Сашка сказаў:
    — Ну, братва, заўтра ў Рубяжэвічы шуруем! Трэба крыху пагуляць, а потым абрабіць яшчэ адзін інтэрас. Зіма блізка.
    Мы ўжо трэці дзень у Рубяжэвічах. Спыніліся ў Сашкавага сябра на ўскрайку мястэчка. Сашка цэлымі днямі хадзіў па інтэрасах. Некалькі разоў я бачыў яго ў мястэчку з нейкімі габрэямі. Мы з Жывіцам сядзім дома. Спім, п’ём гарэлку або гуляем у карты. Учора мы балявалі ўсю ноч. Стасік Удрэнь, Сашкаў прыяцель, у якога мы пасяліліся, выправіў двух малых братоў на ноч да суседкі. Ведаў, якая будзе вечарынка. Неспадзяваным для мяне быў прыезд з Ракава гарманіста Антонія. Яго прывёз Янкель Парх. Удзень Стасік і Сашка ў некалькі заходаў прынеслі мноства пакункаў розных памераў. Дом у Стасіка быў вялікі, але вельмі занядбаны. Мы з Жывіцам крыху прывялі яго да ладу. На чорнай палове хаты, у кухні, паразгортвалі прынесеныя пакункі. Там было незлічона прадуктаў. Каньяк, лікёры і гарэлку мы размясцілі ў шафцы. Ад аднаго позірку на гэта багацце мне так і карцела паправіць сабе настрой, але Жывіца сказаў пачакаць і паберагчы месца на потым.
    Гарманіст Антоні сядзеў у чыстай палове хаты і паціху граў розныя мелодыі. А сёмай увечары прыйшоў Стасік у суправаджэнні трох дзяўчат, з якімі адразу ж нас пазнаёміў:
    — Юля.
    — Казя.
    — Ядзя.
    Дзяўчаты называлі свае імёны, вітаючыся з намі. Спачатку яны трымаліся вельмі прыстойна, але неўзабаве іх разагрэлі жарты Стасіка, музыка Антонія і перспектыва вясёлай забавы. Мы пасадзілі госцяў за стол і сталі частаваць гарбатай і пірожнымі. Я паспрабаваў даліць у гарбату каньяку. Дзяўчаты не пратэставалі.
    Юля — пульхная бландзінка. У яе мілая ўсмешкай, і яна часта і весела смяецца, адкідаючы галаву назад. Казя — брунетка. Прыгожыя цёмныя вочы і выцягнуты твар. Трымаецца сур’ёзна і смяецца толькі куточка-
    мі вуснаў. У Ядзі густыя рудыя валасы і снежная скура. Вельмі вясёлая ўсмешка дэманструе цудоўныя зубы. Яшчэ ў Ядзі прыгожыя ногі, і ўбраная яна — менавіта з гэтай прычыны — у вельмі кароткую сукенку. Усе яны маладыя — аніводнай, напэўна, яшчэ няма дваццаці. За сталом дзяўчаты ўтвараюць тры яскравыя плямы. У Юлі крэмавая сукенка, у Казі — цёмна-зялёная, а ў Ядзі — жоўтая.
    Дзесьці праз гадзіну прыходзіць Сашка. Весела вітаецца з дзяўчатамі і Антоніем. Размова ажыўляецца. Стасік няспынна жартуе. Дзяўчаты штохвілінна заходзяцца смехам. Мы намагаемся іх спаіць, але п’юць яны неахвотна. Даводзіцца намаўляць іх на кожны кілішак. Потым настрой папраўляецца. У дзяўчат блішчаць вочы і гараць шчокі. Мы таксама на падпітку. Антоні рэжа на гармоніку. Дзяўчаты сядзяць за сталом радком, а мы спрабуем іх разлучыць. Сашка падымаецца са свайго месца і падыходзіць да Казі — найцверазейшай з усіх. Хутка падхоплівае яе на рукі і, перш чым дзяўчына паспявае запратэставаць, пераносіць і саджае яе поруч з сабою на іншым баку стала. Юля пляскае ў далоні і гаворыць:
    — Так прыгожа.
    — Як прыгожа, то прыгожа! — гаворыць Жывіца. Ён падыходзіць да Юлькі і падымае яе разам з крэслам. Дзяўчына пішчыць і спрабуе ўхапіцца за спінку. Жывіца праносіць Юльку па ўсім пакоі і разам з крэслам ставіць побач з сабою. А потым саджае дзяўчыну сабе на калені. Юлька хоча вырвацца, а кантрабандыст лёгка, але ўпэўнена яе стрымлівае. Я сядаю каля Ядзі, прыгожыя ногі, снежная скура і палымяныя валасы якой даўно мяне вабяць.
    — Бач ты, як дабраліся! — гаворыць Стась. — Парамі. А я адзін, што той цвік у плоце.
    Сашка звяртаецца да яго:
    — Схадзі па Эстэрку. Яна ўжо, напэўна, з Баранавіч вярнулася. Скажы, што я яе клічу. Хай гітару возьме! Мігам!
    — Гарыць! — крычыць Стась і без шапкі вывальваецца з дома.
    Мы працягваем з прымусам частаваць дзяўчат лікёрам і вішняком. Яны ўжо ладна на падпітку. Жвава жэстыкулююць. Часта і залівіста смяюцца. Пераймаючы прыклад Жывіцы, я пасадзіў сабе на калені Ядзю. Яна не пратэстуе, абдымае мяне рукой за шыю. Мы калышамся ў такт вальсіка.
    Праз чвэрць гадзіны вяртаецца Стась.
    — Ёсць! — крычыць ён з парога. — Найцудоўнейшая, найпрыгажэйшая Эстэрка ўласнай персонай.
    У пакой хуткім крокам уваходзіць хударлявая дзяўчына сярэдняга росту, габрэйка. 3-пад палітона яна дастае гітару, кладзе яе на крэсла і гучна заяўляе:
    — Вясёлай забавы!
    — Просім! — адгукаецца Сашка. — Сядай сюды.
    Эстэрка ўбраная ў вельмі кароткую чырвоную сукенку. Тваруяе непрыгожы, але фігура вельмі зграбная. Чорныя, каротка пастрыжаныя валасы, вялікія жарсныя вусны і прыгожыя вочы. Стась кідаецца паспешліва паіць яе вішняком. Дзяўчына есць і п’е, зусім не манернічаючы, і сама весела жартуе.
    — А ў Эстэрачкі ручкі як цукерачкі!
    — У мяне і ножкі як цукерачкі! — адказвае Эстэрка і закідвае на стол нагу, выцягваючы ступню.
    Гэта вітаецца агульным выбухам смеху. Стась не здаецца і таксама кладзе нагу на стол.
    — Паглядзім, чые прыгажэйшыя? Хай паненкі рассудзяць.
    А паненкі весела смяюцца. Потым Эстэрка выбягае на сярэдзіну пакоя. У руках у яе гітара. Некаторы час яна пальцамі кранае струны, спрабуючы розныя акорды, а потым спявае:
    Паглядзіце, коцікі, Што на мне за боцікі: Файныя? А тое!
    Ножкі ззаду зграбныя, Вусны й грудкі звабныя, Сэрца ж — залатое!
    Спявачка падымаецца на мысках чаравічак, качаецца ўзад-уперад і зграбна круціцца на месцы. Мы ўсе глядзім на яе моўчкі, а яна грацыёзна рухаецца па пакоі, аздабляючы песеньку мімікай і выразнымі рухамі цела. Урэшце яна заканчвае куплеты:
    Лысы ў небе ходзіць -
    Нам не абыходзіць Месяц-пагранічнік! Скончылізабаву I хутчэй на справу 3 кучаю адмычак!
    Эстэрка рукой ударыла па гітары і з крыкам: “Э-эх!” — крутанулася так хутка, што падол спадніцы ўзняўся ўгару. Дзяўчаты засмяяліся. Мы пляскаем і п’ём далей. Ніхто не бянтэжыцца. Эстэрка пахлопвае па твары Стасіка, які намагаецца зняць з яе сукенку. Супраціўляецца яна не з сораму, проста лічыць такі ход занадта паспешлівым. Я мацаю Ядзю за ногі і заўважаю, што Жывіца з Юляй выйшлі ў суседні пакой. Праз чвэрць гадзіны яны вяртаюцца. Твар у Юлі чырвоны, а сукенка змятая. Эстэрка смяецца і, седзячы ў Стасіка на каленях, крычыць:
    — За здароўе панны Юльці!
    — I вам таго ж! — адказвае дзяўчына.
    Тут Эстэрка падрываецца са Стасевых кален і цягне яго за сабой у суседні пакой. Праз некаторы час яна
    вяртаецца, але ў адной бялізне. Ставіць рукі ў бокі і гаворыць Антонію:
    — Грай марш!
    Антоні рэжа гучны марш, а Эстэрка танцуе, ладна пераступаючы зграбнымі нагамі ў доўгіх чорных шаўковых панчохах — некалькі разоў прымаючы вельмі цынічныя позы, што сустракаецца з агульным ухваленнем. Я нахіляюся да Ядзі і кажу: “Хадзем!”
    Мы выходзім у бакоўку, дзе на падваконні гарыць свечка ў латунным ліхтарыку і стаіць вялікі ложак. Ззаду Эстэрка крычыць:
    — Удачы!
    Мінула поўнач. Дзяўчаты ўжо п’яныя. Мы паздымалі з іх сукенкі. У нейкі момант Эстэрка гукае:
    — Ну, дык зробім конкурс на самыя прыгожыя ногі?
    I заскоквае на стол. Яна ўпэўненая, што найпрыгажэйпіыя ногі ў яе. Зрэшты, Эстэрку цяжка збянтэжыць, і яна з самага пачатку вядзе рэй у забаве.
    — Брава! — крычыць Стасік. — Даеш конкурс.
    Пад лёгкія пратэсты мы ставім дзяўчат на стол. Аглядаем іх ногі. Тры галасы за Ядзю. Адзін, Стасеў, за Эстэрку. Ядзя, Юля і Казя з нашай дапамогай саскокваюць са стала. Эстэрка занепакоена крывіць твар, а потым крычыць:
    — Калі конкурс, то конкурс! Што там ногі? Ногі і ў свінні ёсць... Даеш усё!
    Яна пачынае здымаць з сябе і кідаць на падлогу бялізну. I вось ужо стаіць аголеная ў цэнтры стала. Эстэрка тоненькая і добра складзеная, але занадта ўжо худая. Праводзіць рукамі па грудзях, клубах і сцёгнах, а потым звяртаецца да дзяўчат:
    — Ну, хто рызыкне?.. Конкурс! Наперад!
    Але дзяўчаты саромеюцца распранацца дагала пры ўсіх.Тады Эстэрка саскоквае са стала і гаворыць Антонію:
    — Вальс!
    Антоні грае вальс, а голая Эстэрка кружыць па пакоі. Вочы ейныя блішчаць. Прыгожая ўсмешка дэманструе дробныя белыя зубы. Яна закідае рукі за галаву. Нас гэта ашаламляе і ўзбуджае. Потым мы па чарзе танцуем з ёю. А потым яна зноў спявае і танцуе.
    Незадоўга да канца забавы Сашка дастае з бакавой кішэні тоўсты кашалёк і дае дзяўчатам грошы. Кожнай па сто даляраў. Эстэрка хавае купюры ў панчоху і гаворыць:
    — Гэта за забаву і кампанію, а за песні?
    Сашка кідае ёй 20 даляраў.
    — А за танцы?
    Сашка дае ёй яшчэ 20 даляраў.
    — А за конкурс?
    — Конкурс Ядзя выйграла, — гаворыць Вэблін і дае Ядзі 20 даляраў.
    — Ядзя за ногі ўзяла, а я за ўсё! — не здаецца Эстэрка.
    — На, трымай, — і Сашка кінуў ёй яшчэ 20 даляраў.
    Гарманіст Антоні таксама атрымаў 100 даляраў. Вечарынка скончылася на досвітку, калі дзяўчаты былі ўжо абсалютна п’яныя.
    Сёння да Сашкі прыйшло двое гандляроў. Адным з іх быў знакаміты багацей Юдка. Яны доўга пра штосьці размаўлялі. На абрыўку паперы Сашка пісаў назвы тавараў, колькасць і цэны. Потым яны гандляваліся і раіліся, а пасля разам пайшлі ў горад. Вярнуўся Сашка позна ўвечары і сказаў нам:
    — Ну, хлопцы, усё ў парадку! Заўтра вяртаемся. Трэба араць, бо зіма на носе...
    Жывіца пацёр далоні. Мяне агарнула радасць. Пойдзе работка!
    XIII
    Дождж імжыць, церушыць і ліецца. Ноч чорная, быццам смала. Воз загружаны па самыя краі фарбай і скурай на падэшвы. Пад сотню пудоў тавару. Мы накрылі ўсё брызентам і абвязалі тоўстымі вяроўкамі. Нават калі воз перакуліцца, нічога не выпадзе. Колы мы моцна абкруцілі тонкімі прасмаленымі шнурамі. Гэта добра з некалькіх прычын: мы ўздымаем менш шуму, калі едзем, а яшчэ колы не так глыбока ўваходзяць у мяккую глебу, не слізгаюць па ўзгорках і мокрай траве. Усё гатова. Вялікі, моцны, чорны конь ірвецца наперад. Мы выязджаем на дарогу. Гаспадар развітваецца з намі ля брамы:
    — Дай Бог шчасця!
    Мы патанаем у цемры. Жывіца, трымаючы ў руках рамяні лейцаў, кіруе канём. Сашка сядзіць з ім поруч. Я размясціўся ззаду. Мы едзем паволі. У змроку я не бачу нічога. Праз гадзіну Жывіца спыняе каня. Мы з Сашкам злазім з возу. Сашка гаворыць мне пачакаць, а сам кіруецца наперад. Праз чвэрць гадзіны вяртаецца.