Каханак Вялікай Мядзведзіцы  Сяргей Пясецкі

Каханак Вялікай Мядзведзіцы

Сяргей Пясецкі
Выдавец: Логвінаў
Памер: 405с.
Мінск 2020
77.83 МБ
— Па адной на дваіх! Як анёлкі...
Хлопцы адразу ж прыняліся выпіваць, а Анёл старанна завязаў мех і перадаў яго Сому як дадатковую ношку.
— Ты панясеш! Толькі не пабі і не выжлукці!
Com штосьці буркнуў і пераняў мяшок.
Хлопцы пілі. Некаторыя заліваліся спіртам, кашлялі. Раздаваліся вясёлыя галасы і рогат. Апусціўся змрок.
— Ну, вар’яты, ношкі ўзяць! — крыкнуў Анёл.
Усе пачалі нацягваць шлейкі на плечы. Ношкі былі цяжкія: скура на падэшвы. Тавар танны, але даваў ад 150 да 300 працэнтаў прыбытку.
— Ну, шусь! I ані гу-гу! — сказаў Анёл, вырушаючы ўдарогу.
У адказ хтосьці гучна зарагатаў, а хтосьці свіснуў. Партыя рушыла наперад. Хлопцы не захоўвалі цішыні і не трымалі дыстанцыі. Ламалі кусты, кашлялі,
лаяліся. Смяяліся і расцягнуліся на чвэрць кіламетра. Анёл некалькі разоў спыняўся і пагражаў кулаком, але гэта нічога не мяняла. Тады ён ламануў наперад так хутка, быццам хацеў ад нас уцячы. Мы вымушаны былі амаль бегма кіравацца за ім следам. Мы са Шчуром ішлі ў сярэдзіне партыі. Спачатку я дзівіўся такім паводзінам кантрабандыстаў зусім побач з мяжой, а потым мне таксама зрабілася весела. Спірт грэў, а свавольная хада хлопцаў адключала думкі аб небяспецы. У некалькіх дзясятках крокаў ад мяне хтосьці зацягнуў песню на матыў “Яблычка”:
Што я чую, што я бачу?
Лёва Троцкі ўзлез на клячу
I як выгукне народу:
“Хрэну вам, а не свабоду!”
— Здорава! Рэж далей! — раздаваліся галасы кантрабандыстаў, і Валюсь Шымпанзэ прапітым тэнарам цягнуў наступныя строфы “Яблычка”.
Раптам партыя спынілася. Да Шымпанзэ падбег Анёл.
— Завалі зяпу, жлабіна!
— А то што?
— А то ўсё! A то да бальшавікоў у лапы вас завяду! Як анёлкаў! Чаго ты равеш, халера на цябе! Мяжа зараз. Масалкі дарогу заступяць...
Анёл рушыў наперад. Мы крочым хутка. Цяпер ужо ніхто не спявае, але і без гэтага мы ўздымаем шмат шуму. Праз некаторы час мы выходзім на памежную прасеку. I гэтак сама хутка, зусім не прыслухоўваючыся, кіруемся далей. Відно ўжо досыць добра. Можна адрозніць прастору на некалькі дзясяткаў крокаў. Перад намі ўзвышаецца высокая і шырокая засека з калючага дроту. Анёл паварочвае налева. Мы мінаем памежныя
слупы. Хлопцы пляскаюць па іх рукамі або стукаюць канцамі кіёў аб насып. Анёл паварочвае направа і спыняецца ля самай засекі. Мы падыходзім да яго.
— Міндаль, нажніцы! — гаворыць Анёл.
Косцік Міндаль дастае з-за пояса нажніцы, і Анёл хутка пераразае дрот, які звініць пад вастрыямі і падае ў розныя бакі. Работа спорыцца. Кіямі хлопцы расцягваюць перарэзаны дрот. Праход вольны. Мы выходзім на іншы бок прасекі і кіруемся наперад. Я заўважаю, што не ўсе ідуць “воўчым” следам, некаторыя проста крочаць поруч. Наперадзе гучна плюскоча вада. Гэта хлопцы пераходзяць рачулку... без аніякай асцярожнасці... галопам. Я правальваюся ў ваду па самыя грудзі і пахопліва кідаюся за Шчуром, які ідзе наперадзе. Выбраўшыся на бераг, я амаль бягу за ім. Так мы дабраліся да пералеску. I тут збоку я пачуў спалоханы крык:
— Кто ідёт?
— Свой!
— Кто свой?! — перапытваюць здалёк.
— Ідзі вушы прамой! — зароў Сом.
Я пачуў рогат, а за некалькі дзясятках крокаў ад нас, з цёмнай купкі кустоўя, грымнуў стрэл вінтоўкі. 3 нашага боку адразу ж бліснула некалькі ліхтарыкаў, асвятліўшы зараснікі. Я ўбачыў невыразныя постаці салдатаў у доўгіх шэрых шынялях. Некалькі кіёў паляцела ў іх бок. Хтосьці з нашых крыкнуў:
— Ура! На іх!
Салдаты імкліва схаваліся ў кустах. Усё гэта адбылося на хаду, партыя не спыніліся ні на секунду. Калі мы адышлі ад таго месца на некалькі соцень крокаў, ззаду раздаліся стрэлы і крыкі. He звяртаючы на іх аніякай увагі, мы ўсё хутчэй ішлі наперад. За два кіламетры ад мяжы Анёл выйшаў на добра раз’езджаную дарогу. Потым павярнуў направа, і вузкай сцежкай мы скіраваліся
праз лес. Хлопцы размаўлялі. Раз-пораз бліскалі ліхтарыкі. Анёл на гэта не рэагаваў і шпарка крочыў наперад, у левай руцэ трымаючы ліхтарык, гатовы асляпіць любога сустрэчнага, а ў правай — кій, для апоры і абароны.
3 моманту стварэння партыі “дзікіх” Анёл быў дзявятым ейным машыністам. Першым машыністам і стваральнікам быў Жалезны Антоні (ён увесь час карыстаўся гэтым выразам: маё слова — жалеза! жалезна! справа жалезная!). Гэта быў вар’ят найвышэйшага гатунку. Працаваў ён не для заробку, а перш за ўсё для вар’яцкіх жартаў. Мог прайсці з партыяй уздоўж прасекі некалькі кіламетраў і павыварочваць памежныя слупы, якія потым яны з хлопцамі пераносілі на другую лінію і кідалі ў раку. Ягоныя жарты хлопцы памятаюць дагэтуль і часта згадваюць Антося. Машыніста забілі на бальшавіцкай заставе, калі Жалезны, п’яны “в дребезгй”, пайшоў спытаць дарогу і ўвязаўся ў “драку” з салдатамі.
Потым партыяй кіравалі шасцёра меншых ці большых вар’ятаў. Усе скончылі кепска. Аднаго забілі, іншых — расстралялі або выслалі.
Папярэднікам Анёла — восьмым вар’ятам — быў Ванька Шум (мянушка ад: шуму наробім, хлопцы! хай шум-гам пойдзе!). Яго разарвала гранатай, якую ён трымаў на поясе: выпадкова адарвалася колца і Шум падарваўся. Анёл — дзявяты вар’ят (мянушка ад яго любімага: ну анёлкі! па-анёльску! як анёлы!).
Жыццё і гісторыя дзікіх машыністаў, ды і простых хлопцаў з партыі таксама, былі незвычайныя. Пазней я пазнаёміўся з многімі з іх і не знайшоў аніводнай ардынарнай асобы. Пераважна гэта былі бурлівыя натуры, ім было цесна ў рамках звычайнага жыцця грамадства, іх натуральнай стыхіяй быў партызанскі рух, вайна, рызыкоўныя вандроўкі. Гэта была мешаніна розных раёнаў Расіі і Польшчы. Большасць складалі ўцекачы, якія з розных прычын не маглі вярнуцца ў Саветы і па-
сяліліся на памежжы. Некаторыя з іх раней уваходзілі ў войска Балаховіча і служылі ў атрадах “зялёных”. Мяжа прыцягвала іх да сябе, як магніт — жалеза. Тут яны жылі дзень пры дні, тут працавалі, тут гінулі. Жыццё кожнага з іх магло стаць сюжэтам захапляльнага рамана. Літаратар знайшоў бы тут невычэрпную крыніцу сюжэтаў і тыпаў. Мы гэтага зусім не разумелі і не думалі пра гэта. Мала хто з нас умеў пісаць, ніхто нічога не чытаў. Палітыкай мы не цікавіліся зусім. Часам, назіраючы за калегамі і прыкмячаючы ўнікальнасць іхніх характараў, іхнюю неймаверную энергію, я думаў пра тое, колькі карысці маглі б прынесці гэтыя людзі, калі б іх сілы, здольнасці, фантазію скіраваць на грамадска важную працу? А тут — часам яны бясследна марнавалі сапраўдную моц.
А другой уначы мы прыйшлі на маліну. Гэта быў адасоблены хутар, акружаны лесам. Тут некалі была смалакурня. Ужо на падыходзе нас прывітаў зацяты сабачы брэх. Мы спыніліся. Анёл тройчы працягла свіснуў. Праз некалькі хвілін з цемры раздаўся хрыпаты голас, які супакоіў сабак, а потым сем разоў бліснуў ліхтарык. Мы рушылі наперад. Ля брамы хутара нас чакала невыразная постаць. Пачуліся вясёлыя галасы хлопцаў:
— Здарова, Глыба!
— Жывы яшчэ? He бяруць цябе чэрці?
Нізкі голас прахрыпеў:
— Горшых за вас чарцей і не бывае!
Насуперак кантрабандысцкім і маліншчыцкім завядзёнкам мы пайшлі не ў гумно, а ў хату. Там, у вялікім пакоі з чорнымі, абсмаленымі сценамі, мы сталі скідаць ношкі. Я ўбачыў вялікага мужчыну з густой чупрынай і барадой. Прозвішча Глыба яму пасавала. Анёл і Глыба паклалі ношкі на лаву. Потым гаспадар падкінуў у агонь смалістых трэсак і стала лепш бачна. У суседнім пакоі заплакала дзіця, і пачуўся супакойлівы го-
лас жанчыны. Кантрабандысты расставілі лавы вакол стала і пачалі піць спірт. Глыба паклаў у цэнтр вялізнае, мо 20-кілаграмовае, “кола” жытняга хлеба і прынёс вэнджанай грудзінкі. Хлопцы пілі свой спірт, бо акрамя таго запасу, які нёс Сом, амаль кожны ўзяў з сабою яшчэ па 2 пляшкі. Некаторыя далівалі ў спірт вады. Бэрэк Хаўтурнік, Анёл і Глыба даставалі з ношак тавар і раскладалі яго на лаве.
На досвітку Глыба вывеў нас з хаты, і мы скіраваліся ў глыб лесу. Па бездарожжы мы прадзіралася амаль гадзіну. Калі ўжо развіднела, наша партыя выйшла на маленькую паляну, у цэнтры якой стаяў вялікі будан. Большую яго частку займалі зваленыя кучай смалістыя карчы. Мы размясціліся хто дзе мог і паклаліся спаць.
Як толькі сцямнела, мы пакідаем паляну і зноў кіруемся ў лес. Некалькі разоў я азіраюся і бачу святло вогнішча... Гэта ахвяра шматлікім капрызным бажкам лясоў, палёў, ночы і... мяжы. Спачатку мне здаецца, што ў лесе ўжо цёмна, але неўзабаве вочы прывыкаюць і я заўважаю, што вечар яшчэ не надышоў.
Мы выходзім з лесу. Удалечыні віднеюць цёмныя абрысы будынкаў. Мільгаціць святло ў вокнах хутара.
— Тут чакацьмеце, анёлкі! — гаворыць Анёл і ідзе ў бок хутара.
Праз пятнаццаць хвілін ён вяртаецца з Бэркам Хаўтурнікам. Яны прынеслі 10 пляшак самагону. Адну бутэльку Анёл бярэ сабе, другую дае Сому (арыстакратыя партыі), а рэшту раздае нам: па пляшцы на дзве зяпы. Мы п’ём прасмярдзелы рыбай самагон. Ён даволі моцны і значна ўздымае нам настрой.
Мы выпраўляемся ў дарогу. Ідзём з папяросамі ў зубах, групамі па двое і па трое. Некаторыя абапіраюцца на кіі, іншыя нясуць іх на плячах, як вінтоўкі. Чуваць гоман размоў. Лес заканчваецца. Перад намі адкрытыя палі. Я гляджу на неба і бачу Вялікую Мядзве-
дзіцу. Мне робіцца радасна. У думках я паўтараю імёны асобных зорак: Ева, Ірына, Сафія, Марыя, Гелена, Лідзія, Лявонія... Я згадваю Лёню. Пачынаецца пераход, амаль забег праз палі. Хлопцы ідуць без ношак, а алкаголь усё болып распальвае нас. Мы мінаем вёскі, чуем галасы людзей, бачым агні ў акенцах. Выходзім на добра раз’езджаную дарогу. Здалёк я чую грукат колаў. Чакаю, што мы сыдзем з дарогі, але дарма. Мы ідзём далей. Грукат набліжаецца. 3 цемры паказваецца сівы конь, а за ім доўгія драбіны. На возе сядзяць трое мужыкоў і жанчына з белай хусткай на галаве. Яны спыняюць каня і здзіўленымі вачыма глядзяць на нашу працэсію. Я чую галасы хлопцаў:
— Глядзіце: трое на адну! А вы што прадаяце: каровачку ці яловачку?
— Хадзем, малая, на траўку, папасвімся-пагрэемся.
Мы мінаем воз і патанаем у цемры. Паветра цёплае, духмянае. Я засоўваю руку ў кішэнь і сціскаю цёплую рукаятку нагана. Знянацку мяне ахоплівае дзіцячая весялосць. Мне хочацца смяяцца, выкідваць каленцы. Я адчуваю перапоўнаненасць сіламі і здароўем. А небяспека... яна мяне не клапоціць... у мяне ёсць машына, яна мне ніколі не здрадзіць. Сем верных набояў... “Сем набояў у машыне, сем зорак на небе!” Я падміргваю Вялікай Мядзведзіцы, а потым паказваю ёй язык. I сплёўваю ўбок: халера на яго, напэўна, і я вар’ят!