Каханак Вялікай Мядзведзіцы  Сяргей Пясецкі

Каханак Вялікай Мядзведзіцы

Сяргей Пясецкі
Выдавец: Логвінаў
Памер: 405с.
Мінск 2020
77.83 МБ
— Ты па гадах шыў?
He.
Юрлін павысіў голас:
— Яны стралялі: або адзін, або другі... Я ведаю. Я блізка быў!
— А можа, гэта яны па нас валілі? — адгукнуўся Шчур.
— Аліхтарыкам хто іх падсвечваў? Га? — адгукнуўся Юрлін.
— У чым справа наогул? — спытаў я Лорда, крыху раздражнёны гэтым допытам.
— Справа ў тым, што наша партыя ціхая. Мы ходзім на чыстую работу і машын браць не хочам. Бо калі ісці з машынамі, то ўсім, інакш атрымаецца, што аднаго з машынай возьмуць, а да сценкі станем усе! Вось, Кавалерчык не вярнуўся. Мо яго там замялі?
Шчур рассмяяўся.
— Эх вы, зайцы! А калі б нас усіх замялі, то што?
— To нічога! — запярэчыў Юрлін.
— Так... табе нічога. Цябе габрэі выкупяць, а мы ў Надзвычайцы падохнем!
— Мо і цябе выкупяць.
— Я не іхні халуй!
— Ты языком не мянці! —далучыўся да размовы Камета. — Юрлін — наш хлопец, і ён ведае, што гаворыць!
Шчур падарваўся з месца.
— Ён ведае, але сам сабе пан! А памятаеце тых кучкуноўскіх хлопцаў, пяцёра іх было, якіх гады летась на балоце побач з Гаранямі зацямнілі? Што? Памятаеце? Га? А нас жа таксама каля Гараняў перанялі!
Усе маўчалі. Тады я падняўся і сказаў:
— Гэта я паліў па гадах з машыны!
Ніхто не адгукнуўся. Толькі Шчур урачыста прамовіў:
— I правільна зрабіў!
Пасля паўзы слова ўзяў Лорд:
— Гэта іншая справа! Ты не ведаў, што ніхто з нас машын у дарогу не бярэ!
— Я ведаў.
— Наступным разам так не рабі.
— Гэта мая справа!— запярэчыў я. — Ты мне не ўказвай! Я з машынай хадзіў і надалей з машынай хадзіць буду!
— Клёва! — сказаў Шчур.
— Тады не з маёй партыяй! — сказаў Юрлін.
— I не трэба! — за мяне адказаў Шчур. — Бач ты які ганарысты! Хлопец, можа, свабоду нашу ўратаваў, а ён носам круціць!
Раптам з боку дзвярэй раздаўся ўрачысты голас:
— 3 квасу піва не будзе!
Мы азірнуліся. У дзвярах, у клубах тытунёвага дыму стаяў Сашка. Ніхто не ведаў, калі ён зайшоў, бо дзверы салону, для вентыляцыі, заўжды былі адчыненыя. Стоячы на парозе, Сашка чуў нашу размову. Цяпер ён паволі набліжаўся да стала. За ім ішоў Жывіца. Абодва трымалі рукі ў кішэнях. Грымнулі вітанні. Для іх зрабілі месца за сталом. Неўзабаве пасля іх прыходу Юрлін выйшаў з пакоя.
— Дрэйфіць! — сказаў Сашка, наліваючы дзве шклянкі гарэлкі.
Шчур пагардліва пырснуў:
— Кішка танка!
Сашка звярнуўся да мяне:
— Ты ўчора па гадах паліў?
— Так.
— Ну, то маеш!
Ён падсунуў мне адну шклянку, а сам узяў другую.
— Вып’ем на шчасце!
Мы стукнуліся шклянкамі і адным махам выпілі гарэлку. Потым Сашка запаліў папяросу і сказаў:
— Калі ў мяне будзе работа на траіх, то са мною ў дарогу пойдзеш.
Мне зрабілася радасна. Са шчырай падзякай я зірнуў Сашку ў вочы і кіўнуў яму галавою.
3 салона Сашка выйшаў у рэстаран і неўзабаве вярнуўся да нас. А яшчэ праз некалькі хвілін Гінта і Тэкля пачалі заносіць і расстаўляць на стале бутэлькі гарэлкі, піва і лікёру. Потым яны прынеслі мноства разнастайныхталерак з рыбай і мясам.
— Сашка буфет выкупіў! — сказаў Камета.
А Сашка адгукнуўся:
— Ну, піць, братва! Піць і есці! Сёння ніхто не плаціць!
Потым ён паклікаў да стала Антонія і наліў яму шклянку лікёру.
— Смакчы!
Гарманіст выпіў і закусіў. Сашка ўсунуў яму ў руку некалькі дзесяцірублёвак і сказаў:
— Ідзі, рыпні “Шабасоўку”! Але па-нашаму, з агнём! Каб стол нагамі варушыў!
Неўзабаве пакой напоўнілі трускія гукі “Шабасоўкі” — так і карцела падарвацца з месца. Кантрабандысты пілі на змор. Гарэлку закусвалі грушамі і цукеркамі, лікёры — селядцом, кілбасой і агуркамі.
— Піць, братва, піць! Каб нічога не засталося! — падахвочваў нас Сашка.
I хлопцы не прастойвалі, а гарэлка не марнавалася. Лорд спяваў на матыў “Хто смяецца з нашай веры”:
Гэля, глянь на мае справы,
Як вяртаюся з забавы:
Збіты з ног да галавы!
Голы, босы, ледзь жывы!
Позна ўначы мы са Шчуром выйшлі з салона. У галаве ў мяне гуло. Шчур таксама быў абсалютна п’яны. Пасярод плошчы мы спыніліся. Я спытаў калегу:
— To з Юрліным канец?
— Аканец...
— Халера! 3 кім мы цяпер пойдзем? Залаты сезон на носе!
— А хай бы сабе і з “дзікімі”!
— Ты іх ведаеш? — перапытаўя.
— Каго я толькі не ведаю! Калі гранда, то гранда! Прынамсі забава будзе! Тай-да! Та-ра дзі-ра...
I Шчур, напяваючы і прысвістваючы “Шабасоўку”, пачаў танцаваць у вялізнай — на ўсю плошчу — лужыне. А потым мы доўга праводзілі адзін аднаго да дому. Ён мне яшчэ шмат чаго расказваў, але я нічога з гэтага не памятаю.
IX
Была на памежжы незвычайная партыя. Яе называлі “дзікай”, а хлопцаў, якія ў яе ўваходзілі, — “дзікімі” або вар’ятамі. Дзікія не прытрымліваліся аніякіх мер бяспекі і хадзілі праз мяжу “на злом галавы”. Яны
часта трапляліся. Машыністы ў гэтай партыі змяняліся кожныя некалькі месяцаў. Але дзіўная справа: гэтая вар’яцкая партыя працавала трэці год! Яе шмат разоў разбівалі, а яна збіралася зноў і начамі грымела на мяжы і памежжы. Паўставала і знікала мноства партый, “клаліся” найлепшыя машыністы, а гэтыя чэрці працавалі безупынна. Рабілі гранды і агранды і так трымаліся гадамі, хай сабе і кожны раз у іншым складзе. У дзікіх шэрагах апыналіся тыя, каго нельга было прымусіць хадзіць з партыяй рэгулярна, тыя, хто праз сваю ўпартасць не жадаў дастасавацца да прынятых у партыі законаў і правіл, і тыя, каму трэба было крыху падзарабіць грошай, а таксама авантурнікі, якія не дбалі пра ўласную бяспеку і сталыя заробкі.
На наступны дзень пасля нашай сваркі з Юрліным Шчур пазнаёміў мяне з машыністам дзікіх, Войцехам Анёлам. Мы не хацелі губляць ані тыдня залатога сезона і ведалі, што дзікія не будуць пытаць, ходзім мы са зброяй ці без. Анёла мы засталі дома. Ён сядзеў у вялікай дзіцячай калысцы-гушкалцы пасярод пакоя і заўзята гайдаўся, выкідваючы ногі ўзад і ўперад. Да ніжняй губы ў яго прыляпілася папяроска, скручаная з махоркі і аркуша насценнага календара. На стале на коўдры ляжаў вынуты з калыскі цалкам голы хлопчык. Дзіўна, але ён не плакаў, магчыма, таму, што быў надзвычай заняты, засяроджана засоўваючы левую нагу ў рот.
— Здарова, Анёл! — гукнуў Шчур, калі мы зайшлі ў пакой.
Анёл прымружыў левае вока і сплюнуў у кут пакоя. — Ну, і што з таго? — сказаў ён.
— Што ў цябе чуваць? — спытаў Шчур.
— Інтэрас у руху, a pyx у інтэрасе! — адказаў Анёл, не адрываючыся ад гушкання ў і калысцы і менавіта гэта маючы на ўвазе.
— Мы хочам хадзіць з вамі за мяжу, — сказаў Шчур.
— Можна... Я вам не даю, ці што? Анёльскі інтэрас!
— To калі вы ідзяце?
— Сёння.
— Адкуль?
— Халера яго ведае адкуль!
— Дык як вас знайсці?
— Халера яго ведае як!
Шчур дастаў з кішэні пляшку гарэлкі.
— To спырснем інтэрас.
Анёл ухвальна кашлянуў. Шчур падаў яму пляшку. Анёл лёгкім рухам рукі выбіў корак і, гайдаючыся, зірнуў на мяне.
— Гэты таксама ў моці?
— Так, пыску памачае...
— He, я не хачу, — адмовіўся я.
— I добра, — сказаў Анёл.
Потым ён пазногцем пазначыў на пляшцы палову, закінуў галаву і, працягваючы гушкацца, прыклаўся да рыльца. Гарэлка булькатала ў ягоным горле, гарляк хадзіў ходырам. Анёл, не гледзячы на бутэльку, спыніўся. Зірнуў на шкло: выпіў ён дакладна столькі, колькі адмераў пальцам — па край пазногця. Ён перадаў пляшку Шчуру, які выжлукціў сваю частку і спытаў гаспадара:
— Дык дзе сустракаемся?
— Пад вечар ля Кентаўра... як анёлы.
— Клёва! Бывай з Богам!
— Ідзіце з чортам!
Калі мы выйшлі ад Анёла, я сказаў Шчуру:
— Гэта ж вар’ят!
— Мудры вар’ят! — запярэчыў калега.
Надвячоркам мы скіраваліся ў бок дома гандляра Кентаўра, якога ў мястэчку таксама лічылі вар’ятам. Тут сышлося шмат акалічнасцей, але найважнейшым было тое, што ён даваў тавар дзікім. Надараліся яму і лепшыя, “спакойныя” партыі, але ён меў сантымент
да дзікіх і даваў ім тавар ужо трэці год. Дзікія рабілі яму агранду, а ён ім падміргваў: у гэтым я спец! Зноў агранда. Ён зноў падміргваў і запрашаў некалькіх вар’ятаў да сябе на пейсахоўку, а потым казаў ім:
— Ну, хлопцы, калі гэтым разам барада выйдзе, то наступным — салому за мяжу панесяце. I я з вамі!
Дзікіх гэта брала за сэрца і яны “начыста” перакідвалі 5-8 партый. Кентаўр адбіваўся. I засноўваў мыльную фабрыку ў Вільні, фабрыку атраманту ў Лідзе, шакаладную фабрыку ў Гародні. Фабрыкі былі ягонай маніяй. Акрамя Кентаўра, фірмовага знаку шматлікіх ягоных прадпрыемстваў, была ў яго яшчэ адна мянушка — Фабрыкант... I фабрыкі ягоныя звычайна прагаралі. Дзікія, убачыўшы, што гандляр адбіў выдаткі, бо засноўвае прадпрыемствы, пачыналі рабіць яму агранды, і Кентаўр банкрутаваў. Ён зноў запрашаў вар’ятаў на пейсахоўку, зноў прапаноўваў ім насіць за мяжу салому і зноў адбіваўся. I так па коле — трэці год.
Пад вечар ля дома Кентаўра прагульваліся групы хлопцаў: па двое, па трое. 3 некаторымі кантрабандыстамі Шчур вітаўся.
— Дзе Анёл? — спытаў ён у аднаго з іх.
— Разам з Сомам у Кентаўра сядзіць.
— Пейсахоўку п’юць, — дадаў хтосьці збоку.
Мы далей шпацыравалі ўздоўж шэрагу крам і дамкоў. Неўзабаве з брамы Кентаўравага дома выехаў вялікі воз. На ім сядзелі Анёл, Сом і габрэй-праваднік — Бэрэк Хаўтурнік. На козлах сядзеў Косцік Кульгавы, парабак Кентаўра. Анёл падазваў аднаго з хлопцаў і сказаў яму колькі слоў. Той кіўнуў галавою. Воз крануўся з месца і неўзабаве знік за паваротам. Хлопцы, групкамі па некалькі чалавек, скіраваліся на Слабодку, а адкуль рушылі ў бок Душкава. Непадалёк за Выганічамі з лесу напярэймы першай групе выйшаў Анёл. Разам яны пачакалі рэшту хлопцаў, а потым скіраваліся ў глыб ле-
су. Побач з вялізнай кучай ламачча, ля якой ужо стаялі Com і Бэрэк Хаўтурнік, Анёл спыніўся і стаў даставаць з-пад галля ношкі. Ён нядбала кідаў іх на зямлю, гучна пералічваючы: раз,два, тры... Налічыўшы сямнаццаць, ён спыніўся і звярнуўся да нас:
— Узяць ношкі! Па-анёльску...
Ісці ў дарогу было зарана. Хлопцы разышліся па лесе і нажамі выразалі сабе па тоўстым кіі. Дзікія заўжды так рабілі: ішлі ў дарогу з кіямі, якімі неаднойчы гналі і білі ласых на лёгкую здабычу сялян, што заступалі ім дарогу. Мы са Шчуром таксама выразалі сабе тоўстыя кіі. Потым хлопцы сабраліся поруч з ламаччам і, разваліўшыся на моху, палілі папяросы. Нас было дзевятнаццаць. Змрок у лесе згушчаўся. Анёл падышоў да ламачча і асцярожна дастаў з-пад яго вялікі мех. 3 мяшка ён даставаў і кідаў на мох у розныя бакі пляшкі спірту. Налічыў іх дзевяць і сказаў: