• Газеты, часопісы і г.д.
  • Каханак Вялікай Мядзведзіцы  Сяргей Пясецкі

    Каханак Вялікай Мядзведзіцы

    Сяргей Пясецкі

    Выдавец: Логвінаў
    Памер: 405с.
    Мінск 2020
    77.83 МБ
    Шмат разоў я чуў галасы і перакрыкванне пастушкоў. Колькі разоў зусім побач раздаваліся крокі. Пасля абеду я заўважыў двух хлопчыкаў: малыя швэндаліся па лесе, у аднаго ў руках быў кошык з лазы, а другі нёс кій. Яны глядзелі ўгару на дрэвы і штосьці там вызіралі. Яны вельмі блізка падышлі да маёй схованкі, і я ўжо збіраўся быў яе кінуць, але неўзабаве дзеці сышлі. Калі сонца пахілілася на захад, я рушыў лесам у далейшы шлях. Ішоў я паволі, уважліва гледзячы наперад.
    Было ўжо цёмна, калі я выйшаў са Старасельскага лесу і пайшоў далей палямі. Праз некаторы час мяне пачало калаціць ад холаду. Але я ішоў. Мне было ўсё халадней, а цела змакрэла ад поту... Лубянеючы ад марозу, я лёг у шырокую разору... Мне было ўсё горш... А да мяжы было далёка. Я ліхаманкава падарваўся на ногі і рушыў далей. Зуб не трапляў на зуб, я часта спыняўся і глядзеў на Вялікую Мядзведзіцу. Зоркі то віравалі на месцы, то паўзлі ўгару, то падалі долу... Я зноў і зноў знаходзіў яе і амаль інстынктыўна ішоў на захад.
    He ведаю, як я перайшоў “другую лінію” і калі апынуўся за мяжой. Памятаю, што ў нейкі момант грымнулі стрэлы. Гэта на нейкі час абвастрыла мае пачуцці, прытомнасць амаль вярнулася да мяне. Я пачаў забіраць налева. I калі стрэлы выбухнулі зноў — зусім побач са мною, — папоўз па траве, якая здавалася мне проста ледзяной. Памятаю, як потым высілкам я ўзлез на пагорак і на вяршыні ўпаў без сіл. Толькі пазней я сцяміў, што гэта была Капітанская магіла. Там я самлеў. На імгненне свядомасць вярнулася да мяне і знянацку... у цемры палёў я заўважыў белую рухомую пляму... Яна гайдалася ўзад-уперад. Падала, падымалася, часам знікала з поля зроку або набліжалася да мяне. Апошняе намаганне памяці падсунула мне аповеды Юзафа Трафіды і іншых кантрабандыстаў пра здань. I менавіта тут, ля гэтага пагорка, я ўпершыню сустрэўся з Сашкам Вэблінам. “Калі б ён толькі ведаў, што я тут!” А прывід падбіраўся ўсё бліжэй. Яшчэ бліжэй, яшчэ... Вось нада мною схіліўся ягоны твар і я адрозніў спакойны, суворы погляд і цёмныя бровы. Пачуў голас... Мяне пра штосьці пыталі, і я штосьці расказваў, але не памятаю што. Урэшце мяне спыталі, ці ведаю я Петрака... Я засмяяўся, ляскаючы зубамі:
    — А як жа... ведаю... ведаю... Як яго не ведаць. Ха! Ха! Ха!
    А потым усё з шалёнай хуткасцю памчала наперад. Гралі колеры, шалела бура. Неслася ўдалеч гарачая плынь, якая падкідвала мяне ўгару і кідала долу, у чорную, халодную прорву...
    U
    Ачуняў я ў маленькім пакойчыку. Я ўбачыў дзверы, адчыненае акно, завешанае фіранкай, якую гайдаў лёгкі ветрык.
    Прыслухаўся. Здалёк даляталі галасы жанчын: яны размаўлялі на падворку. Я не мог зразумець, дзе я. Здаецца, ніколі раней я не бываў у гэтым пакоі. Хацеў быў падняцца з ложка, але мне не хапіла сіл. Тады я гучна сказаў:
    — Хто дома?
    Дзверы адчыніліся, і я ўбачыў у іх маленькага, камічнага чалавечка. Ён глядзеў на мяне праз шкельцы акуляраў і ўсміхаўся:
    — Прачнуўся? — спытаў ён.
    — Так.
    “Гэта гадзіннікавы майстар Мужаньскі”, — згадаў я. У яго жылі Юлік Вар’ят і Пятрок Філосаф.
    Я не мог згадаць, як я сюды трапіў.
    — Ну, выпі гэта! — Мужаньскі наліў у шклянку лекі і працягнуў мяне. — Хлопцы пазней прыйдуць.
    Ён выйшаў з пакою, а я зноў заснуў. Гэтым разам я прачнуўся ўвечары. У пакойчыку было цёмна. Праз прачыненыя дзверы я пачуў галасы сяброў і паклікаў іх. Юлік і Пятрок увайшлі ў пакой, асвяціўшы яго лямпай.
    — Як ты сябе адчуваеш? — спытаў мяне Юлік.
    — Выспаўся? — пацікавіўся Пятрок.
    — Вядома. Выспаўся.
    — Ты доўга спаў. Ой, доўга! — сказаў Юлік.
    — Як я сюды трапіў?
    Сябры пераглянуліся, а Юлік спытаў:
    — Дык ты нічога не памятаеш?
    — He. Хаця Капітанскую магілу памятаю і... здань. Яна размаўляла са мною.
    Пятрок усміхнуўся і сказаў:
    — Акурат здань цябе і выратавала, інакш ты б там або загінуў, або цябе забралі б зялёнкі. Як сябе адчуваеш?
    — Добра.
    — To расказвай: як ты туды трапіў? Толькі павольна і падрабязна.
    — Час ёсць, — дадаў Пятрок.
    I я пачаў свой расказ з той раніцы, калі мяне арыштавалі на кропцы ў Бамбіны. Сябры часта перапынялі мяне і задавалі пытанні. Раптам мы пачулі, што дзверы ў хату адчыніліся. Я пазнаў голас Лорда і праз імгненне калега радасна мяне прывітаў.
    — А я за цябе хваляваўся! — сказаў Лорд — He мог дазнацца, што з табою сталася.
    I ён таксама кінуўся мяне распытваць. Я падрабязна расказваў пра арышт, Надзвычайку і Допр, прысуд да высылкі, уцёкі з цягніка і вяртанне з-за мяжы.
    Калегі шчыра радаваліся шчасліваму заканчэнню маіх прыгод. Потым я спытаў Лорда, што адбылося пасля майго арышту.
    — Ведаеш, — сказаў Лорд, — мы чакалі цябе пяць хвілін, дзесяць, чвэрць гадзіны. Няма і няма... Параіліся: што рабіць? Адны кажуць: вяртацца! Іншыя: паслаць каго на маліну. Ну, Шчур пайшоў у разведку. Палямі падышоў да хутара ззаду і тудою пракраўся на падворак. Убачыў салдат: ходзяць паўсюль, у гумно зазіраюць. Справа ясная: засада. Ну, ён адразу ж да нас і расказаў пра ўсё. Мы за ношкі — і хадала назад далі! Але хлопцы валіліся ад стомы. Ледзь паспелі да світанку ў Старасельскі лес схавацца. Завея крыху сціхла. Мы
    забрылі ў самы гушчар, дзе штабялямі ляжалі высечаныя дрэвы. Развялі агонь і крыху прасушылі вопратку. Потым вогнішча давялося згасіць, бо страшна было, што дым заўважаць. 3 сабою ў нас было чатыры пляшкі спірту, і гэта нас ратавала. Неяк прычакалі вечара, і гайда да мяжы. Ледзь жывыя вярнуліся. Лёва і Алігант захварэлі...
    — Заплаціў вам жыд за дарогу? — спытаў я ў Лорда.
    — А як жа. Падвойна: па 30 рублёў кожнаму. А кропка ў Бамбіны назаўжды прыкрылася.
    — Куды вы потым хадзілі?
    — Па-рознаму. Я цяпер хаджу ў партыі Юрліна. Шчур таксама. Але ходзім мы рэдка. На перац да гарэлкі зарабляем, а на гарэліцу і не хапае... Восені чакаем.
    — Ніхто з хлопцаў не трапіўся?
    — 3 нашых ніхто. Цяпер мала ходзяць.
    — Што яшчэ чуваць?
    Хлопцы прыняліся пераказваць мне навіны. Сказалі, што пусцілі па мястэчку пагалоску, быццам я з’ехаў у Вільню. Пра тое, што я засыпаўся, ведалі толькі самыя надзейныя хлопцы. Лорд даў мне трыццаць рублёў золатам.
    — Гэта за што? — спытаў я.
    — За тваю апошнюю дарогу... у абодва бакі. Як паправішся, пойдзем да Бергера. Табе належыць узнагарода за выратаванне партыі. Тавар быў дарагі. Ты габрэю прынамсі 3000 даляраў захаваў, а мо і нашмат больш... Я з ім пра гэта размаўляў.
    Я слухаў яго не надта ўважліва, а потым спытаў:
    — Якты думаеш, чаму ў Бамбіны была засада?
    — Хтосьці нас лягнуў! — заявіў Лорд. — Яны несумнеўна чакалі менавіта нас. Наўмысна не запальвалі агню. Пахаваліся ў сенцах, у гумне і за фіранкай. Бамбіну і нас хтосьці засыпаў.
    — Гэта дакладна быў ён! — сказаў я, маючы на ўвазе Альфрэда.
    — I я так думаю, — пагадзіўся Лорд. — Толькі адкуль ён даведаўся, дзе ў нас маліна?
    — Можа, хто з хлопцаў на падпітку прапетрыўся, а потым на языках да Альфрэда панеслася? — спытаў Юлік.
    — Мо ітак, — адказаўЛорд. — Але нічога... Ён заўсё сваё атрымае аднойчы! За ўсё разам.
    Назаўтра я пачуваўся так добра, што разам з Юлікам пайшоў у горад. Было цёпла. Сонца плынню промняў залівала мястэчка. Дарогаю мы зайшлі да Лорда і разам з ім скіраваліся на Бакроўку да Бергера.
    — Трэба крыху патрэсці пудзеля! — сказаў Юлік. — Бо там ёсць што і ёсць за што. Ты яму цэлую партыю тавару ўратаваў.
    Бергер быў дома. Мы заспелі яго ў сталовай, застаўленай дарагой, неадпаведнай для інтэр’ера малога, драўлянага будынка мэбляй. Усё было разьбянае. Вялікія крэслы, абабітыя скурай, цудоўны буфет, вялізны стол. Я ўбачыў тыповую постаць габрэя. Паціраючы рукі, Бергер запрасіў нас у бакавы пакойчык.
    — Там нам будзе зручней і ніхто не ўбачыць з вуліцы.
    У пакоі ўздоўж сцен стаяла некалькі вялікіх куфраў з навяснымі замкамі. Доўгі стол пасярэдзіне займаў амаль усю вольную прастору. 3 прачыненых дзвярэй суседняга пакоя далятаў сакавіты дзявочы голас, крануты ўсходняй меланхоліяй:
    О, баядэра, люблю цябе!
    О, баядэра, та-рам, там-там!
    Лорд рассмяяўся.
    — Ну, Шлёма, колькі пасагу дасі за гэтую баядэру?
    — Ой, які там пасаг! Нашто ёй пасаг? Яна сама золата!
    — Ну, ну, не плявузгай! Яна на паўлімона сама меншае пацягне!
    Габрэй лёгка ўсміхнуўся, далікатна прыгладзіў бараду і спытаў:
    — Ашто пан Баляслаў мне скажа? Ёсць нейкі інтэрас?
    — Тут свой хлопец вярнуўся, — Лорд кіўнуў у мой бок галавой.— Вы, Шлёма, ведаеце... Той, што ў сакавіку партыю нам уратаваў, а сам трапіўся. Сядзеў у Допры і ў Чэка. У яго там забралі ўсе грошы і прысудзілі да высылкі. Ён уцёк дарогай. Яму ад Шлёмы належыць прэмія... на расфартоўку.
    — Гэта той...Уладзя?
    — Так.
    — Я зараз, — сказаў Шлёма і выйшаў з бакоўкі.
    Неўзабаве ён вярнуўся ў таварыстве маладога, апранутага з перабольшанай элегантнасцю габрэя. Я пазнаў Лёву і прывітаўся з ім. Пару хвілін мы з ім размаўлялі, а потым Лорд сказаў:
    — Ну, Шлёма, патрасі кішанёю, бо мы хочам спырснуць вяртанне калегі. За твой тавар яму добра рэбры памацалі, а потым ён яшчэ тры месяцы вошай карміў. I забыўся ўжо, якая гарэлка на смак...
    Габрэй дастаў з кішэні доўгі, расшыты бісерам мяшэчак, напэўна ж, падарунак, уласнаручна зроблены кімсьці з сям’і на імяніны, і выклаў на стол, пяшчотна дакранаючыся пальцамі да золата, дзесяць дзесяцірублёвак. Падсунуў іх мне.
    — Калі ласка. Пану Уладзю на ўдачу...
    Я ўзяў грошы і мы развіталіся са Шлёмам.
    — Сквапны тартар, — сказаў Лорд, ідучы вуліцай. — Ты яму столькі грошай выратаваў, а ён табе соценьку адшкадаваў!
    Ён крыху памаўчаў, а потым дадаў:
    — Таму мы гудлаям агранды і робім! Такі лепш усё згубіць, чымся добра за работу заплаціць!
    I мы пайшлі да Гінты. Увайшоўшы ў наш салон, я адразу ж убачыў вясёлыя твары хлопцаў. Пачуліся крыкі:
    — Ура! Жыве Уладзька!
    — Падаць яго сюды!
    За цэнтральным сталом я ўбачыў заўсёднікаў карчмы: Болека Камету, Фэлека Маруду, Маманта і Шчура. Быў тут і Крумкач, зусім маладзенькі кантрабандыст, які на вечарынцы ў Сашкі граў са мною разам у карты і прыклаў Альфрэда пляшкай у лоб за цынкаваныя стыркі. Поруч з Каметам сядзеў Юрлін, славуты кантрабандыст-машыніст, які вадзіў партыі вельмі даўно, нават улетку не робячы перапынкаў. Гэта быў мужчына 50 гадоў, высокі, руды, плячысты. Юрлін быў п’яны. Ён гучна смяяўся і ўвесь час паўтараў: “Абы толькі ціха!” У кутку драмаў гарманіст Антоні. Калі я падышоў да стала і прывітаў прысутных, Болек Камета падняў руку і прамовіў: