• Газеты, часопісы і г.д.
  • Каханак Вялікай Мядзведзіцы  Сяргей Пясецкі

    Каханак Вялікай Мядзведзіцы

    Сяргей Пясецкі

    Выдавец: Логвінаў
    Памер: 405с.
    Мінск 2020
    77.83 МБ
    — Узяць яго! — зноў крыкнуў вайсковец.
    Я падняў угару крыж. Чырвонаармейцы вагаліся. Я скарыстаўся гэтым і перакуліў стол, цяпер за ім можна было стаяць як за барыкадай.
    — Здавайся, бо атрымаеш кулю ў лоб! — крычаў вайсковец.
    — Валяй давай, хамуйла! Кайданы вы скінулі, а цяпер скуру спускаеце! Страляй!
    — Узяць яго! Наперад! Прыкладамі яго!
    Салдаты кінуліся на мяне. Бойка была зацятая... Зноў я апынуўся ў цэнтры ўрагану. Але цяпер мяне асляпіла кроў. Я чуў не сковыт ветру, а крыкі разгарачаных бойкай чырвонаармейцаў і ціхі плач Лёні. Мяне засланяў стол, але яго хутка адцягнулі ўбок. Я скочыў наперад, б’ючы крыжам наўслепа. Удараў я амаль не адчуваў, але знянацку зразумеў, што губляю прытомнасць. Падлога сплыла ў мяне з-пад ног. Апошні пробліск свядомасці выхапіў побач з маёй галавою нечую нагу. Я ўгрызся ў яе зубамі.
    — Суччы сын! — раздаўся крык вайскоўца.
    Болып я нічога не памятаю. Усё патанула ў цемры.
    ЧАСТКА ДР9ГАЯ
    ВОУЧЫМ СЛЕДММ
    Памежжа накорміць,
    Памежжа напоіць, Памежжа суцешыць, Памежжа прыстроіць! (3 песні кантрабандыстаў)
    Заканчваецца сакавік. Я ўжо адчуваю надыход вясны, але туга грызе маё сэрца. Ужо шосты тыдзень я сяджу ў першым падвале Менскай Надзвычайкі. Камера, у якую мяне кінулі, цёмная і вільготная. Па сценах цурком ліецца вада. Маленькае закратаванае акенца пад самай столлю скупа прапускае дзённае святло праз брудныя цьмяныя шыбы. У акне відаць боты салдатаў і чэкістаў, якія пахаджаюць па двары. Паўсюль жудасны бруд. Усё ліпне да ўсяго. Спачатку я баяўся дакранацца да сцен, дзвярэй і нараў. А цяпер прызвычаіўся. Паветра ў камеры набрыняла вільгаццю і смуродам брудных целаў. Бялізну тут ніхто не мяняе, і мы ніколі не мыемся. Найбольш атручвае паветра “параша” — вялікі драўляны цэбар, які кепска зачыняецца і ўвесь час працякае. Мача выцякае з яго на падлогу, утвараючы лужыну, якую вязні нагамі разносяць па камеры.
    Нас тут адзінаццаць. Мы ледзь змяшчаемся ў маленькай камеры. На нарах спяць сямёра, а чацвёра кла-
    дуцца на падлозе. Часам да нас падкідваюць новенькіх, але іх хутка выпускаюць або пераводзяць у іншыя месцы. Акрамя мяне, тут сядзяць яшчэ двое кантрабандыстаў, якія пастаянна жывуць за мяжой, пад Стоўпцамі. Гэта браты Ян і Мікалай Сплондзіны. Яны маладыя: аднаму — 20, а другому — 23 гады. Браты трапіліся на маліне ля Койданава. Іхні маліншчык — Уменьскі, мажны, плячысты мужык — сядзіць разам з імі. Спачатку яны сядзелі асобна, а потым іх аб’ядналі. 3 гэтага я зрабіў выснову, што справа іхняя не надта сур’ёзная.
    Ёсць адзін самагоншчык— Каспер Буня, вялізны касцісты мужык. ён жыў у смалярні пад Заслаўем і гнаў там жытні самагон. Яго схапілі на гарачым — акурат ля апарата. Апрануты ён заўжды ў вялікі кажух, ад якога на ўсю камеру смярдзіць дзёгцем. Ля акна стаіць Жаба — злодзей-рэцыдывіст. Ён засунуў рукі ў кішэні і свішча. Ягоны ўзрост цяжка вызначыць: яму можа быць і 40, і 50 гадоў, а мо і больш. У яго вялізная галава і вусны ад вуха да вуха. Вочы цьмяныя, невыразныя, на фоне брудна-зялёнага твару яны выглядаюць як згусткі флегмы. Ён увесь час горбіцца. I хоць цела ягонае слабое, але надзеленае вялікім спрытам.
    Ёсць у нас адзін бандыт, Іван Лобаў. Ён сядзіць за некалькі разбойных нападаў. Лобаў прыгожы, яму 35 гадоў. У яго чорная бародка цыплікам. Ён заўжды ўсміхаецца, падобны да ўладзімірскага “багамаза”. Гэткага даўно б “пусцілі ў расход”, але пра яго дбаюць заможныя сваякі.
    Яшчэ адзін наш сукамернік — тэхнік тэлеграфа, Фэліцыян Кропка, якога абвінавацілі ў сабатажы, бо токам высокага напружання ён спаліў рэастат. Кропка — ахвяра аднаго камісара, пра якога ён сам часта расказвае і які доўга яго пераследаваў, пакуль не скарыстаўся магчымасцю і не ўпёк яго ў Чэка. Тэлеграфіст робіць уражанне чалавека страшна напужанага. Ён дрыжыць
    пры кожным адкрыцці дзвярэй. Але наогул ён камічны: маленькі, худзенькі, увесь час пацірае ручкі, а слухаючы кагосьці, адкрывае рот. Сядзіць з намі і контррэвалюцыянер — былы афіцэр царскай арміі Аляксандр Кваліньскі, які служыў у нейкай савецкай установе і якога цяпер засадзілі ў турму. Гэта высокі зграбны мужчына сарака гадоў. ён увесь час маўчыць, а твар у яго бледны і стомлены. Кваліньскі амаль пастаянна ляжыць на нарах, але не спіць. Гадзінамі глядзіць у столь. 3 усіх сукамернікаў ён мне сімпатычны найбольш. Шкада, што такі інтэлігентны, выхаваны і вельмі добры чалавек мыкаецца тут разам з намі.
    Маецца ў камеры і адзін габрэй. Тлусты, мажны. Яму амаль пяцьдзясят. Прозвішча ягонае Кобер, а імя — Гірш. Да вайны ён выпускаў гульнёвыя карты, а цяпер сядзіць за спекуляцыю. Кобер уладкаваўся ў камеры найлепш: штодня атрымлівае з горада абеды. I яго часта выклікаюць на “допросы”. Тады Жаба гаворыць, што зараз зноў будуць даіць.
    Адзінаццаты ў нашай камеры — апантаны. I мы, і чэкісты, і салдаты — усе завуць яго “Бзік”. Ніхто не ведае ані ягонага імені, ані прозвішча. Бзіка арыштавалі ў цягніку ля Слуцка. Гэта высокі худы маладзён з вялікімі, неверагодна прамяністымі вачыма. Ён увесь час ходзіць па камеры і часта заходзіцца смехам, што нас вельмі раздражняе. Яго падазравалі ў шпіянажы, але цяпер ужо не дапытваюць зусім. Відаць, забыліся або “бяруць зморам”.
    Дні цягнуцца нудна, сумна, доўга. Нас грызе туга, морыць голад. Голад не выходзіць з нашай камеры. Мы ўвесь час марым пра ежу, пра ежу ўсе нашыя думкі. Рухаемся мы апатычна, павольна. Голад адбяліў нашыя твары, прыпудрыў іх зялёным і жоўтым, паклаў пад вочы чорныя цені. У некаторых апухлі ногі і рукі. Я заўважыў, што ў мяне пачалі пухнуць костачкі. I другая балячка,
    якая вельмі даецца ў знакі, — гэта вошы. Вялікія турэмныя вошы, лянівыя, заспаныя (як і мы, але не з голаду, а ад пераядання), пасвяцца на нашых целах. Яны поўзаюць нават па адзенні і нарах. Мы іх не б’ём. Гэта ўсё пустое. Жартаўліва іх называюць тут “жывое срэбра”. Ад пастаяннага драпання на скуры ўтвараюцца раны. А там, дзе яе грызуць вошы, асабліва на спіне, карку і шыі (дзе скура танчэйшая), утвараюцца струпы. Затое ўначы, калі ў камеры гарыць лямпа, а мы кладзёмся спаць на голыя нары, са шчылін у дошках і сценах выпаўзаюць клапы. Гэтыя грызуць зацята, быццам крапівой палячы цела. Асабліва яны назаляюць новым вязням. Неяк уначы я прачнуўся, расплюшчыў вочы і ўбачыў Бзіка ў кутку камеры. Ён неяк дзіўна прыглядаўся да сукамернікаў на нарах. Я прыкінуўся, што сплю. Мой твар акурат быў у цені, і я назіраў за Бзікам праз прымружаныя павекі. А Бзік уважліва назіраў за намі. Я заўважыў, што на каленях ён трымае знятую з сябе кашулю.У нейкі момант вар’ят нахіліў галаву і, не адводзячы ад камеры вачэй, зубамі разадраў каўнер кашулі. Гэта зацікавіла мяне яшчэ больш. 3 каўняра хлопец дастаў кавалак палатна і, час ад часу акідваючы камеру позіркам, разгарнуў яго. На шматку я заўважыў нейкія надпісы. Некаторы час Бзік чытаў абрэзак, а потым пачаў дзерці яго зубамі. Праз некалькі хвілін у ягонай руцэ застаўся толькі камячок нітак. Ён злез з нараў і выкінуў іх у парашу.
    Я зразумеў, што там было штосьці вельмі важнае і што Бзік толькі прыкідваецца вар’ятам, а насамрэч ён хітрэйшы за многіх тых, хто лічыць яго апантаным. У тую ноч я не спаў да самай раніцы. Голад скручваў мне кішкі. “А што будзе далей? Ці надоўга гэта зацягнецца?” — думаў я няспынна.
    У снах да мяне прыходзілі галодныя відзежы. Турэмнымі начамі мне сніліся не выкшталцоныя стравы,
    а вялізныя лусты жытняга хлеба, здаравенныя кавалкі сала і мяса, місы гарачага варыва, поўныя парнай бульбы гаршкі. Я прачынаўся стомлены, пацяжэлы, і голад даймаў мяне яшчэ болып, яшчэ больш адчувальнай была мая нядоля.
    Спачатку мяне абвінавацілі ў шпіянажы. Так прадставілі маю справу тыя, хто мяне арыштаваў. Справу маю вядзе следчы суддзя Стэфан Нядбальскі, паляк родам з мястэчка Мір, што ля Стоўпцаў. Гэта быў круглатвары блазнюк у сіняй гімнасцёрцы і штанах галіфэ. Я прыйшоў да высновы, што ён дурны і напышлівы. Мяне ён дапытваў па начах і цэлымі гадзінамі. Рэзаў “хітрымі” пытаннямі-пасткамі, якія лёгка было прадбачыць і якія часта дапамагалі падследнаму зарыентавацца ў сітуацыі. Найчасцей ён паўтараў наступнае:
    — Ну, кажы! Ну, кажы!.. Мы ж усё адно самі да праўды дакапаемся!
    — Што мне казаць? Я ж праўду кажу! Ці вы хочаце, каб я вам хлусіў?! — звычайна адказваў яму я.
    Колькі разоў мне рабілі вочную стаўку з рознымі тыпамі. Некаторых з іх я ведаў у твар, бо яны сядзелі ў іншых камерах першага падвала або ў другім падвале. Потым мяне перасталі вадзіць на допыты. Скарыстаўшыся парадай братоў Сплондзінаў, я паклікаў “карнача” і сказаў, каб ён даклаў следчаму суддзі Стэфану Нядбальскаму, што я хачу яго бачыць па вельмі важнай справе. Мяне выклікалі вечарам наступнага дня. У суправаджэнні двух чырвонаармейцаў я ўвайшоў у кабінет, дзе прымаў Нядбальскі.
    — Ну што? Надумаў? — спытаў мяне суддзя-следчы. — Так. Хачу ўсю праўду расказаць.
    — Добра. Вазьмі крэсла і сядай сюды! — ён паказаў
    на месца ля стала.
    Я заўважыў у прачыненай шуфлядзе стала наган. “Перастрахаваўся!” — падумаў я.
    — Трымай папяросу! — сказаў Нядбальскі.
    Я запаліў папяросу, і мне зрабілася блага.
    — Ну, кажы! — падганяў мяне Нядбальскі, дастаючы аркуш паперы.
    Я пачаў даваць новыя паказанні. Расказаў яму гісторыю, якая часткова адпавядала праўдзе, а часткова была добра мною прадумана... Сам я з Вільні. Працы не было, таму я падаўся да знаёмага на памежжа. Ён прапанаваў мне хадзіць за мяжу з кантрабандай. Я і схадзіў колькі разоў. Потым калега трапіўся і цяпер сядзіць у турме ў Наваградку. Тады я перастаў хадзіць за мяжу і цяпер жыву ў ягонай маці. Пасля Новага года я разы тры схадзіў з хлопцамі. На трэці раз мяне спаймалі.
    — Куды вы хадзілі з таварам? — спытаў мяне Нядбальскі.
    — Я не ведаю, дзе маліна, бо машыніст нас заўжды вадзіў поначы і начавалі мы заўжды ў гумне, не выходзячы адтуль удзень. Таму, як выглядае хутар, дзе ён месціцца і як зваць гаспадароў, я не ведаю. Есці нам у гумно прыносіла нейкая старая жанчына ў доўгім жоўтым кажуху. 3 таварам справы вырашаў машыніст.
    — Здаецца мне, штось ты круціш! — сказаў Нядбальскі.
    — He кручу, бо ведаю, што вас не ашукаеш. Занадта вы хітрыя!
    Нядбальскі ўсміхнуўся. Потым крыху падумаў і сказаў: