Каханак Вялікай Мядзведзіцы  Сяргей Пясецкі

Каханак Вялікай Мядзведзіцы

Сяргей Пясецкі
Выдавец: Логвінаў
Памер: 405с.
Мінск 2020
77.83 МБ
Мы выкараскваемся наверх. Навобмацак знаходзім адзін аднаго і, правальваючыся па грудзі ў сумёты, спускаемся з вялікага рухомага пагорка, які паціху пачынае апаўзаць. Віхура маўчыць, і гэта страшная цішыня: зараз будзе сюрпрыз. Я не памыліўся. Удар абрынуўся невядома адкуль: некалькі соцень тон снегу з сілай скідваюць на нашыя галовы. Часу кінуцца на зямлю няма — адразу ж налятае жудасны парыў ветру. “Хоча паглядзець на нас!” Другі ўдар. Зноў на нас абрынаюцца горы снегу. I зноў магутны подых ветру, і зноў удар. I так раз за разам, удар за ўдарам. Чалавек таксама мог бы так забаўляцца. Кінуць у вялікую мядніцу дзевяць хрушчоў, а потым біць у іх прыгаршчамі мукі і здзімаць іх са сценак. Гэта была б вар’яцкая забава. Дурная і жорсткая. I наш супернік таксама не меў літасці. Некалькі дзясяткаў разоў ён мяняў тактыку барацьбы, хоць мы нават не маглі абараняцца. Рабіў засады. Затойваўся. Узводзіў на нашым шляху снежныя горы. Спрабаваў асляпіць, зрынуць, раструшчыць нас. Шалеў. Гойсаў. Заходзіўся д’ябальскім рогатам, то енчыў, a то свістаў...
Я ішоў, прымружыўшы вочы. Шапку я нацягнуў на вушы, а галаву нахіліў наперад. Мяне хістала, я падаў, але ўвесь час брыў наперад, карыстаючыся любой магчымасцю зрабіць яшчэ некалькі дзясяткаў крокаў. Час ад часу мы спыняліся, каб праверыць, ці ўсе на месцы. Мы пазбягалі адкрытай мясцовасці і клыпалі праз лясы. Там лютыя атакі віхуры разбіваліся аб дрэвы. Але лес заканчваўся, і тады трэба было зноў выходзіць на палі, зноў зацята змагацца, упарта сціскаючы кулакі. Мы ішлі, не дбаючы пра асцярожнасць. Хто мог нас пераследаваць? Хто выйшаў бы ў такую ноч з дому? Мы былі адзінымі жывымі істотамі на бяскрайняй, затопленай снежнай навалай раўніне.
Некалькі разоў мы спыняліся і пілі спірт. Гэта дадавала нам сіл, улівала ў цела агонь і натхняла на новую
бойку са стыхіяй. Мне было горача і душна, па твары ліўся пот. Вочы балелі, і з іх цурком цяклі слёзы. Я не ішоў, я прадзіраўся. А вецер навокал гудзеў, плакаў, выў, спяваў і свістаў. Ірваў на нас вопратку. Здзіраў з плячэй ношкі. Матляў перад намі прасторай, быццам вялізнай белай анучай. Шумеў, як мора. Выбухаў, як летнія грымоты, і смяяўся, смяяўся, смяяўся... Мне здавалася, што мы не выйдзем адсюль, што мы назаўжды застанемся ў гэтым вусцішным белым пекле... I дзіўная рэч: калі часам, аслеплены, я прымружваў вочы, перада мной паўставаў блакіт неба, ззянне сонца, барвы кветак... Я бачыў прыгожы твар Фэлі. Бачыў усмешку Бэлькі. Чуў гармонік і спеў Салоўкі. Але найчасцей перад маімі вачыма паўставала Лёня. Я бачыў яе выразна, чуў ейны голас і смех... Найбольш я думаў менавіта пра яе. Можа, таму што з ёй мне заўжды было найлепей, найцяплей і найспакайней. “Мо праз гадзіну ці дзве я прыйду да яе... А мо і ніколі не ўбачымся?” Толькі з раніцы, цалкам знясіленыя, мы дабрылі да хутара Бамбіны. У дарозе мы былі 14 гадзін.
Хлопцы селі проста ў снег, і здавалася, далей яны не пойдуць. Выглядалі яны жудасна. Лорд спытаў мяне хрыплым голасам:
— Пойдзеш на хутар?
— Так.
— Ідзі асцярожна. У такую ноч цяжка штосьці заўважыць, слядоў няма... Зрабі тры кругі... Але выразна.
Я выпіў крыху спірту, кінуў ношку на снег і скіраваўся ў бок хутара. Пералез цераз плот на двор. Мяне крыху здзівіла, што сабака не кінуўся да мяне. “Можа, зашыўся ў якую дзіру і спіць”, — падумаў я. Падышоў да вакна і ціхенька пагрукаў. Ніхто не адгукнуўся. Я пагрукаў мацней.У хаце запалілі лямпу, але на вокнах былі фіранкі, і я нічога не мог разгледзець. Мяне здзівіла, што Лёня не адгукнулася праз акно. “Мо не чакала нас так позна і думае, што гэта чужы хтосьці, таму
апранаецца”. Я падняўся на ганак. Дзверы ў сенцы былі адчыненыя. Наступныя дзверы, ужо ў жылую частку, таксама. Я ўвайшоў і ля стала ўбачыў Лёню: з дзіўным выразам твару, яна глядзела мне проста ў вочы, але ані кроку ў мой бок не зрабіла. “Дзіўна. Так хутка апранулася... I чаму яна мяне не вітае?!”
— Добры дзень! — сказаў я.
— Добры дзень! Чаго вам трэба? — спытала мяне Лёня і скоса зірнула направа.
Там вісела доўгая фіранка, за якой стаяў ейны ложак. Фіранку можна было пасоўваць па дроце, на якім яе трымалі некалькі колцаў. Яе завешвалі на дзень, а ўначы яна заўжды была адкрытая. Цяпер яна шчыльна закрывала ложак. Унізе тканіна не краналася падлогі, і там я заўважыў мыскі дзвюх пар ботаў. Адзін з ботаў варухнуўся. Сумневаў не было: там хаваліся нейкія людзі. “Засада!” — падумаўя і спакойна сказаў Лёні:
— Скажыце мне, гаспадынечка, як тут найхутчэй да Менска дабрацца? Такая завея! Я заблукаўшы быў і вось да вас выйшаў. He ведаю нават, дзе я.
Лёня лёгка ўсміхнулася і адказала:
— Ідзіце ўздоўж хутара да самага мастка. А там направа... Выйдзеце проста на тракт.
Я пачуў шум ззаду, з-за дзвярэй. “У сенцах людзі!” — падумаў я імгненна. I тут фіранка маланкава адсунулася ўбок і з-за яе выйшаў высокі мужчына ў доўгім сівым плашчы і ў будзёнаўцы з вялікай чырвонай зоркай. За ім паказаўся ўкормлены плячысты мужык у чорнай бекешы і ў вялізнай чорнай папасе. У яго была кароткая рудая барада, а праз левую шчаку бег шнар. Ён кпліва свідраваў мяне вачыма. “Макараў!” — падумаў я.
— А вось і наша птушачка! — сказаў падпольнік, крыва ўсміхнуўшыся. — Скакала, скакала і даскакалася!
Ён падышоў да мяне і пагразіў кулаком, хочучы мяне ўдарыць. Я ўхіліўся ад удару. Тут адгукнуўся вайсковец:
— He чапай яго! Зараз пабачым, што гэта за нумар! Макараў адкрыў дзверы ў сенцы і сказаў:
— Праходзьце, таварышы, сюды. Аднаго гада маем!
У хату ўвайшло сямёра чырвонаармейцаў з кароткімі кавалерыйскімі вінтоўкамі ў руках.
— Харош гусь, — сказаў адзін з іх.
— He гусь, а мокрая курыца! — дадаў другі, маючы на ўвазе маю заснежаную вопратку, з якой у цяпле хаты сцякала вада.
Вайсковец, у якога я заўважыў на левым рукаве два кубікі, звярнуўся да Макарава:
— Вазьмі чатырох і ідзіце з імі ў гумно! Сёння, напэўна, ужо больш не будзе нікога. А калі прыйдуць, то запусці іх у сярэдзіну.
Потым ён звярнуўся да астатніх чырвонаармейцаў:
— Асцярожней з гэтым госцем! Тарганецца — кулю праміж вачэй!
Ён пальцам паказаў мне на стол:
— ЛезьтудыіУ кут!..
Калі я сеў за стол, ён зноў звярнуўся да чырвонаармейцаў:
— I з жанчынай таксама асцярожна!.. Каб яны не размаўлялі...
Потым ён выйшаў з хаты. Зброю чырвонаармейцы трымалі напагатове. Я зірнуў на Лёню. Твар ейны быў сумны, але страху на ім не было. Пакуль салдаты не глядзелі на нас, яна мне ўсміхнулася. I я адказаў ёй усмешкай. “Каб толькі хлопцы не трапіліся”, — думаў я няспынна і адначасова прыкідваў адказы на тыя пытанні, якім мне могуць задаць. Калі праз паўгадзіны вайсковец з кубікамі на рукаве і Макараў вярнуліся ў хату, я цалкам супакоіўся. “Хлопцы далі драла! Так доўга яны чакаць не стануць. Зразумелі, што здарылася нейкая бяда, і сюды не пайшлі! Вернуцца за мяжу... Ну, яны і намучаюцца, небаракі!.. Такая доля!”
— Выйдзі з-за стала! — кінуў мне вайсковец.
Я стаўля сцяны.
— Распранайся!
Я зняў усё, застаўшыся ў адной бялізне.
— Усё здымай! — крыкнуў Макараў.
— Там жанчына... — сказаў я.
— Атабе справа!.. He бойся, янаўтакіх рэчах добра разбіраецца! — захіхікаў Макараў.
Я распрануўся цалкам. Мяне старанна абшукалі. Зазірнулі ў рот, пад пахі, пад ступакі, агледзелі нават валасы. Потым праверылі маю бялізну і кінулі яе мне.
— Надзявай! — сказаў вайсковец.
Адну за адной дакладна агледзелі ўсе мае рэчы. Шлейкі, рэмень, кашалёк, грошы, гадзіннік, сцізорык, ліхтарык і насоўку паклалі на стол. Мне дазволілі апрануцца.
— Таварыш, дайце закурыць! — звярнуўся я да вайскоўца.
— Гусь свінні не таварыш! — адрэзаў той.
Макараў зарагатаў. Мне карцела спытаць у вайскоўца: хто з нас гусь, а хто свіння? Праз некаторы час вайсковец даў мне з майго пачка адну папяросу і сказаў:
— Трымай, закуры і кажы праўду! Бо біць будзем...
Я закурыў папяросу. Вайсковец дастаў з тоўстай тэчкі аркуш паперы і паклаў яго на стол. Гэта быў друкаваны бланк. Мяне пачалі распытваць: імя, прозвішча, дата нараджэння і да т.п. Запісаўшы дадзеныя ў бланк, вайсковец сувора сказаў:
— Ты з Польшчы?
— Так.
— Навошта прыйшоў у Саветы?
Я згадаў Лордаў расповед у Калішанак пра тое, як яго аднойчы арыштавалі на савецкім баку памежнікі і як яго потым дапытвалі ў Койданаве. Але Лорд быў з таварам, а ў мяне з сабою ношкі не было. Для Лёні гэта было добра, а маю сітуацыю ўскладняла.
— Мне ў Польшчы кепска было, — сказаў я, — таму я прыйшоў сюды, каб назаўжды застацца ў Саветах.
— А грошы адкуль?
— Усе свае рэчы прадаў.
— Круціш, гад!
— Я праўду кажу.
— Колькі разоў ты тут быў?
— Я першы раз.
Вайсковец звярнуўся да Лёні:
— Ведаеш яго?
— He ведаю, — сказала яна каротка і смела.
Тады вайсковец звярнуўся да мяне:
— Слухай, што я табе скажу! Праўду гавары: колькі разоў ты бываў тут з кантрабандай і дзе твой тавар? Яе не шкадуй, — ён рухам галавы паказаў на Лёню. — Сябе ратуй, бо кепска будзе. Зразумей: калі ты не кантрабандыст, то шпіён!.. Ну, кажы!
— Я не кантрабандыст і не шпіён! Прыйшоў сюды, бо хацеў назаўжды застацца ў Расіі.
— I застанешся, але пад зямлёю. Разумееш? — адгукнуўся Макараў.
Я не адказаў яму і не глядзеў на яго. Да гэтага чалавека я адчуваў агіду і нянавісць. Mae маўчанне раздражняла яго. Макараў звярнуўся да вайскоўца:
— Што ты з ім цацкаешся? Даць яму лазні, то інакш заспявае!
Ён зрабіў некалькі крокаў у мой бок. Кулакі ягоныя былі сціснутыя. 3 прыадчыненых вуснаў відаць было жоўтыя зубы. Я згадаў, што Гвозд бараніўся, і падумаў: “Усё адно будуць біць! Хай прынамсі не дарма!” Я стаяў у мокрым адзенні і калаціўся ад холаду. А Макараў думаў, што мяне трасе ад страху. Гэта яшчэ больш разняволіла і ўзбудзіла яго. Як толькі падпольнік замахнуўся на мяне кулаком, я блакаваў ягоны ўдар рукой і ўсёй масай цела кінуўся наперад... Садануў яго лбом у нос
і ніжнюю частку твару. Такі ўдар называецца “бык” або “дацкі пацалунак”, і наступствы яго бываюць жудасныя. Мне падалося, што я пачуў хруст костак. Макараў застагнаў і рухнуў па падлогу, закрыўшы твар рукамі.
Вайсковец крыкнуў чырвонаармейцам:
— Узяць яго!
Я ўскочыў на лаўку, а з яе — на стол. Садраў са сцяны вялікую, апраўленую ў цяжкую раму каляровую гравюру і кінуў яе ў лямпу, якая вісела пад столлю. Зазвінела шкло, і пакой патануў у цемры. Я шнарыў рукамі па сценах, шукаючы хоць штосьці для абароны. Мне трапіўся вялікі дубовы крыж. Я адарваў яго ад сцяны, ён быў даволі цяжкі. У гэты момант бліснулі электрычныя ліхтарыкі, і яркі промень святла на імгненне асляпіў мяне.