• Газеты, часопісы і г.д.
  • Каханак Вялікай Мядзведзіцы  Сяргей Пясецкі

    Каханак Вялікай Мядзведзіцы

    Сяргей Пясецкі

    Выдавец: Логвінаў
    Памер: 405с.
    Мінск 2020
    77.83 МБ
    — Я жаніцца яшчэ не думаў. Пагуляць хачу. Малады я пакуль!
    — Твая справа. Сядай з намі піць або ідзі і да Фэлі лепш папрыглядайся.
    Сашка пакінуў мяне ля брамы і пайшоў дадому, а праз хвіліну і я скіраваўся за ім следам. Але спыніўся ў агульным пакоі. Гулянка не сціхала. Антоні рэзаў
    польку, а моладзь танцавала да ўпаду. Твары палалі ад алкаголю і руху. Я ўбачыў Фэлю: яна танцавала з Гваздом. Я стаў за ёю назіраць. Тое, што адбылося між намі ў склепе, цяпер здавалася мне проста неверагодным. У яе быўтакі халодны, ганарлівы твар і яна так трымала дыстанцыю ў танцы, цяжка было паверыць, што ўсё гэта адбылося напраўду.
    Фэля заўважыла мой погляд і насупіла бровы. Я прыкмеціў, што яна таксама пачала паціху за мной назіраць. I танцаваць яна стала інакш — больш прыгожа і... жарсна. Дражніла мяне. Я агледзеў пакой і заўважыў Бэльку, якая акурат сядзела на лаве з Маняй Дзюндзяй. Я падышоўда іх:
    — Панну Бэльцю на танец запрашаю!
    — Ой, а мне не хочацца... Ногі баляць.
    — Але я вельмі прашу! Вельмі.
    Яна паглядзела на мяне крыху здзіўлена і ўсміхнулася.
    — Ну, добра. Але нядоўга.
    Мы пачалі танцаваць. Я наўмысна прыцягнуў дзяўчыну блізка і ўсім выглядам намагаўся паказаць, што вельмі заняты. Разам з тым у танцы я стараўся трымацца бліжэй да Фэлі і заўважыў, што яна таксама пачала размаўляць з Гваздом і нават смяялася.
    Гулянка скончылася позна. Я пайшоў правесці Бэльку дамоў. Яна жыла на іншым баку мястэчка. Бэлька ўвайшла ў сенцы і пачала адмыкаць замок на дзвярах, а я свяціў ёй ліхтарыкам.
    — Ты адна жывеш?
    — Так. Маці з дзецьмі ў другой палове дома жывуць.
    Я прыцягнуў яе да сябе. Яна адпіхнула мяне рукамі.
    — Ведаю, хлопча, чаго табе хочацца. Але сёння не выйдзе! Трэба выспацца. Мне заўтра ў дарогу шкандыбаць.
    — А калі?
    — Калі-небудзь... Часу хапае. Ну, ідзі, бо я дзверы ў сенцы замкну!
    Яна развіталася са мной, па-мужчынску моцна паціснуўшы мне руку.
    — Жадаю Бэльці шчаслівай дарогі!
    — Дзякуй. Добрых сноў.
    Я выйшаў на вуліцу. У мястэчку было ціха. Лысы, задуменны, быццам бы стомлены плыў між аблокаў Месяц. На паўночна-заходнім баку неба паблісквала Вялікая Мядзведзіца. Я доўга глядзеў на яе... Уздыхнуў і пайшоў дадому.
    XI
    Набліжаўся канец залатога сезона. Кантрабандысты адчувалі гэта і працавалі з усіх сіл. Болек Лорд сабраў нашу партыю. Цяпер ён машыніст. Мамант і Ванька Бальшавік, якія пачалі былі хадзіць з партыяй Гвазда, пракінулі яго і далучыліся да нас. Цяпер нам бракавала толькі Юзафа Трафіды, Бульдога і Кітайца, якія сядзелі ў турме. He было з намі таксама Петрака Філосафа, які захварэў і застаўся дома пад апекай гадзіннікавага майстра Мужаньскага, і Салоўкі, які паехаў да сваякоў у Маладзечна. Але быў і адзін новенькі. Высокі малады хлопец майго ўзросту, заўжды прыгожа апрануты... нават у дарогу. Відаць, з гэтай нагоды яго і называюць Алігант. Гэта ягоная першая дарога. Тавар пільнуе Лёва. Барахло ў нас таннае: алоўкі, пудра, туалетнае мыла, грабеньчыкі і батыст. Бергер не рызыкаваў і на першы раз дарагога тавару не даў. Таму ношкі ў нас лёгкія: па 25 фунтаў. Разам з машыністам Лордам і правадніком Лёвам нас было дзесяцёра. Мы сабраліся ў стадоле на Загуменнай вуліцы, што наўскрайку мястэчка. Там былі замаліненыя ношкі. 3 надыходам ночы мы скіраваліся на
    поўнач. Болек Лорд вёў нас новай дарогай, сюдою яны калісьці часта хадзілі з партыяй Булыгі, славутага кантрабандыста, машыніста і правадніка, забітага бальшавікамі ўвесну 1922 года, калі ён перапраўляў “фігуркі” з Саветаў у Польшчу.
    Я іду ў задуменні, гляджу на сем зорак Вялікага Воза і даю ім, сам не ведаю чаму, жаночыя імёны. Першую зверху, злева, я называю Ева, другую — Ірына, трэцюю — Сафія, чацвёртую (пярэдняе, вышэйшае “кола воза”) — Марыя, пятую (ніжняе “кола”) — Гелена, шостую (задняе, вышэйшае “кола”) Лідзія і, урэшце, сёмую (ніжняе “кола”) — Лявонія. Я стараюся запомніць гэтыя імёны. “Добра, хлопцы не ведаюць, пра што я думаю! Яны б мяне высмеялі! Гэта будзе мая таямніца!” Я ўсміхаюся зоркам, і мне здаецца, што яны смяюцца мне ў адказ, як прыгожыя прамяністыя вочкі.
    Мы заднявалі ў гушчары, рушылі ў ноч і праз дзве гадзіны пасля выхаду з лесу дабраліся да хутара Бамбіны. Разгарачаныя, бо ішлі вельмі хутка, мы завальваемся ў гумно і скідваем ношкі ля варотаў. Можна сесці на саломе і адпачыць. Потым утрох: я, Лорд і Лёва — мы ідзём на хутар. Падкраўшыся пад вокны, назіраем, што адбываецца. Чужых у хаце няма. Бамбіна робіць штосьці за сталом. Пад столлю гарыць вялікая газніца. Мы праходзім у сенцы, а адтуль у пакой.
    — Добры вечар любай гаспадынечцы! — гаворыць Лорд.
    Бамбіна паварочваецца да дзвярэй, нейкае імгненне глядзіць на нас, а потым пляскае ў ладкі і весела ўсміхаецца.
    — Добры вечар! He чакала... Сядайце!
    — Што ў вас чуваць? — пытаецца Лорд.
    — Усё добра. А ў вас?
    Мы расказваем ёй пра здарэнне з апошняй партыяй. Пра тое, як пасыпаліся Трафіда, Бульдог і Кітаец. Бамбіне шкада хлопцаў.
    — Ну а цяпер зноў робім? — праз момант пытаецца яна.
    — А як жа! Робім! — адказвае Лорд.
    — Есці хочаце?
    — Яшчэ як! — адгукаецца Лорд.
    — Колькі вас?
    — Апрача нас траіх, то яшчэ сямёра.
    Бамбіна ўзялася за працу і стала смажыць яечню. Лёва сказаў, што ён стомлены, есці яму не хочацца, і пайшоў спаць.
    Праз паўгадзіны, нагружаныя кашамі з правіянтам, мы рушылі ў гумно. Бамбіна ішла наперадзе з ліхтаром у руцэ.
    Хлопцы весела прывіталі Бамбіну. Ванька Бальшавік віўся ля нашай гаспадыні, асыпаючы яе камплементамі. Штосьці такое ён ёй сказаў, я не пачуў ягоных слоў, але Бамбіна адразу абарвала яго:
    — He па кату сала!
    — Мудра! — сказаў Лорд.
    — Кажу і заяўляю, хлопцы, — урачыста прамовіў Камета, — наша Бамбіна — калодзеж мудрасці! Куфар золата, а не баба!
    — Кругом шаснаццаць! — дадаў Шчур.
    — А значыцца, — працягваў Камета, — трэба выпіць. Сто гадоў хай жыве наша Бамбіся!
    — Пяцьсот! — паправіў яго Лорд.
    — Тысячу! — раве Шчур.
    Бамбіна смяецца і выпівае з намі шклянку гарэлкі. Калі мы паелі, Бамбіна падымаецца і бярэ ліхтар.
    — Дабранач, хлопцы! Агню мне сюды не занясіце!
    А потым звяртаецца да мяне і гаворыць:
    — Калі ласка, дапамажыце мне аднесці дадому кашы.
    Я збіраю посуд, і мы выходзім. Зачыняючы вароты, я чую голас Бальшавіка, потым пырскае смехам Шчур і штосьці яму расказвае.
    — Мудра! — раздаецца голас Лорда.
    — Кажу і заяўляю, хлопцы...— пачаў быў казаць Камета.
    Але што ён “казаў і заяўляў”, я ўжо не чуў. Дома ў Бамбіны я паставіў на лаву кашы і ўжо збіраўся вяртацца ў гумно.
    — Ты куды? — гукнула Бамбіна.
    — Да хлопцаў, спаць.
    — А са мной не лепш?
    — Лепш... але не варта. Што хлопцы падумаюць? Будуць смяяцца, языкамі мянціць...
    — Хай смяюцца! Абы толькі не плакалі! Табе што? Ці ты такі зялёны, што іх балбатні баішся? Бачыш, я не баюся. Мне на ўсё пляваць!
    Позна ўвечары, калі Бамбіна згасіла лямпу і стала засынаць, я згадаў Вялікую Мядзведзіцу і імёны, якія надаў зоркам. Мне падумалася, што я дагэтуль не ведаю імені сваёй каханкі. Бамбіна — гэта ж не імя. Яна ўжо спала, але я пабудзіў яе. Яна ляніва пацягнулася.
    — Ну? Чаго табе?
    — Як цябе завуць?
    — А табе навошта? Ты мяне толькі для гэтага пабудзіў?
    Яна крыху здзівілася, рассмяялася, а потым сказала: — Лёня.
    — Лёня? Гэта значыць, Лявонія? Так?
    — Так. Табе падабаецца?
    — Вельмі! — шчыра прызнаўся я.
    Лёня рассмяялася. А потым, больш горача, чым звычайна, абняла мяне. 3 таго часу я называў яе па імені, але толькі тады, калі мы былі адны. А калі я глядзеў на сузор’е Вялікай Мядзведзіцы, а дакладней на ейную сёмую зорку, я заўжды згадваў Лёню і... сумаваў па ёй. Я заўважыў, што тае ночы ў нашыя адносіны пракралася больш цяпла і прыхільнасці.
    XII
    Залаты сезон скончыўся. Два разы выпадаў снег, але хутка раставаў. Бліжэйшымі днямі магла ўтварыцца “белая сцежка”. Гэта значна ўскладніла б нашу работу. Хлопцы хацелі скарыстацца рэшткамі восені і працавалі з усіх сіл.
    Напрыканцы залатога сезона ў кантрабандыстаў пайшла чорная паласа. Пачалася яна з таго, што Гвозд “паклаў” усю сваю партыю. Яны пасыпаліся на маліне ў Саветах, непадалёк ад мяжы. Іх высачыў падпольнік Макараў. Я ніколі яго не бачыў, але шмат пра гэтую фігуру чуў. Калісьці Макараў сам быў кантрабандыстам і хадзіў з партыяй. Потым наладзіў кантакт з чэкістамі і стаў “крыць” партыю за партыяй. Ён быў добра знаёмы з працай кантрабандыстаў і ведаў некалькі кропак, таму нарабіў нам шмат шкоды. Макараў мог пільнаваць партыі і “саматугам”. Ён заўжды круціўся на памежжы, ладзячы хітрыя засады. Хлопцы расказалі мне, як ён выглядае. Гэта быў высокі каржакаваты мужчына сарака гадоў. У яго была кароткая рудая барада і вялікі шнар ад нажа на левай шчацэ. Навіну пра тое, як засыпаліся 14 чалавек з партыі Гвазда, нам прынёс Бронік Пячкур — ён адзін змог уратавацца. Хацеў уначы выйсці з гумна на двор, пачуў шум і шэпт ля варот. Яшчэ не ведаючы, што там такое, адышоўся ўглыб гумна і залез пад сячкарню. Калі чэкісты ўварваліся ў сярэдзіну і пачалі выцягваць сонных хлопцаў з сена, ён, схаваны ў цені пад сячкарняй, прасядзеў там, калоцячыся ад страху, да канца аперацыі. А як толькі чэкісты вывелі арыштаваных з гумна, Пячкур пралез у шчыліну пад варотамі, закладзеную доўгай дошкай. Да раніцы, амаль бегма, ён ужо быў у Польшчы і расказваў пра падзеі. Ракаўскія габрэі (той купец, што адпраўляў тавар, і сваякі Юдкі Балерона) дэлегавалі ў Менск Шлёму Жарэбчыка, які меў там шмат уплывовых знаёмых
    і павінен быў перш за ўсё выкупіць Юдку, а калі атрымаецца, то і ўсю партыю. 3 зашытымі ў халявы ботаў 5000 даляраў і ўтаварыстве брата Гвазда, Міхала Гарбатага, Шлёма рушыў за мяжу ў той самы дзень, увечары. Так нашы сур’ёзна засыпаліся ў першы раз. Наступнай ноччу, на мяжы ля Волмы, мясцовыя батальёншчыкі далі пытлю партыі Кузьмы Стардоня з Душкава. Двое хлопцаў трапіліся ў нас, а трое — у Саветах, уратавалася чацвёра. Потым трапілася Гэлька Пудзель з Бэльчынай партыі — згубілася ў лесе пад Затычына (на савецкім баку) і дагэтуль не вярнулася. Яшчэ праз некалькі дзён да нас дайшла страшная навіна. У пяці кіламетрах ад мяжы, у лясным балоце побач з Гаранямі знайшлі пяць трупаў. Гэта была кучкуноўская партыя. Чэкісты пачалі следства і арыштавалі шасцярых сялян з Краснага, Ляхоў і Барсукоў. Вяскоўцы супольна палявалі на кантрабандыстаў і на світанку перанялі гэту партыю. Забралі ў іх тавар і грошы, а саміх хлопцаў завялі ў балота. Там перастралялі іх з нагана, а целы ўтапталі ў твань і закідалі галлём. Зрабілі так, каб справа не выйшла, бо мёртвыя маўчаць.