• Газеты, часопісы і г.д.
  • Каханак Вялікай Мядзведзіцы  Сяргей Пясецкі

    Каханак Вялікай Мядзведзіцы

    Сяргей Пясецкі

    Выдавец: Логвінаў
    Памер: 405с.
    Мінск 2020
    77.83 МБ
    — Кажу і заяўляю, хлопцы: ані з картамі, ані з бабамі ў мяне фарту няма! Толькі з гарэлкай! Куды ні павярнуся, бутэлечкі і шкляначкі звіняць і мне падміргваюць... Ну, яшчэ па адным!
    — Мудра!
    Лорд пачаў свістаць. Свістаў ён цудоўна і яго варта было паслухаць, але сваё мастацтва ён дэманстраваў рэдка. I вось цяпер перапыніў свіст і заспяваў прапітым, быццам крыху прастылым голасам:
    Прыйшоў да іх на куражы:
    Ў кішэнях модных — па нажы.
    Незнаёмы мне кантрабандыст з дзіцячым выразам твару, яшчэ зусім маладзенькі, зычным альтам далучыўся да ягонага спеву:
    Мне сябручок крычыць: “Шалом!”
    Імы ўжо разам за сталом:
    “Ты, Болек, майстра справы!
    Сядай, напіся... кавы!"
    На слове “кавы” Болек Камета страшна зморшчыўся і зрабіў выгляд, што ванітуе. Некаторыя засмяяліся, а Лорд цягнуў далей:
    Мы працавалі сем начэй I скончылася, што крапчэй...
    — Няпраўда! — крыкнуў Болек Камета. — Кажу і заяўляю вам, хлопцы: пакуль мяжа стаіць, хутчэй ужо нам жыцця не хопіць, чымся жытнёўкі!
    — Мудра! — адказаў хтосьці за Лорда, які спяваў далей:
    Сем дзюр у чэрапе, а ў горле
    Жаданне выпіць, каб не ўмёрлі!..
    — Аў Фэлькі адна, але клёвая! — кінуў з іншага канца стала Ванька Бальшавік, шчэрачы зубы.
    — Ты Фэльчыным іменем сабе губёхі не выцірай, — бліснуў на яго вачыма Сашка.
    — Я ж нічога, я толькі так... гуляю вось...
    — Ну то гуляй. I глядзі мне!
    Усе былі распаленыя алкаголем. Раздаваліся выбухі шалёнага смеху, у паветры луналі свавольныя жарты. Курылі безупынна. Падлога была засеяная недапалкамі. На стале блішчалі лужыны гарэлкі і піва. Мамант, Камета, Шчур і Лорд пілі не падымаючы галоў. Фэлек Маруда сур’ёзна і паволі жэр вялізны кавалак сальцісону. Шчур піхнуў мяне локцем у бок і сказаў:
    — Глядзі, хрыпіць, як мех кавальскі!
    Болек Камета пачуў гэта і сказаў Марудзе:
    — Фэлюся-лапуся! Ты цяпер падобны да льва пасярод пустыні — равеш і трушчыш.
    — А дзе ты льва бачыў? — спытаў яго Шчур.
    — На малюнку.
    — На якім малюнку?
    — Там Ісус Хрыстос на ім у Ерусалім заязджае.
    — Дык там жа асёл! — заўважыў Шчур.
    — А я думаў, што леў! — не здаваўся Камета.
    Маруда адарваўся ад ежы. Доўга жаваў. Праглынуў. А потым вельмі сур’ёзна сказаў:
    — Аты падобны да трынаццатага апостала!
    Ён прамовіў гэта і зноў заняўся сальцісонам. Усе зараўлі ад смеху. Марудавы словы пра тое, што Камета падобны да трынаццатага апостала, немаведама чаму падаліся нам вельмі камічнымі.
    — Як адрэзаў.
    — Адбрахаўся.
    — Адбрыкаўся.
    — Як у сук уляпіў!
    — Стары закапёршчык! Маўчыць, маўчыць, а як скажа...
    — Як чорт у балота дрыстане.
    Болек Камета замахнуў паўшклянкі гарэлкі, выцер адваротным бокам рукі вусны. Прыгладзіў вусы і сказаў:
    — Гэта хлопец гарадскі, прабеглы.
    Шчур падхапіў:
    — На млын збожжа вазіў!
    — Да быка карову вадзіў! — дадаў Лорд.
    Камета працягваў:
    — Біты гусак!
    — Катлетай па мордзе біты! — дадаў Шчур.
    — I стрэляны верабей, — не спыняўся Лорд.
    — Па свіннях вочкамі страляў!
    Маруда даеў, аблізаў пальцы і флегматычна сказаў:
    — Мне вашая балбатня да таго месца, дзе ў курыцы яйка!
    Зноў раздаўся шалёны рогат. I ў гэты ж момант у пакой увайшла Фэля. Яна стала ў дзвярах і прымру-
    жыла вочы, намагаючыся разгледзець хоць штосьці ўдымнай хмары. Смех змоўк, сціхлі размовы.Усе скіравалі свае погляды на яе. Фэля была ў чорнай шаўковай сукенцы. На нагах у яе былі чорныя шаўковыя панчохі і лакаваныя туфлікі, на шыі блішчаў залаты гадзіннікавы ланцужок, а на руках зіхацела мноства пярсцёнкаў і бранзалетак. Яна паволі прайшла ў пакой. Рухалася Фэля велічна, з гонарам трымаючы прыгожую галоўку. Позіркі хлопцаў абляпілі яе, ішлі следам за ёю, сачылі за кожным ейным рухам і жэстам. Ванька Бальшавік ажно рот адкрыў ад захаплення. А яна, задаволеная эфектам, лёгкай хадой наблізілася да брата.
    Сашка насупіў бровы:
    — Ну, чаго табе?
    — Мо трэба што?
    — Нічога не трэба... Ідзі адсюль!
    Фэля надзьмула вусны і страсянула галавой. Агледзела прысутных. Я сустрэўся з ёю позіркам, і мне ажно халодна зрабілася... Нечакана раздаўся голас Маруды:
    — Гуркоўбы...
    Шчур пырснуў смехам. Сашка таксама засмяяўся і крыкнуў сястры, якая ўжо ішла да дзвярэй:
    — Фэлька, пачакай! Прынясі гуркоў, цэлае вядро... Для сябра Маруды. Мігам!
    — Добра, — адказала Фэля.
    Ужо ля самых дзвярэй яна павярнулася і сказала брату:
    — Дык хадзем, дапаможаш!
    Сашка падняўся і паклаў на стол карты.
    Нейкі момант вагаўся, а потым падышоў да мяне: — Ідзі, Уладзю, дапаможаш Фэлі гуркоў прынесці! Я паспешліва падняўся і скіраваўся да застылай у чаканні Фэлі.
    X
    Разам з Фэляй мы выйшлі ў прасторныя сенцы.
    — У цябе ліхтарык ёсць? — спытала яна.
    — Ёсць.
    Мы размаўлялі, стоячы ў сенцах. Хутка я зразумеў, што Фэля п’яная. Некалькі разоў яе закружыла, і ішла яна не зусім упэўнена. Дзяўчына намацала дзверы ў кладоўку і адчыніла іх. Я пасвяціў у сярэдзіну ліхтарыкам. Раздаўся прыглушаны жаночы крык, і я ўбачыў на падлозе хлопца і дзяўчыну. Ён падарваўся на калені, а яна засланіла рукамі твар, каб яе не пазналі. Фэля тарганула мяне за руку і пацягнула ў сенцы.
    — Выключы! Хадзем!
    Я выйшаў з ёю на двор. Ля сцяны дома абдымалася другая парачка. Заўважыўшы нас, яны адскочылі адно ад аднаго і зніклі ў цемры. Я пачуў ціхі Фэльчын смех. Вельмі ціхі — такі, каб я не пачуў. Мяне падмывала пасвяціць ёй ліхтарыкам у твар, але я не наважваўся. Ейны смех неяк дзіўна на мяне падзейнічаў. Мне зрабілася горача. I тут я адчуў дотык ейнае рукі і пачуў ненатуральны, нервовы шэпт:
    — Ідзі туды... у камору. Вазьмі вядро і ліхтар. Ідзі...
    — Дык яны там... — я асекся.
    Фэля пырснула смехам.
    — Ну ты дурны. Ідзі...
    Камора была пустая. Я знайшоўтам вялізнае цынкавае вядро і ліхтар, узяў іх і выйшаў на двор.
    — Узяў?
    — Узяў.
    — To хадзем.
    Яна ішла хутка. Мы апынуліся на гародзе за домам. Я ўбачыў прысыпаны зямлёй пахілены дах склепа. Фэля адамкнула замок і, нахіліўшыся, увайшла ў сярэдзіну. Я пайшоў за ёю. У цемры мы наляцелі адно на
    аднаго. He разумеючы, што раблю, я моцна абняў яе і прыцягнуў да сябе. Фэля маўчала. Праз нейкі момант адгукнулася:
    — Ну, пусці!
    Я адразу ж адпусціў яе. Яна запаліла ліхтар і адчыніла маленькія дзверцы ў склеп. Павярнула да мяне бледны твар і дзіўным голасам, якога я раней ніколі ў яе не чуў, сказала:
    — Лезь туды! Ліхтар маеш.
    Я злез уніз па простай стромкай драбіне, ліхтар паставіў на зямлю.
    — Лаві! — крыкнула яна, кінула мне вядро і пачала спускацца ўніз.
    У склепе пахла плесняй, святло ліхтара губілася ў цёмных кутах. Я глядзеў угару на драбіну, па якой паволі спускалася Фэля. Я бачыў яе стройныя ногі. Адной рукой Фэля падабрала сукенку... Вышэй, чым было патрэбна для свабоды рухаў. Калі яна была на перадапошняй прыступцы, я падхапіў яе на рукі і агледзеўся навокал. Убачыў вялікую скрынку, пастаўленую дном дагары, пасадзіў на яе Фэлю і кінуўся цалаваць ейны твар, вусны, шыю. Вочы ў яе былі прымружаныя. Я стаў расшпільваць сукенку. Дзяўчына мне зусім не перашкаджала... Мне ажно млосна зрабілася, якая ж яна прыгожая і гэтажяна... недаступная, ганарыстая Фэля.Яна не расплюшчвала вачэй, а твар ейны збялеў яшчэ больш. Я заўважыў, што яна закусіла ніжнюю губу. Але потым... амаль у апошні момант яна адгукнулася абсалютна спакойным голасам, які мяне проста агаломшыў:
    — Пусці! Досыць!
    Мяне агарнула злосць. Я спрабаваў узяць яе сілай. Раптам яна пачала крычаць страшным голасам:
    — Пусці, кажу табе, халера! Папрасіць цябе? Я зараз крычаць буду! Хопіць!.. “Пшол вон!”
    Я адскочыў ад яе, калоцячыся ўсім целам. А яна паволі, не звяртаючы на мяне ўвагі, прывяла да ладу
    сукенку і пазашпільвала гузікі. Уважліва сябе агледзела, узяла вядро і падышла да бочкі ў куце.
    Яна кідала ў вядро агуркі і абсалютна спакойна іх лічыла:
    — Адзін, два, тры, чатыры...
    Мяне ад злосці ажно падкідвала. Я раз’юшана назіраў за яе свабоднымі, зграбнымі рухамі.
    ...22,23,24,25...
    Агуркі ляцелі ў вядро. 3 лютасцю я сціскаў кулакі і закусваў губы. Мне хацелася зірнуць на яе крытычна... Ногі ў яе былі шырока расстаўленыя, яна нахілілася да мяне задам. Я пераконваў сябе, што поза гэта брыдкая, а ў самой Фэлі няма нічога прыгожага. Займаўся самападманам. А з кута даносілася:
    — ...46,47,48,49, 50... хопіць!
    Яна прыкрыла агуркі вечкам, а вечка прыціснула вялікім каменем.
    — Бяры вядро! — сказала Фэля.
    — Сама бяры... Графіня!
    Яна паглядзела мне ў вочы і рассмяялася. Я ніколі ў жыцці не чуў такога прыгожага смеху і не бачыў такога прыгожага твару. Фэля падышла да мяне і запусціла свае пальцы мне ў валасы. Левай рукой яна пагладзіла мяне па шчацэ.
    — Бачыў, якая я?
    — Ну, і што?
    — Бачыў? — паўтарыла дзяўчына. — Падабаюся я табе?
    — Так.
    — Ну... то пасля вяселля ўсё мець будзеш. Усё, што захочаш!
    — Дык нашто ж ты мяне мучыла?
    Яна ціха смяялася, а потым прыцягнула мяне да сябе. Я адчуў на шыі ейную руку, а на вуснах — пацалунак. Доўгі, жарсны. Я так цалаваць не ўмеў. Фэля пры-
    гарнулася да мяне цёплым, пругкім целам. А калі я ўжо хацеў сціснуць яе ў абдымках, сказала:
    — Для таго, хлопча, каб ты ведаў, якая я, са мною не ашукаешся! Ну, бяры вядро і ідзі!
    Я моўчкі стаяў на месцы. Фэля ўзяла мяне за руку і сур’ёзна сказала:
    — Разумееш, нельга. Я салдацкай падсцілкай станавіцца не хачу! Мне, можа, горш за цябе! Ты падумай як-небудзь пра гэта. Ну, бяры вядро!
    Я ўзяў вядро і стаў падымацца па драбіне. Фэля свяціла мне знізу, а потым сама шпарка вылезла са склепа. Я падаў ёй руку і дапамог зачыніць дзверцы ў склеп. Потым мы пайшлі дамоў.
    Ужо пазней, халодным розумам, я спрабаваў дапяць, што ж адбылося між намі ў склепе. Але зразумець гэта мне было цяжка. He ведаю чаму, але мне здавалася, што ўсё адбылося як працягубачанага намі ў кладоўцы. Бо тая сцэна, несумнеўна, вельмі яе ўзбудзіла. Але тое, што адбылося потым, вельмі гэтаму супярэчыла. А мо ёй больш і не трэба было? Мо таго, што між намі адбылося, ёй цалкам хапіла?
    3 вядром гуркоў у руках я вярнуўся да хлопцаў. У пакоі гуло, і гулянка працягвалася. Я паставіў вядро з агуркамі на стол насупраць Фэлека Маруды.
    — Трымай! Малаці!
    Маруда неадкладна запусціў руку ў вядро.
    — А гэтаму і бочку пастаў, не адмовіцца! — рассмяяўся Лорд.
    Я агледзеў пакой у пошуках Шчура. Ён быў на іншым баку стала, поруч з Алінчукамі. Шчур падміргнуў мне. Я падышоў да карцёжнікаў. Альфрэд Алінчук трымаў банк. Ён дастаў з кішэні дзве новыя калоды карт, разарваў перавязкі, ператасаваў карты і паклаў 200 рублёў.