• Газеты, часопісы і г.д.
  • Каханак Вялікай Мядзведзіцы  Сяргей Пясецкі

    Каханак Вялікай Мядзведзіцы

    Сяргей Пясецкі

    Выдавец: Логвінаў
    Памер: 405с.
    Мінск 2020
    77.83 МБ
    — У банку дзвесце! — абвясціў Альфрэд гульцам.
    Ён раздаў карты, і я таксама ўзяў адну. Першым хадзіў Шчур.
    — Дай за 50!
    Альфрэд суха сказаў:
    — Пастаў куш!
    — He бойся. He акантую.
    Шчур паклаў на стол 50 рублёў, дакупіў дзве карты і прайграў, бо перабраў 21. Альфрэд згроб ягоныя грошы паўзверх агульнай кучы. Другім гуляў Жывіца. Хтосьці пацягнуў мяне за руку. Я азірнуўся і ўбачыў малады, дзяцінны твар кантрабандыста, які падпяваў Лорду.
    — Чаго табе? — спытаў я ў яго.
    — Пакажы карту. “Памазаць” хачу! — сказаў хлопец.
    Я паказаў яму дзясятку.
    — Добра! — адгукнуўся ён. — Мажу гузік.
    I ён даў мне залатую манету. Жывіца прайграў. Ebi­na мая чарга. Я паставіў 30 рублёў і выйграў. Свайму супольніку я аддаў 20, але браць грошы той адмовіўся. Сказаўтолькі:
    — На другі раз застанецца.
    — Добра. Як цябе зваць? — спытаў я ў яго.
    — Крумкач, — адказаў хлопец.
    Гульня працягвалася. Прайгравалі амаль усе, асабліва тыя, хто рабіў вялікія стаўкі. Сашка паставіў 100 рублёў і таксама прайграў. Ён быў апошнім у гэтым “туры”. Альфрэд ператасаваў карты, і пачаўся другі “тур”. Шчур уважліва сачыў за ягонымі рухамі. Раздалі карты. Шчур паклаў на стол 100 рублёў.
    — Іду на сто!
    Альфрэд даў яму карту.
    — Хопіць! — сказаў Шчур.
    Альфрэд узяў дзве карты і, ускрываючы іх, сказаў: — Дзевятнаццаць.
    Шчур прайграў. У яго было толькі сямнаццаць.
    Потым 50 рублёў прайграўЖывіца. Я дадаў да дваццаткі Крумкача свае 30. Адгукнуўся Шчур:
    — Мажу 50.
    Я выйграў 100 рублёў і аддаў супольнікам іх “долі”.
    Напрыканцы другога “туру” банк вырас амаль у сем разоў. У ім было блізу 1300 рублёў. Альфрэд нерваваўся. Твар у яго быў чырвоны. Ён ператасаваў і раздаў карты. Ішоўтрэці і апошні “тур”. Шчур паставіў 170 рублёў.Усё, што меў. Узяў карты і прайграў. Жывіца таксама прайграў і сказаў мне:
    — Пакажы карту!
    У мяне быўтуз. Жывіца вырашыў:
    — Мажу 300 рублёў.
    Ён даў мне грошы. Сашка з іншага бока падсунуў мне дзве стодаляравыя купюры. Крумкач даў 50 рублёў. Я зразумеў, што яны хочуць адыграцца і сарваць банк. Сам я паставіў 100. Шчур падышоў да мяне:
    — Можаш паставіць за мяне 200 рублёў? Калі прайграю, заўтра табе аддам.
    — Добра.
    Я паставіў разам 200 даляраў і 650 рублёў. У Альфрэда трэсліся рукі. Шчур нахіліўся і ўважліва сачыў за кожным ягоным рухам.
    Банкір здаў карту сабе, потым на секунду завагаўся. Шчур не спускаў вачэй з ягоных рук. Альфрэд даў карту мне. Гэта была дзясятка. Я выйграў. Хрыпатым голасам Алінчук адлічваў мне грошы.
    — Клёва! — сказаў Лорд. — Табе, братка, шанцуе!
    Банк зменшыўся на палову. За некалькі наступных “тураў” ён зноў вырас. Прыйшла Сашкава чарга. Ён каротка сказаў:
    — Банк!
    — Як? — спытаў Альфрэд палатнеючы.
    — Я кажу: банк!
    — Усё-о?
    — Так.
    Сашка паклаў кашалёк на стол. Альфрэд адлічыў грошы і абвясціў:
    — Тут 1040 рублёў і 370 даляраў!
    — Іду на ўсё! — заявіў Сашка.
    Альфрэд, збялелы, даў Сашку карту. Узяў сабе. Потым даў Вэбліну другую і трэцюю карты. Сашка кінуў іх на стол. У яго было 24.
    — Я прайграў! — сказаў Сашка і пацягнуўся па кашалёк, каб заплаціць прайграныя грошы.
    I тут Шчур, вырваўшы ў Альфрэда з рук карты, ускрыкнуў:
    — Хлопцы! Стыркі цынкованыя!
    Банкір аслупянеў. Жывіца паклаў магутную руку на грошы ў банку. Сашка нахіліўся наперад.
    — Стыркі цынкованыя? Га? — глуха працадзіў ён.
    Альфрэд жахнуўся.
    — Хлусіць, гадзіна! — прапішчаў Алінчук, ледзь не плачучы.
    — А ты люй! — крыкнуў Шчур.
    — Ён на мяне пакрыўджаны і “салдацкай прэтэнзіі” шукае!
    Я ўбачыў, як Крумкач, які вясёлымі вочкамі назіраў за сутычкай, схапіў са стала пляшку з-пад гарэлкі і скочыў наперад.
    — Дык вось як ты з хлопцамі гуляеш?
    Ён ударыў банкіра пляшкай, і шкло разляцелася на дробныя аскепкі. Альфрэд закрыў твар рукамі, бо хлопец замахнуўся на яго адбітым ад пляшкі рыльцам. Браты Алінчукі кінуліся наперад. Адзін з іх схапіў Крумкача ззаду за шыю. Тады Шчур бліснуў нажом і крыкнуў:
    — Прэч, свалата!
    Раптам Жывіца апынуўся ў самым цэнтры падзей і некалькімі рухамі раскідаўусіх у бакі.
    — Ціха! Ціха! — казаў ён спакойна.
    Сашка падняўся з-за стала і сказаў:
    — Не,досыць! Зараз зірнём... Альфрэд, хадзісюды!
    Алінчук падышоў да стала. Хусткай ён выціраў кроў з ілба.
    — Стыркі цынкованыя? — спытаў яго Сашка.
    — Я не ведаю. Я іх купіў.
    — Стыркі купіў, а пацынкаваў сам! — кінуў Шчур збоку.
    — Дзе ты купіў стыркі? — пытаў Сашка.
    Альфрэдавы вочы бегалі з кута ў кут.
    — У Вільні купіў.
    Шчур пырснуў смехам. Сашка, Лорд і Болек Камета ўважліва агледзелі карты.
    — Так! Стыркі цынкованыя! — заявіў Вэблін.
    — А я казаў! — ускрыкнуў Шчур і кінуўся на Альфрэда.
    Раптам Сашка тупнуў нагой. Шчур адступіў. Сашка агледзеў прысутных.
    — Са свайго дома я бардэль рабіць не дам! Зразумелі? Хто разлічыцца з ім хоча, рабіце гэта ў іншым месцы!
    Вэблін звярнуўся да Альфрэда:
    — Ты ў банк 200 рублёў паставіў?
    — Так.
    Сашка ўзяў з банка 100 даляраў і адклаў купюру ўбок.
    — Вось твае 200 рублёў. Розніца невялікая.
    Потым ён звярнуўся да прысутных:
    — А цяпер, хлопцы, слова гонару: хто колькі Альфрэду прайграў, той столькі і атрымае! Хто выйграў, давайце сюды! Але слова гонару! Мы не шпанюгі і не альфонсы, мы — фартоўцы! Слова гонару...
    Пачуўся ўхвальны шум.
    Падлічылі грошы ў банку, а потым усе пройгрышы і выйгрышы. Сашка падзяліў банк і ўсе грошы паміж прайгралых. Пасля ўзяў адкладзеныя 100 даляраў і звярнуўся да Альфрэда:
    — Агэта твае!
    Альфрэд маўчаў. Сашка сказаў Шчуру:
    — Шаргані запалкай і спалі гэтае смецце!
    Калі Шчур спаліў купюру, Сашка зноў звярнуўся да Альфрэда:
    — А цяпер будзь асцярожны! Каб больш з хлопцамі не гуляў! Разумееш? Бо мы з табой інакш разбяромся. Я разбяруся! А вас, хлопцы, я папрашу не “стукаць” пра тое, што тут адбылося... Гэта наша справа, і яна застанецца між намі!
    Альфрэд хацеў быў штосьці сказаць. Вэблін яго перапыніў:
    — Маўчы! Сабачыя твае вочы і сабачы язык!
    Гаспадар крыху памаўчаў, а потым звярнуўся ўжо да ўсіх братоў Алінчукоў:
    — Дзякуй вам за тое, што прыйшлі да мяне ў rocpi... з цынкованымі стыркамі! Больш мы не будзем ані гуляць, ані піць разам!
    Ён кінуў Жывіцу:
    — Адчыні акно!
    Жывіца хутка падышоў да акна і разнасцежыўяго.
    — Было б нядобра вас праз дзверы выпускаць, — сказаў гаспадар Алінчукам. — Такіх гасцей я праз акно выправаджваю! Ну, ляціце! Адзін за адным!
    Ён пальцам паказаў ім на расчыненае акно.
    Алінчукі пачалі па чарзе вылазіць у сад, а Шчур стаяў ля рамы і смяяўся. Ён смяяўся так весела, нястрымана і заразліва, што неўзабаве зарагаталі ўсе. Сур’ёзныя твары захавалі толькі Сашка, Жывіца, Мамант і Фэлек Маруда, які еў, не звяртаючы ні на каго ўвагі. Гульня ў карты перапынілася. Пасля “сыходу” Алінчукоў хлопцы селі піць і есці, жвава каментуючы інцыдэнт з Альфрэдам.
    — А ў Шчура вока пільнае! — заўважыў Ванька Бальшавік.
    Шчур пырснуў смехам:
    — Я такіх люяў ведаю, таму яго і пільнаваў!
    Лорд рассмяяўся:
    — Адобра Крумкач яго пляшкай прыклаў!
    — Пачаставаў гарэліцай! — адгукнуўся Камета.
    Крумкач смяяўся, весела бліскаючы вачыма.
    — А чаго хамы хлопцаў ашукваюць!
    — Мудра! — пацвердзіў Лорд.
    Я падышоў да Сашкі і сказаў:
    — Інтэрас да цябе маю. Мо выйдзеш на хвілінку з хаты?
    — Важнае штосьці?
    — Так. Пра Альфрэда...
    — Ага! Ты выйдзі пачакай ля брамы!
    Я прайшоў праз пакой, у якім працягвалася агульная гулянка, спыніўся ла брамы і стаў чакаць Вэбліна. Раз-пораз на падворак выбягалі хлопцы і дзяўчаты. 3 розных закуткаў даносіліся шэпт, смех і дзявочы віскат. Неўзабаве да мяне падышоў Сашка.
    — Ну, што скажаш?
    — Учора, позна ўвечары, я вяртаўся дамоў. Было цёмна. Калі я ўжо зачыняў веснічкі, з саду хтосьці ў мяне стрэліў. Чатыры разы...
    — Та-ак?
    — Так! Я ведаю, гэта Альфрэдава работа.
    — Адкуль ты ведаеш?
    — Ведаю. Мо гэта і не ён сам страляў. Мо хто іншы з братоў або наняў кагосьці. Мяне сёння з раніцы адзін чалавек папярэдзіў
    Хто?
    — Ён прасіў, каб я нікому пра яго не казаў!
    — А пра што папярэдзіў?
    — Што Альфрэд даваў нейкім блатным 100 рублёў, каб мяне прыбралі. To блатныя да гэтага чалавека прыйшлі распытваць, хто я такі. А ён ім сказаў, каб гэтага не рабілі.
    Сашка хвіліну маўчаў, а потым сказаў:
    — Я ведаю, хто табе гэта сказаў.
    — ?..
    — Ёсік Гусятнік.
    Я не пярэчыў. Сашка думаў, а я дастаў з кішэні кулю, выцягнутую са сцяны дома, і працягнуў яму. Кантрабандыст прыгледзеўся:
    — 3 браўнінга смаліў! 3 сямёркі.
    А потым спытаў:
    — А што ў вас з Альфрэдам такое? Чаму не паладзілі?
    Я падрабязна расказаў яму пра сутычку, што здарылася ў мяне з Альфрэдам, калі я праводзіў Фэлю ў касцёл. I пра тое, як я прывітаў яго ў Трафідавым доме, калі ён прыйшоўда Гэлі.
    — Добра, што ты мне пра гэта расказаў! — адгукнуўся Сашка. — Я пагутару з Жывіцам. Мы за ім прыгледзім. Аты не дрэйфі.
    Я засмяяўся.
    — Мне пляваць на такіх хойракаў, што ўначы з-за рога страляюць! Але ён можа наслаць на мяне нейкіх галадранцаў! Я хацеў, каб ты пра гэта ведаў.
    — Добра. Пабачым, што далей будзе. А калі спатрэбіцца, то мы з яго на раз-два скуру злупім.
    Вэблін ужо хацеў быў пайсці, але мне раптам закарцела сказаць пра Фэлю. Я падумаў, што было б добра быць з ім шчырым да канца. Я сказаў:
    — Яшчэ адну справу маю. Толькі не ведаю, як табе пра яе сказаць.
    — Як хочаш... Можаш не казаць.
    — Калі не скажаш Фэлі,то раскажутабе.
    Ён відавочна здзівіўся.
    — He казаць Фэлі? Ну, добра, я не скажу.
    — Слова?
    — Паўтару: я не скажу... Гэтага хопіць. He верыш мне — не кажы.
    — Я быў з Фэлькай у склепе. Ты паслаў па агуркі...
    Ну?
    — Я пайшоў. Ты ж прасіў...
    Ну-ну?
    — Ну і там гэта...
    Што?
    — Ну, разумееш...
    — Ты да яе падвальваў?
    — Так.
    — I што яна?
    — Сказала, што пасля вяселля!
    Сашка разрагатаўся. А потым, паклаўшы руку мне на плячо, сказаў:
    — Фэлька не нявіннае дзіцятка. Ёй 27 гадоў. He раз давала. Шчыра кажу. Нягледзячы, што сястра... Але што з таго? Лепш такую бабу мець, чым іншую якую! Добрую жонку займееш і найпрыгажэйшую шмару ў мястэчку! Я не ўгаворваю. Як сабе хочаш... Фэлька табе першаму такое сказала... He губляй магчымасці, бо яна і перадумаць можа.
    ён замаўчаў, а потым працягнуў:
    — Яна сто разоў магла замуж выйсці, але не хацела. He ведаю, што з ёю такое адбылося? Хлопцы на яе злятаюцца... I пасаг мае... Я за ёй усю гаспадарку даю і 15 000 рублёў. Разумееш? Нічога не патрабую! Калі потым надумаеш, то пабалакайце з ёю і зрабіце інтэрас. Я ў гэта ўмешвацца не буду. Справа вашая. Альфрэд таксама да яе лёстачкі падпускаў. Яна яго два гады за нос вадзіла — і нічога. Ну, я пайду да хлопцаў.