Каханак Вялікай Мядзведзіцы  Сяргей Пясецкі

Каханак Вялікай Мядзведзіцы

Сяргей Пясецкі
Выдавец: Логвінаў
Памер: 405с.
Мінск 2020
77.83 МБ
— Што-о?
— Нічога, таварыш. Ногі адсуньце!
Чырвонаармеец, вызваляючы яму праход, папраўляецца на лаўцы, сплёўвае кудысьці на сцяну, засоўвае рукі ў рукавы шыняля і гучна пазяхае. Потым нахіляецца наперад і ўважліва аглядае купэ. Я раблю выгляд, што сплю. Салдат зноў абапіраецца спінай аб сцяну і прымружвае вочы. Рэмень ад вінтоўкі перакінуты ў яго праз калена, а рулю ён заціснуў сцёгнамі. Забыўшы перагарадзіць нагамі дзверы. А можа, ён хоча дачакацца вяртання чырвонаармейца, які ўсё адно пойдзе назад? Я ўважліва ўглядаюся ў твар салдата. Уцякаць я вырашыў нават пры найгоршым раскладзе, але прычакаць хацеў лепшага. Праз момант я заўважаю, што галава вартавога паціху апускаецца яму на грудзі. Я падымаюся. Раблю два крокі з купэ ў калідор, потым крок наперад. Паволі націскаю на ручку і адкрываю дзверы. Шырэй... шырэй... Я гляджу проста ў твар салдата. I раптам ён, быццам адчуўшы мой позірк, расплюшчвае вочы. Утаропіўся ў мяне позіркам. Я хутка раблю крок наперад.
— Аты куды! Га? Стая-аць!
Я адразу ж захраснуў за сабою дзверы і скочыў наперад. Адкрыў дзверы ў тамбур і паспешліва зачыніў іх за сабою. I ў гэты самы момант дзверы ў вагон, якія я толькі што захраснуў, адчыняюцца і я чую нечалавечы крык:
— Товарміцн! “Бегмт”! Уставайце! Товарм...
Я кінуўся да дзвярэй, што вялі з тамбура на прыступкі. Моцна навальваюся на ручку і штурхаю з усяе сілы... Дзверы не паддаюцца. Праз імгненне я разумею, што дзверы адчыняюцца ўнутр, а я штурхаю вонкі. Я таргануў ручку на сябе. Дзверы адчыніліся. Цемру ззаду пераразае шырокая стужка святла. У тамбур высыпаюць узброеныя людзі. Я чую іхнія галасы:
— Стой,паскуда! Стой!
Перада мною цёмная ноч, засеяная залатымі кропкамі зорак. Я зрабіў моцны скачок наперад, у густы, таямнічы змрок...
Мяне закруціў паветраны вір. Ён змёў і панёс мяне некуды ў бок. Сэрца маё замёрла ў грудзях. На момант перад вачыма бліснула яркая палоска, а потым усё патанула ў цемры і цішыні...
IV
Я не мог сцяміць, што са мною адбылося. Адчуваў, што задыхаюся, а ў рот мне цячэ ліпкая, густая вадкасць. Я роспачна кінуўся направа, налева, угару... Урэшце сеў на калені. Уздыхнуў. Адчуў, як у лёгкія трапляе паветра, і доўга сядзеў нерухома. Цела маё загразла ў лужыне, а галава тырчала наверсе. Я дастаў руку і выцер з твару густы клейкі бруд. У пары сотнях крокаў, наверсе, я ўбачыў шэраг жаўтаватых агеньчыкаў. Гэта быў цягнік, які спынілі неўзабаве пасля майго скоку. Я заўважыў, што
ўздоўж рэек варушацца іншыя агеньчыкі, меншыя, але ярчэйшыя. Гэта былі ліхтары — салдаты шукалі мяне побач з рэйкамі.
Я стаў выбірацца з лужыны. Зрабіў два крокі, намацаў рукамі бераг. Вылез на зямлю і паволі адышоў ад рову, куды зваліўся, скаціўшыся з высокага чыгуначнага насыпу. Можа, гэта змякчыла маё падзенне, але я ледзь не захлынуўся ў твані. Я сеў на нейкім пагорку і доўга ўзіраўся ў чыгуначныя пуці. Святло ліхтароў доўга поўзала ўздоўж насыпу, а потым адступіла. Я чуў павышаныя ўзбуджаныя галасы, але слоў разабраць не мог. Раздаўся свісток лакаматыву... Агеньчыкі ля рэек забегалі хутчэй, падплыўшы ў паветры да плям святла ў вокнах вагонаў. Лакаматыў зноў свіснуў — і доўгі шэраг светлякоў папоўз у змрок, праз імгненне зліўся ў рухомую зіхоткую стужку і неўзабаве патануўу цемры.
Ашаломлены, я падняўся і скіраваўся да нябачных рэек. Дарогу мне перарэзаў роў. Я перабраўся на іншы бок і апынуўся перад стромай насыпу. На хвіліну задумаўся, як лепш пайсці: верхам ці нізам? “Там яшчэ каго сустрэць можна! Лепш сюдою!” Я зірнуў на неба: Вялікая Мядзведзіца была добра бачная на паўночным ягоным баку. Пахілены “дышаль возу” паказваў кірунак на захад. Я паволі пайшоў наперад. Раз-пораз я спыняўся і прыслухоўваўся. Некалькі разоў мне трапляліся дамкі абходчыкаў. Колам я абышоў нейкі паўстанак. I праз дзве гадзіны хады ўбачыў святло станцыі. Побач з вакзалам было многа будынкаў. Гэта быў пасёлак. Яго я абмінуў здалёк і зноў выйшаў да чыгункі. Там я прысеў адпачыць на стос старых шпалаў. Я хацеў дачакацца якога-колечы цягніка і паехаць ім далей. Гэта была мая адзіная надзея. Бо пешкі за ноч я мог прайсці 30-40 кіламетраў, а цягніком за той самы час удалося б праехаць 250-350 кіламетраў. Таму далей я вырашыў не ісці, а пачакаць, хай бы сабе і да раніцы.
Але свіст лакаматыва я пачуў значна раней, чым меркаваў. На станцыю прыбыўтаварны цягнік. Я падышоўда яго і пракраўся ўздоўж, схаваны ад вакзала ў цені вагонаў. Там было некалькі доўгіх платформаў, нагружаных будаўнічымі матэрыяламі. Я ўлез на адну з іх і схаваўся паміж канцамі бярвёнаў і нізкай сценкай платформы. Адтуль я мог назіраць за ўсім, што адбывалася навокал. А ў выпадку небяспекі можна было лёгка ўцячы ў любым кірунку. Цягнік прастаяў на станцыі доўга і ўрэшце рушыў. На досвітку я прыехаў у Воршу. Вылез са сваёй схованкі і пайшоў да паравоза. 3 размовы чыгуначнікаў вынікала, што далей цягнік не пойдзе. Тады я скіраваўся наперад уздоўж рэек, усё больш аддаляючыся ад станцыі. Мне не хацелася, каб дзень застаў мяне ў Воршы. Я ведаў, што тут ёсць вялікія пастарункі ЧК і міліцыі. У схованцы на платформе мне давялося сядзець нерухома, і холад вельмі мяне даймаў. Цяпер я намагаўся сагрэцца хуткай хадой. Да раніцы я прайшоў 10 кіламетраў і адчуў сябе ў бяспецы. Я быў у амаль 200 кіламетрах ад месца маіх уцёкаў і хацеў дабрацца да наступнай за Воршай станцыі, таму шыбаваў далей. Я ішоў або сцежкамі ля самых рэек, або раз’езджанымі вазамі дарогамі. Любыя будынкі на сваім шляху я абыходзіў стараной і праз некалькі гадзін убачыў станцыю. Да вакзала я падыходзіць не стаў, а пайшоў у лес, зашыўся ў гушчар і паклаўся спаць. Калі на зямлю зноў апусціўся змрок, я абмінуў станцыю і вярнуўся да чыгункі. Вечар быў цёплы, таму я прылёг на лужку побач з рэйкамі і стаў чакаць цягніка на Менск. У жываце круціла ад голаду, але аніякай ежы не было. I грошай не было таксама.
Толькі пасля поўначы з’явіўся пасажырскі цягнік. Ён спыніўся на станцыі. Па жалезнай лесвічцы, прымацаванай з задняга боку вагона, я падняўся наверх і ўладкаваўся на даху лежачы. Неўзабаве цягнік рушыў.
Вецер свістаў увушшу. Час ад часу на мяне сыпаліся снапы іскраў з трубы лакаматыва. Калі цягнік спыняўся на станцыях, я асцярожна пасоўваўся на супрацьлеглы бок вагона, каб мяне нельга было заўважыць з перона. Рукі здранцвелі, я калаціўся ад холаду, але з даху вагона і не думаў злазіць. 3 Барысава мы выехалі на досвітку, а ў Смалявічах я быў вымушаны саскочыць, бо мяне заўважылі з перона. Трапіцца пасля столькіх прыкладзеных высілкаў мне не хацелася. Цягнік рушыў, а я пайшоў уздоўж насыпу. Да Менска адсюль заставалася яшчэ 40 кіламетраў. Голад мучыў мяне надзвычайна, і я адчуваў страшную слабасць.
Дзесьці на сваім шляху я ўбачыў будку абходчыка. Дзверы былі прачыненыя. Унутры я заўважыў жанчыну, якая мыла ў балеі бялізну. Ля ганка гуляліся двое дзяцей. Я крыху вагаўся, але ўрэшце зазірнуў у сярэдзіну.
— Добры дзень, — прывітаўся я з жанчынай.
— Добры дзень! Што скажаце?
— Гаспадынечка, ці не знойдзецца ў вас чаго з ежы?
— А вы адкуль?
— Я з Менска. Быў у Смаленску на рабоце, а цяпер мушу дамоў вяртацца. Купіў квіток толькі да Барысава, бо грошай не хапіла. Два дні нічога не еў.
Будка была падзеленая перагародкай, у якой былі маленькія дзверцы. Пакуль мы размаўлялі, дзверцы адчыніліся і з іх выйшаў мужчына гадоў пяцідзесяці. Твар у яго быў худы, а вочы хітра прымружаныя. Абходчык уважліва агледзеў мяне і сказаў жонцы:
— Дай яму, Даша, пад’есці. Добра яго накармі! Я зараз вярнуся... А вы сядайце, адпачніце, — звярнуўся ён да мяне.
Я сеў на зэдлік ля стала, але мне было неспакойна. Позірк абходчыка мне не спадабаўся. I словы ягоныя былі падазроныя. Я нахіліўся да акенца і зірнуў на двор. Абходчык шпарка ішоў у бок будынкаў, дахі якіх
віднелі з-за дрэваў. Колькі разоў ён азірнуўся і прыспешыў хаду. Жанчына нажом адрэзала ад паловы бохана вялікую лусту хлеба і паклала яе на стол. Я ўзяў хлеб і сквапна пачаў яго есці.
— Зараз я вам малака дам.
Яна зняла з паліцы вялікі гарлач і наліла мне малака ў кубак. Я хціва яго выпіў. Жанчына наліла мне яшчэ адзін кубак. Я ўвесь час пазіраў у акно. Еў, піў малако і сачыў за абходчыкам, які акурат набліжаўся да гаёчка, за якім стаялі будынкі. Я хутка паклаў недаедзены хлеб у кішэню і сказаў:
— Дзякуй вам вялікі, гаспадынечка, за хлеб і за малако. Калі хочаце, я пакіну вам гэтую куртку, што на мне, бо грошай зусім не маю...
— Нічога не трэба. А куды вы? Я зараз абед прыгатую.
— Мне чакаць няма калі!
— To я яечню падсмажу.
— Дзякуй. Яечні я не люблю. Да пабачэння!
Я таропка выйшаў з будкі абходчыка і скіраваўся назад, у Смалявічы. Прайшоў крыху і азірнуўся: жанчына стаяла на рэйках і глядзела мне наўздагон, Ужо за паваротам, не пакідаючы слядоў, я спусціўся з насыпу і збочыў у кусты на ўскрайку лесу. Вяртаўся я пералескам, намагаючыся не паказвацца на адкрытых месцах. I назіраў за чыгункай. Параўняўшыся з будкай абходчыка, з лесу я ўбачыў траіх мужыкоў, якія спяшаліся сцежкай да будкі. Гэта быў абходчык у таварыстве двух вайскоўцаў. Да іх выйшла жонка чыгуначніка, яна штосьці казала і рукой паказвала ў тым кірунку, куды я пайшоў ад іх хаціны. Паспешлівымі крокамі яны пайшлі ў той бок. А я пайшоў сваёй дарогай, намагаючыся трымацца бліжэй да лесу, але не адыходзячы далёка ад чыгункі. Я пераправіўся праз нейкую раку і апоўдні апынуўся побач са станцыяй Калодзішчы. Тады я паглыбіўся ў лес і вырашыў пераседзець час да цемры
там. Уначы я дабраўся да Менска. He ўваходзячы ў горад, я палямі скіраваўся на захад, а потым на паўднёвы захад. Праз чатыры гадзіны я выйшаў на тракт, што вёў з Менска ў Ракаў. Гэта было побач з вёскай Яркава, у дзевяці кіламетрах ад Менска. Там я спусціўся з высокай гары. Дзесьці побач павінна была быць студня, я гэта ведаў і хацеў спатоліць смагу. 3 дапамогай жорава я выцягнуў акутае жалезам вядро вады і доўга піў. А потым рушыў далей. Даволі хутка я ішоў бакавымі сцежкамі, намагаючыся не згубіць з вачэй тракту. На чатырнаццатай вярсце я зайшоў у лес, каб крыху адпачыць, бо стома агарнула мяне. Я выкурыў апошнюю папяросу.
Злева засталося Старое Сяло, пачаўся Старасельскі лес, і яго ўскрайкам я ішоў далей. Цяпер я добра ведаў дарогу і ішоў упэўнена. Зрэшты, кіравацца можна было і па зорках, бо неба было бясхмарнае. Паціху віднела. Світанку я не чакаў, гэта была непрыемная неспадзяванка. Старасельскі лес я ведаў добра, мы шмат разоў хадзілі сюдою з партыямі тавару. Я вырашыў не спаць цэлы дзень. Жудасна было б прайсці такі цяжкі шлях, уцячы з вагона і трапіцца. А калі заснуць тут, то мяне могуць заспець пастухі і прывесці падпольнікаў ці міліцыянтаў. Я прыгледзеў добрую схованку на дзень. Напагатове ў мяне быў дрын, якім я мог скарыстацца для абароны. Калі я заўважаў, што мяне морыць сон, я падымаўся і паволі хадзіў вакол дрэў і кустоў no634 са сховам.