Каханак Вялікай Мядзведзіцы  Сяргей Пясецкі

Каханак Вялікай Мядзведзіцы

Сяргей Пясецкі
Выдавец: Логвінаў
Памер: 405с.
Мінск 2020
77.83 МБ
— А чаму ты прыйшоў на хутар Лявоніі Бамбіньскай? Яна ж таксама прымала кантрабандыстаў?
— He ведаю я, ці прымала яна кантрабандыстаў, ці не прымала. Я заблукаў. Была моцная завіруха, я згубіў сваіх. Хадзіў усю ноч і ледзь не загінуў. Кінуў ношку, бо ісці ўжо не мог. Толькі з раніцы ўбачыў нейкі хутар і зайшоў спытаць дарогу.
Суддзя-следчы хвіліну разважаў, а потым, гледзячы мне проста ў вочы, хутка абрынуў на мяне некалькі пытанняў, відавочна спадзеючыся заспець мяне імі знянацку:
— Толькі праўду кажы! Кантрабандысты ходзяць у Менск?
He.
— Ваша “хеўра” хадзіла?
— Ніколі.
— А чаму ты пытаў дарогу да Менска?
— Бо баяўся, каб “хазяйка” не падумала, што я з-за мяжы.
Праз некаторы час Нядбальскі сказаў:
— А чаму, калі цябе арыштавалі, ты розную лухту вёрз: што прыйшоўу Саветы, кабтутжыць, што ўПольшчы табе кепска было.
— Бо баяўся, што мяне за кантрабанду пасадзяць у турму. А так, то думаў, што вы мяне або тут пакінеце, або ў Польшчу адправіце.
Нядбальскі штосьці запісаў, а потым звярнуўся да мяне, нібы абыякава, але з хітра прымружанымі вачыма. Я зветрыў пастку...
— Колькі разоў ты быў за мяжой?
— У гэтым годзе два разы. I на трэці раз трапіўся.
Доўгая паўза. Суддзя-следчы паволі запальвае папяросу.
— Колькі грошай у цябе забралі?
— Я не памятаю.
Нядбальскі дастае з тэчкі шматок паперы і чытае:
— 70 даляраў, 45 рублёў золатам і 18 000 польскіх марак. Так?
— Так.
— Колькі ты зарабляў за дарогу?
— За ношку нам плацілі 15 рублёў.
— Добра! Значыць, за дзве ношкі 30 рублёў, а адкуль рэшта? Ну, кажы...
— У лістападзе мінулага года мы зрабілі агранду на тавар. Мая доля была 400 даляраў.
— Што за агранда?
— Мы неслі тавар у Польшчу і ўцяклі з ім. А потым прадалі...
— Які быў тавар?
— Шкуркі.Алтайскіявавёркі.Умянебыло 380штук.
Нядбальскі зрабіў у допыце перапынак і загадаў мне стаць да сцяны.
— Пільнуй яго! — кінуў ён чырвонаармейцу і выйшаў з кабінета.
Вярнуўся суддзя праз 20 хвілін.
— Гвазда ведаеш? — спытаў ён мяне.
— Ведаю. Наш хлопец, ракаўскі.
— А ён цябе пазнае?
— А як жа. Пазнае. Бачыліся колькі разоў.
Нядбальскі запісаў у пратакол мае паказанні і даў мне іх на подпіс.
— Я яшчэ праверу гэта! — сказаў ён напрыканцы і загадаў чырвонаармейцу адвесці мяне ў камеру.
Браты Сплондзіны чакалі мяне. Я падрабязна расказаў ім пра допыт.
— Цяпер усё будзе добра, — сказаў Ян. — Шпіянаж табе вярняк адшыюць.
— Можа, праз пару дзён нас разам перавядуць у Допр. Там будзе лепш, нашых хлопцаў там многа, — заўважыў Мікалай.
Уначы я доўга не мог заснуць. Мне стала крыху весялей. Дагэтуль я баяўся, каб мяне не судзілі за шпіянаж, бо па гэтым артыкуле ішло смяротнае пакаранне. А сказаць праўду я не хацеў праз Лёню. Ведаў, што яе таксама арыштавалі. 3 пытанняў, якія мне здавалі, я зразумеў, што супраць яе няма ніякіх доказаў.
II
Цяпер чацвёртая гадзіна вечара. У камеры пануе паўзмрок. Бзік тупае ад дзвярэй да акна і назад. Часам спыняецца і заходзіцца смехам. Смяецца ён доўга, весела. Спачатку ягоны смех выклікаў смех і ў нас таксама. Потым раздражняў, а цяпер мы да яго прызвычаіліся. Але я добра ведаю, што гэта сімуляцыя, і часта пакрыёма назіраю за ім. Я заўважыў мноства дэталей, якія для іншых вязняў застаюцца непрыкметнымі, а мяне ўсё больш пераконваюць, што Бзік толькі прыкідваецца вар’ятам.
Лобаў зняў з сябе брудную, шэра-жоўтую, клейкую ад поту кашулю, расклаў яе на нарах і раскатвае бутэлькай. Так ён душыць вошай масава. Жаба прысеў на нарах на кукішкі і напявае песеньку:
Іх доля звяла
На падбор, шалапутка: Ён — злодзей кішэнны, Яна — прастытутка...
Фэліцыян Кропка моршчыцца, на ягоным твары з’яўляецца выраз пакуты, як звычайна, калі Жаба спявае. Бо злодзей выбірае песні пераважна цынічнага зместу. Кваліньскі ляжыць на нарах і нерухома глядзіць у столь. Часам ён прымружвае вочы і тады выглядае зусім як труп. А Жаба спявае:
А з раніцы хлопца
У Цыркуль вядуць.
Яе ж, прастытутку,
Па мордзе ўсе б’юць...
— Ох ты доля, доля! — уздыхнуў Буня.
Ён злез з нараў і стаў хадзіць па камеры, валочачы ногі ў цяжкіх ботах.
Вось ужо робіцца зусім цёмна. За дзвярыма чуваць крокі салдат і крыкі з глыбіні калідора.
— Камусьці ў косці даюць! — заўважае Сплондзін.
— Адбіткі здымаюць кулакамі! — пацвярджае Жаба.
Запалілі святло. У камеры робіцца весялей. Усе заварушыліся. Нават Кваліньскі ўстае і, паколькі на падлозе месца ўжо няма, ходзіць на нарах. Толькі габрэй моўчкі перажывае, зашыўшыся ў куток. Сёння яму не прынеслі абеду, таму ён галодны і сумны. Я стаю ля акна з Уменьскім, маліншчыкам з-пад Койданава. Мы размаўляем пра кантрабанду і пра тое, што цяпер “ідзе” ў Саветы, а што — у Польшчу.
У камеру ўвайшоў “карнач” у суправаджэнні некалькіх чырвонаармейцаў. Пару хвілін ён моўчкі глядзеў на нас, а потым сказаў:
— Хто хоча ехаць у горад па муку?
Лобаў выскачыў наперад.
— Надта ты хуткі! — абарваў яго “карнач”.
Ён агледзеў усіх нас па чарзе, а потым звярнуўся да Бзіка:
— Ну, ты, ідзі сюды! I ты таксама!..— ён тыцнуў пальцам у грудзі Буню. — Папрацаваць трэба, бо вы толькі дарма хлеб жараце.
Яны выйшлі з камеры. Праз дзве гадзіны мы пачулі на калідоры крокі і лаянку. Дзверы ў камеру адчыніліся і ў сярэдзіну ўвапхнулі Буню. Ён быў напужаны. Доўга стаяў ля парога, бязрадна раскінуўшы рукі. А потым сказаў:
— Ох ты доля, доля!.. I за што ж нас так прыніжаюць?
Нас здзівіла, што Бзік не вярнуўся. Мы сталі распытваць пра яго Буню і даведаліся, што Бзік, Буня і чатыры салдаты на вялікай грузавой машыне паехалі на вайсковыя склады. Там пагрузілі ў кузаў некалькі
дзясяткаў мяхоў мукі і рушылі ў зваротную дарогу. no634 з мостам праз Свіслач, на вуліцы Вясёлай, Бзік саскочыў з машыны і кінуўся наўцёкі да ракі. Грузавік спыніўся. Чырвонаармейцы адкрылі агонь па ўцекачу. Двое кінуліся за ім. Але Бзік, скарыстаўшыся цемрай, уцёк. Буню прывезлі назад і тут, на калідоры, збілі. Салдаты сказалі, што ён дапамог Бзіку ўцячы. Гэтая навіна вельмі нас уразіла. Пачалося гарачае абмеркаванне. Амаль усе казалі, што пра сімуляцыю Бзіка ім было вядома даўно. Хлусня. Яны ўсе лічылі яго вар’ятам.
— Эх, “братцы”! — сказаў Лобаў з жалем. — Я б таксама гвінта даў. He шанцуе мне, хлопцы!
Жаба ўсё яшчэ сядзеў на кукішках на нарах і тонкім рыпучым галаском жаласліва цягнуў:
Маманька мая радзіма, нашто ж ты мяне радзіла?
— А гэты скуголіць! — зморшчыўся Лобаў.
— He падабаецца — не слухай! — кінуў яму Жаба і, падпёр шчаку рукой і зноў заспяваў, хістаючы галавой налева і направа.
Уначы я не мог спаць. Мяне жэрлі вошы і клапы, мучыў голад, біла ліхаманка. У думках я чапляўся за надзею: можа, неўзабаве мяне перавядуць у Допр.
За акном у трубах булькатала вада. Вясна ідзе. Нясе новае жыццё, абуджае новыя надзеі. А ў нас чорна, брудна, галодна. Мы закінутыя ў страшнай гідкай камеры і паволі тут канаем. Пашанцавала Бзіку! Дзе ён цяпер?.. Можа, на маліне сядзіць, а можа, шыбуе некуды палямі і лясамі пад аховай ночы...
Заснуў я пад раніцу.
Назаўтра а першай мяне выклікалі наверх. Пад эскортам двух чырвонаармейцаў я ўвайшоў у кабінет Нядбальскага. Суддзя-следчы загадаў мне стаць ля дзвя-
рэй і выйшаў з пакоя. Неўзабаве ён вярнуўся, а за ім увайшло двое чырвонаармейцаў са штыкамі на вінтоўках. Яны ўвялі панурага, злёгку нахіленага наперад даўгілу. Я адразу пазнаў Гвазда. Нас паставілі адзін насупраць аднаго. Нядбальскі звярнуўся да Гвазда.
— Ведаеш яго? — ён паказаў на мяне пальцам.
— Калі ён мяне ведае, то я і яго ведаю, а калі ён мяне не ведае, то і я яго не ведаю.
Нядбальскі тупнуў нагой:
— Ну, ты мне тут не мудруй! Адказвай на пытанні!
— А ты не крычы! Я цябе не баюся. Бабу сваю пужаць будзеш! — адказаў Гвозд.
— Ведаеш яго? — спытаў у мяне Нядбальскі, тыцкаючы пальцам у бок Гвазда.
— Ведаю.
— Адкуль ты яго ведаеш?
— Гэта наш хлопец, ракаўскі.
— I я яго ведаю, — сказаў Гвозд, хоць яго і не пыталі.
— Чаму ты раней гэтага не сказаў? — спытаў Нядбальскі.
— Бо я табе не накатчык. Мо ён, — Гвозд кіўнуў галавой у мой бок, — не хацеў, каб я яго пазнаў.
Нядбальскі загадаў эскорту вывесці Гвазда. Пазней я даведаўся, што ён сядзіць у Допры і яго прывезлі адтуль на стаўку. Праз два дні нам зрабілі стаўку з Лёняй. Мяне выклікалі з камеры адразу пасля абеду. Калі я ўвайшоў у кабінет Нядбальскага, Лёня ўжо сядзела там на крэсле ля стала. Чырвонаармейцы, якія эскартавалі яе, засталіся за дзвярыма. Нядбальскі штосьці казаў ёй і ўсміхаўся. Лёня трымалася сур’ёзна. Выглядала яна добра: на ёй было чорнае паліто з вялікім футравым каўняром. У руках яна трымала вялікі пакунак. Мы з маім эскортам спыніліся ў дзвярах. Некалькі хвілін Нядбальскі праглядаў паперы, а потым кіўнуў мне галавою:
— Ідзі сюды!
Я падышоў да стала.
— Ведаеш гэту жанчыну?
— Так. Ведаю.
Нядбальскі прымружыў вочы і ўважліва на мяне паглядзеў. Лёня, не чакаючы такога адказу, была відавочна здзіўленая.
— Адкуль ты яе ведаеш?
— Я зайшоў да яе спытаць дарогу, і там мяне арыштавалі.
— А раней ты бываў у яе?
He.
— Мо табе вядома нешта пра тое, што яна трымала кропку?
— Мне нічога пра гэта невядома. Зрэшты, яна жыла пад Менскам, а там кропак няма, — я хлусіў, каб спрасціць Лёні дачу паказанняў.
— Ты адкуль гэта ведаеш?
— Ад хлопцаў.
Суддзя-следчы звярнуўся да Лёні:
— А вы, грамадзянка, ведаеце яго?
— He ведаю, але мне яго шкада. Такі малады хлопец — і сядзіць!
— А вы любіце “такіх маладых хлопцаў”? — іранічна спытаў яе Нядбальскі.
— Я не таму. Усіх людзей шкада...Турма — не мёд! — Лёня на імгненне змоўкла, а потым звярнулася да суддзі-следчага: — Можа, таварыш суддзя дазволіць даць падследнаму крыху ежы?
— Чаму гэта вы, грамадзяначка, так ім цікавіцеся?
— Бо ён мучыцца таму, што зайшоў да мяне дарогу спытаць. Мо крыўдуе на мяне!
— Бо ён сядзіць праз вас, а вы — праз яго. Вы квіты. Зрэшты, дайце яму...
Лёня паспешліва разгарнула паперу і перадала мне амаль два кіло кілбасы і вялікую булку-халу. Потым
мяне зноў адвялі ў падвал. У камеры я падзяліў ежу на адзінаццаць частак і раздаў хлопцам. Габрэй нічога не ўзяў. Афіцэр таксама не хацеў браць, але заўважыў, што мне гэта непрыемна, і ўзяў сваю долю. На душы стала весялей. З’явілася надзея, што неўзабаве мяне перавядуць у Допр. Сукамернікі ўмацоўвалі ўва мне гэту веру.