Каханак Вялікай Мядзведзіцы  Сяргей Пясецкі

Каханак Вялікай Мядзведзіцы

Сяргей Пясецкі
Выдавец: Логвінаў
Памер: 405с.
Мінск 2020
77.83 МБ
— He ззаду... спераду! — кідае Далакоп.
— А штоб цябе трасца ўзяла'. — адказвае Ганка.
Іншыя дзяўчаты шырока ўсміхаюцца, дэманструючы ружовыя дзясны і цэлыя атрады здаровых белых зубоў.
— Прыходзьце, хто хоча, да Акуліны. Забава будзе! — гукае ім услед Далакоп.
— Добра, — адгукаецца адна з іх.
Мы далей сядзім на камені. Насоўваецца цёплы вясновы вечар. Апускаецца змрок. Далакоп устае і, сціскаючы кулакі, пацягваецца так, што ажно косткі трашчаць.
— Ну, хадзем! Забава будзе, першая катэгорыя!
Мы ідзём вузкай крывой вуліцай углыб вёскі. Усё тут натуральнае: холад, голад і сморад... Жанчыны таксама: калі прыгожыя, то прыгожыя, калі брыдкія,то брыдкія. Ва ўсёй вёсцы вы не знойдзеце ані гарсэту, ані парыка, ані штучных зубоў. Толькі крыху румянаў, пудры і памады. I тое ў некалькіх заможнейшых хацінах.
VIII
Ноч цёплая і ціхая. Неба расквечанае мноствам зорак, якія асвятляюць вялікі абшар. Я сяджу на краі колькіметровага абрыву, ля падножжа якога праходзіць тракт з Ракава на Менск. У левай руцэ ў мяне кішэнны ліхтарык, а ў правай — зараджаны парабелум. Я ўважліва гляджу ў бок моста, што за сто крокаў ад мяне. Чую шум вады, але ані моста, ані рачулкі не бачу. Вада там бяжыць па каменні. Мы чакаем паўстанцаў, якія будуць вяртацца гэтай дарогай з Саветаў, несучы футра. Яны павінны, як нам думаецца, перайсці па камянях рачулку, а потым пракапанай праз доўгі пагорак дарогай выйсці на вялікую паляну. Гэтая дарога стварае свайго кшталту яр шырынёю 4-5 метраў і даўжынёю ў некалькі дзясяткаў крокаў. Я сяджу з аднаго бока, а Шчур насупраць, ля ўвахода ў гэтую штучную цясніну. Гэта зручная пастка на партыю, якую мы пераследуем ужо два тыдні і якая ўжо тры разы сыходзіла з нашых рук. Дзіўна ім шанцуе! Гэта нас злуе, і мы ўпарта палюем на іх далей. У гэтым яры мы робім засаду ўжо трэцюю ноч. Цяпер сярэдзіна жніўня. Лета заканчваецца. Мы чацвёрты месяц палюем на паўстанцаў. I перахапілі ўжо больш за дзясятак партый. Дакладна больш, чым памежнікі па абодва бакі мяжы за цэлы год. Малыя партыі, якія ходзяць саматугам, мы не чапаем зусім, занадта малая здабыча для нас. Мы спыняем вялікія партыі, што носяць дарагі
тавар. Некалькі партый мы разбілі ўшчэнт, бо гандляры ўбачылі, як часта яны сыплюцца, і перасталі даваць ім тавар. Часам мы дзейнічаем у змове з машыністамі гэтых партый або з іх удзельнікамі, якія дамаўляюцца са Шчуром у абсалютнай таямніцы ад супольнікаў. Менавіта яны дакладна паказваюць нам свае дарогі і кропкі, а мы ладзім на іх засады ў Саветах. Удаючы падпольнікаў, чэкістаў і сексотаў — бяром іх “жыўцом”, перш чым яны паспеюць зразумець, што здарылася і хто мы такія.
Я апрануты ў чорную скураную куртку, цёмна-сінія нагавіцы са скуранымі лампасамі, на нагах у мяне боты з высокімі халявамі, а на галаве шапка з чырвонай зоркай. Гэтак сама апрануты Далакоп. Шчур надзеў вайсковы шынель і фуражку без адзнак. Першая гадзіна ночы. Мне вельмі хочацца спаць, але я змагаюся са сном і ўважліва гляджу ў кірунку моста. I тут ззаду я чую лёгкі шум. Я нахіляюся да зямлі і рыхтую пісталет. Чуецца ціхі свіст. Двойчы. Я адказваю. Збоку, з-за дрэваў, з’яўляецца Шчур. Ён сядае побач са мною і шэпча.
—	Відаць, ужо не пойдуць.
—	Відаць... Першая даўно мінула.
Я сыходжу ўглыб лесу. Здымаю куртку. Кладуся на зямлю, накрываю курткай галаву і закурваю папяросу. Хаваю папяросу ў рукаво і вяртаюся да Шчура. Ён таксама закурвае. Мы доўга сядзім моўчкі і курым, чуйна прыслухоўваючыся да таго, што дзеецца навокал, і аглядаючы абшар наперадзе. Мы сядзім на краі стромы. Перад намі сцелецца і губляецца ў сівым паўзмроку шэрая паверхня дарогі. Далакопа з намі няма. Ён у засадзе на іншым беразе ракі, у групе кустоў побач з мостам. Мы ўлічылі, што партыя можа пайсці іншай дарогай, бо злева ад моста ёсць брод. Калі Далакоп заўважыць партыю на тым бродзе, ён паведаміць пра гэта нам і мы заступім ім дарогу спераду, у некалькіх кіламетрах ад гэтага месца.
Пакуль мы сядзелі на абрыве, асцярожна зацягваючыся папяросамі, я заўважыў унізе рух. Выглядала гэта так, быццам частка дарогі бясшумна папаўзла ўгару... Я хутка нахіліўся. Пачуліся лёгкія ўдары металу аб метал. Гук паўтарыўся.... Напэўна, гэта лязгае зброя. Я падымаю з кален парабелум і кладуся на край стромы. Шчур кленчыць побач са мною, з рэвальверам напагатове. Праз некалькі секунд мы бачым, якунізе, проста пад намі, ідуць два ўзброеныя чырвонаармейцы. Іх сівыя шынялі зліваюцца з шэрым фонам дарогі, і калі б не рух, мы маглі б іх не заўважыць. Лёгкі бразгат зброі паўтараецца няспынна, пры кожным іх руху. Крокаў мы не чуем зусім, бо іх ногі патанаюць у дарожным пыле. Мы глядзім уніз, пакуль не губляем ім з вачэй.
—	Пайшлі, — ціха кажу я Шчуру.
Ён доўга не адказвае мне, а потым шэпча:
— He, стаяць...
—	Я пайду, пагляджу.
Я падымаюся і, паволі робячы вялікі паўкруг між соснамі на вяршыні стромы, выходжу на край паляны, праз якую ідзе сцежка да мяжы. Я не бачу ані супрацьлеглага, зарослага лесам канца паляны, ані мастка на дарозе, але мне здаецца, што чую, як аддаляецца лязгат зброі. Я кладуся на зямлю і гляджу на дарогу так, каб мой погляд, наўскос, захопліваў цёмны фон неба. Так поле зроку павялічваецца. Мне здаецца, што я бачу, як аддаляюцца чалавечыя фігуры. Я вяртаюся ў лес і іду да стромы. Там між разлезлымі каранямі сасны я пакінуў брызентавую торбу з шасцю пляшкамі спірту, літрам лікёру і тузінам шакаладак. Шукаю месца, паволі ідучы між дрэвамі. У левай руцэ ў мяне ліхтарык, у правай — парабелум. I тут ля краю стромы, побач з камлём старой сасны, я бачу шэрую пляму. Мне здаецца, што гэта мая торба, я нахіляюся, каб падняць яе. Пляма знячэўку пасоўваецца назад, і я чую крык:
— Кто это? Рукм вверх!
Доўгім скачком я кідаюся назад і ўбок. Кленчу і выпускаю з выцягнутай улева рукі сноп промняў ліхтарыкам. Бачу дзве галавы ў будзёнаўках з чырвонымі зоркамі наперадзе. Дзве рулі вінтовак цэляць у тое месца, дзе я толькі што быў. У гэта самае імгненне з берага абрыву бліскае яшчэ адзін ліхтарык і гучыць голас Шчура:
— Рукм вверх!
Я згасіў свой ліхтарык і саскочыў са стромы, якая ў гэтым месцы была невысокая, на дарогу проста паміж чырвонаармейцаў... Парабелум я трымаю напагатове. Шчур свеціць на нас зверху.
— Вы хто такія, псякрэў?! — пытаюся я, лаючыся па-руску.
— Чырвонаармейцы.
— А што вы тут, чорт бы вас драў, робіце?
— 3 Чырвонага вяртаемся. У засадзе там былі.
— Адкуль вы? 3 мяжы?
— Ну, так.
— А хто вам дазволіў па тылах цягацца і засады рабіць?
— Палітрук.
— У вас чырвонаармейскія кніжкі ёсць?
— Няма.
— А адкуль мне, да чорта лысага, ведаць, што вы напраўду чырвонаармейцы?
— Вы, таварыш, не лайцеся. Вы права такога не маеце!
— А чаго вы тут сноўдаеце і кантрабандыстаў нам пужаеце!
— Мы па дарозе ішлі вельмі ціха...
Шчур, не выключаючы ліхтарыка, таксама саскочыў уніз. Унізе ён выключыў ліхтарык, і на некаторы час, пакуль вочы не прызвычаіліся, нас агарнула непраглядная цемра.
— Час у вас ёсць? — спытаў мой супольнік у чырвонаармейцаў.
— Ёсць.
— To дапаможаце нам. Трэба ціха... Нас могуць пачуць. Цяпер палова на другую. Да трэцяй яшчэ можна пільнаваць.
Адзін з чырвонаармейцаў звярнуўся да мяне:
— Таварыш, натым баку ракі.у кустах, хтосьці сядзіць.
— Адкуль вы ведаеце?
— Мы бачылі, як там закурылі папяросу. Запалка бліснула.
Я зразумеў, што яны заўважылі Далакопа, і сказаў:
— Гэта наш чалавек... Вы Макарава ведаеце?
— Чулі...
— Гэта ён.
— А мы падумалі, кантрабандысты. Чакалі, што на поле выйдуць, але яны не вылазілі. Таму мы пайшлі далей, бо ў кустах чорт яго ведае хто можа сядзець.
— Вы правільна зрабілі, — сказаўя салдатам. — Калі б заспелі яго знянацку, ён мог бы адкрыць агонь.
Шчур забірае з сабой аднаго чырвонаармейца, а я іншага. Мы вяртаемся на свае месцы і пільнуем далей. Я ціха размаўляю з салдатам. Сам ён з Барысава. Расказвае мне многа падрабязнасцей пра сябе і пра сваю службу. Гаворыць, што ў адным месцы падпольнікі возам перакідваюць тавар у Менск. Абяцае дапамагчы зладзіць на іх засаду. Пытаецца, якой фірмы ў мяне рэвальвер. Ён упершыню бачыць такую зброю.
А трэцяй уначы мы згортваем засаду. Шчур адгукаецца ціхім падвойным свістам і разам са сваім таварышам спускаецца са стромы. Мы таксама збягаем з пагорка і выходзім на дарогу. Потым дамаўляемся на сустрэчу з чырвонаармейцамі ў нядзелю, а дзявятай увечары, no634 з кустамі, што справа ад дарогі, на тым баку рачулкі. На гэтым мы развіталіся: чырвонаармейцы рушылі
ў бок мяжы, а мы пайшлі шукаць Далакопа. Ён выйшаў з кустоў нам насустрач.
— Што ў цябе чуваць? — спытаў я.
— Былітутмасалкі... Двое іхбыло.Панюхалі, панюхалі і пашлі. Я быў думаў, што варта было б дзьмухнуць па іх з коміна, але шухеру ўздымаць не хацеў
— Яны бачылі, як ты курыш! — сказаў Шчур. — Асцярожней! Так нельга.
Стромкімі вузкімі сцежкамі мы скіраваліся ўглыб лесу. Шмат разоў мы мянялі кірунак. Перайшлі балота. Урэшце, калі пачало віднець, спыніліся ў нейкім добра схаваным месцы. Там зрабілі днёўку. Перш-наперш паснедалі. Па малой лусце хлеба, па вялікім кавалку сала, па паўпліткі шакаладу і па некалькі глыткоў спірту на кожнага. Разагрэтыя рухам і алкаголем, мы кладзёмся спаць. Я пільную першы. Мы робім так заўжды: ахоўваем сон калег па дзве гадзіны кожны. Засынаць нельга. Я стараюся не класціся. Сяджу, стаю, хаджу побач з нашай схованкай, але не кладуся, бо заснуць можна міжволі.
Спірт і сала на сыходзе. Хлеба няма ўжо некалькі дзён. Ёсць шмат шкурак: куніцавых, лісіных і вавёркавых — але ежы няма. Мы стаім на днёўцы. Я пільную. Падтрымліваю вогнішча. Запякаю ў ім бульбу, якую накапаў у полі ля смалярні. У мяне на каленях сядзіць вялікі руды кот.У яго здаравенная галава і пашкуматаныя ў розных месцах вушы. Відаць, што гэта валацуга з паклікання. Такі сабе каціны канкістадор. Я ачышчаю ад солі таненькія скрылькі сала і кармлю ката. Ён есць неахвоча. Гэты кот прыйшоў да мяне ўчора, калі я сядзеў у засадзе. Маё месца было ў неглыбокім рове, ля самага мастка. Шчур сядзеў у зарасніках з іншага боку дарогі. Далакоп — на супрацьлеглым канцы паляны. Тудою
павінна была прайсці большая партыя кантрабандыстаў, машыніст і праваднік якой меліся несці вялікую суму грошай. План дзеянняў быў просты: калі партыя выйдзе з лесу, Далакоп павінен сачыць за ёю, незаўважна рухаючыся ззаду. Калі партыя выйдзе на мост, я павінен асвятліць іх ліхтарыкам і крыкнуць: “Стой, рукі ўгору!” Потым тое самае павінен зрабіць Шчур з іншага боку дарогі. Трэба было ўгледзець правадніка і машыніста, і калі б уся партыя кінулася наўцёкі, пераследаваць толькі іх, бо яны хаваюць даляры. Час цягнуўся. Было вельмі цёмна. Я сядзеў у самым гушчары кустоў, што абраслі ўскраек лесу і даўно нячышчаны роў. У левай руцэ я трымаў ліхтарык, а ў правай — пісталет. Мне абрыдла ўвесь час прыслухоўвацца і ўглядацца ў начную цемру. Я прымружыў вочы, упэўнены, што і так пачую набліжэнне партыі. Знянацку ў рове пачуўся шум. Я ледзь не падарваўся на ногі. Хацеў быў спачатку пасвяціць туды ліхтарыкам, але так можна было рабіць толькі ў скрайнім выпадку. Я ўсё яшчэ кленчыў на дне рову. Высунуў улева рулю пісталета і падрыхтаваўся страляць. I раптам адчуў, як штосьці дакранулася да майго калена. Гэта быў кот. 3 каротка абрубленым хвастом. Мяне здзівіла, што ён апынуўся на выселках, у нетрах вялізнага лесу. Разам з катом мы прасядзелі ў засадзе да раніцы. Потым я забраў яго на нашу дзённую маліну. Цяпер мы супольна пільнуем сон Шчура і Далакопа.